Сем дзён да пахавання  Ян Рознэр

Сем дзён да пахавання

Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
104.22 МБ
Ён зайшоў у аўтобус. На плошчы штурхаліся людзі, якія ішлі па пакупкі. А за плошчай была яшчэ адна брудная вуліца, дзе адзіным прыстойным будынкам была трохпавярховая шэрачорная пошта, будынак суду ў часы старой Венгрыі. А потым адкрыўся выгляд на шматпавярховыя дамы, на жылы квартал, там таксама натоўпы людзей цягнуліся ў крамы. Далей ужо былі толькі палі, і зноў пачалася вёска, якая цягнулася да Урутак, чыгуначнага перакрыжавання, адкуль цягнікі з Браціславы і Прагі ішлі далей у Татры і яшчэ далей на ўсход, да савецкіх межаў, у Маскву.
Калі ён глядзеў на палі каля дарогі і на вёску, першыя дамы якой ужо можна было ўбачыць, ён раптам зразумеў, што за тую гадзіну ці крыху больш, што цягнулася пахаванне, ён ні разу не ўспомніў ейнага твару, не ўзгадваў яго і раней, калі займаўся арганізацыяй, а ў доме смутку звяртаў увагу толькі на тое, што пра яе гаварылі, а калі гаварыла дзяўчына, ён кожнае імгненне думаў толькі аб тым, ці ейны голас хаця б крыху нагадвае ягоны, ці падобная ейная прамова на словы, якія ён калісьці не зусім звязана пераказаў Агнешы. Ён узгадваў што заўгодна, але не ейны твар, таму цяпер з папрокам самому сабе ён успомніў твар жонкі, які ўбачыў у шпіталі, калі яго паклікалі туды позна ўвечары, і як медсястра пад барадой завязала белую стужку. He, не такім ён хацеў бачыць ейны твар, і ён узгадаў, як у апошнія дні, апошнія тыдні жонка ляжала дома на рэкам’е, абыякавая да ўсяго, быццам крыху апухлая, стомленая, маўклівая, не, і не пра гэта ён думаў, калі папракаў сябе, што не ўзгадваў ейнага твару і, магчыма, таму, што на пахаванні хвілін дзесяць глядзеў на перакладчыцу Веру, якая чытала прамову, яму ўспомнілася, як ён аднойчы сядзеў у кавярні з гэтай перакладчыцай і яшчэ з кімсьці, было ўжо за тры гадзіны, ён з самага ранку не быў дома і раптам убачыў, як Зора стаяла ў іншай частцы кавярні, азіралася вакол сябе, ён падняўся, сказаў, што мусіць ісці, і падышоў да яе, твар у яе быў засяроджаны, зубы сціснутыя, як і заўсёды, калі яна адчувала злосць і бездапаможнасць, не, той яе твар яму таксама не хацелася ўзгадваць, у яго было адчуванне, што ён перагортвае старонкі фотаальбома, там, на самым пачатку, яна была з усмешкай, нашмат маладзейшы, радасны твар, ён бачыў, як жонка прыходзіла да яго, гэта, здаецца, была іхняя трэцяя сустрэча, ён чакаў яе ля кавярні «Штэфанка», на рагу Палісадаў і Сухога мыта, ён здалёк заўважыў яе ў карычневай скураной куртцы, было ў ёй нешта маладое і радаснае, яны дамовіліся, што паедуць у такое невялічкае падарожжа, ад «Штэфанкі» на аўтобусе даедуць да Калыбы, адтуль пойдуць на Камзік і на Чырвоны мост... але, зноў жа, гэта было даўно, яшчэ да вяселля, больш як васямнаццаць гадоў таму. I ён сказаў сабе, што не можа ўзгадаць ейнага твару, бо гэта быў не адзін
твар, а сотні ейных твараў за гэтыя гады, цэлыя альбомы, якія можна было б перагортваць, але кожны твар, які б ён абіраў за ейны, ужо быў проста каменнай скулыітурай, а не ейным тварам у пэўнай сітуацыі, а таму тварам, які ўжо нічога не значыў. I ён не мог выбраць з альбома таго адзінага твару, бо ў памяці ўзнікала і шмат іншых, якія ён трымаў у сабе.
