Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Раптам яго перасмыкнула. Ён ажно спалохаўся. 3 калонак гучаў скрыпучы шум, нейкія свісцячыя гукі, узмоцненыя на шмат дэцыбелаў. Божухна, што гэта такое? Яны робяць гэта знарок? Так будзе і далей? Раптам зноў усё сціхла. Праз хвіліну з рэпрадуктараў зноўку пачуўся шум, але ўжо нашмат цішэйшы, і адразу ж пасля гэтага загучалі першыя такты фартэпіяна і жаночы голас. Напэўна, тут была лешпая апаратура, ён ужо дома адчуў, што кружэлка старая, а тут было чутно нашмат лепей. Але пасля першых тактаў шум быццам знік, ужо чулася толькі фартэпіяна і жаночы голас. Ён хваляваўся, ці пачуюць усе тыя, хто сядзіць і стаіць тут, праз гэты шум і жаночы голас своеасаблівую і пры гэтым такую ўласцівую народным песням кранальную мелодыю, якая гучала ў ягоных вушах. Калі фартэпіяна і жаночы голас далей гучалі сваім раўнамерным, аднолькава сумным тэмпам, ён падумаў, што, магчыма, так.
Кампазіцыя скончылася, зноўку нейкічас нічога не адбывалася, пакуль не адчыніліся бакавыя дзверы і на сцэну не выйшаў прафесар.
Прафесар лірычна пачаў з таго, што гаварыў і яму, калі ён прыходзіў да яго ў Браціславе, як летам яны сустрэліся з памерлай у гарах недалёка ад польскіх межаў, неяк сімвалічна побач з крынічкай, якой людзі з наваколля прыпісвалі розныя неверагодныя ўласцівасці, таму за той вадой прыязджалі з навакольных вёсак... Прафесар меў выразны голас, гаварыў паважна і пераканаўча, з паўзамі, падкрэсліваючы асобныя словы і сказы. Гаворыць добра, прыгожа, як і мае быць, падумаў ён. У прамове было шмат імпрэсіі, таму гучала яна асабіста і да месца, толькі профіль той, пра каго казалі, заставаўся размытым, неканкрэтным, прафесар не скарыстаў нічога з матэрыялу, які ён прынёс.
Адразу ж пасля таго, як прафесар выйшаў праз бакавыя дзверы, з рэпрадуктараў загучала Яначкава «Ляшская песня».
Тая, якая заўсёды выклікала ў ім нейкае ўнутранае ўзрушэнне. Калі нечакана жаночы голас высока задрыжэў, быццам калоў яго ў сэрца, у грудЗях нешта затрымцела, і ён ледзь не заплакаў. Ён на хвіліну заглыбіўся ў сябе, забыўся на астатніх, сядзеў і слухаў толькі музыку, пакуль яна не скончылася. Потым зноў павярнуў вочы да дзвярэй, з якіх павінная была выйсці колішняя перакладчыца, але тая не з’яўлялася.
Ен глядзеў на дзверы. Сцэна была пустая, музыка не гучала. Ён ужо не ведаў, што магло адбывацца за тымі дзвярмі. Яны ж мусілі ведаць, што прафесар ужо скончыў, ён жа вярнуўся ў тое ж самае памяшканне, з якога мусіў з’явіцца наступны. Але паранейшаму ніхто не выходзіў. На гэты раз ён пачуў за сабой ціхія галасы. Магчыма, некаторыя падумалі, што гэтай прамовай усё скончылася і чакаюць, пакуль трунары вынесуць труну. Але не з’яўляўся наогул ніхто. Гэта выглядала так, як у кінатэатры, калі перарываецца фільм. Раптам ён заўважыў, што Марцін падняўся з лавы, узышоў па прыступках на сцэну і пайшоў у тое памяшканне. Праз імгненне выйшаў і адразу ж за ім выйшла перакладчыца Вера, якая павінна была сказаць наступную прамову. Ён нічога не разумеў. Марціну давялося яе паклікаць? Яна б яе выйшла, калі б Марцін не пайшоў у той пакой?
Жанчына на сцэне гаварыла пра памерлую, як пра перакладчыцу, якая дапамагла вырасці наступнаму малодшаму пакаленню, сваім вучаніцам, гаварыла канкрэтна, вельмі канкрэтна. Прамаўляла ясным голасам, з выразнай артыкуляцыяй, на яе было прыемна глядзець, было ў ёй яшчэ нешта свежае і моладзева-прывабнае, і ў голасе была нейкая меладычнасць, толькі сам тэкст, які яна гаварыла, быў вельмі сухі. Пасля першых хвілін ён зразумеў, што гэта не праімова для пахавання, нешта падобнае можна было б распавесці, як успаміны, у вузкім коле перакладчыкаў у Саюзе пісьменнікаў, дзе збіраліся разам толькі пэўныя людзі. Чым больш слухаў, тым больш падманутым сябе адчуваў. Перакладчыкі не ўмеюць пісаць, падумаў ён. Ягоная жонка была выключэннем.
