Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
яшчэ не быў Высокапастаўлены, а ягоную жонку лічыў чымсьці накшталт нячыстай сілы, д’ябаліцай, праваапартуністычнай сатаністкай, але, калі б нават той па-ранейшаму паказваў ім сваю ласку, яны б усё адно не тэлефанаваліяму на ягоныя неверагодныя вышыні. Пэтэр у ягоных вачах выглядаў як яскравы прыклад пісьменніка, які толькі ўдаваў, што піша ў стол, а кожную раніцу нецярпліва чакаў, што ўжо сёння той Высокапастаўлены загадае, а потым ён у адно выдавецтва занясе перапрацаваныя талмуды, у іншае рукапіс новай прозы пра вайну і паўстанне, у выдавецтва моладзевай літаратуры -гумарэскі з часоўгімназіі, у тэатр пакрытыя пылам спробы сацыялістычнага рэалізму ў мадэрнізаваным выглядзе, і ўсе будуць захапляцца і раскрываць рот, што ён нічога не пабаяўся і старанна працаваў з перспектывай, што ўсе ягоныя працы застануцца ляжаць у шуфлядзе. Але ў яго не было такой перспектывы, як у Пэтэра, і ўсё, што будзе праз пятнаццаць ці дваццаць гадоў, яго не абыходзіла.
Ён па-ранейшаму панікла сядзеў у фатэлі. Такім чынам, Пэтэр мог быць цалкам задаволены эфектам сваёй амаль скончанай, крыху абуранай прамовы. Пэтэр зноў падняўся, пачаў хадзіць па пакоі і вярнуўся да ягонага першага пытання: «Гэта мне трэба казаць, што ты павінен рабіць? Трыццаць гадоў ты пісаў крытыку. I напісаў некалькі цалкам прыстойных і дыхтоўных артыкулаў, аналізаўтворчасцірозных аўтараў і асобныхтвораў...» Пэтэр нават некалькі назваў прыгадаў, хоць ён сам на некаторыя ўжо забыўся, яны былі часткай нейкага чужога мінулага. «Скажы сабе, што возьмеш якога-небудзь аўтара, мясцовага ці замежнага, гэта неістотна, перачытай яго> знайдзі ўсё, іпто напісалі пра яго іншыя, і напішы добры артыкул. А потым наступны».
Гэта гучала так проста. Пэтэрава бясспрэчна разумная парада яго, аднак, толькі раздражніла, таму ён не стрымаўся і сказаў: «Але мне ўжо не хочацца пісаць нічога такога. Няма таго, што раней. Гэта прайшло і больш мяне не цікавіць. Абсалютна».
«Не гавары лухты, раззлаваўся Пэтэр на гэты раз цалкам шчыра. Ты думаепі, што ты адзіны на свеце, у каго адбылося штосьці падобнае? Магчыма, мне было яшчэ цяжэй змірыцца з тым, што не так даўно здарылася ў мяне, ён міжволі кіўнуў.
мусіў пагадзіцца. Я таксама пэўны час думаў, што ўсё, канец, болып не буду пісаць, гэта доўжылася нейкі час, але я здолеў выкараскацца». Так, Пэтэр меў рацыю, нейкі час гэта доўжылася, але ён здолеў выкараскацца. Перад самымі выпускнымі іспытамі ягоны сын скончыў жыццё самагубствам. Нейкі час Пэтзр быў як паралізаваны, але па сваім складзе ён быў добрасумленным рамеснікам. Той праз нейкі час заўсёды вяртаецца да сваёй працы, і Пэтэр зноў пачаў пісаць. Але ён не быў добрасумленным рамеснікам. Ані геніем. Ані працагодікам. Магчыма, ён быў абібокам, гультаём, магчыма, не дастаткова любіў сам сябе, а таму здарылася тое, што заўсёды можа здарыцца ў такім выпадку, быццам ён ужо даўно адрокся ад самога сябе, ад таго, кім быў, ад таго, што рабіў. Нешта ў ім надламалася ўжо вельмі даўно, і толькі ягоная жонка штосьці адчувала, часам нават нешта гаварыла яму, аде таксама не магла разабрацца ў ім, як і ён не мог разабрацца сам у сабе. Было бессэнсоўна тлумачыць Пэтэру нешта, чаго ён сам не мог дакладна вызначыць і высветліць, таму ён нейкі час рабіў выгляд, быццам пра нешта думаў, а потым, не думаючы, што скажа, ляпнуў проста так: «Яшчэ калі б нешта цалкам інніае... скажам, прозу».
У глыбіні душы яму самому стала сорамна, бо адзінае, пра што ён ніколі не думаў гэта напісаць хаця б адну старонку прозы. Ён адчуваў сябе няёмка, што ў яго вырвалася такая лухта.