Калі ён нарэшце выйшаў з аўтобуса на станцыі, спачатку пастаяў крыху на пероне хацеў падыхаць свежым паветрам, паглядзеў на высокую гару за станцыяй яна ўжо была не шэрай, а сіняга колеру, цямнела, з халодных прыцемкаў ён зайшоў у памяшканне, заставалася яшчэ амаль паўгадзіны да адыходу цягніка, ён узгадаў, што амаль заўсёды вяртаўся на гэтым цягніку, калі прыязджаў не на машыне, ён адчыніў дзверы ў залу чакання, але, як толькі адчуў вільготнае застаялае паветра, зачыніў дзверы і сеў на лаву ў вялікім памяшканні, дзе былі касы. Людзі заходзілі і выходзілі, станавіліся ў чаргу да акенцаў, ён чуў іхнія крокі і пытаўся сам сябе, да якога прыкладна часу яны будуць там сядзець, размаўляць, есці бутэрброды, піць піва ці віно да шостай, да сёмай, да восьмай кіроўцу ўсё адно, ён можа ехаць і ў цемры; яму было прыемна чуць толькі крокі, але не размовы, яму ўжо не трэба было сачыць за сабой, не трэба было думаць, што і каму сказаць, ён часам адчуваў сябе як на спектаклі ў тэатры, калі быў загадчыкам літаратурнай часткі, які нясе пэўную адказнасць за спектакль: напружанне знікала, па целе разлівалася лёгкая стомленасць, быццам спектакль прайшоў паспяхова; калі пасля апошняга паклону было зразумела, што спектакль быў правальны, няўдалы, гледачы пляскалі толькі з ветлівасці, тады ён адчуваў сябе інакш, але цяпер усё было добра, спектакль меўпоспех, ён узгадаў, як да яго прыйшоў Рыбарык і паведаміў, што ўжо можна ісці, што ён адвязе яго назад, ён тады яшчэ раз азірнуўся і ўбачыў доўгую калону людзей ад пахавальні ажно да брамы старых могілак, і за брамай стаялі людзі, гэтая калона наі адала яму пілігрымку, так, ён запомніў той момант менавіта такім, але як гэта магчыма, ён збянтэжана глядзеў на ахутанае паўзмрокам памяшканне, у якім блішчэлі акенцы касаў, у гэта ж немагчыма паверыць, як ён мог так добра
захаваць у памяці той момант, ён жа не мог там, на могілках, бачыць усё менавіта так, гэта фантазія ўзмацніла ягонае рэальнае ўспрыняцце і падманула яго, гэта ніяк не можа быць рэальнымі, праўдападобнымі ўспамінамі, сямейная пахавальня была не так далёка ад старой брамы, да яе вяла па ўзбярэжжы кароткая дарога, як ён мог бачыць вялікую калону паміж брамай і сямейнай пахавальняй, гэта фантазія робіць з яго блазна, ужо цяпер ён складае легенды, магчыма, калі ён потым ішоў з Рыбарыкам праз могілкі ўгару да дома смутку, яны там збочылі на паркоўку, ён яшчэ б мог убачыць гэтую калону адтуль, зверху, але ён дакладна ведаў, што ішоў туды, апусціўшы вочы ўніз, глядзеў на зямлю, не хацеў бачыць знаёмых твараў, ён азірнуўся на сцяжыну да брамы толькі там, ля фамільнай пахавальні, і ўбачыў нешта, чаго наогул не было, хоць, магчыма, тады ён бачыў якраз тое, што было насамрэч, але цяпер, калі спрабаваў узгадаць, зрабіў з усяго гэтага свой вобраз, і ён дакладна ведаў, што заўсёды, калі будзе ўзгадваць тую хвіліну, будзе бачыць не тое, што было насамрэч, а тое, што стварыла ягонае ўяўленне. Ён і далей будзе існаваць у свеце ўспамінаў, але гэта будуць легенды, болып ці менш прыгожыя, гэта будзе заўсёды толькі ілюзія, што ў ім ажывае штосьці з мінулага.
Ён стаяў на пероне і чакаў цягніка, які ўжо аб’явілі. Ён знойдзе купэ, дзе не будзе нікога, у цягніку будзе прыемная цішыня, таму што грукат колаў, размераны і нязменны, яму сапраўды дапаможа адпачыць у цішыні, ён будзе глядзець праз акно на знаёмыя пейзажы, а потым у цемру, у якой будзе знаёмы пейзаж, ён будзе ўяўляць яго ці проста глядзець у цемру.
Калі ён сеў у купэ, у якім нікога не было, і цягнік крануўся, і ён глядзеў праз акно на краявід, які добра ведаў, яму не было ані сумна, ні журботна, было толькі адчуванне, быццам усё здарылася ўчора вечарам: патэлефанавалі са шпіталя, каб ён прыйшоў, толькі ўчора ён са стрыечнай сястрой жонкі паехаў туды на машыне і стрыечная сястра збірала там жончыны рэчы, а ён глядзеў на медсястру, якая закрыла ягонай жонцы адкрыты рот белай стужкай. I гэтыя сем дзён, на працягу якіх ён увесь час мусіў нечым займацца, дамаўляцца з людзьмі наконт пахавання.
хадзіць да кагосьці, увесь час вырашаць яшчэ нейкія справы, гэтыя сем дзён быццам зліліся ў адзін, страшэнна доўті дзень, у якім ён сустрэў шмат людзей і ўвесь час кудысьці спяшаўся. Ён ведаў, што цяпер у яго будзе спакой. Наўрад ці ён ужо будзе з кім небудзь сустракацца, яму не будзе чым заняцца, у яго больш не будзе ніякіх планаў, яму не давядзецца нічога вырашаць, нікуды спяшацца, зараз пачнуцца дні без аніякага зместу, без сэнсу.