Загучала наступная ляшская песня, але ён усё яшчэ думаў пра гэтую прамову. Ён адчуваў сябе загадчыкам літчасткі, адказным
за рэпертуар у доме смутку. Зноўку слухаючы фартэпіяна і голас, ён падумаў, што калі многія, магчыма, не цалкам зразумелі сэнс таго, што пачулі пра памерлую як пра перакладчыцу, прынамсі, у іх павінна было скласціся ўражанне, што яна рабіла вельмі складаную і цяжкую працу. Гэта быў своеасаблівы дадатак да прамовы прафесара. Ён узвышаў памерлую, а яна дадала, якая фантазія і ўседнівасць неабходная для працы, што рабіла памерлая, хоць гаварыла гэта суха і без фаятазіі. Але, прынамсі, прагучала нешта прафесійнае.
3 дзвярэй выйшла дзяўчына, прамову якой ён ведаў так добра. Ужо калі яна павіталася з прысутнымі, у яе бьгў няўпэўнены голас, пасля періпага ж сказу было зразумела, што ўвесь тэкст яна будзе чытаць занадта ціхім, манатонным голасам. Міжволі ён азірнуўся ўбок, крыху за сябе, дзе сядзела Агнеша. Яна глядзела на дзяўчыну на сцэне, і іхнія вочы на імгненне сустрэліся. Ён незаўважна ўсміхнуўся ёй, яна адказала яму такой самай непрыкметнай усмешкай: з гэтага нешта атрымалася, сказалі яны гэтым адно аднаму.
Яна гаварыла далей манатонна, ні разу не узвысіла голас, на сцэне стаяў нехта, хто яшчэ ніколі не казаў прамовы перад вялікай аўдыторыяй, таму гаварьгў невыразна, не ўмеў падзяліць сказ, падкрэсліць тое ці іншае. У яго было адчуванне, іігго яна крыху спяіпаецца, каб як найхутчэй скончыць. Але, уласна, так усё і мелася быць. Гаварыў нехта цалкам ананімны, чыйго імя ніхто не ведаў, напэўна, ужо і не даведаецца, бо пра гэтае пахаванне ніхто нідзе не будзе распавядаць, гаварыў нехта незнаёмы ў шэрым швэдары і крыху задоўгай спадніцы і гаварыў пра жанчыну, якая шукала і знайшла напаўненне апошніх гадоў свайго жыцця: чытала кнігі з рэцэптамі і гатавала, чытала кнігі пра садаводства, працавала ў садзе, садзіла кусты і альпійскія горкі, набывала на кірмашы кветкі і мох для пасадкі, палівала сад і жыла цалкам звычайным жыццём. Увесь час нешта прыдумляла для кватэры, якую першы раз сама абсталявала. Ён бачыў, што ў першым шэрагу нейкая крэўная акуратна выцягнула з торбачкі сурвэтку і прыклала яе да твару. Ён пачуў, што недзе за ім смаркаліся нейкія жанчыны. Гукі ўзрушэння. Магчыма,
нехта ў гэтых сціплых асабістых успамінах убачыў падзенне чалавека, ііра якога ішла гаворка; а іншым, магчыма, памерлая цяпер зрабілася блізкая, калі не займалася літаратурнай творчасцю, а жыла звычайным жыццём, як і яны. І’этая прамова не была залішняя, падумаў ён з пэўным задавальненнем. А такі манатонны тэмп акурат падкрэсліваў пакору, пра якую тут увесь час ішла гаворка.
