Сем дзён да пахавання  Ян Рознэр

Сем дзён да пахавання

Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
104.22 МБ
Ужо было больш за палову на першую, самы час ісці на абед. 3 таго дня, як ён завёз жонку ў шпіталь, у яго было два абавязковыя пункты ў праграме на дзень: паміж дванаццаццю і гадзінай схадзіць на абед і недзе каля чацвёртай ісці да жонкі ў шпіталь. Цяпер у нраграме ягонага дня застаўся толькі nep-
шы пункт. У сталоўцы стрыечнай сястры ўжо не было. Калі ён паабедаў, пайшоў у ейны маленькі працоўны кабінет на другім паверсе задняга будынка. Дзверы былі адчыненыя, відаць, яна была ўпэўненая, што ён завітае. Ён сеў і чакаў.
Калі стрыечная сястра прыйшла, ён распавёў, як ехаў учора дадому і што сёння да абеду пераглядаў лісты і тэлеграмы, якія прыйшлі, падзяліў іх паводле адрасата, для яе там таксама ёсць некалькі. Але перадусім ён хацеў ведаць, як яны даехалі на аўтобусе.
Яны сядзелі амаль да шостай, паездка была прыемная, рух на дарозе быў слабы, таму яшчэ да дзясятай яны былі ў Браціславе. I ў аўтобусе размаўлялі яшчэ пра пахаванне, пра тое, што ўсе тры прамовы былі звязаныя і дапаўнялі адна адну.
«Але перш за ўсё, хачу табе расказаць гісторыю, нават не ведаю, пацешную ці сумную: перад самым абедам мне патэлефанавала з літаратурнага фонду стрыечная сястра Лідзія і расказала, што раніцай у Саюз пісьменнікаў прыйшлі людзі з дзяржаўнай бяспекі. Хацелі ведаць, ці адправіў Саюз кагонебудзь сказаць прамову на пахаванні. Зболыпага гаварылі пра прафесара Фэлікса, ці звярталіся яны да яго, ды і наогул, ці займаліся яны нейкім чынам пахаваннем. 3 імі сядзелі два сакратары, яны выклікалі яшчэ кагосьці, і ўсе ім паўтаралі, што не, нікога ні пра што не прасілі, наогул ніякага дачынення да пахавання не маюць, увесь час на ўсё адказвалі: не, не, не, пакуль тыя не пайшлі. Усе былі вельмі напалоханыя і не ведаюць, ці не прыйдуць тыя зноў».
«Ды ім наогул няма чаго баяцца. Могуць спакойна сказаць, што нават не ведаюць пра ейную смерць. Ад мяне яны жалобнага паведамлення не атрымлівалі. У газетах пра гэта не чыталі, ейная смерць наогул іх не тычылася, яна ўжо не была сябрам Саюза пісьменнікаў, але ўсё ж я жадаю ім крыху папацець».
(Якяны даведаліся пазней, доктар Фэлікс, літаратуразнаўца, крытык і перакладчык, за свой удзел у пахаванні ўжо другі раз мусіў звольніцца з універсітэта).
«Адно было ў аўтобусе вельмі няёмка. Той хлопец, што арганізаваў аўтобус і дамовіўся з кіроўцам наконт часу ад’езду.
раптам падняўся і пачаў збіраць грошы. Усе былі здзіўленыя, кожны меркаваў, што ты заплаціў за аўтобус, некаторыя штосьці такое і гаварылі».
Ён сапраўды думаў, што за аўтобус будзе плаціць сам, што яму дашлюць рахунак і ён заплаціць. Але варта было пакінуць нейкія грошы ў Фрышаў, калі ўжо была дамоўленасць, што яны зоймуцца аўтобусам. Проста ён не падумаў пра гэта.
Стрыечная сястра прапанавала паспрабаваць гэта нейкім чынам выправіць. He, ён не хацеў вяртацца ні да чаго з тых сямі дзён. Калі яна маўчала, ён запярэчыў: «Калі яна для каго-небудзь не была вартая і гэтага, то нічога не зробіш. Няхай крыўдуюць. Мне начхаць».
Праз два месяцы яго выклікалі ў паліцыю ў якасці сведкі. Паліцыя не Служба дзяржаўнай бяспекі, але здаралася і так, што бяспека выклікала кагосьці ў аддзел страт і знаходак, дзе таксама мела свае пакоі. (Яна магла мець іх дзе заўгодна, але гэта было ў пяцідзясятыя гады, і хто ведае, ці не вярнулася гэта зноў). Ён мусіў прыйсці праз два дні, але вырашыў, што не будзе марнаваць наступнага дня цяжкімі развагамі, што азначае гэты выклік, і пойдзе туды заўтра ж.
