Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Ён вярнуўся ў хату насупраць, але перад дзвярыма яшчэ спыніўся. Каля сцяны стаяла белая лава, яна стаяла тут яіпчэ
васямнаццаць гадоў таму, калі ён прыехаў сюды ўпершыню. I за гэтыя васямнаццаць гадоў ён часта выходзіў з дома і сядзеў на ёй, калі яму было сумна, тужліва, калі ён думаў, што лепш бы вярнуўся дадому, бо быў тут занадта доўга. А потым сядзеў тут паўгадзіны, гадзіну, калі побач была котка таму што розныя коткі, нашчадхі адной прарадзіцелькі, амаль заўсёды тут з’яўляліся, ён браў котку на калені і гуляў з ёю. Альбо сядаў тут, калі ў доме былі госці, якіх ён не ведаў, ці калі быў на нешта пакрыўджаны і мусіў паціху справіцца са сваёй крыўдай. Гэта была такая ягоная асабістая тэрыторыя, куды ён мог сысці з хаты. А часам яны сядзелі тут з Зорай, надвячоркам, вечарам, размаўлялі, і аднойчы жонка сказала яму: «Мы тут сядзім, як дзядулька з бабулькай».
Ён бачыў, як прафесар вяртаецца з групай знаёмых. Яны ішлі на кухню пакласці верхняе адзенне, ён звярнуўся на кухні да прафесара і падзякаваў яму. «Я ўжо аднойчы гаварыў вам, што лічу гэта за гонар», адказаў яму Фэлікс, каб на гэту тэму больш не размаўляць. Яны вярнуліся разам у пакой. Яшчэ ў дзвярах ён спытаў: «А што там здарылася пасля вашай прамовы, што была такая доўгая паўза і нічога не адбывалася?» «Там быў цырк, адказаў Фэлікс. Нават не цырк, там было нешта абсурднае, неверагоднае». Яму хацелася ведаць, што там адбывалася. «Я ўжо распавядаў гэта па дарозе сюды», адказаў прафесар. Але хтосьці ў пакоі сказаў: «Распавядзі яшчэ раз, усё адно япічэ запытаюцца не аднойчы».
Высветлілася, што калі ён першы раз увайшоў з астатнімі ў тое бакавое памяшканне, яго паклікаў вялікі моцны тып непрыемнага выгляду, ага, падумаў ён, той з мордай мясніка, які сядзеў з боку за пісьмовым сталом, прадставіўся, што ён з дзяр.жаўнай бяспекі, і хацеў ведаць, пра што ён будзе гаварыць, а прафесар адказаў, што яго гэта не датычыцца, ён усё праз хвіліну пачуе, тады ён запытаўся, на што прафесар перадусім звяртае ўвагу. «I гэта вы праз хвіліну пачуеце», адказаў прафесар, а той другі ўсё адно хацеў ведаць і зноўку нешта сказаў яму, але тады яго ўжо адпраўлялі на сцзну, так скончылася першая частка. А калі Фэлікс сказаў прамову і зноўку вярнуўся ў тое памяшканне, той
хлопец зноўку прыйшоў да яго і хацеў, каб прафесар аддаў яму рукапіс сваёй прамовы. «Нават і не падумаю», сказаў Фэлікс, а той другі адказаў, што ён мае права прасіць гэтую прамову. Тады прафесар сказаў, што калі ягонай ўстанове патрэбная яго прамова, то ён адправіць яе па пошце, але яму ў рукі не дасць. «Як гэта вы мне не дасцё?» «Не дам вам, і ўсё тут», «Усё адно я вам яе не аддам, і канец на гэтым». Тады той тып пачаў вырываць прамову ў яго з рук, але прафесару гэта ўжо насамрэч надакучыла, ён вырваў паперу, паклаў яе сабе ў кішэнь і, страшэнна раззлаваны, сказаў: «Што вы сабе дазваляеце? Гэта нешта нечуванае. Я буду скардзіцца на вас!» Той тоўсты адчуў, што прамову не атрымае, і пачаў пагражаць, што ён яшчэ ўбачыць, а Фэлікс адказаў: «Ну то ўбачу, што я ўбачу». Таўсцяк выскачыў яшчэ раз і сказаў, што ён, між іншым, афіцыйная асоба, а ён яму адказаў: «Ну дык паводзьце сябе, як належыць афіцыйнай асобе». Але таўсцяк працягваў пагражаць, што ён не дае яму выконваць ягоныя службовыя абавязкі, на гэта прафесар адказаў, каб ён каціўся да д’ябла. Таўсцяк пачаў нешта крычаць, але тады прыйшоў Марцін і спытаў, што адбываецца, чаму ўсё спынілася, чаму не ідзе наступны прамоўца, і тады нарэшце той служачы адчапіўся ад яго, сеў на лаву ў тым памяшканні і ўвесь час на прафесара касіўся.
