Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
У той час, калі звезлі манашак, была восень, і швагерка яшчэ жыла ў сваёй хатцы, дзе правяла ўсё лета. Яна напісала ягонай жонцы, што вельмі добра было б, каб новы кватарант меў сабаку.
У гэтым яна мела рацыю. У хуткім часе ў наступным лісце яна паведамляла, што знайшла амаль ідэальнага кватаранта: мае сабаку, аўчарку, і сам ён паліцыянт. Сабака будзе вартаваць сад, а паліцыянта цыгане будуць баяцца. Ідэальнейіпага кватаранта і не знойдзеш.
Для ягонай жонкі гэта было настолькі абсурдна, што ў доме ейных бацькоў будзе кватараваць паліцыянт, што яна была няздольная адказаць і распавесці нявестцы, калі ўжо тая не чытала газет, перадгісторыю, якую яна мела з паліцыянтамі і якой фактычна скончылася ейнае публічнае жыццё, ейнае жыццё ў якасці асобы з імем, якое можна публічна вымавіць або надрукаваць.
На пачатку 1969-га года ягоная жонка напісала ў апошні нумар пражскіх «Лістоў» артыкул пра першую сутычку славацкай федэральнай паліцыі з дэманстрантамі, якія адзначалі ў Браціславе перамогу чэхаславацкіх хакеістаў над савецкімі. Яна крытыкавала там не тыя два ўдары дручком па галаве, першы з якіх зваліў яе на зямлю, і, ужо лежачы, яна атрымала другі, а перадусім парушэнне нейкіх элементарных паліцэйскіх нормаў: паліцыянтаў прывезлі на машынах, яе паспелі яны адтуль выскачыць, як ужо малацілі людзей без якога-кольвек палярэдняга чакліку разысціся. У іранічным адказе ў «Праўдзе» нехта, падпісаны як прэс-аташэ Службы дзяржаўнай бяспекі, назваўяе палітычнай прастытуткай. У арганізаваным працягу гульні яна амаль кожны дзень атрымлівала па пошце абразлівыя лісты з пагрозамі з раённых аддзелаў бяспекі з усёй краіны, у тых лістах яе заўсёды называлі палітычнай прастытуткай ці палітычнай курвай.
Гэтыя лісты выклікалі ў яе дэпрэсію. Ён лічыў і лічыць цяпер, іііто Гэта было з глыбокага адчувайня ганьбы, іііто яйа была шмат гадоў у адной суполцы з гэтай свалатой, і не толькі з ліку тых, хто пісаў тады гэтыя лісты, і што наіўна думала, што гэтая свалата без якіх-кольвек маральных прынцыпаў сапраўды магла б клапаціцца пра нейкія ідэалы. Яна заўсёды жыла ў свеце нейкіх ідэалаў.
Калі позна пасля абеду яны вярталіся з паездак ці з крамы.
у верандзе, паўз якую яны мусілі прайсці, звычайна сядзелі тры, чатыры паліцыянтыў адных кашулях; пінжакі ўніформы віселі на крэслах, на стале стаяла бутэлька і былі раскладзеныя карты. Аднойчы да іх завітала Дарка, да якой ён цяпер ішоў і якая замовіла яму нумар у гатэлі, і, калі яна ўвайшла, у неверагодным здзіўленні прамовіла: «Але ж добрая вы кантора! У вас цяпер не дом, а паліцэйскі ўчастак!»
Дарка, акулістка, прыходзіла сюды з дзяцінства, яна была нейкай раднёй, і паліцыянтаў таксама не любіла. Жонка распавядала яму, што яіпчэ калі Дарка была студэнткай, у яе было вялікае каханне, яны збіраліся ўзяць шлюб, калі яна скончыць навучанне. Але за той час яго пасадзілі. Ён быў інжынерам, быццам збіраўся ўдзельнічаць у нейкім пратэсце. 3 турмы ён вярнуўся ўжо калі пачалася рэабілітацыя, пасля гадоў працы ва ўранавых шахтах і іншых перажыванняў падобны да руіны, і ўхуткім часе памёр. Таму яна гаварыла з унутранай агідай пра тое, як прыйшла ў хату, куды завітвала з самага дзяцінства і якая цяпер ператварылася ў паліцэйскі ўчастак. Праз некаторы час яна ўзяла шлюб са сваім цяперашнім мужам, акторам армейскага тэатра ў Марціне.
Ен зачыніў за сабой цяжкую браму і накіраваўся да Соракаў, дзе збіраўся вячэраць.