Калі а дзявятай вечара ён выйшаў з цягніка, прайшоў праз падземны пераход на вакзал, пайшоў як вырашыў ужо загадзя на іншы канец вакзальнага будынка, каб там у рэстарацыі набыць бутэльку віна.
Каля вакзала ён выклікаў таксоўку і паехаў дадому.
Ён мае права на свае ўласныя «памінкі». Усе цяпер сядзяць у аўтобусе, ніхто яму яе патэлефануе, ніхто не прыйдзе, ні для Ka­ro ён не існуе. Можна спакойна і павольна выпіць бутэльку віна.
29.XII.1972
Раніцай яго з ложка выгнаў голад. Учора ён вячэраў толькі бутэлькай віна, дома анічога з ежы не было, давялося выбрацца на вуліцу. Ён апрануўся, у маленькай краме, адчыненай толькі да дзясятай, набыў хлеб, масла, нейкі сыр, дома паснедаў і сеў за адзіную працу, якая ў яго яшчэ заставалася. Калі ён вечарам вярнуўся на таксоўцы, то ўбачыў. што паштовая скрынка запоўненая. Тэлеграмаў было мала, затое шмат лістоў. Ён усё падзяліў на стосы: для сябе, для швагеркі, для Веры і Марціна, для стрыечнай сястры.
Потым чытаў лісты са свайго стосу, кожны па два-тры разы. Амаль за кожным лістом, нават калі той быў з пяці радкоў, ён бачыў таго, хто гэты ліст напісаў. Часам гэта нават выклікала ў яго ўсмешку. Адны спачувалі яму, іншыя напісалі нешта накшталт водгуку на памерлую, у якім давалі ёй ацэнку, Кожны паводле таго, што падалося яму самым істотным. 3 некаторымі лістамі ў руцэ ён хадзіў нейкі час па пакоі, расчульваўся над імі або думаў пра таго, хто гэты ліст напісаў. Аўтар кожнага ліста пасля аднаго-двух трафарэтных сказаў паказваў сваё сапраўднае аблічча. I кожнае аблічча было знаёмым, бо прамаўляла так, як калісьці гаварыла з ім самім, або як ён ведаў яго з напісанага раней. Адным словам, чалавек увесь час выкрывае сам сябе, прызнаецца сабе ў нечым.
Пасля паловы на дванаццатую ён спусціўся на ліфце ўніз, забраў свежую пошту, на гэты раз ужо толькі лісты, штосьці з іх адклаў, а штосьці было для яго.
Ён сеў у фатэль і думаў пра тых, хто яму напісаў. У асноўным гэта былі людзі, з якімі ён меў нейкія стасункі апошніх гадоў пят-
наццаць. 3 інстытута акадэміі, дзе працаваў шмат гадоў, пакуль яго не звольнілі, з «Кулыурнага жыцця», куды ён часта хадзіў з артыкуламі ды і проста пасядзець і пра штосьці пагаварыць, і яшчэ нейкія людзі з выдавецтваў. Для яго гэтыя лісты былі быццам развітальнымі. Hi ў іх, ні ў яго не было звычкі пісаць паштоўкі з адпачынку ці на Каляды. Ён на сто адсоткаў быў упэўнены, што ні з кім з гэтых людзей ён больш ніколі не будзе мець нічога агульнага, ён ужо ніколі не будзе працаваць у тым інстытуце, нават калі каго-небудзь са звольненых праз некаторы час і возьмуць зноўку на працу, ён больш ніколі не пойдзе ў рэдакцыю, якая зачынілася тры гады таму, адразу пасля таго, як прыйшлі рускія, ён больш ніколі не пойдзе ні ў якое выдавецтва, каб аддаць пераклад ці нават уласную кнііу, ці хаця б рэцэнзію на які-небудзь нямецкі ці ангельскі раман, ён ніколі не будзе сядзець там з кім-небудзь з рэдактараў і перагортваць старонку за старонкай, як калі рэдагаваў рукапіс. Канешне, час ад часу ён сустрэне каго-небудзь на вуліцы. Яны загіытаюцца адно ў аднаго: «Як маешся?» раскажуць пра сябе штосьці, што, зрэшты, і так вядома, і зноўку разыдуцца. Яшчэ засталося колькі чалавек з тых, што ехалі на аўтобусе, каго-небудзь з іх ён абавязкова часам будзе наведваць. Але і гэта будуць хутчэй выпадковыя кантакты. Чалавек, які нічым не цікавіцца, унутры якога пустата, якога нічога не хвалюе, акрамя таго, што ён хвалюецца за сябе і не ведае, як будзе жыць сам на сам з сабой, з такім чалавекам цяжка весці жывую, няхай нават не зусім звязаную гутарку пра ўсё на свеце. He так было, калі ён з Зорай хадзіў да іншых людзей, бо Зора мела ў сабе непасрэднасць, чаго не хапала яму, людзям было цікава з ёй, бо яна ўмела звяртацца да іншых, цікавіцца імі, а ён і да гэтага супраць сваёй волі навязваў іншым пэўную дыстанцыю, і з кожным разам з яго рабіўся ўсё болыпы і большы негаварлівы цюхцяй.