Хтосьці сказаў з ценем недаверу ў голасе: «Але гэта абсурдна, абсурдна». А нехта іранічна патлумачыў: «Ну так, завялі зноў цэнзуру, дык думаюць, што мусяць цэнзураваць усё, калі нехта хоча афіцыйна адкрыць рот». Соня крыкнула: «Тыповыя паводзіны для гэтага гусакаўскага рэжыму ён паглядзеў на яе: яна ўся была чырвоная ад абурэння і яшчэ раз дадала: Тыповы прыклад паводзінаў гусакаўскага рэжыму». Потым на хвіліну стала ціха, пакуль не прыйіпла швагерка і не прынесла яму кубак чорнай кавы, хтосьці падаў прафесару келіх віна, сказаўшы пры гэтым, што яму цяпер трэба выпіць, каб забыцца на гэтую непрыемнасць, той выпіў адным махам і, махнуўшы рукой, скончыў: «Няхай яны мяне, прабачце, пацалуюць у сраку». I адразу ж зноўку пачаўся гоман, прафесар падышоў да нейкай групы, а ён сеў на край рэкам’е, павольна піў чорную каву і сам сабе з чагосьці смяяўся.
Як усе раптоўна замаўчалі, калі Соня, заўсёды вельмі радыкальная, узгадала «гусакаўскі рэжым». Калі б яна сказала «камуністычны рэжым», з ёй бы пагадзіліся тыя, каго выключылі з партыі, і тыя, што ў ёй засталіся, але камуністаў ім хапіла па шыю, і тыя, што заўсёды былі супраць камуністаў, і тыя, каму ўжо даўно ўсё абрыдла. Але прыплятаць да гэтага Гусака гэта было нешта іншае, Гусак славак і трапіў на вышэйшую пасаду ў краіне, ён цяпер галоўны і ў чэхаў, мае свой план і аднойчы неяк спраўдзіць яго, выцягне воз з балота, ніхто іншы гэтага б не здолеў, толькі ён. Магчыма, трое-чацвёра так не думаюць, а для астатніх Гусак стаіць за бар’ерам, за якім яны не здольныя прымаць ніякіх аргументаў. 3 якой колькасцю з іх, падумаў ён, ягоная жонка сварылася, пераконвала іх, калі даходзіла да гэтага гаворка, а яны толькі з жалем пазіралі на яе. Hi разу нікога не пераканала. Марна гаварыла, марна даказвала. Ёй трэба было зразумець, але яшчэ раней, яшчэ ў шэсцьдзесят восьмым годзе, што яе знаёмыя і незнаёмыя чытачы, што ўсе яе землякі, не ўсе, але амаль усе, маюць цяпер свайго месііо, такую веру нельга знішчыць, а магла б мець цяпер дзяржаўнае пахаванне. I якая б ёй з гэтага была карысць, падумаў ён. Гэта самая марная рэч у свеце, кагосьці ў нечым пераконваць, кожны думае сваё і мае свае доказы; ён пра гэта падумаў таму, што сам, колькі жыве, яшчэ ў гімназіі шмат у чым пераконваў сваіх аднакласнікаў і шмат разоў спрабаваў давесці нешта сваім знаёмым пасля вайны, хоць таксама мог бы замест гэтага лавіць рыбу.
Калі ён дапіў каву, пачуў, як нехта за ім гаварыў, што паліцыя перакрыла нават шлях да могілак. Ён узгадаў кватарантапаліцыянта, які ўвесь час стаяў на скрыжаванні каля брамы на старыя могілкі. Канешне ж, і яны атрымалі нейкі цыркуляр, папярэджанне, перасцярогу, загад.
Ён акінуў поглядам пярэднюю частку пакоя. Бутэлькі былі адкаркаваныя, віно і піва, усе елі бутэрброды. Памінкі былі ў разгары. Цянер і ён мог бы падысці да маленькага круглага століка і наліць сабе віна. А потым яшчэ. Цяпер ён мае на гэта права, ніхто 6 не стаў супярэчыць. Але потым ён будзе сядзець у цягніку і ўвесь час думаць толькі пра тое, што ва ўсім цягніку
няма ні адзінай бутэлькі віна, з якой ён мог бы сабе наліць. А мог бы застацца тут і піць віно, і меў на гэта права, і гэта б на памінках зразумелі, але ён хацеў ехаць на цягніку, а не з усімі на аўтобусе, хацеў быць адзін.
