Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
і патлумачыла: «I гэта ўсё яна мусіла раскарчаваць». I хоць Раман не мог бачыць плошчу, якую ягоная жонка мусіла раскарчаваць, але сказаў: «Ну, цяпер я магу гэта сабе ўявіць». «Вось бачыш, яно было таго вартае, бачыць сад», падвяла вынік Агнеша і вярнула яму ліхтарык.
Калі яны ўвайшлі ў дом, Раман падаў яму руку. «Наверх мы ўжо не пойдзем. Ты ж ведаеш, мне трэба ісці дадому пісаць». Ён правёў іх ажно ў двор, хоць быў у тапках, і абодвум увесь час гаварыў, які ён рады... I яны развіталіся ажно каля машыны.
Ён выключыў на кухні святло і абапёрся локцямі аб падваконне. Усцешана глядзеў, як на вуліцы перад ім у паветры лётаюць сняжынкі. Яны падалі даволі рэдка і былі ўжо быццам падмерзлыя, гойдаліся і надскоквалі ў паветры, быццам танчылі, кожная сняжынка па-свойму. Потым ён паглядзеў уніз на заасфальтаваны двор, быццам тыя двое вось -вось павінны былі выйсці з дома і сесці ў машыну. Хоць машына тут ужо нават не стаяла.
Па праўдзе, гэта дзіўна, яны размаўлялі, як старыя сябры, Раман звяртаўся да яго кароткай формай ягонага імя, яны казалі адзін аднаму ты, увесь час размаўлялі вельмі шчыра, і пры гэтым ён наогул не мог узгадаць, каб яны калі-небудзь размаўлялі адзін з адным. Калі Раман працаваўу «Культурным жыцці», здаралася, што яны на момант спыняліся пры сустрэчы Раман працаваў у рэпартажнай рубрыцы, ён тады ўжо рэпартажаў ые рабіў але заўсёды толькі перакідваліся некалькі.мі словамі. Магчыма, час ад часу ў кавярні той сядаў за стол, дзе разам з іншымі сядзеў і ён. Або ён сядаў за стол, дзе сядзеў Раман... Толькі аднойчы... але гэта, мабыць, было вельмі даўно... ён, Раман і яшчэ хтосьці сядзелі недзе, калі ў горадзе ўсё было зачынена, і Раман тады сказаў: «Хлопцы, я ведаю, куды мы зараз пойдзем, хадзем выклічам гаксоўку», і пакуль яны чакалі таксоўку, ён тлумачыў ім, што за трэцяй вёскай ад горада знаходзіцца гразевы санаторый, і там рэстарацыя адчыненая да чатырох. Тады ён няўцямназаўважыў, што таксоўка туды будзе каштаваць процьму грошай, а Раман, як вялікі пан, заўважыў: «Ну, нейкія трыццаць кіламетраў», дык яны туды і паехалі, зачыненая была не толькі рэстарацыя, але на
табло ён прачытаў, пгго гразевы санаторый зачынены ўжо даволі даўно, яны вярнуліся, а Раман заплаціў за таксоўку дзвесце ці трыста крон. А ён цягнуўся яшчэ хвілін сорак пяць дадому, бо Раман накіраваўтаксоўшчыкатуды, дзе жыў... Цяпер, калі ўяго ўжо быў нейкі вопыт з таксоўкамі, ён зразумеў, што мог застацца ў той таксоўцы і заехаць на ёй дадому... больш за дзесяць крон яму б гэта не каштавала. Але для яго таксоўка тады яшчэ была нечым настолькі ж экзатычным, як дырыжабль. Гэта, мабыць, было вельмі даўію, недзе пасля перамогі працоўнага народа, тады ўсе ўстановы мусілі зачыняцца апоўначы, што таксама было неяк звязана з перамогай працоўнага народа. Дарэчы, той санаторый за вёскай, прынамсі, наколькі ён ведаў, больш ніколі не адчынілі.. А каб яны яшчэ былі недзе разам, пра гэта ён наогул не памятаў... Бо такіх знаёмых, падумаў ён, з якімі ён быў на ты і з якімі яго нічога не звязвала, у яго было дзясяткі. Але ў гэтым выпадку ў іхнім звароце на ты было і нешта асабістае: ён заўсёды з задавальненнем чытаў Раманавы рэпартажы, яны не мелі нічога агульнага з палітыкай, таму ў іх не было абавязковых штампаў, ён пісаў пра цалкам звычайных людзей: а Раман яго, магчыма, цаніў як эксперта ў культуры.
