Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
вёріы ад сям’і стрыечнай сястры з Браціславы і ейнай сястры з Нітры, нехта з людзей прынёс на труну некалькі букетаў. Званы з рэпрадуктараў перасталі гучаць, у цішыні ён чуў толькі нейкія рухі, перашэптванне людзей навокал і са здзіўленнем сказаў сабе, што ўсё скончылася. Праграма вычарпаная. Ён стаяў разгублены, не ведаў, што рабіць цяпер, да гэтай хвіліны ўсё было распланавана, арганізавана, усё, што тут адбывалася, цяпер заслоны ўпалі, з гэтай хвіліны ўжо не было нічога падрыхтаванага. Чаго ад яго яшчэ чакаюць?
Ён няўпэўнена азіраўся навокал, калі да яго падышла Люда Шкултэты, ягоная знаёмая, год таму яны з жонкай наведвалі яе, таксама ў сувязі з тым перакладам, яна таксама ўжо даўно перакладала, ды яшчэ працавала ў Маціцы, ён ведаў, што яна была сяброўкай ягонай жонкі з дзяцінства, на пару гадоў старэйшая, Люда пагадзілася ўзяць той пераклад на сваё імя, але ягоная жонка занадта доўга не магла ніколі знайсці, выдавецтва аддало пераклад камусьці іншаму.
Нарэшце Люда, таксама з даволі старой і вядомай сям’і, пра якую дзеці вучаць у школе, сказала яму: «Мы ўсе атрымалі цыркуляры, у якіх нам раілі не ісці на пахаванне, але я прыйшла». Натуральна, яна крыху ганарылася сабой і мела на тое права, яна пайшла наперакор загаду, які атрымала, не падпарадкавалася цыркуляру, і, калі сказала так, то, напэўна, не бачыла на пахаванні нікога, хто б не падпарадкаваўся гэтаксама, як яна.
Перад ім спыніўся высокі стары мужчына, вельмі згорблены, са слязьмі на вачах, некалькі гадоў таму ён даволі часта заходзіў у ейны бацькоўскі дом, размаўляў з ейнай маці пра старыя часы і пра тое, што цяпер робяць людзі з тых старых часоў, калі япгчэ не паўміралі. Ён таксама працаваў у Маціцы, але ўжо даўно быў на пенсіі. Стары падаў яму руку, пачаў сказ, але не дагаварыў, скрывіўся, так яго прабраў плач. Яшчэ раз слаба падаў яму руку і адступіў. Так бы, уласна кажучы, меў плакаць ён, міжволі з папрокам падумаў ён.
Ён незаўважна япгчэ раз азірнуўся на гэтага мужчыну: ён стаяў на ўзгорку побач з пахавальняй і ўсё яшчэ плакаў. Ён узгадаў, як жонка паказвала яму фотаздымкі з часоў, калі да іх
у госці янгчэ прыходзілі маладыя людзі і калі там яшчэ было весела. I гэты стары заўсёды быў сярод іх. Але ён плача не толькі па Зоры, паду малася яму, ён плача па ейным браце, які быў ягоным аднагодкам і сябрам, плача па ейных бацьку і маці, плача па ўсёй сям’і, якая вымерла, усе ўжо ў сямейнай пахавальні, цяпер пахавалі частку гісторыі, сведкам якой быў ён сам, свет ягонай маладосці апусціўся ў пахавальню, скончыўся яшчэ адзін раздзел з гісторыі культуры гэтага маленькага народа, для якога і ён заўсёды хацеў нешта зрабіць, апошняе, што яшчэ было на паверхні, правалілася ў глыбіню.
Побач з ім цяпер стаялі Соракі. Абодва ў чорным, у Даркі на твары быў вэлюм. Якая маленькая яна была побач з ім. Яна папрасіла яго завітваць да іх часамі, ён сказаў, іпто, вядома ж, яшчэ да іх завітае. А актор сказаў сціснутым, але выразным голасам: «Гэта было годнае пахаванне, такое, якое яна заслужыла».
Потым яму падавала руку высокая, прамая жанчына з худым доўгім тварам, крыху падобная да мужчыны. He са старой сям’і, але з даўніх часоў выкладчыца літаратуры ў гімназіі. Калі яны сустракаліся на вуліцы, ягоная жонка ніколі не размаўляла з ёй доўга. Хоць калісьці яны былі ў даволі добрых адносінах. Аднойчы жонка сказала яму: «Тады, калі мы пажаніліся, ніхто так не нагаворваў і не распускаў пра цябе столькі дурных плётак, як яна». Але калі прыйшлі рускія, два ці тры разы гэтая жанчына наведвала яе і прыносіла пачытаць усё, што хадзіла тады з рук у рукі: замежныя часопісы, у якіх быў доўгі мемарандум Сахарава, розная аналітыка пра тое, чаму ўсё так бясслаўна скончылася. Але яна прыйшла і цяпер, хоць таксама атрымала цыркуляр з парадай не хадзіць на пахаванне. Яго амаль абурыла, калі яна сказала: «Шкада, варта было б япічэ што-небудзь для яе заспяваць, хоць сабе «Гэй, славакі». Ён слаба ўсміхнуўся і падумаў, якое гэта шчасце, што іншым гэта не прыйшло да галавы. Ані «Гэй, славакі», ані «Інтэрнацыянал», ані іншыя пафасныя песні.
