Сем дзён да пахавання  Ян Рознэр

Сем дзён да пахавання

Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
104.22 МБ
тэлефона Соні і сказаў дзяўчыне, каб патэлефанавала па гэтым нумары, калі ён да вечара не паведаміць ёй наконт аўтобуса.
Ён прыйшоў з кавай у гасцёўню, калі пачуў званок. Адчыніўшы дзверы, чакаў каля іх, а Раман, перш чым увайсці ў кватэру, папрасіў прабачэння, нейкія сямейныя абставіны, ён не слухаў уважліва, галоўным было тое, што Раман прыйшоў. «Распраніся», прапанаваў ён яму, але той адмовіўся здымаць паліто: «Я страшэнна спяшаюся», прыйшоў толькі каб прынесці прамову. Ён запрасіў Рамана ў гасцёўню, пазнаёміў з дзяўчынай, той ацаніў яе кароткім поглядам рэпарцёра, які бачыць усё, упэўніўся, што яна была дакладна такой, як яму яе апісалі, выцягнуў паггеры: «Гэта прачытаеш потым», Раман толькі хацеў, каб ён прачытаў адзін пасаж на адной старонцы, яшчэ адзін на другой, трэці на наступнай і заканчэнне тыя часткі, якія той цалкам змяніў, бо ў іншым месцах былі толькі невялікія выпраўленні, таму ён тут жа стоячы прагартаў тых некалькі старонак, Раман глядзеў на іх зверху і паказваў яму часткі, якія трэба чытаць. Ён хутка прабягаў па іх вачыма, заўважаў, што цяпер тэкст стаў нейкім болып роўным, выразным, наогул, бліжэйшым да таго, якой ён сабе гэтуто прамову ўяўляў, ці больш-менш падобным на ягоныя ўяўленні. «Так, менавіта так я гэта бачыў», сказаў ён, калі прачытаў апошнія радкі. «Вось бачыш», пагадзіўся з ім Раман і ўжо мусіў бегчы, падаў руку дзяўчыне, яшчэ штосьці сказаў яму і ўжо быў за дзвярыма і ўвайшоў у ліфт.
Ён сеў у гасцёўні, узяў паперы і пачаў чытаць. «Зараз аддам вам», сказаў ён дзяўчыне ён чытаў павольна, засяроджана, гэта ўжо быў канчатковы варыянт, нічога нельга было змяніць; калі ён дачытаў першую старонку, аддаў яе дзяўчыне, адпіў крыху кавы і чытаў далей. Ён ужо не вельмі добра памятаў, як сфармуляваў тады гэтую прамову, лежачы ў ложку, калі прачнуўся пасярод ночы, калі раніцай хадзіў туды-сюды па гасцёўні і зноў і зноў паўтараў тую прамову сам сабе, пакуль яшчэ рана было ісці да Агнешы, каб расказаць ёй усё, што ён сабраў у сваёй галаве, але ў гэтым варыянце ён сустракаў толькі некаторыя сказы, складзеныя ім самім, ад ягонай версіі засталіся
рожкі ды ножкі... галоўнае, што сэнс застаўся той самы... He, ягоную першапачатковую версію Агнеша не прыняла, яна мусіла перапрацаваць тое, што ён выклаў ёй не вельмі літаратурна ён быў знерваваны, і чым далей гаварыў, тым болып нерваваўся і скарачаў. Цяпер ужо і ён сам пазнаў толькі тыя рожкі ды ножкі, але ў ягонай свядомасці засталося нейкае гуманнае ўяўленне, як гэта павінна было выглядаць, і цяпер ён сам сабе ў думках гаварыў, гэта добра, ага, гэта добра, і перадаў другі і трэці аркуш паперы дзяўчыне. Сапраўды, ён усё выправіў так, як бы магло напісаць гэтае дзяўчо, ён сапраўды знайшоў просты стыль. Калі ён дачытаў апошнюю старонку і ўбачыў, што і дзяўчына таксама дачытала, спытаў: «Ну, як думаеце, нармальна?» уласна, ён хацеў спытаць, ці можна падумаць, што гэта напісала яна сама, але дзяўчына толькі адказала: «Сапраўды, вельмі добра», быццам яна чытала нейкі тэкст, да якога не мела ніякага дачынення, які проста ёй падабаўся. I ён таксама падумаў, што гэта насамрэч добра. «Напэўна, нам ужо трэба ісці», нагадала яму дзяўчо, ён паглядзеў на гадзіннік быў самы час выходзіць.