Гэта была паліцыя. Паліцыянт прыняў ягонае тлумачэнне (яму трэба з’ехаць) і просьбу высветліць усё цяпер, без выкрутасаў, хованак і лішніх словаў знайшоў патрэбныя паперы і паведаміў, што пачалося расследаванне па справе пахавальнага бюро ў Марціне: тыя завышалі кошты, падраблялі рахункі і частку атрыманых грошай забіралі сабе. Знайшоўся рахунак і на ягонае імя. Ён узгадаў, што ў Марціне яны мусілі наймаць трох мужчын, каб адкрыць заваленую бетоннымі плітамі сямейную пахавапьню, паставіць туды труну з жонкай і зачыніць пахавальню зноў. За гэта ён заплаціў, здаецца, сто пяцьдзясят крон. «У дамове напісана сто семдзесят». Ага, так і было, пацвердзіў ён, і чыноўнік потым паведаміў у Марцін, што ягоны рахунак падроблены не быў.
Дома ён знайшоў у пісьмовым стале рахунак з Марціна. Ён заплаціў трыста дваццаць крон. Яны падрабілі ягоны раху-
нак. Падманулі яго два разы: тады, калі ён заплаціў завышаны кошт, і потым, калі выпісалі фалыпывы рахунак, які ён цяпер пацвердзіў як сапраўдны. Яму было прыкра, але ў паліцыю ён не пойдзе, ён быў рады, што для яго ўсё скончылася. Нашмат болып непрыемна было, што ён падмануў сам сябе. Ён не хацеў ашукваць паліцыянта, але ўсё ж сказаў няпраўду. Калі 6 перад вачыма не было рахунка, ён бы ўзгадаў ініпую суму. Яго падвяла ўласная памяць.
Ён па-ранейшаму сядзеў за пісьмовым сталом. Ужо шмат месяцаў ён нічога не рабіў за гэтым сталом, ужо шмат месяцаў не друкаваў на машынцы, цяпер ён толькі складаў у шуфляды лісты, дамовы, усё, што трэба было адкладаць. Калі ён раней думаў пра пахаванне, між іншым узгадаў такую дробязь: заўсёды перад гэтым яму здавалася, што ён сядзеў на краі рэкам’е, калі распавядаў, як яго выклікалі, пра што пыталіся, як спрачаліся наконт кружэлак. А той рэкам’е-«бальзак», між іншым, стаіць тут, у гэтай браціслаўскай кватэры, яны перавезлі яго разам з іншай мэбляй з таго дома сюды, у гэтуіо кватэру. тры гады таму, таму ён не мог сядзець на краі рэкам’е дзіравая памяць. Памяць, якая штосьці выдумвае ці змяняе тое, што ён спрабуе ўзгадаць. Яму гэта было непрыемна і злавала тое, што такім жа чынам, як у Марціне падрабляліся рахункі, штосыіі ўнутры падрабляе ўсе ягоныя ўспаміны.
Рознэр, Я.
Р64 Сем дзён да пахавання / Ян Рознэр; пер. са славацкай мовы Таццяны Абдулхакавай. — Мінск: Зміцер Колас, 2012.— 344 с.
ISBN 978-985-6992-22-6
Раман «Сем дзён да пахавання» славацкага празаіка і публідыста, перакладчыка і літаратурнага крытыка Яна Рознэра (1922 2006) гэта драматычны аповед пра падзеі, звязаныя са смерцю і пахаваннем пісьменнікавай жонкі Зоры, гэта высокастылёвы суплёт успамінаў і рэфлексій аўтара, у якім крытычна адлюстроўваецца таталітарызм эпохі «нармалізацыі», ствараецца шэраг партрэтаўтагачасныхпостацяў славацкай культуры і палітыкі.
Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.
УДК 821.162.4-312.6
ББК 84(4Сла)-44
Літаратурна-мастацкае выданне
Рознэр Ян
СЕМ ДЗЁН ДА ПАХАВАННЯ
Рэдактар Святлана Рогач Адказны за выпуск Зміцер Колас
Падпісана да друку 4.08.2012. Фармат 84x108 Папера афсетная. Друк рызаграфічны. Ум. друк. арк. 18,27. Ул.-выд. арк. 17,85.
Наклад 500 асобнікаў.
Выдавец і паліграфічнае выкананне індывідуальны прадпрымальнік Зміцер Колас ЛМ № 02330/0552654 ад 14.01.2010.
Пр. Незалежнасці, 105-14, 220023, Мінск.
Пераплёт выраблены ў ТАА «Бізнесафсет» Пр. Незалежнасці, 95, корп. 7, пакой 3, 220043, Мінск.
Раман «Сем дзён да пахавання» славацкага празаіка і публіцыста, перакладчыка і літаратурнага крытыка Яна Рознэра (1922 2006) гэта драматычны аповед пра падзеі, звязаныя са смерцю і пахаваннем пісьменнікавай жонкі Зоры, гэта высокастылёвы суплёт успамінаў і рэфлексій аўтара, у якім крытычна адлюстроўваецца таталітарызм эпохі «нармалізацыі», ствараецца шэраг партрэтаў тагачасных постацяў славацкай культуры і палітыкі.
ISBN 978-985-6992-22-6