Яшчэ трэба пагэлефанаваць той дзяўчыне. Гэта ён павінен быў зрабіць адразу ж, як толькі тыя двое пайшлі. Яна сядзіць дома і чакае, магчыма, ужо дзве гадзіны, бо яны дамовіліся, што ён прыйдзе недзе вечарам. А цяперужо... Ямудавялося патэлефанаваць суседзям. Каб заскочылі ў суседні дом і паклікалі яе, праз пяць хвілін патэлефануе яна. Ён, заікаючыся, папрасіў у яе прабачэння, яму страшэнна шкада, але той знаёмы прыйшоў пазней, чым яны дамаўляліся, яны дагэтуль сядзелі над тэкстам, нейкія часткі ён яшчэ пераробіць, а заўтра прынясе яму, дык ці не магла б яна прыйсці адразу пасля дзявятай... яму сагграўды вельмі шкада... Ага, але ёй трэба будзе патэлефанаваць на працу, піто яна пойдзе да лекара... так, але сапраўды ён просіць у яе прабачэння, што ўсё так ускладнілася...
Ён яшчэ павінен патэлефанаваць брату. Бо трэба, каб той ад яго даведаўся, што ён заўтра паедзе на цягніку. I што яму патэлефануюць, калі і адкуль ён Зіможа паехаць на аўтобусе...
Ён яшчэ ўзгадаў, што малой, напэўна, быць не абавязкова... Дарма, натуральна, павінны прысутнічаць і жонка з дачкой... Больш у брата не было чаго яму сказаць, як заўсёды, размова з ім была кароткая.
Ён вярнуўся на кўхню, мімаходам паглядзеў яшчэ на падмерзлыя снежныя кропелькі, якія скакалі за акном, дастаў з лядоўні недапітую бутэльку, узяў келіх і пайшоў у свой пакой.
Цяпер ён мог піць павольна, яму не трэба было тлумачыць Пэтэру, чаму ён не сядзе на азадак і не пачне пісаць, таксама як не будзе рваць на сабе валасоў і ў чымсьці сябе абвінавачваць, гэтыя прыкладна чатырыста грамаў віна закалышуць яго да соннай раўнавагі. I ён не мусіць думаць нават пра тое, ці прыйдзе заўтра Раман з перапісанай пахавальнай прамовай. У ім ёсць журналісцкі гонар, згодна з якім належыць аддаваць артыкул у тэрмін. Так што і гэта ён вырашыў. Усё, што было трэба, ён вырашыў. Можа быць сабой задаволены.
Але калі ён падумаў пра гэта, то адчуў, як у ім расце невыразнае хваляванне. I ён ведаў, што гэта не праз заўтрашні шлях. Ён сядзе на цягнік, высядзе, у яго зноўбудзе што арганізоўваць, пазаўтра да абеду, а потым будзе пахаваіше. Уласна, тое, што ён у сабе адчуваў, было не хваляваннем, а смуткам. Ён павінен быў думаць пра заўтрашні цягнік, які завязе яго ў Марцін, і гэта нагадала яму, што сёння ўвечары тут скончыцца для яго япічэ адзін перыяд ягонага жыцця. Той, які пачаўся тады вечарам, калі яму патэлефанавалі. He, гэта той жа перыяд, калі ён яшчэ хадзіў да жонкі ў шпіталь і ўжо ведаў нават назву ейнай хваробы. Той перыяд пачаўся яшчэ раней, калі ягоная жонка пачала недамагаць тут, дома, і мела нейкі дзіўны грып, і ўжо не выходзіла з дому, і яе нават не вельмі ўсхвалявала, што ў яго, напэўна, быў інфаркт. Словам, для яго неўзабаве скончыцца тая частка ягонага жыцця, калі ён быў разам з ёй у гэтай кватэры ў цэнтры горада. Уся тая частка ягонага жыцця, калі ён быў разам з ёй. He таму, што яна будзе для яго сапраўды мёртвая, толькі калі яе пакладуць у сямейную пахавальню. Але з таго часу, калі яму патэлефанавалі са шпіталя... з таго часу ён усе гэтыя дні мусіў нешта рабіць дзеля яе, яна яшчэ па-ранейшаму была зместам ягонага жыцця, так.