Куфар ужо стаяў падрыхтаваны ў вітальні ён яшчэ раніцай паклаў туды печыва, якое Соня ўчора дала яму на дарогу, гэтага будзе дастаткова на абед у цягніку. Пад адной паловай дзвярэй зноўку ляжалі нейкія вялікія канверты, тэлеграмы, магчыма, і экспрэс-лісты, ён выцягнуў іх з-пад дзвярэй і пазакідваў у скрыню паглядзіць, калі вернецца, калі яму не будзе чаго рабіць. Па дарозе ён распавядаў, што япгчэ прыйшло яму да галавы: калі нешта ў гэтай прамове ёй не падабаецца ці калі яна думае, што напісала б недзе па-іншаму, ці проста чаго-небудзь не хоча гаварыць, то спакойна можа які сказ выкінуць... альбо закрэсліць нават цэлы пасаж, калі захоча... Ён сказаў, што, натуральна, яна будзе чытаць прамовуз паперы, але былоб добра, калі б перад гэтым яна разы два-тры прачытала сама, каб ведаць, дзе ў тэксце будзе кропка, каб не выглядала так, што яна чытае гэты тэкст упершыню, але гэтага ён ёй не мусіць тлумачыць... на перакрьгжаванні Маліноўскага яны дайшлі да аўтобуснага прыпынку, на канцы вуліцы яна перасядзе на трамвай, на якім даедзе ажно да фабрыкі аптычных прыладаў, хутка прыйшоў
і аўтобус, на якім дзяўчына магла ехаць. Да вакзала быў толькі адзін прыпынак, але ён пачакаў трамвая, не хацелася цягнуцца з куфрам пад імжой, ён хацеў як мага хутчэй сесці ў цягнік, які цяпер ужо дакладна стаяў на пероне. Ён набыў білет першага класу і знайшоў вольнае купэ.
Калі цягнік крануўся, праз хвіліну ён па звычцы падняўся і выйшаў на калідор, каб паглядзець зверху на горад вакзал калісьці пабудавалі на самай ускраіне, ён узвышаўся над горадам на тым узроўні, дзе ўжо пачыналіся вінаграднікі, праз імжу ён спачатку ўбачыў ланцужок маленькіх домікаў, за імі шырокую паласу вуліцы Маліноўскага, шматпавярховыя дамы ў пачатку вуліцы, там жыў Бжох, ягоны калега з апошняй працы, які ў той першы вечар прыйшоў да яго з жонкай і Верай Іёгеравай адразу ж за імі ён убачыў шэрагі доўгіх трохпавярховых дамоў, пабудаваных у пяцідзясятых гадах, у самым высокім шэрагу раней жыў ягоны брат, адразу за імі размяшчаўся грандыёзны белы гмах Службы дзяржаўнай бяспекі, зверху ён бачыў маленькія закратаваныя акенцы турмы ва ўнутраным двары хто там цяпер сядзіць, за палітыку ж цяпер так шмат, як раней, не садзяць, а для звычайных злачынцаў ёсць старая следчая турма за паліцэйскай управаю з двума львамі, у цэнтры горада, і зноў шматпавярховыя дамы і аўтамагістраль, і адразу за ёй ён убачыў будову Штолвэрку, якраз там ён збочыў да доміка, дзе жыла дзяўчына, далей ішоў досыць мала забудаваны абшар ажно да Дынаміт Нобеля, цяпер ХЗЮД Хімічныя заводы Юрая Дзімітрава, тут калісьці быў канцавы прыпынак трамвая С, у тыя часы, калі трамваі яшчэ не мелі нумароў, калісьці яны часта выходзілі на гэтым прыпынку з бацькамі і праз вінаграднікі і ўзгоркі ішлі да бліжэйшай вёскі і вярталіся на цягніку. Іншым разам у гэтай частцы, дзе некалі канчаўся горад, ён зноўку сядаў на сваё месца, але цяпер працягваў глядзець на зусім новыя шматпавярховыя дамы і невялікія фабрыкі побач з імі, трамвай цяпер хадзіў ажно сюды і нават яшчэ далей, да бліжэйшай вёскі. Цяпер ужо можна было сесці. Цягнік ужо праехаў вінаграднікі, ужо віднеўся грэбень Малых Карпатаў колькі яны калісьці нахадзіліся па гэтых лясах, калі яіпчэ жывы быў бацька, a no-