Калі яны ў папярэднія гады прыходзілі сюды ў госці па вечарах больш нікога ўгэтым гарадку яны не наведвалі размаўляла галоўным чынам ягоная жонка. Яна любіла паразмаўляць, умела рабіць гэта жыва, умела драматызаваць тое, пра што гаварыла, не забывалася на падрабязнасці і пры гэтым не адыходзіла ад тэмы, умелаўжыццаўролю апавядальніка. Расказвала пра тое, што адбываецца ў вялікім свеце, то бок у Браціславе і ў Празе, Як цяпер падзеленыя пісьменнікі і як паміж сабой сварацца асобы нашмат больш значныя, чым пісьменнікі ў Празе.
Яна распавядала скажам рамантычна пра тое, як разбураецца стары свет. Дарка прагна глытала ейныя словы, бо вельмі хацела, каб свет, у якім яна жыве, быў іншым. Хоць ейнага мужа цікавіла толькі тое, ці атрымае ён адну з галоўных роляў у найбліжэйшым спектаклі, ён таксама далучаўся да жонкі
з госцяй і ўсёй сваёй мімікай паказваў, як засяроджана слухае.
Даўжэзная плошча, якую яму трэба было прайсці па дарозе да іх, была цяпер як вымеценая. Толькі сям-там нехта спяшаўся дадому. Пакуль не пабудавалі жылы квартал, на гэтай плошчы змяшчаліся ўсе крамы горада. Калі ён прыязджаў сюды летам на месяц ці на болып доўті тэрмін, з усіх крамаў ён хадзіў толькі ў кнігарню, яго там ужо нават пазнавалі: кнігі выдаваліся і ўлетку, і калі ён нечага не набываў тут, у Браціславе ўжо ўсё было распрададзена. Кнігарня была вузкая, маленькая, як і ўсе крамы на гэтай плошчы. Толькі там, дзе была адзіная шырокая папярочная дарога, што вяла на вакзал, недалёка ад плошчы, пабудавалі вялікі аднапавярховы ўніверсам. А побач з ім вялікі кінатэатр «Масква».
На канцы нлошчы ён павярнуў на слаба асветленую вуліцу і за наступным рогам збочыў да вялікага дома, пабудаванага яшчэ напачатку пяцідзясятых гадоў.
Калі яму адчынілі дзверы, Дарка спачатку ціхім голасам прамовіла пару сказаў і дадала: «Я гавару такімі банальнымі словамі, бо не ведаю, што яшчэ магу сказаць табе на прывітанне, але гэта шчырыя словы. Ты ведаеш, што я любіла яе».
Яна сапраўды любіла ягоную жонку. Ён адразу ж зразумеў, што мусіць быць удзячны ёй. Калі памёр жончын бацька і ейная маці заставалася адна, калі жонка прыязджала да яго ў Бра ціславу на тыдзень, два, Дарка пасля працы часта заходзіла да яе і сядзела з ёй гадзіну ці больш, бывала, што і кожны дзень. Каб жончына маці не была ўвесь час у адзіноце. Яго гэта крыху расчуліла. Ейны муж падаў яму руку, паглядзеў у вочы і адзін раз, на вайсковы манер, кіўнуў галавой там самым выказваў яму свае спачуванні і падбадзёрванне. Дарка запыталася, калі ён прыехаў, і, пачуўшы, на якім цягніку, сказала: «Гэта значыць, што ты не абедаў. Дык сядай, я хуценька прынясу вячэру».
За вячэрай ён распавядаў, чым займаўся гэты тыдзень. I якое гэта было шчасце, калі доктар Фэлікс без ваганняў пагадзіўся сказаць жалобную прамову. Згадаў таксама і другую прамову, але не распавёў, што яе хтосьці наггісаў і перапісаў для той дзяўчыны. Між тым Дарка запыталася ў яго, ці будзе пахаванне
царкоўным. «Не», адрэзаў ён. Натуральна, старыя марцінаўскія сем’і вырашылі, што, згодна з сямейнай традыцыяй, варта было б зрабіць царкоўнае пахаванне. I каб паказаць, што тут нават вырашаць няма чаго, ён дадаў: «Хаця б таму, што яна гадоў дваццаць пяць таму выйшла з царквы. I, хоць з партыі яна таксама выйшла, у царкву так і не вярнулася». Больш яны пра гэта не гаварылі. Ён распавёў таксама пра пасмяротную маску. Няхай яму старыя сем’і паставяць плюсік хаця б за гэта.
