Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Ён ужо меў забраніраваны нумар на сваё імя, нумар на адну ноч, так, на адну ноч, атрымаў ключ, ладняўся на патрэбны
паверх, адчыніў дзверы, увайшоў у нумар і быў вельмі задаволены пакой быў дакладна такім, як ён уяўляў і жадаў: дастаткова малы, такі самы, як і ў гатэлях у іншых гарадах, уся мэбля такая ж самая, як і паўсюль, нічога, што прыцягвала б да сябе ўвагу, што б выклікала адчуванне ўтульнасці і тым самым нейкай інтымнасці. Ён хацеў правесці гэтую ноч у нейтральным памяшканні, выключна функцыянальным, без прыкметаў інтымнасці, утульнасці, чаго заўгодна, што магло б прыцягваць ягоную ўвагу і перашкаджаць спаць. Спачатку ён паставіў куфар на спецыяльна прызначаную падстаўку, потым паглядзеў у акно убачыў луг перад гатэлем, поле з люцэрнай было цяпер такога самага колеру, як і луг, па пагорках пятляла тая самая пыльная дарога, па якой яны даволі часта ездзілі на машыне, калі хацелі хутка выехаць за горад і недзе побач з дарогай прайсціся па полі. Усё, як ён сабе ўяўляў, усё, як мела быць.
Усё яшчэ не здымаючы паліто, ён адчыніў дзверы ў ванную, каб упэўніцца, што і там усё, як мае быць. Было. Нават ванна. Ён іпмат гадоў не мыўся ў ванне, і прымаць душ заўтра ранкам не будзе, для гэтага ён ужо будзе занадта ўсхваляваны. I прыбіралі.ня, ага, але цяпер не. Калі цягнік набліжаўся да станцыі, дзе яму трэба было выходзіць, хвілін за дванаццаць перад тым гэта ў яго ўжо было падлічана, цягнік ехаў па тунелі, ён выйшаў з купэ 1 знайшоў невялічкі пакойчык у канцы калідора.
Ён зачыніў дзверы ў ванную і нерашуча стаяў у невялікім пакоі. Раптам у яго з’явілася нейкае дзіўнае жаданне развярнуцца і пайсці прэч, тады ён выцягнуў крэсла і проста сеў на яго. Хвіліну ён так сядзеў, гледзячы ў нікуды, пакой загаварыў з ім, нейкі час ён слухаў, а потым адчуў, што той казаў яму без словаў. Ён крыху павярнуў галаву направа і налева, бо нават маленькага яе руху было дастаткова, каб акінуць вачыма ўвесь пакой, і ўпэўніўся: так, сапраўды, нідзе на сценах не вісіць ніякіх успамінаў, ніякія ўспаміны не ступаюць ні нервова, ні мякка па невялікім квадрацікудывана, ніякія ўспаміны не раскладзеныя на стале, ніякія ўспаміны не ляжаць нерухома, нібы нежывыя, на ложку} ніякія ўспаміны не ўсміхаюцца яму з падстаўкі для куф-
ра, ніякія ўспаміны не звешваюцца са столі да самай падлогі, як вялізныя павукі, ніякія ўспаміны не мігацяць нябачна ў паветры, ён мог бы махаць рукой і дакранаўся б толькі да паветра, тут нідзе няма нічога нябачнага, ніякіх успамінаў няма і пад лямпай на малым стале, адзінае, ён не павінен глядзець у акно. Але пакой сам па сабе дасканала вычышчаны, прадэзінфектаваны ад усялякіх успамінаў. Яму было прыемна, калі ён сядзеў тут як у вакууме, здавалася, што ён, як чалавек, які ўвайшоў у невялікі пакой у гатэлі, пакінуў недзе за дзвярыма памяць і ўсё, што было, і выйдзе адсюль у новае вычышчанае жыццё.
Але гэта працягвалася толькі момант. Ён павінен зноўку вярнуцца да жыцця, якім жыў апошні тыдзень, зноў мусіць нешта наладжваць, зноў мусіць уключыць памяць, гэтае сваё няшчасце.
Ён падняўся, засунуў крэсла пад стол, узяў капялюш, які паклаў на куфар, выйшаў з нумара, а праз хвіліну і з гатэля.