Пэтэр гэта, канешне ж, заўважаў: «Што, прозу?» I праз момант пачаў з яго смяяцца. «Ах так, у цябе ў галаве ўжо ёсць нейкая гісторыя? I што гэта будзе апавяданне, раман?»
«Я наогул нічога не маю ў галаве. Гэта проста вырвалася. Як прыклад».
«I тым не менш. Глядзі, у цябе аналітычны розум. Ты ўмееш разабраць літаратурны твор. Ты гэтаўжо ікс разоў даказаў. Гэта твая прафесія. А ц.япер, калі ты ўжо і так не можаш разменьвацца на дробязі, як рабіў гэта ўсё жыццё, то хаця б засяродзішся на адной рэчы і ахвяруеш ёй больш часу, чым раней».
Ён ужо нават не пярэчыў. He мела сэнсу тлумачыць Пэтэру таго, пра што яму не хацелася гаварыць. Для Пэтэра жыццё было прамым шляхам, як і ў ягоных кнігах. Лепш было прамаўчаць.
«Ну то я больш не буду табе надакучваць, Пэтэр збіраўся перайсці да наступнага пункта, бо зноў пачаў хадзіць па пакоі. Але не злуйся за тое, што я скажу табе зараз». Як заўсёды, як на кожнай дыскусіі, ён прадумаў усё загадзя, па-першае, па-другое, па-трэцяе. Зараз будзе па-трэцяе. Пэтэр зноў сеўу фатэль і пачаў пальцамі адной рукі грукаць па стале, быццам цягнуў час, бо, відаць, далей мелася быць нешта непрыемнае.« А чаму я павінен злавацца, ты гавары», супакоіў ён Пэтэра. Тады Пэтэр пачаў патрэцяе: «Ты ведаеш, што адбылося ў мяне, і можаш мне верыць, што і для мяне гэта было даволі цяжка». Ён верыў.
«Я вельмі добра разумею, што ты цяпер адчуваеш... У людзей заўсёды ўзнікаюць падобныя адчуванні. Адразу на ногі не ўстанеш. Але трэба гэта перамагчы. I цалкам без алкаголю тут не абысціся... гэта зразумела...але цяпер табе варта асабліва сачыць за сабой».
Чаму менавіта цяпер? Бо ніхто не кантралюе яго, ён ні з кім не мусіць лічыцца, калі паўнепрытомны будзе бадзяцца па барах, і ў яго нават думкі не будзе ўзнікаць пра тое, што хтосьці чакае яго дома? Ці якраз цяпер ён мусіць асабліва сачыць за сабой, каб людзі не гаварылі, што цяпер ён нарэшце можа жлукціць колькі хоча, бо ён вольны, можа рабіць, што захоча, калі пазбавіўся жонкі?
Ён сказаў: «Так, я ведаю. Я ўжо думаў пра гэта». Ён жа сапраўды ўжо думаў пра тое, што могуць сказаць людзі: ён цалкам шчаслівы, бо цяпер можа жлукціць уволю.
Трэці пункт таксама быў агучаны, і Пэтэр падняўся. Калі ён апранаў паліто, яшчэ раз папрасіў прабачэння за тое, што не прыйдзе на пахаванне: «Не таму, што мне нязручна раніцай ехаць на цягніку, а потым на цягніку ж вяртацца позна вечарам, не ў гэтым рэч». Ён кіўнуў, бо ведаў, у чым рэч. Пэтэр мог заскочыць сюды і, па-першае, сказаць свой некралог, па-другое, параіць яму, што зараз рабіць, і, па-трэцяе, засцерагчы яго, каб не вельмі моцна налягаў на алкаголь. Але Пэтэр не мог дазволіць сабе прыйсці на пахаванне, дзе б шмат людзей бачыла, што прыйшоў і ён. He мог у адзін дзень прыйсці на пахаванне ягонай жонкі, а на наступны дзень тэлефанаваць Высокапастаўленаму.
Гэтым бы ён толькі ўсё сапсаваў. «Я кожны дзень мушу хадзіць на працу, і якраз у той дзень, калі будзе пахаванне, у нас там будзе паседжанне». Ён ведаў, што Пэтэр не мусіць кожны дзень хадзіць на працу, яму дазволілі два ці тры дні на тыдзень працаваць дома. Ён падаў Пэтэру руку і пагадзіўся: «Натуральна, у цябе ж праца». I падзякаваў яму за тое, што той прыйшоў: бо відавочна, што мала хто з нашых колаў ён меў на ўвазе пісьменніцкія колы тут з’явіцца. Ён не хацеў прыніжаць сваю жонку настолькі, каб прызнаць: ты, напэўна, будзеш адзіным з гэтых колаў, хто сюды прыйшоў.
Ён бяздумна застаўся стаяць перад адчыненымі дзвярыма і пачакаў, пакуль ліфт не спыніўся ўнізе. Потым пайшоў да акна на кухні і стаў так, каб знізу яго не было бачна. Ён хацеў бачыць: прыехаў Пэтэр на машыне, у такім выпадку ён паедзе ў горад, ці прыйшоў пешкі, тады вернецца дадому.