3 рэпрадуктара цяпер гучала толькі фартэпіяна, праз момант на сярэдзіну залы выйшлі чацвёра мужчынаў, сталі побач з труной, падклалі пад яе дзве папругі і пасуяулі яе. Пайшлі, Ягонае сэрца зноўку закалацілася. Да гэтага часу ён толькі глядзеў, сачыў за пахаваннем, як памочнік рэжысёра, як загадчык літаратурнай часткі, цяпер ён таксама мусіў выйсці на сцэну. Калі мужчыны з труной прайшлі побач з ім, ён устаў і пакрочыў за труной. 3 друтога боку першай лавы паднялася швагерка ягонай жонкі і пайшла побач з ім. Найбліжэйшая з родных, хоць за два тыдні ані разу не прыйшла да яе ў шпіталь. Ён ведаў, што за імі ідуць жончыны стрыечныя сёстры з сем’ямі, а за імі ўсе, хто прыехаў на аўтобусе. Яны зноў выйшлі на святло, але сонца знікла за хмарамі недзе нізка над гарызонтам. Ён заўважыў, што на вуліцы стаяла даволі шмат людзей. Ці чулі яны нешта з таго, пра што гаварылі ў доме смутку? Ён павольна крочыў у напрамку старой часткі могілак, потым яшчэ ніжэй, праз старыя могілкі, мужчыны з труной спыніліся каля пахавальні недалёка ад галоўнай брамы, праз якую можна было ўвайсці на старыя могілкі, адразу пасля вайны яны абралі, так бы мовіць, прэзентабельнае месца для пахавальні пісьменніка Янкі Есэнскага, якую пазней папіырылі для ўсёй сям’і.
Ён бачыў, што і каля пахавальні стаяць людзі, і далей, ажно да самага ўваходу на могілкі стаяла доўгая чарга людзей. Ён думаў, што ўсе змесцяццаў доме смутку, і яму было хутчэй непрыемна, што цяпер столькі вачэй глядзіць на труну і, канешне ж, на яго.
Трунары паставілі труну і выпусцілі з рук папругі. Людзі, што ішлі за ім, сталі вакол пахавальні паўколам, перад пахавальняй з’явіліся тры хлопцы ў спецадзенні з нейкімі прыладамі. Калі тыя паспрабавалі пасунуць першую з трох каменных пліт,
спачатку ў іх нічога не атрымалася, яны прыкладалі прылады і так, і гэтак, але не маглі скрануць пліту з месца, потым пачалі ўголас камандаваць адно аднаму, і нарэшце першую пліту ўсё ж атрымалася пасунуць і адцягнуць набок, сярэднюю і другую крайнюю адцягнуліўжо без цяжкасцяў і без прылад, бо з аднаго боку іх ужо можна было пасунуць рукамі.
За хвіліну да гэтага загучалі званы з рэпрадуктараў у доме смутку, на пахаванні маці, падумаў ён, гэтыя званы гучалі больш магутна, тады рэпрадуктары былі расстаўленыя нават паміж магіламі. Зноўку прыйшлі трунары, паднялі труну на папругах, перанеслі яе ў пахавальню і пачалі павольна апускаць. Там яшчэ два вольныя месцы, палічыў ён сам сабе: ейны брат, бацька, маці у ніжнім шэрагу, над імі ейная пляменніца і яна, засталося яшчэ адно месца для швагеркі. Для той вельмі важна быць пахаванай побач з дачкой і мужам, падумаў ён. Яму было абсалютна ўсё адно, дзе аднойчы пахаваюць яго. Раптам ён заўважыў, што трунары не ўтрымалі труну ў раўнавазе, пярэдняй часткай яна нахіляліся калі яна сарвецца з папругаў, пярэдняя частка пераважыць і стукнецца аб каменны насціл, што ляжыць на ніжніх трунах, будзе чутно, як разломіцца дрэва, але трунары, якія нешта камандавалі адзін аднаму, зноўку знайшлі раўнавагу і вельмі павольна апускалі труну, ён выдыхнуў, калі пачуў, як яна апусцілася на насціл без інцыдэнтаў, з-пад яе ўжо выцягвалі папругі. I зноў вакол пахавальні хадзілі тыя трое ў спецадзенні, ужо без прылад, толькі кожны раз, калі збіраліся пасунуць адну з пліт, камандавалі адно аднаму, як людзі, якія спрабуюць перасунуць цяжкую мэблю; праз нейкі час пахавальня зноў была закладзеная трыма плітамі. Трунары прынеслі на яе чатыры вянкі, ён нават і не заўважыў гэтых вянкоў раней, яны ляжалі каля сцэны пад труной, ён глядзеў на іх, як на частку інвентару памяшкання, таму нават не паглядзеў на стужкі і на надпісы на іх божухна, падумаў ён, ён жа не замовіў ніякага вянка, як гэта магло здарыцца, што ён за ідыёт, але раптоўна ён зразумеў, што вянок за яго і за швагерку быў улічаны ва ўсёй замове, ён заплаціў за яго яшчэ ў пахавальным бюро ў Браціславе, тады ўсё было ў парадку, напэўна, трэці вянок ад перакладчыц, а чац-