Вярнуўся на галоўную плошчу, прайшоў на ейны канец, далей абшарпаная вуліца вяла на могілкі, у яе аднапавярховых дамах калісьці жылі сяляне, таму ззаду былі стайні і хлявы. Калі пабудавалі новы мікрараён для рабочых завода, адсюль з’ехалі амаль усе старыя жыхары і наймальнікі, а ў пустыя кватэры засяліліся сем’і цыганоў. Дом ейных бацькоў з садам, як аазіс, з усіх бакоў быў акружаны колішнімі качэўнікамі, нават карчма, што знаходзілася за некалькі крокаў ад дома ейных бацькоў, ператварылася ў цыганскую карчму, ані на дзвярах, ані на акне не было фіранак, а ў гэты час яна была амаль пустая. Там, дзе гэтая абпіарпаная вуліца збочвала да колішняй шашы на іншы канец горада, была вялізная жалезная двухстворкавая брама, за ёй сад, у ім аднапавярховы дом, з аднаго боку насупраць меншы домік, а за ўсім гэтым яшчэ вялікі сад, цяпер пусты. Сядзіба ейных бацькоў.
Цяжкая жалезная брама была напаўадчыненая швагерка, якая прыехала яшчэ ўчора, падрыхтавалася да ягонага прыезду, бо зазвычай тут усё было надзейна зачынена, хоць свавольнікі весела пералазілі праз пярэдні жалезны плот або праз драўляны плот, што атачаў сад з трох бакоў ззаду брама са скрыгатам зачынілася за ім, даўжэнны аднапавярховы дом выглядаў апус-
целым і занядбаным гэта было першае, што Зора заўсёды казала, калі яны апошнім часам прыязджалі сюды на некалькі дзён ці на пару тыдняў летам, яна заўсёды са шкадаваннем гаварыла, якое тут усё апусцелае і занядбанае пакой і кухня, якія яна пакінула сабе з цэлага будынку, былі ў задняй частцы дома. Раз брама не была зачыненая, ён нават не здзівіўся, што і дзверы ў дом таксама адамкнутыя. На калідоры яго сустрэў холад каменнай падлогі і неправетранай вітальні. Ён адчыніў дзверы ў пакой і яго сустрэў сцюдзёны пах сырых сценаў. Ён падышоў да акна ў пярэдняй частцы пакоя і так, як і заўсёды, калі прыязджаў сюды, убачыў, што сцяна адсырэла ажно па ніжні край акна. Паветра таксама адсырэла дакладна на такую ж вышыню. Толькі калі жонка жыла тут усю зіму, то памяшканні добра ацяпляліся і гэтая сырасць не адчувалася. Тады даўію, калі ён упершыню ўвайшоў у гэты пакой, з якога пачуў жаночыя галасы, ён імгненна адчуў утульную, пранізлівую цеплыню з вялікай кафлянай печы. Тады гзта быў ейны пакой, кабінет і спальня, гэты пакой зусім не змяніўся з тых часоў, калі ён пачаў сюды прыязджаць, хіба што жонка працавала ў бацькоўскай частцы дома, у салоне. Агромністая доўгая кніжная шафа, ручная работа з Прагі, магчыма, самы прыгожы прадмет мэблі ва ўсім доме, стаяла цяпер у іхняй кватэры ў горадзе і займала ўсю меншую сцяну гасцёўні; цяпер там была гара чагосьці, што было прыкрыта старой цёмнай коўдрай пярыны на два чалавекі, пад імі матрацы, а пад імі нізкая падстаўка на ёй і на матрацах, калі яны прыязджалі сюды, спала апошнім часам ягоная жонка, ён спаў на канапе. Акрамя кніжнай шафы, у сваю кватэру яны забралі яшчэ і рэкам’е, на ім напаўлежачы чытала ягоная жонка, і цяпер, гэтыя апошнія тыдні, большую частку дня яна ляжала на ім.
Ён адчыніў акно, і, хоць адчуў холад прыцемкаў снежаньскага вечару, застаўся стаяць ля акна і глядзець на сад. Непадалёк ад акна было самае вялікае дрэва ў садзе чарэшня, летам абсыпаная ягадамі, цяпер сухая і пустая канструкцыя з чорнага голага дрэва. Сад быццам праваліўся пад зямлю. Гэта быў гонар ейнай маці, яна лічыла сад галоўнай справай свайго жыцця, нават недзе
ў дваццатыя гады атрымала нейкую прэмію за садоўніцтва, але гэта было за пладовыя дрэвы ў той частцы сада, дзе ўсе дрэвы спілавалі і выкарчавалі, каб на іх месцы пабудаваць яшчэ адзін дом мікрараёна. Жонка перастала клапаціцца пра сад> калі памерла ейная маці, ды і, напэўна, не магла, яны прыязджалі сюды толькі зрэдку, два разы на год паміж пачаткам вясны і канцом восені, і не было ніякага сэнсу клапаціцца пра сад, калі паўсюль навокал жылі цыганы.
«Перад акном майго пакоя расквітнелі ружы, палымяна чырвоныя, доўгая густая градка, не магу на яе наглядзецца», прыкладна так калісьці кожны год пісала яму Зора, калі распавядала, як маецца ў сваіх дома. I яшчэ пісала яму, што, калі стамляецца ад працы, ідзе прайсціся па садзе, акрамя ружаў там квітнеюць і юргіні, і попельнікі, і бог ведае што яшчэ, большасць батанічных назваў яна прынамсі раз на год у кожным такім лісце згадвала. Казка. Такія фарбы!
