Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Між тым усе зноўку пачалі размаўляць, ён пакрысе перастаў думаць пра тыя, цалкам яму незразумелыя, праблемы з кружэлкамі, бо пачуў тлумачэнне, якое падалося яму найбольш лагічным. Ён адчуў сябе знясіленым ад доўгага апавядання, закурыў цыгарэту і раскашляўся. Потым падняўся і паглядзеў на бутэлькі, якія стаялі ў дальняй частцы пакоя на стале, але ўбачыў толькі піва і віно. Пайшоў на кухню, узяў з шафы кубак, спаласнуў на ўсялякі выпадак і выпіў вады. Зноўку сеў, хацеў пачуць нешта з таго, пра што каля яго размаўлялі, але размаўлялі і тыя, хто сядзеў на старой канапе, на якой яшчэ ўчора ляжалі двухмесныя пярыны, і тыя, хто падсунуў да іх крэслы, і нейкія людзі, якія стаялі побач з ім, з усяго гэтага ён чуў толькі манатонны шум. Ён глядзеў перад сабой на падлогу і на ніжні край кафлянай печы. Потым нешта прыйшло яму да галавы, і ён падышоў да брата. Калі яны ішлі сюды з гатэля, ён іграпанаваў брату вяртацца дадому не на аўтобусе, а з ім на цягніку.
Брат з дачкой і жонкай сядзелі ў дальняй частцы пакоя, ён нахіліўся да брата і сказаў, каб яны лепш вярталіся на аўтобусе; ён ужо цяпер адчуваў сябе настолькі стомленым, што ў цягніку дакладна будзе спаць, так што яму будзе лепш ехаць аднаму.
Ён зноўку сеў на край канапы, закурьгў цыгарэту, паглядзеў на гадзіннік сядзець тут засталося ўжо нядоўга, недзе без
дваццаці тры яму 6 варта было ўжо сысці з гэтага гоману, у якім ён адчуваў сябе цалкам лішнім. Ён сядзеў і адпачываў.
Раптам нехта паклаў яму руку на плячо. Ён паглядзеў уверх і ўбачыў худога мужчыну з густымі белымі валасамі Тона Рыбарык, ён ведаў яго, хоць бачыў усяго два-тры разы ў жыцці. «Менш чым праз паўгадзіны пачнецца пахаванне. Думаю, вам варта прыйсці раней. Я падвязу вас на машыне». Ён падняўся, кіўнуў і пайшоў у вітальню, дзе вісела ягонае паліто. Рыбарык выйшаў з жонкай, сваё верхняе адзенне яны паклалі на кухні на крэслах, як і астатнія госці. Здаецца, ён працаваў вынаходнікам на фабрыцы ў Партызанскім, а ягоная жонка, таксама ўжо ў пенсійным узросце, працавала там у інтэрнаце. Яна была высокая, моцная, з гучным голасам, адна са стрыечных сясцёр ягонай жонкі, спачатку ён яе не пераносіў, калі яна прыязджала ў гэты дом, але ў хуткім часе пераканаўся, што яна мілая і добразычлівая.
Перад брамай стаялі дзве машыны, на адной прыехала сям’я з Нітры са стрыечнай сястрой з Браціславы, ейнай сястрой, маці і шваграм кіроўцам машыны. Яны селі ў другую машыну, ён сказаў, што сядзе наперадзе, побач з кіроўцам. Калі машына кранулася, Тона сказаў: «Некалі мы ўсе там будзем». Ён жыва пагадзіўся, наогул, ён быццам акрыяў, калі выйшаў з запоўненага людзьмі пакоя, і пахваліўся: «Мне месяц таму паведамілі, што ў мяне быў інфаркт. А я нават пра гэта не ведаў». Машына збочыла з галоўнай дарогі на могілкі. Ён заўважыў, што на рагу стаяў паліцыянт-кватарант, быццам быў там на службе. Стары пан за стырном меланхалічна ўсміхнуўся: «Эх, былі часы, калі ў мяне быў першы інфаркт». I замаўчаў.
Яны спыніліся не каля той брамы, праз якую яны з жонкай заўсёды хадзілі на могілкі, нават тады, калі ездзілі туды на машыне на Дзень усіх святых, тады ўсе везлі з сабой цэлыя стосы вяккоў, і букетаў, і кветак у гаршчках, і тады наўрад ці можна было знайсці вольнае месца для паркоўкі. Ён не ведаў, куды менавіта яны едуць, але праз нейкі час машына спынілася, ён толькі цяпер даведаўся, што тут ёсць паркоўка перад новай, пашыранай часткай могілак, дзе хаваюць і цяпер; калі яны
выйшлі з машыны і зрабілі некалькі крокаў, ён убачыў, што адсюль вельмі блізка і да дома смутку. Шлях сюды ішоўкрыху вышэй па беразе, таму адсюль ён бачыў і браму на старыя могілкі, і, крыху вышэй, месца, дзе пад вялікім дрэвам была фамільная пахавальня ягонай жонкі.