як і ў тыя два тыдні, калі ён думаў пра тое, што яму трэба ісці ў шпіталь, і ішоў ва Ўніверсітэцкую бібліятэку пазычаць для яе нейкую кнігу, і мусіў памятаць пратое, каб набыць ёй «кока-колу», нейкае варэнне, забраць з пральні яе піжаму... або некалькі гадоў таму, калі ён думаў пра тое, ці расказваць ёй пра тое ці іншае, ці лепш замаўчаць, ці не мусіць ён зноў ёй напісаць... або патэлефанаваць, але тэлефон яны паставілі нашмат пазней... або даслаць ёй наступныя старонкі свайго падрадковага перакладу, каб ёй было над чым працаваць... ягонае жыццё вызначалася ейнай прысутнасцю... ейнай непрысутнасцю, але для яго яна яшчэ існавала, абавязкамі дзеля яе запаўня лася ягонае жыццё, у ім яшчэ быў нейкі змест, ён яшчэ не мог сесці на азадак і нешта пісаць або наогул нічога не рабіць, ён яшчэ жыў у запоўненым часе, і гэты час яму запаўняла яна.., а калі ён зноў вернецца ў сваю кватэру, гэта ўжо будзе нешта цалкам іншае, ужо не трэба будзе нічым займацца, ён апынецца ў акіяне пустога часу, ён будзе тануць у гэтым акіяне пустога часу, але сёння ён яшчэ жыў у гэтай кватэры, у нейкім сэнсе, старым жыццём, цяпер ён апошні раз сядзіць у гэтай кватэры пасля дня, які яму запаўняла яна... Таму ён адчуваў смутак, даволі бессэнсоўны, як ён меркаваў, бо натуральна хацеў сябе пераканаць, што нічога яшчэ не скончылася, але ўсё ж такі і небеспадстаўна, бо заўтра і пазаўтра яшчэ будуць два дні, якія яму запоўніць яна, няхай і не ў гэтым горадзе.
А калі ён уявіў сябе, як заўтра будзе арганізоўваць нешта для яе там, у Марціне, то ўзгадаў, што зусім забыўся на ключы ад ейнага бацькоўскага дома, дзе ў іх яшчэ быў адзін пакой і кухня, дзе швагерка, якая там ужо будзе, збіраецца зладзіць памінкі. Ён не падумаў пра іх, бо калі яны выбіраліся ў Марцін, пра ключы ад тамтэйшага дома клапацілася яна.
А цяпер яму ўжо можна выпіць снатворнае. Ён паклаў яго ў куфар, але адну таблетку на гэты вечар пакінуў на кухні. Калі ён запіў яе там вадой, яму яшчэ прыйшло да галавы, што дзяўчына і Раман прыйдуць а дзявятай, да гэтага часу яму ўжо трэба быць падрыхтаваным да цягніка, ён дакладна прачнецца ў час, але калі навядзе будзільнік, будзе спаць спакайней.
Шосты дзень
Ужо было больш за дзевяць гадзін, дзяўчына, якая збіралася сказаць другую жалобную прамову, прыйшла крыху раней, і, пакуль яны чакалі Рамана, ён паўтарыў усё, што гаварыў ёй учора па тэлефоне, што тыя пару старонак учора вечарам яны перагледзелі з Раманам, дамовіліся, што некаторыя часткі ён яшчэ раз перапіша і прыйдзе сёння а дзявятай, таму папрасіў і дзяўчыну, каб яна была тут, і папрасіў прабачэння за тое, што ёй давялося не пайсці раніцай на працу; ён яшчэ раз узгадаў пра аўтобус, дзяўчына ў адказ адно ківала галавой, нічога не гаварыла, выглядала крыху разгублена і сумна. Ён болып не мог прыдумаць, што сказаць, словы і так прыходзілі да яго толькі пасля даволі доўгіх паўзаў, яна не хацела нават кавы, тады ён сказаў, што зробіць сабе, хоць раніцай ужо выпіў адзін кубак.
На кухні ён паставіў грэцца ваду на каву і пачаў думаць пра тое, што Раман, прынамсі, мае нейкі журналісцкі гонар, мусіць мець у крыві журналісцкую этыку, першы пункт журналісцкага пачуцця зрабіць артыкул у патрэбны тэрмін. Разам з тым ён зразумеў, што ўсё гэта пра журналісцкую этыку і яе першы пункт ён прыдумаўучора, раней ён ніпра штопадобнае не задумваўся, але сапраўды, калі ён некалі ў свой час адкладаў напісанне артыкула з дня на дзень, а ў апошні вечар замест таго, каб пісаць, бадзяўся па вуліцах і вяртаўся дадому позна ўвечары, тады ён прасіў маці разбудзіць яго хоць сабе а шостай раніцы і пісаў. Была ў яго нейкая ўпэўненасць, што Раман у любым выпадку прыйдзе, стрымае слова, нават калі вельмі моцна спозніцца, толькі ён цяпер лічыць кожную хвіліну. Ён згадаў пра нешта яшчэ, вярнуўся ў гасцёўню, на кавалку паперы напісаў нумар