Год за годам ён чытаў па некалькі такіх лістоў, заўсёды са сціснутымі вуснамі, нейкі час спрабаваў уявіць тое каляровае хараство, але гэта былі дарэмныя спробы, тыя назвы кветак нічога яму не гаварылі, акрамя ружы, ён не ведаў, якія колеры трэба ўяўляць, і, па праўдзе, яго заўсёды брала ціхая сумная злосць, калі ён чытаў такія лісты. Бо ён ужо загадзя ведаў, яшчэ перш чым атрымліваў чарговы такі ліст, што яна пачуваецца там як у раі, як у казцы, там ейная маці, там сад, у горадзе яна жыла б у смуродзе і ў шуме, а калі б падняла вочы ад працы і паглядзела праз акно, убачыла б верхнюю частку фасада і касую страху будынка, якому было дакладна болып за пяцьдзясят гадоў. Хоць на тым доме было ўсё даволі новае, яшчэ перад канцом вайны, пасля апошняй бамбардзіроўкі, ад яго засталіся хіба што руікы, у пяцідзясятых гадах яго цалкам аднавілі, але ён так і застаўся брыдкі і абшарпаны. Знізу, з вуліцы, калі сацыялізм набіраў абароты, дзякуючы рабочаму класу і ягонаму авангарду камуністычнай партыі, было чутно шмат машын, хоць вуліца была вузкая, увесь час нейкія машыны тут паркаваліся і ад’язджалі, бо і ў доме насупраць былі адны канторы, і большая частка людзей, якія там працавалі, займела машыны. Ён
не здзіўляўся, што жонка з большым задавальненнем сядзіць у пакоі, з якога бачная густая градка ружаў, ён з усім пагаджаўся, і ўсё ж яму было б прыемней, калі б было інакш і яна сядзела б у лакоі іхняй палярэдняй кватэры ў цэнтры Браціславы, дзе з акна бачыла б верхнюю частку касой страхі брыдкага гарадскога дома. Яны б увесь час былі разам і жыл і б неяк больш нармалёва, галоўным чынам, ён бы жыў нармалёва.
Сад маглі б разрабаваць, а пра пладовыя дрэвы ён наогул думаў з жахам. Кожны год ён спрабаваў убіць сабе ў галаву, калі прыкладна спеюць чарэшні, за зіму забываўся на гэта і неяк зноўку апынаўся там, калі яны спелі. Пакуль чарэшні не знікалі з дрэва, удоме ўладарыла раздражненне. Тая чарэіпня, якую ён цяпер бачыў перад сабой з акна, узвышалася над плотам і над садам, як купал, і ў ейнай кроне правакацыйна блішчалі тысячы і тысячы чырвоных ягад. А калі з усіх дрэў засталася голькі гэтая чарэшня, ва ўсім наваколлі існаваўужо своеасаблівы абрад пасвячэння ў мужчыны: пералезці цераз драўляны плот, залезці на дрэва, нарваць чарэіпні, набраць яе з сабой і зноў пералезці цераз плот. Былаў гэтым і нейкая традыцыя: Мнячка, які пражыў у Марціне ўсё дзяцінства, прызнаўся ягонай жонцы ужо калі быў вядомым пісьменнікам што ўжо трыццаць гадоў таму разам з іншымі хлопцамі яны пералазілі цераз той плот, калі паспявалі чарэшні. Такім чынам, цераз плот лазілі ў асноўным чатырнаццаці-шаснаццацігадовыя хлопцы, нават і меніаыя, якія пасля такой падзеі лічылі сябе дарослымі, а з паступовай эмансіпацыяй жанчын пачалі лазіць і дзяўчаты таго ж узросту. Ягоная жонка неяк злавіла адно такое дзяўчо, добра апранутае, налэўна, з добрай сям’і. Дзяўчо злезла, дазволіла адвесці сябе ў хату, усхліпваючы, распавядала, што яе падгаварылі сяброўкі, якія чакаюць за плотам; жонка мусіла супакойваць яе, што нічога страшнага не адбылося, і на прымірэнне дала ёй вялікі мяшэчак чарэшні. Але гэта быў самы просты выпадак. У шасцідзесятыя гады праз плот пачалі пералазіць, ужо нават не звяртаючы ўвагі на прысутнасць ягонай жонкі ці ейнай маці. У спланаванай акцыі прымалі ўдзел многія, на крыкі абедзвюх жанчын увагі наогул не звярталі, як і на гуканне ягонай жонкі на дапамогу