Ён зноўку стаяў адзін, у руках трымаў капялюш і, не адводзячы вачэй, глядзеў на пахавальню, для яго, напэўна, скончылася ўжо і гэтая частка праграмы. Недзе крыху вышэй над ім нейкія людзі згуртаваліся вакол Марціна і ягонай жонкі, Вера таксама
была Есэнская і мела тут знаёмых, якія ведалі ейнага бацьку, Улада, малодшага з трох братоў Есэнскіх, дакладна хтосьці стаіць і побач са швагеркай, побач з двума стрыечнымі сёстрамі ягонай жонкі, усе тут ведаюць адно аднаго, толькі ягоных знаёмых тут болып не было, ніхто больш не падыходзіў выказаць яму свае спачуванні.
Праз некаторы час побач з ім з’явіўся Рыбарык і ціха сказаў, што, напэўна, ужо можна ісці, ён кіўнуў, яшчэ раз азірнуўся да гэтага часу доўгая чарга людзей стаяла ажно да самай брамы, людзі стаялі паміж магіламі, побач з помнікамі і ўнізе каля бра мы, хоць нічога ўжо не адбывалася, яны быццам нечага чакалі, гэтая доўгая калона да брамы нагадала яму людзей у п ілігры м цы, ён павяркуўся і пайшоў за Тонам да паркоўкі: амаль да самага дома тут і там стаялі ўсе, хто прыехаў на аўтобусе, ніхто з іх таксама ўжо не выказваў спачуванняў, з кожным ён бачыўся перад пахаваннем ці падчас абеду, але хто ўсе тыя незнаёмыя, што стаяць ад пахавальні да брамы і паміж помнікамі, напэўна, яны ходзяць на кожнае пахаванне, ці не ходзяць на кожнае, а цяпер прыйшлі, бо памёр апошні прадстаўнік сям’і, якая была часткай Марціна, сям’і, якая жыла тут ужо нашмат больш за сто гадоў, калі тут стаяў адно просты сялянскі дом, хоць той селянін, які, магчыма, яшчэ трымаў там кароў і свіней, юрыст, дзед ягонай жонкі, ужо тады ўмешваўся ў палітыку, а таму страціў свой надзел зямлі, бо ўлез у пазыкі падчас выбараў, на якіх яго так і не выбралі ў пешцянскі парламент, было паміж імі і некалькі чалавек, якія прыйшлі таму, што ведалі, што хаваюць нейкую вядомую асобу, але тыя, хто ведаў гэта добра, збольшага засталіся сядзець дома. Гэй, славакі.
На паркоўцы стаяла машын восем. Значыць, адсюль таксама нехта прыехаў на машыне, падумаў ён. Стаяла і дзве ці тры службовыя машыны. Але хто ведае, колькі маіпын стаіць перад брамай на старыя могілкі. Наколькі ён памятаў, асноўная частка аўтамабіляў паркавалася там.
На гэты раз ён папрасіў Божу сесці наперад. Калі машына кранулася, Тона сказаў: «Нейкі час вам будзе цяжка, калі вернецеся дадому». Ён пагадзіўся: цяжка, можна і так сказаць, але
гэта не самае адпаведнае слова. Што такое цяжка? Калі яны даехалі да перакрыжавання, недалёка ад якога была брама на старыя могілкі, ён заўважыў, што там па-ранейшаму стаіць іхні кватарант з паліцыі. Ніяк, лепш сказаць, што цяпер яму будзе ніяк. Але гэта прагучала б недарэчна. Ён сказаў: «Тым больш калі цэлы дзень няма чым заняцца».
Божа спытала яго: «А колькі вы былі разам?» Ён хуценька пералічыў яшчэ раз сам сабе: «Васямнаццаць гадоу». Калі дагаварыў апошні склад, ледзьве не расплакаўся, калі б мусіў сказаць нешта яшчэ, заплакаў бы дакладна. Як гэта, як жа так, гаварыў ён сам сабе. А ты не ведаў? Гэта сапраўды вельмі доўга. Але ж бывае і даўжэй, дык што? Але так, васямнаццаць гадоў, і раптам яна пакінула мяне. I я ўжо не змагу хадзіць на дзвюх нагах, буду проста каціцца. Яна не павінная была кідаць мяне тут. Я не заслужыў гэтага. Ён так шкадаваў сябе, што лепш бы расплакаўся.