тым і з жонкай, але толькі спачатку, бо яна прызналася, што не любіць Малых Карпатаў, што гэта не горы. Па гарах ён дастаткова нахадзіўся з ёй у іншых месцах, заўсёды, калі яны былі ў доме ейных бацькоў, па ўсім наваколлі там былі горы цяпер там дакладна ідзе снег, а тут імжыць, падумаў ён і па Татрах, і па Нізкіх Татрах. Праз хвіліну-другую пачнецца другая вёска за горадам, трэба яшчэ крыху пачакаць, пакуль цягнік не пакіне за сабой і гэтую вёску, а вось і тое, чаго ён чакаў: бетонныя супрацьтанкавыя бліндажы, калісьці і ён тут капаў акопы, два ці тры дні, і ён сеў на сваё месца. Цягнік ужо аб’язджаў схілы Малых Карпатаў, іх вяршыні амаль усе былі на аднолькавым узроўні і ўвесь грэбень ствараў роўную рысу, гэта сапраўды не былі горы ў поўным значэнні гэтага слова. Ён глядзеў на іхнюю аддаленую рысу, але яшчэ нейкі час чакаў цалкам адасобленай маленькай станцыі без ніводнага дома ў наваколлі, вось ужо цягнік праімчаў міма яе, тут выходзілі з іншага цягніка толькі тыя, іпто ішлі пехатой палявой сцяжынай да Модры ў падножжы Малых Карпатаў. Адсюль яны з маці і братам ііплі ў свой самы вялікі паход, у іх тады быў намёт, тады яны яшчэ жылі ў маленькай хатцы на ўскраіне горада, часта летам яны з братам ставілі гэты намёт і, схаваўшыся ад людзей на вуліцы, жылі ў ім у свеце індзейцаў ці паляўнічых. 3 гэтай станцыі яны разам ішлі праз Модру да Малых Карпатаў ажно да адной з некалькіх малакарпатскіх турыстычных базаў. Яны забыліся тады ўзяць коўдру, на голай траве проста немагчыма было спаць, і цэлую ноч яны прасядзелі на складзеным намёце. Маці не ўмела ладзіць паходаў, таму пасля смерці бацькі ў іх засталіся толькі ўлюбёныя паходы на караблі на Дзевін. Шлях ішоў ужо далёка ад Малых Карпат, ён абыякава глядзеў праз акно, нібыта на фільм, які яго не цікавіў, заўважаўтолькі краявіды, якія хутка праходзілі перад ім, і адразу ж на іх забываўся.
У канцы пяцідзясятых гадоў яны набылі машыну і нейкі час ездзілі ў Марцін, як высветлілася, самым невыгодным шляхам праз Трэнчын і Жыліну, як і на цягніку. Летам 1969 года яны зноў выбраліся гэтым шляхам, ён ужо не памятаў навошта, але гэта было тады, калі нармалізацыя перайшла ў фазу агрэсіі, цкаван-
не правых элементаў было ў самым разгары ад Трнавы шлях амаль заўсёды ішоў побач з чыгункай калі яны пад’язджалі да горада ягонымі прадмесцямі са старымі заводамі і нізкімі домікамі, на шашы вапнай былі зробленыя надтсы «Сіяністы, вон з улады і з краіны» і іншыя выклікі, ажно да «Смерць сіяністам», а калі выязджалі з Трнавы, зноў бачылі на дарозе тыя ж самыя баявыя заклікі. У ніводным іншым горадзе, праз які яны праязджалі, нармалізатары не малявалі ніякіх лозунгаў супраць контррэвалюцыянераў, толькі тут была баявая брыгада, якая ўсю сваю агрэсію накіравала супраць сіяністаў і заклікала аўтамабілістаў выкінуць іх з улады, з краіны, нават з жыцця...
Гэтая дарога заўсёды стамляла яго, часта даводзілася доўга чакаць на пераездах праз чыгунку, і чым далей, тым усё больш было на ёй легкавога і грузавога транспарту. Ён ніколі не ўспамінаў, як яны на машыне ехалі па гэтай дарозе праз Трэнчын і Жыліну, гэтыя шляхі цалкам сцерліся з ягонай памяці, быццам іх і не было. За апошнія два тыдні, што жонка ляжала ў шпіталі і, натуральна, за апошнія шзсць дзён, што яна ляжала ў моргу ў жалезнай скрыні, калі ён сядзеў цэлымі гадзінамі ў фатэлі, ці яшчэ калі ляжаў у ложку і мучыўся запозненымі самаабвінавачваннямі, сам сабе выносіў прысуд і ставіў сам сябе да ганебнага слупа, і калі гэта яго амаль дарэшты знясільвала, ён спрабаваўузгадваць іншыя моманты з тых сумесна пражытых гадоў, якія ўсё ж таксама былі і нават займалі болыпую частку гэтых гадоў, і што б ні ўсплывала ў ягонай памяці, але ўрэшце, быццам неяк аўтаматычна, у галаве ўзнікалі ўспаміны, як яны сядзелі ў машыне і разам ехалі ў Марцін, у дом ейных бацькоў, не так, як яго цяпер вёз цягнік, а зусім іншай дарогай, якую ім параілі, праз Нітру, Святы Бенядзік і Крэмніцу на Марцін. Тая была, як мінімум, на дваццаць кіламетраў даўжэйшая, але затое менш папулярная, з больш разнастайнымі краявідамі паабапал, ды і проста прыгажэйшая. Толькі калі дарога з Нітры звузілася і крутымі паваротамі спусцілася да ракі да Святога Бенядзіка, у памяці пачала круціцца стужка той дарогі, якую ён праглядаў павольна і паступова, ведаў яе амаль на памяць, яна перарывалася адразу пасля Мошаўцаў, там ягоная жонка была ўжо