Ён падышоў да перакладчыц і папрасіў тую, якая казала прамову, пакінуць яму на памяць рукапіс. Сапраўды, мы ж маем коніі ў любым выпадку. «Гэта было не занадта навукова?» запыталася адна з іх. «Не, запэўніў ён яе, а калі для кагосьці і было, галоўнае толькі тое, што гэта прагучала». He, ніякай празмернай навуковасці там не было. Яму ўжо было ўсё адно, хто што гаварыў Хвілінку ён пастаяў з братам і ягонай сям’ёй, якія сядзелі збоку ад усіх. Развітаўся і з імі, бо ўжо паволі збіраўся ісці.
Яшчэ нейкі час ён блытаўся паміж асобнымі групкамі, сямтам нешта гаварыў, пра нешта пытаўся, чуў урыўкі размоваў, а потым пачаў развітвацца: ён адчуваў сябе тут лішнім, нікому ён не быў патрэбны і паўсюль, куды б ён ні прысеў, людзі не адчувалі сябе так вольна, бо мусілі на яго зважаць. Яму не было чаго тут рабіць. Акрамя таго, хутка адыходзіў цягнік. Ён незаўважна падаў яшчэ камусьці руку, бо не мог развітацца з усімі, кіўнуў яшчэ раз брату на развітанне, праслізнуў у вітальню, апрануў паліто, падзякаваў швагерцы, узяў куфар і выйшаў з хаты.
Ён зачыніў за сабой цяжкую жалезную браму, іграйшоў уздоўж дамоў, дзе жылі адны цыганскія сем’і, з якіх ён ведаў некаторых дзяцей, некаторых бабак і дзядоў, якія летам цэлы дзень сядзелі перад брамай, дайшоў да рогу, дзе быў прыпынак аўтобуса. Паглядзеў на расклад свайго аўтобуса, бо праз гэты прыпынак праходзілі ўсе маршруты, убачьгў, што чакаць трэба хвілін дзесяць, і паставіў куфар на зямлю, хоць ходнік быў бруцны.
Набліжаўся надвячорак, сонца было недзе нізка за хмарамі, у абодвух напрамках бесперастанку мільгалі машыны і трактары, грузавыя машыны, а таксама гарадскія і прыгарадныя аўтобусы і распырсквалі ваду з лужынаў; горы за горадам былі шэрымі, а доўгая прамая вуліца, з якой павінен быў прыйсці аўтобус, і якая вяла з горада, была яшчэ больш брудная, чым у іншыя часы. Тут заўсёды была асабліва брудная частка горада, хоць якраз насупраць быў шпіталь, а там паміж асобнымі
будынкамі было шмат газонаў, зеляніны. Раней і гэта было часткай ягонага жыцця: ён чакаў аўтобуса, каб даехаць да цягніка, або па гэтай вуліцы яны ехалі на машыне куды-небудзь на адпачынак, але цяпер ён стаяў тут, і гэта ўжо не было ягоным жыццём, ён стаяў тут як турыст, які не ведаў, ці прыедзе яшчэ сюды і ці ўбачыць яшчэ гэтую пахмурную і брудную частку свету.
Часцей за ўсё, калі ён не прыязджаў у Марцін на машыне, яго сюды праводзіла жонка, якая часцей за ўсё ехала з ім на аўтобусе ажно да цягніка. Часцей за ўсё, хоць і не заўсёды, але, прынамсі, часцей за ўсё яму было прыемна чакаць аўтобуса, ён радаваўся, што цягнік давязе яго да горада, што ён зноўку будзе дома, у сваім звычайным жыцці. Дзеля яе, сваёй жонкі, ён заўсёды затрымугіваўся тут даўжэй, чым затрымаўся б па ўласнай волі.
Але часцей за ўсё ён быў рады, калі на некалькі дзён, на тыдзень ці на болып прыязджаў сюды, у Марцін, у дом ейных бацькоў. Тут ён адпачываў, дыхаў спакоем. Усё, што нервавала яго ў горадзе, было далёка. Да гор было падаць рукой. I вельмі часта ён адчуваў сябе тут утульна, амаль як у санаторыі. Тут было спакойна. Ён ніколі не мог доўга вытрымаць такога спакою, але спачатку гэта заўсёды было як лячэнне. Яму было куды знікнуць з горада. Шкада, што праз некаторы час той спакой, які пачынаўся адразу за жалезнай брамай, пачынаў яго нерваваць. Ён заўсёды думаў, што нешта чакае яго там, у горадзе. Маці чакала яго там, пакуль была жывая, але потым яму ўжо не было чаго спяшацца туды. Цяпер з усяго гэтага тут застаўся адзін напалову пусты пакой, у які ўжо не было чаго вяртацца.