Падчас усёй вячэры ён вымушаны быў думаць пра тое, што калі яны паднімуцца з-за стала і сядуць ва ўтульныя фатэлі, яму зноў давядзецца распавядаць. Яшчэ раз. Ён ужо амаль на памяць усё вывучыў. Але потым адразу ўзгадаў, што сёння апошні дзень перад пахаваннем і што потым ужо, напэўна, больш не давядзецца нікому пра гэта расказваць. У Браціславе ўсе ўжо больш-менш ведаюць, маі’чыма, там ужо не засталося нікога, каго б гэта цікавіла, а калі хтосьці са знаёмых пра нешта і запытаецца, ён распавядзе пра ўсё ў двух сказах.
Такім чынам, ён нарэшце ўсё распавёўінакш, лачаўне з таго вечара, з якога пачынаў распавядаць усім, хто прыходзіў у ягоную кватэру, не з таго, як і чаму ўсё адбылося так хутка і як яна адчувала сябе перад гэтым у шпіталі, а пачаў з самага, як ён лічыў, пачатку: з апошняга адпачынку ў гэтым годзе, як ёй тады раптоўна стала дрэнна, таму на тое лецішча, што знайшлі ім Коларавы, яны выбраліся на пару дзён пазней, як потым яна часам была абыякавая, засмучаная, а потым зноўку ўсё праходзіла, і нічога не сведчыла пра тое, што яна была хворая, пакуль недзе ў сярэдзіне лістапада ці крыху раней яна не пачала хварэць, Зора думала тады, што прастудзілася, а калі ў яго былі Народзіны і яго прыйшла павіншаваць і знаёмая неўролаг, той нешта не спадабалася, і яна адправіла ягоную жонку на прыём у шпіталь, там ёй зрабілі аналіз крыві, з якога ўсё стала зразумела, а потым вельміхутка вызвалілася месца, і ў гой самы дзень ёй ужо пачалі ставіць кропельніцы, а яна адчувала сябе ўсё горш, часта была зусім ніякая, але гэты стан стомленасці часам праходзіў, бо ён ажно два разы хадзіў браць ёй кнігі з Універсітэцкай бібліятэкі, якія яна прасіла, вялікія раманы, яна тады вельмі многа чыта-
ла, але не хацела, каб яе нехта наведваў, і якраз у апошні дзень да яе прыйшоў наведвальнік, а галоўны лекар павіншаваў яго з тым, што вынікі аналізаў крыві нашмат лепшыя, чым варта было чакаць пасля періпых двух тыдняў, а яна тады думала перадусім пра тое, што будзе на Шчодры вечар, ці не адпрасіцца ёй дадому, але нарэшце вырашыла застацца там, толькі папрасіла прынесці каляднага карпа, гэта было апошняе, пра што яны размаўляпі, і недзе праз гадзіну пасля таго, як ён пайшоў ад яе, усё і здарылася.
Ён распавядаў так, нібыта гэта была ягоная ўласная прамова на пахаванні жонкі. Нічога іншага ён цяпер не мог пра яе расказаць, толькі тыя падзеі, сведкам якіх ён быў.
Дарка запыталася, ці ведала ягоная жонка пра свой стан.
«Не ведаю. Магчыма, у апошнія дні. Або ведала, што з ёй дрэнна, але не ведала наколькі».
«Я таму і пытаюся, сказала Дарка, бо ведаю, што яна не была веруючым чалавекам у сэнсе прыналежнасці да нейкай царквы, але мяркую, нават упэўненая, што яна верыла ў нейкага Бога, тым болып калі яна ведала, у якім яна стане...»
Ён не думаў, што жонка верыла ў Бога, зрэшты, навошта ёй было хаваць гэта ад яго, яна і так ведала, што ейны стан вельмі дрэнны, Зора была чалавекам занадта рэальным і неэгаістычным, каб думаць пра розныя перасяленні душаў і замагільнае жыццё. Яна хутчэй думала пра тое, як добра, што яна запісала паролі ад тых ашчадных кніжак, і што наогул з ім будзе, а магчыма, яна думала, іпто ён яшчэ малады, і ўсё ў яго яшчэ наперадзе. Адзінаю трансцэндэнцыяй, пра якую яна магла думаць, былі яе бацькі, памерлы брат і пляменніца. Вера ў продкаў, у найбліжэйшых, больш старажытная за веруў Бога.