Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
«Янка, Янка», напэўна, ведалі, пра што і пра каго ідзе гаворка. А ён злаваўся, бо калі б толькі нехта адзін быў на дрэве, той усё адно быў бы мацнейшы за яго, бо яго заўсёды білі, яшчэ калі ён быўхлопцам. Ен ведаў межы сваіх магчымасцяў і, акрамя гэтага, ведаў, што ён баязлівы. Яму не заставалася нічога іншага, як лаяць тых, што былі на дрэве, крыху больш рацыянальным спосабам, няхай лазяць на дрэва, калі іх ніхто не бачыць, але і гата было глупствам, бо ўся справа якраз і прываблівала тым, што тут, у садзе, крычалі дзве дарослыя жанчыны і мужчына ў росквіце сілаў, з якіх ніхто не адважваўся да іх нават наблізіцца, а на плот лезлі хлапчукі і падлеткі, некаторыя з іх сядалі на плот і глядзелі на гэты шумны спектакль, пакуль яму не надакучваў гэты збыткоўны стрэс і ён вяртаўся ў пакой, у якім стаяў цяпер каля акна, унутры яго ўсё кіпела, ён адчуваў сваю бездапаможнасць, адчуваў сябе прыніжаным правам вырашаць праблему кулакамі, якое прызнавалася за нешта яатуральнае... таму ён ненавідзеўтыя найлепшыя тыдні недзе паміж вясной і пачаткам лета, калі чарэшні спелі і выклікалі штогадовы неспакой.
Але ў самыя апошнія гады, здаецца, было крыху лепш. 3 Taro часу, як наўкола пасяліліся цыганы, яны гэтую праблему з чарэшняй вырашалі дастаткова спакойна і без болю. Яны таксама пералазілі цераз плот, але тады, калі іх ніхто не бачыў, магчыма, пасля поўначы ці на світанку. I яны не хацелі ні перад кім хваліцца, нічога даказваць ані сабе, ані іншым... і на ўсё, што было так істотна «белым», ім, прашу прабачэння, было насраць... Канешне. цераз плот яны лазілі з вялікімі кошыкамі, яны глядзелі на ўсё з камерцыйнага боку, у іх была адяа задача: нарваць як мага болып ягад, таму, калі чарэшня паспявала, праз два-тры дні на дрэве ўжо нічога не заставалася... штосьці яны дзялілі паміж сабой, астатняе невялікімі часткамі незаўважна прадавалі. Тым усё і канчалася.
Іх злавала нават не тое, што чарэшні так хутка знікалі, але тое, што цяпер большыя і меншыя групы людзей пры месячным святле альбо пры першых сонечных промнях лазілі цераз плот не толькі па чарэшні, тое самае было і з кветкамі: ягоная жонка пасля абеду ці вечарам ішла прайсціся па садзе, паказвала
яму: «пабачыш, заўтра будуць квітнець юргіні» альбо іншыя кветкі, а калі раніцай яна ішла глядзець, кветак там ужо не было. Заўсёды, калі яны ішлі спаць, у абодвух было непрыемнае адчуванне, што нехта будзе хадзіць па садзе, амаль пад самымі вокнамі іхняга пакоя, і таму яны вельмі рана завешвалі шторы, каб з пакоя не бачыць сад, які дастаткова ярка асвятлялі ліхтары з вуліцы. Таму яны болып не гулялі па вечарах у цемры па садзе. Нават калі ён раскладаў кушэтку, то заставаўся ў бяспечным цені ха гы, а не ішоў у цень пад якое з дрэваў. Але і так, лежачы на кушэтцы і чытаючы, ён часта чуў тупыя ўдары па плоце з іншага канца сада ён ужо ведаў, што хлопцы разбіваюць драўляныя дошкі, каб зрабіць праход у сад, каб потым можна было схавацца ў пустазеллі і адтуль нешта крычаць тым, хто застаўся з іншага боку плота.
Таму яны мусілі паклікаць старога пана Скорычанскага, майстра тысяч рамёстваў старой школы, які тут рамантаваў трубы, што працякалі, водаправодныя краны, з якіх капала вада, зламаны ўнітаз, ссунутую ці паіпкоджаную дахоўку на страсе. Пан Скорычанскі прыехаў на ровары і прывёз з сабой дзветры новыя дошкі, адрамантаваў плот, атрымаў ганарар, гютым япічэ пасядзеў крыху з ім на лаўцы каля дома і папіў слівавіцы, бо адмыслова для яго ў буфеце на кухні была адкладзеная бутэлька, з якой яму пасля кожнага рамонту налівалі некалькі кілішкаў, а, уласна, таму як рамантаваць плот ён прыйшоў з віны цыганоў, то выказаў пра іх сваё жорсткае меркаванне, якое заўсёды, і падчас іншых спрэчак, выклікала ў ім абурэнне, хоць ён і пагаджаўся, што побач з цыганамі жыць даволі цяжка.