У доме смутку было шэра, ціха і пустэ. I гэтая шэрасць была для яго прыемная, і цішыня, і пустата залы, адзінае, яму хацелася, каб зала як мага хутчэй запоўнілася. Каб усё пачалося. Старыя муж з жонкай, якія прывезлі яго сюды, селі недзе на трэцічацвёрты шэраг. «Дзякую за тое, што падвезлі», прашаптаў ён, быццам яны былі ў касцёле, і пайшоў на пергаы шэраг, бо ведаў, што павінен сядзець недзе там, як блізкі, уласна, самы блізкі родзіч. Ён нават можа выбраць, дзе на першым шэрагу сесці. Канешне ж, на краі, на крайнім месцы каля цэнтральнага прахода.
Ён быў задаволены, што можа сам абраць сабе месца, аднойчы ён адчуваў сябе тут вельмі непрыемна, у яго моцна грукала сэрца, і ў нейкім замяшанні ён увесь час пазіраў вакол сябе, таму што мусіў сядзець побач з жонкай у сярэдзіне першага шэрагу. Тады ў яго была фобія сярэдзіны шэрага, нават у тэатры і ў кіно ён заўсёды прасіў месца толькі збоку. Гэта было недзе ў 1957 годзе, калі пахавалі ейнага бацьку Фэдара, сярэдняга з трох братоў Есэнскіх, у кастрычніку. Ён тады памёр раптоўна, пайшоў у спальню выпіць таблетку ад галавы, а знайшлі яго потым мёртвага на ложку.
Ён тройчы быўтут насямейным пахаванні. У кастрычніку ці лістападзе 1957-га, потым у траўні 1967-га, калі памерла ейная маці, і яшчэ два гады таму, на пахаванні ейнай пляменніцы. Але тады былі царкоўныя пахаванні, царква бярэ на сябе ўсю рэжысуру, аснова зададзеная, атмасфера створаная, пра жалобную прамову клапаціцца не трэба. Калі памерла Елка, ягоная жонка таксама гаварыла прамову. Але дастаткова напісаць святару, што трэба сказаць, ён ужо мае падрыхтаваныя словы, словазлучэнні, цэлыя сказы, якімі можна гэта выказаць, і сам усё прамовіць як след адпаведным голасам. Ужо хаця б тое, як яны ўмеюць праводзіць пахаванні, нават самі не прыкладаючы асаблівых намаганняў, вартае таго, каб чалавек плаціў царкоўны падатак.
Але ягоная жонка ўжо даўно не плаціла царкоўных падаткаў. Ён мусіў сам заняцца рэжысурай пахавання, і прэм’ера адбудзецца без генеральнай рэпетыцыі.
Ён пачуў нейкі шоргат за сабой, павярнуўся і ўбачыў людзей, якія ўваходзілі і сядалі на заднія лавы. Тых, хто прыехаў на аўтобусе, тут яшчэ не было, ён паглядзеў на гадзіннік восьвось мусяць з’явіцца і яны. Ён падняўся і пайшоў направа наперад, дзе бачыў нейкія дзверы, пра якія яму гаварыў служачы пахавальнага бюро, стаў перад сцэнай, якая займала пярэднюю частку памяшкання, там стаяла і труна ён убачыў яе адразу ж, як увайшоў, а над сцэнай быў арган. Ён памятаў, што на кожным з тых пахаванняў у касцёле былі яшчэ і спевы. Святар непгта казаў, людзі ўставалі і спявалі, потым зноўку сядалі, зноўку ўставалі і спявалі, зноўку сядалі. Ягоная маці, калі гаворка заходзіла аб пратэстантах, казала: «У нас у Ліберцы заўсёды гаварылі, што пратэстанты гэта хор, яны ходзяць у касцёл спяваць, устануць і спяваюць, сядуць і зноўку ўстануць і спяваюць, і зноўку сядуць, і зноўустануць і крыху паспяваюць, так і праходзіць уся іхняя іміпа».