Ён зноў скруціўся ў фатэлі. Пэтэр па-ранейшаму сядзеў перад ім, але цяпер толькі як цень ці, хутчэй, як нешта празрыстае. Ён зноў гаварыў яму: «Без алкаголю не абысціся...» I гаварыў гэта, быццам з уласнага вопыту. Ён добра памятаў, як у Пэтэра не абышлося без алкаголю. Яны з жонкай прыйшлі да Пэтэра на пяты ці шосты дзень пасля таго, як нра ўсё даведаліся. Ведалі, што да яго ўвесь час прыходзяць розныя людзі, таму прыйшлі так позна; па тэлефоне Пэтэр размаўляў з ім цалкам змененым голасам, скрыпучым, як у старога. А калі яны прыйшлі да яго, той сядзеў у сваім пакоі, як скамянелы, усе тыя гадзін пяць, што яны тады былі ў яго, ні разу не падняўся, ні разу не прайшоўся па пакоі, як прывык рабіць. «Гэта вышэй за чалавечыя сілы», сказала тады ягоная жонка, калі пачула пра гэта. Пэтэр размаўляў мала, тым сваім змененым голасам, і зноў, і зноў усе доўга маўчалі. Перад Пэтэрам стаяў келіх чынзана, і час ад часу Пэтэр з яго адпіваў. Жонка Пэтэра, якая дагэтуль таксама ніколі не піла і для якой гэта была такая ж катастрофа, выпівала адразу цэлы келіх, быццам рабіла так усё жыццё, а калі бутэлька канчалася, ішла па ініпую. Ён тады піў нароўні з ёй, і першае, што пакрыўджана сказала ягоная жонка, калі яны выйшлі ад іх у ясную ноч тады яны яшчэ жылі ўнізе ў горадзе што ён не
меў йрава карыстацца магчымасцю і жлукціць чынзана, у яго на гэта, урэшце, не было прычынаў. Уласна, за ўвесь гэты час Пэтэр наогул нічога не выпіў, толькі падносіў кубак да вуснаў. У яго было такое адчуванне, што той нібыта сказаў сабе, што ў гэтай сітуацыі ен, які дагэтуль быў вядомым неттушчым, мусіць піць алкаголь нерад людзьмі, гэта было пэўным шыфрам, сімвалічным жэстам ягонай скрухі. Усё астатняе ў ім было салраўдным, і тое, як ён сядзеў скамянелы, і як гаварыў змененым скрыпучым голасам. Таму і яму Пэтэр цяпер сказаў: без алкаголю не абысціся...
Ён прыгадаў нешта яшчэ з таго вечара. Пэтэр гаварыў тады перарывіста і не адзін раз, увесь час вяртаўся да таго, што за апошнія дні ён быццам першы раз паглядзеўся ў люстэрка і прыйшоў да таго, што ўсё, іпто ён напісаў, нічога не вартае. Гара паперы. Макулатура... Натуральна, за гэта ягоная жонка і ён сварыліся на яго... I тады Пэтэр сказаў: калі ён яшчэ калінебудзь будзе пісаць, дык пачне з самага пачатку, з чыстага аркуша. Ён памятаў, што ягоная жонка сказала тады, калі яны ўжо былі дома: калі ён пачне сапраўды з пачатку, з чыстага аркуіпа, гэта будзе адзіным плюсам гэтай катастрофы, бо калі нават гэта яго не ўскалыхне, то ён ужо ніколі ў жыцці не зменіцца. Праз нейкі час выйшла невялікая кніга апавяданняў Пэтэра, ягоная жонка з нецярплівасцю яе прачытала і пераказала яму: напэўна, ён усё ж не глядзеўся тады ў люстэрка, або, можа, і глядзеўся, але потым забыўся пра гэта.
Але, падумаў ён, даводзіцца прызнаць, што Пэтэр нагадаў пра гэта яму так... далікатна, як джэнтаьмен джэнтльмену... «без алкаголю не абыдзецца...» Толькі вось жа: усё ягонае дарослае жыццё не абышлося без алкаголю, яму не трэба былі для гэтага нейкія сітуацыі ці нагоды, гэта было ягонай праблемай. А ўсе астатнія парады, якія ён прынёс яму... і так былі не вельмі арыгінальныя... хай засуне іх сабе... у сваю шуфляду. Ён жа ўсё адно не адказаў на ягонае пытанне, навошта сядаць на азадак і нешта пісаць. Але калі ён уявіў Пэтэра, яму да галавы прыйшоў адзіны магчымы адказ: каб кімсьці быць. Бо гэта ж галоўнае: быць кімсьці. Калі Пэтэр перапісвае нейкія старыя