Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
гэта піша яму прамову на пахаванне, нейкім чынам яны сталі блізкімі сяброўкамі, пляткарылі разам, ад Агнешы ён і даведаўся, што яна бярэ шлюб з тым функцыянерам, яна дакладна б цяпер спытала пра яе, чым яна цяпер займаецца, а ён бы распавёў, дзе яна працуе стэнаграфісткай, і, напэўна, сказаў бы, што ейны муж ужо паўгода сядзіць, але ён і сёння не ведае, за што яго асудзілі... і раптам ён перастаў выдумваць іхнюю далейшую размову, бо жанчына ў чорным паліто перад ім перайшла на зялёнае святло і павярнулаў іншым напрамку ён заўважыў, ага, далей знаходзіцца ейны дом, дзе жывуць адны функцыянеры... калі ён дайшоў да скрыжавання, зноўку гарэў чырвоны, ён мог спакойна перайсці, бо не было ніякіх машын, але паслухмяна чакаў залёнага, глядзеў ёй услед, як яна аддалялася па вуліцы, дзе дамы былі толькі з аднаго боку, бо з іншага за высокім плотам, побач з чыгуначнымі шляхамі, што вялі да галоўнай станцыі, былі розныя склады.
А потым ён таксама перайшоў на іншы бок, яму больш не трэба было з ёй размаўляць, калі яе не было перад ім. Але ён дакладна не быў закаханы ў яе, падумаў ён зноўку, быццам хацеў сам сябе пераканацв. I хоць яна ў тых даволі непрацяглых часах бачыла нешта казачнае, закаханая ў яго яна, мабыць, таксама ніколі не была, яна захаплялася ім, але хутчэй як інтэлектуалам... калі ёй і здаралася ў каго-небудзь закахацца, то заўсёды неяк рамантычна... з ііершым мужам яны пазнаёмілася ва ўніверсітэце, яму ўспомнілася, што яна калісьці распавядала: ён нелегальна працаваў, расказваў ёй, што выконвае нейкія страшна небяспечныя заданні, яна адчувала сябе як у кіно, калі ішла па вуліцы з некім, хто рабіў нешта нелегальнае і каго кожную хвіліну маглі пасадзіць... А другі муж быў для яе прынамсі, на пачатку рамантыкай у квадраце.
Тут ён мусіў усміхнуцца. He так даўно хтосьці сказаў яму, што ейная маці яўрэйка. Гэта адзінае, у чым яна нікоді яму не прызналася. Гэта была ейная найвялікшая таямніца. Гэтага яна нават яму не давярала, хоць распавядала яму і такое, чаго дакладна ніколі не расказвала свайму другому мужу... Але, уласна, падумалася яму, ён пра свайго бацьку таксама ніколі не гаварыў.
Але ж пра яго ўсе ведалі. Яшчэ тое самае думалі і пра ягоную маці, за тое, што гаварыла па-нямецку. I ён таксама нікому нічога не гаварьгў. Якая каму да гэтага справа? Ён нарадзіўся ў гэтым горадзе, быў такі самы, як і ўсе астатнія, ніколі не хацеў быць ішпым... Ён узгадаў, што яна шмат распавядала яму пра свайго бацьку, ён бьгў некім накіпталт арыстакрата, і імя ў яго было арыстакратычнае. Але пра маці яна ніколі не згадала ані словам, адкуль яна, дзе ейная сям’я...
Дома ён паеў булачак і калядных трубачак, якія яшчэ засталіся з учора. У абед ён паеў, у прафесара хрумкаў кексы, галодны не быў, хацелася хіба чаго-небудзь лёгкага, каб супакоіць страўнік, бо ён усё яшчэ адчуваў у сабе каньяк, які выпіў у прафесара.
Ён пайшоў у гасцёўню, запаліў святло і некалькі хвілін хадзіў туды-сюды. Знізу былі чутныя слабыя галасы. У швагеркі ўсё яшчэ госці. На першы дзень Калядаў да яе заўсёды прыходзіла дачка ейнай сястры з мужам і трыма дзецьмі. Значыць, дзеці яшчэ там, падумаў ён. Але ж яшчэ толькі вечар, гэта пасля тых пустэльных вуліц яму падалося, што ўжо вельмі позна. Яшчэ нейкі час ён хадзіў па пакоі, але не мог ні пра што думаць. Выпіты кан’як вырваў яго з нерухомасці, прыгнечанасці, якая ўводзіла яго ў стан развярэджанай медытацыі. Ён зноў выключыў святло і пайшоў на кухню, на сваё месца каля акна. Але там не было на што глядзець. Было самае большае восем гадзін і вуліца была як вымеценая, за паваротам не вішчала ніякая машына, ніякія людзі не вярталіся са шпацыру ў Горскім парку, нічога. Нуда. Цяпер яму трэба было бачыць нейкі рух, нешта, што б яго зацікавіла. На першы дзень Калядаў людзі сядзяць дома, толькі на Штэфана, на наступны дзень, ідуць на вуліцу, ходзяць у госці, недзе сядзяць і выпіваюць калісьці вельмі даўно вучыла яго маці. I раптам у ягонай памяці ўзнікла тое, што было далей, пра што ён не ўзгадваў дзесяцігоддзямі, ды і навошта, нічога асабліва важнага ў гэтым не было, цяпер гэта прыйшло яму да галавы, калі ён узгадаў тыя матчыны словы, потым маці сказала: «Дык хадземце пройдземся па вуліцы, паглядзім, як выглядае горад, калі ўсе сядзяць дома».