У адрозненне ад «белых»; яны ніколі не нападалі; не рабйвалі кватэраў, не Забівалі, яны бьілі хіба што дробнымі зЙоДзёймЬ іх супрацьпраўный дзеяннІ былі звычайна мінімййьйММі, дарэчы, і тыя кошыкі з чарэшняй ей бы ім дараваў5 калі б тблЬкі йны з жонкай не страцілі праз гэта адЧуванне інтьімнасці ў гЭтым доме і ў садзе, якое раней здавалася ім нечым натуральйым, калі 6 ім не навязалі гэтае нервознае, неадчэпнае пачуццё няўпэўненасці, што заўсёды паблізу нехта ёсць, за нечым сочыць, нешта пільнуе, а вось яны тут толькі перашкаджаюць.
Ён сеў у фатэль, але адразу ж зноўку падняўся, калі з яго ўзняўся пыл. Пачаў выносіць старыя газеты, часопісы, кнігі, коўдры і падушкі, якія ляжалі тут на канапе, на прамавугольным вялікім стале, на якім калісьці стаяла яе друкавальная машынка, дзе яна трымала свае паперы, на невялікім круглым століку ля канапы і фатэля, на якім звычайна сядзеў ён усё тут было так, як пакінулі яны, калі выпадкова спыніліся тут на два ці тры дні. Газеты, кнігі і коўдры ён занёс у вітальню і запіхнуў іх у шафу са старым адзеннем. Выціраць пыл яму не хацелася. На кухню ён нават не зайшоў. Менавіта так ён і ўяўляў гэты пакой, ведаў, што яму давялося б распаліць у кафлянай печы, павыціраць пыл і падмесці, таму і замовіў нумар у гатэлі. Уласна, ён бы замовіў нумар, нават калі б гэты пакой чакаў яго цёплы і прыбраны.
Ён выйшаў вонкі і пагрукаў у дзверы хаткі насупраць. Апошнія гады швагерка жыла тут па некалькі месяцаў улетку, прыязджала таксама і на Дзень усіх святых. Перад вайной і падчас вайны, распавядала яму жонка, швагерка мела ў гэтай хатцы кабінет, яна была дзіцячай лекаркай.
3 мужам, жончыным братам Фэдарам і з ягонай дачкой Елкай, пляменніцай жонкі, яны часам жылі разам у гэтым вялікім аднапавярховым доме ў першых трох пакоях ад вуліцы. Ейны брат памёр у лютым сорак восьмага года, за некалькі тыдняў да таго, як яго высокага чыноўніка і сябра дэмакратычнай партыі прыйшлі арыштоўваць.
Швагерка была дома, запрасіла яго ўвайсці, у яе тут былі два пакойчыкі і кухня. Ён паведаміў ёй, што прыехаў зусім нядаўна і вынес з пакоя ўсё, што.там было раскідана, толькі тыя пярыны з ложка трэба некуды занесці. Швагерка ўжо думала пра гэта, ужо ўсё вырашыла. Заўтра з самага ранку да яе прыйдзе сяброўка, яны разам прывядуць пакой у парадак, запаляць у печы і прыгатутоць ежу. Адно што, ці не быў бы ён такі ласкавы прынесці пару бутэлек віна і піва. Астатняе яна купіць сама. Натуральна, ён потым верне ёй усе выдаткі, але цяпер яму трэба паспяшацца, бо хутка зачыняцца ўсе крамы.
Пад павеццю ейнай хаткі стаяў дзіцячы вазок, якім яна карысталася, калі працавала ў садзе, ён праверьгў, ці той япгчэ на292
огул ездзіць, узяў яго з сабой, каб прывезці на ім бутэлькі, і так пайшоў на плошчу, дзе быў найбліжэйшы ўніверсам. Ён узяў два кошыкі, бо палічыў, што прыедзе самае малое трыццаць чалавек, будзе і нехта з мясцовых, значыць, трэба, як мінімум, дзесяць бутэлек піва і дзесяць бутэлек віна, ці лепей па тузіне і аднаго, і друтога, акрамя таго, ён узяў два боханы хлеба. Усё выдатна змясцілася ў вазку.