Але калі яны выйшлі перад жалезнай брамай з машыны, ён зноў перамог гэтыя пачуцці.
Калі яны ішлі па шырокім ходніку каля дома, з хаткі швагеркі выйшла невысокая жанчынка, поўная, як шар, у чорным адзенні сялянкі. Выцягнула насустрач ім абедзве рукі, быццам хацела іх прывітаць. Швагерка пакінула яе тут, бо нехта мусіў сцерагчы дом Яна ўсім падала руку пашкадавала, што не магла быць на пахаванні, Яны жыла ў вёсцы непадалёк, швагерка часта ездзіла да яе летам і брала яе з сабой у далёкія паходы на цэлы дзень, што было даволі дзіўна, беручы пад увагу ейныя аб’ёмы. I яны некалі спыняліся ў яе. Яна жыла ў Блатніцы, дзе пачыналася даліна, расцягнутая болып як на дзесяць кіламетраў, праз усю яе можна было праехаць на машыне па вузкай і пакручастай дарозе. Янарасказала ім, дзезнаходзяццанайпрыгажэйшыямесцы ў гэтай даліне. Летась, калі яны былі тут амаль два месяцы, бо не паехалі ў Татры, яны часта на цэлы дзень выбіраліся ўдаліяу, часам спыняліся недзе, адпачывалі, чыталі, часам ішлі ў горы. Жанчынка хацела ведаць, як прайшло пахаванне.
Ён ведаў, што Божа перакажа ўсё падрабязна і дакладна. Таму папрасіў прабачэння і пайшоў у пакой крыху адпачыць.
Ён сеў у пустым пакоі на крэсла побач з вялікім прамавугольным сталом. Бачыў талеркі з бутэрбродамі, бутэлькі піва, бутэлькі віна. За ўсе васямнаццаць гадоў у гэтым пакоі ніколі не было столькі бутэлек. Ды і людзей столькі, колькі зараз прыйдзе, ніколі тут не было. Калі памёр ейны бацька, прыйшло таксама шмат людзей, але тады ўсе былі ў зале і на верандзе. Але столькі бутэлек віна і піва тут не было нават тады. Яны не адзначаяі тут свайго вяселля яно было ў Браціславе, а бацькам яна пра гэтую падзею нічога не сказала, а калі бацькі, канешне ж, даведаліся і змірыліся з тым, што ўжо нічога нельга было змяніць, і ён зноўку не баяўся прыязджаць сюды, тут таксама нічога не адзначалася. Адзначалі толькі Народзіны, Каляды і Вялікдзень, тады ў кожнага побач з талеркай стаяў наліты маленькі кілішак, бутэлька, з якой у тыя кілішкі налівалі, змяшчалася ў мараканска-мадэрновым буфеце, які цяпер стаяў, надзьмуўшыся ад сваёй брыдоты, у кватэры швагеркі ў Браціславе, бутэлька зеленаватага ці белага алкаголю заўсёды вытрымлівала, як мінімум, два гады. А віно? Ці было калі-небудзь віно на такіх святочных спатканнях? Гэтага ён не памятаў. Хіба што пладовае віно, часцей за ўсё з яблыкаў, якое рабіў ейны бацька, пасля ежы кожнаму налівалі келіх, яно моцна давала ў галаву, і, як легенды, распавядаліся гісторыі з мінулага, калі нехта выпіў такога віна шмат, а потым ледзь утрымаўся на нагах.
Паступова зноўку пачалі падыходзіць людзі. Ён пайшоў у хату швагеркі насупраць, хацеў папрасіць зрабіць яму каву. Абедзве сяброўкі ўжо сядзелі там, таму ён спачатку падзякаваў адной з іх за выступ, гэта было якраз тое, што трэба, зусім непрафесійна, пахваліў ён яе і дадаў, калі ўжо сустрэў іх абедзвюх: «Вам стала вальней, калі ўсё скончылася?» А ейная сяброўка адказала: «Але, такое ж не кожны дзень здараецца». Ён яшчэ папрасіў у яе рукапіс тэксту прамовы і паклаў яго ў кішэнь. Потым папрасіў швагерку зрабіць яму каву. Яна адказала крыху раздражнёна, што ўсім зробіць каву, але пазней. Так, канешне, але ён пойдзе раней, каб не спазніцца на цягнік, таму і папрасіў яе.