3 дзвярэй, побач з якімі ён стаяў, моўчкі выйшаў чалавек з пахавальнага бюро з дзвюма кружэлкамі і ціха пачаў з ім абмяркоўваць, ці правільна ён усё запомніў, у якой паслядоўнасці якія ўрыўкі з іх павінны гучаць. Ён сказаў, што будуць тры прамовы. Першую будзе казаць мужчына, другую такая высокая, крыху пажылая жанчына, трэцюю маладая дзяўчына. Ён іх не пераблытае. I яны вось-вось будуць тут.
Прафесар ужо стаяў побач з ім. Ён прадставіў яго. Першая жалобная прамова. Ён паглядзеў назад на адным з апошніх шэрагаў сядзелі перакладчыцы. Збоку стаяла тая, што збіралася прамаўляць. Ен злавіў ейны погляд і непрыкметным рухам паклікаў да сябе. Мажардом патлумачыў абодвум, што ўвесь час яны будуць знаходзіцца ў асобным памяшканні, і ён кіўне ім, калі надыдзе іхняя чарга выходзіць. Ён заўважыў швагерку, якая ішла па праходзе пасярод памяшкання, за ёй ішлі абедзве дзяўчыны. Швагерка засталася стаяць каля першага шэрагу, ён якраз збіраўся накіравацца да яе, але ўбачыў, што дзяўчына
ўжо праціснулася каля швагеркі і ідзе да ягонай кампаніі. Яна прыйшла і сказала мажардому, што будзе казаць трэцюю прамову. Ён бачыў, што швагерка па-ранейшаму стаіць каля першай лавы. Ён прайшоў па вузкім праходзе паміж сцэнай і лавамі і сеў на крайняе месца каля прахода, швагерка таксама села на крайняе месца каля ярахода, але з іншага боку. Калі ён павярнуўся да яе, то ўбачыў, што дзесьці праз тры шэрагі ад яе сядзіць Агнеша, а на лаву ў першым шэрагу, дзе сядзеў ён, з іншага боку ад прахода ціснецца стрыечная сястра са сваёй сям’ёй.
Ён яшчэ раз паглядзеў назад. Тыя, хто прыехаў на аўтобусе, хутка рассаджваліся. Недзе ў натоўпе ён заўважыў Дарку з мужам, у якіх учора быў у гасцях. Значыць, тут ужо ўсе, падумаў ён. Далей ён пачуў тупат многіх ног, потым яшчэ нейкі шоргат. Шоргат ног тых, каму не хапіла месдаў, яны стаялі ззаду, а цяпер прасоўваліся наперад, з аднаго і з іншага боку. Ён чуў толькі ціхі тупат, ніхто нават не шаптаўся. Гэта нагадала ягонае дзяцінства: бацька, як журналіст, меў квіткі на ўсе спектаклі, часта браў і яго з сабой на свае ўлюбёныя оперы. Заўсёды, калі гледачы рассаджваліся па сваіх месцах, у аркестры ўсе пачыналі наладжваць свае інструменты. Неверагодная сумесь гукаў слова «какафонія» ён яшчэ не ведаў раптам сціхала, калі за пультам з’яўляўся дырыжор. I цяпер у зале ўсё сціхла, усе сядзелі ці стаялі, а дырыжор не ішоў. Ён думаў, што цяпер адбываецца, ён жа ўсё падрыхтаваў, хвілю таму, як памочнік рэжысёра, падвёў выступоўцаў да мажардома, даў яму партытуру кружэлкі, дык чаму яны не пачынаюць? Што зноўку за праблемы, нецярпліва думаў ён, быццам гэта была ягоная памылка.
На пахаванні сваёй маці ён таксама хваляваўся, перш чым па~ чалося пахаванне. Перад абедам ён быўуНародным камітэце занёс туды прамову, якую збіраўся сказаць служачы Народнага камітэта. Сакратарка спытала, ці не хацеўбы ён, каб там прагучаў нейкі верш яны маюць абраныя вершы на такі выпадак, можна нават дамовіцца з кім-небудзь з тэатра, каб яны прачыталі. Ён прагледзеў тыя вершы, выбраў адзін з пачатку стагоддзя і сказаў, што з людзьмі з тэатра ён і сам знаёмы, і адразу ж патэлефанаваў свайму колішняму шэфу з часоў, калі ён яшчэ працаваў у тэа-
тры загадчыкам літаратурнай часткі.-аднаму з двух найлепшых дэкламатараў. Той паабяцаў, што а трэцяй прыйдзе на могілкі. Ужо было далёка за тры гадзіны, гучала музыка з кружэлкі, і яны стаялі каля труны маці. Нарэшце ён прыйшоў, прабегся вачыма па тэксце і прачытаў верш. Дасканала.