Цяжкая жалезная брама была яшчэ адчыненая, і, едучы з каляскай па шырокім ходніку ўздоўж хаты, ён заўважыў сабачую будку і прывязаную каля яе аўчарку, а побач з верандай, якая выступала перад домам, унізе драўляная, зашклёная ўверсе, стаяў мужчына і курыў. Стаяў перад самым уваходам, праз які можна было трапіць у два пакоі ўсярэдзіне дома, у колішнюю гасцёўню, самы вялікі пакой, і ў спальню бацькоў і ванную. Гэта быў кватарант, паліцыянт, які жыў у гэтых двух пакоях з жонкай і з малым дзіцём. Калі ён праходзіў побач, кватарант толькі павітаўся, і ён адказаўяму на прывітанне. Гэта падалося дзіўным: ён не прыязджаў сюды з лета, паўтода, і было б натуральна, калі б кватарант сказаў яму некалькі словаў, тым больш, што ён, канешне ж, ведаў ад швагеркі, чаму ён сюды прыехаў.
Ён пастукаўся ў хатку і швагерка сказала яму занесці ўсё на кухню насупраць. Ён занёс усё на кухню, зачыніўу пакоі вокны, што выходзілі на сад, замкнуў дзверы ў дом, сказаў швагерцы, што прыйдзе заўтра раніцай і ггаўтарыў, што за ўсё, што яна купіць, ён верне грошы.
Яшчэ спытаўся ў яе, ці той сабака, які нават не забрахаў на яго, заўсёды сядзіць на ланцугу: «Па-іншаму і не магчыма, кватарант кожны дзень яго выгульвае, але так ён заўсёды прывязаны». Ён быццаій нё хацеў верыць, зйоўкў пачаў: «Йу але ж»... і швагерка адаВадйласй, into ён хойа скйаць. Крьйў знёрвавана яна адказала: «ВедаёШ, гэтага НемагЧЫма было і рыВадь, ён увесь час бегаў ііа садзе, сярод кустоў і кветак, разрываў зямлю пад саджанцамі, я спрйбавала вьірошчваць гародніну, таму мусіла яго, кватаранта, йапрасіць». Ён усе зразумеў. ЯйЫ перакінуліся яшчэ некалькімі нязначнымі фразамі, з якіх ён нічога не запомніў.
Ён выйшаў на вуліцу убачыў над горадам сілуэт самай высокай гары, пад яе вяршыняй нешта свяцілася, горная хаціна, яны туды заваліліся, калі ён быў тут упершыню, на ім тады былі прамоклыя туфлі. Між тым там пабудавалі дарогу, месцамі нават асфальтаваную, апошнім летам яны бог ведае колькі разоў падымаліся на мапіыне яшчэ вышэй за тую хаціну, туды, дзе сосны, і кожны там чытаў штосьці сваё, ён чытаў сярод соснаў выбраныя апавяданні Томаса Мана а цяпер тая гара быццам смяялася з яго, усё з яго смяялася, уласна, не з яго, а з ягонай жонкі. Ён бьгў падобны да чалавека з абпаленай скурай, якая на ўсё рэагуе занадта адчувальна і неадэкватна.
3 першымі кватарантамі не было такіх праблемаў.
Вясной1970-га,каліжонкаспрабавалавызваліцьбацькоўскую хату і перавезці мэблю ў новую кватэру ў Браціславе, яна дамовілася з горадам ці з Маціцай, што ў першых двух пакоях ад вуліцы яны зробяць літаратурны музей ейнага дзядзькі, пісьменніка Янкі Есэнскага, які нарадзіўся ў гэтым доме. Пакоі на іншым канцы дома з выглядам на сад і кухню яна пакінула сабе. Засталіся два пакоі пасярэдзіне: вялізная колішняя гасцёўня, ці, як калісьці гаварылі, салон, і невялікая бацькоўская спальня побач з ваннай. Хтосьці абмовіўся пры ёй пра нейкіх манашак, жонка адказала, што не мае супраць іх нічога, яны пазнаёміліся, і манашкі пераехалі сюды. Яны былі ціхія, сціплыя, непрыкметныя. амаль нябачныя. Тым не менш, кіраўніцтва іх бачыла добра, для яго манашкі зусш не былі непрыкметнымі: увесь дзень хадзілі да нейкіх людзей, дзяцей і хворых, пра якіх клапаціліся, канешне, размаўлялі з імі, канешне, пра Бога і падобныя вельмі істотныя для манашак рэчы таксама. А калі паступова ліквідаваліся ўсёмагчымыя рэшткі контррэвалюцыйнага лібералізму, аднойчы дайшла чарга і да манашак: іх разам з рэчамі пасадзілі на грузавую машыну і завезлі так, як і некалі на пачатку пяцідзясятых гадоў, у так званыя сталінскія часы, на «рэкалекцыі» ў нейкі аддалены кляштар у Чэхіі.