I тады яны выйшлі з хаткі на ўскраіне горада, ён, і маці, і брат, бацькі не было дома, напэўна, паехаў некуды рабіць рэпартаж, магчыма, быў за мяжой. Яны ішлі ў напрамку горада па доўгай Заградніцкай, але нават там ім не было сумна, бо яны ўвесь час лра нешта размаўлялі, яму тады было, магчыма, восем гадоў, а брату пяць, у такім узросце можна гаварыць бесперапынку і пра што заўгодна. Напэўна, там, дзе калісьці быў морг, ужо пачынаўся ўласна горад, яны ішлі ўздоўж кавярні «Метраполь» з вялікімі неасветленымі вокнамі, далей па той вуліцы, дзе з аднаго боку быў Дзяржаўны шпіталь, год таму, ці два, ці тры, ён там ляжаў пасля аперацыі сляпой кішкі ў палаце з выглядам на гэтую вуліцу, тут і ў іншы час было мала крамаў і мала людзей, і праз некалькі хвілін яны былі на Гандлёвай, якая тады называлася Вугорскай, а падчас вайны пазней Шэндарфскай, так калісьці ў дванаццатым стагоддзі называлася вёсачка за гарадской брамай, тут заўсёды было паўнютка людзей, на пачатку Гандлёвай, на рагу вялікай плошчы стаялі рамеснікі са скрынямі, а далей была крама на краме ў малых старых двухпавярховых дамах, але тады у ніводным з іх не было святла, неонаў яшчэ не было, яны нікога не сустрэлі, здавалася, што Гандлёвая, але не толькі Гандлёвая, а ўсе вуліцы, па якіх яны да гэтага часу ішлі, былі дэкарацыямі ў апусцелым тэатры, з якогаўсе ўжо сышлі, толькі іх пусцілі прайсціся па сцэне ўздоўж гэтых дэкарацыяў. Яны спыніліся побач з малой крамай з адзекнем, якая належала нейкай матчынай старой знаёмай, там развярнуліся, гэта была такая вызначальная кропка, маці часам спынялася з імі ў той краме, нават калі не набывала нічога, а потым вярталіся дадому скрозь дэкарацыі чужога горада, так, тады для яго гэта быў чужы горад, не таму, што тут нікога не было, проста да таго часу ён ніколі не шпацыраваў па вуліцы ноччу, ён яшчэ памятаў, што тады свяціў месяц і было яснае неба, ён бачыў старыя дамы і новыя будынкі на плошчы, і Дзяржаўны шпіталь, і «Метраполь», а потым зноў нудную Заградніцкую, дзе былі і склады з вуталем і з дрэвам, і вольныя пляцоўкі, і нарэшце, месца, дзе яны жылі, ён бачыў усё гэта нібы чужы горад, у якім яшчэ не быў, бачыў яго першы раз так, у такім асвятленні, калі б ён быў нашмат старэйшы,
падумаў ён, то меў бы тады адчуванне, што шпацыруе па нейкім незнаёмым італьянскім горадзе, бо ўсё знаёмае было цяпер незнаёмым, новым. Прыгожым, амаль п’янлівым у святле месяца, бо нешта падобнае ён бачьгўупершыню: бязлюдны горадуночы.
Ён ужо апранаў зімовае паліто, сапраўды, ён можа зараз зноўку перажыць гэта, паўтарыць той паход у чужы бязлюдны горад, у цемры, разамлелы ад сну, ён спакойна можа спусціцца ўніз на вуліцы, гэтым вечарам ён не павінен баяцца, што забавіцца ў якім-небудзь месцы, з якога пойдзе ў іншае, а потым у наступнае, яго цяпер ахоўваюць не ягоныя добрыя намеры, а старое правіла, што ў першы дзень Калядаў усе такога кшталту месцы павінны быць зачыненыя, гэтым вечарам звонку яму нічога не пагражае, нават калі ён напхае кішэні буйнымі купюрамі, ён будзе хадзіць па нерэальным горадзе, які ператварыўся ў дэкарацыі на пустой сцэне... і ён ужо ішоў уніз па спіралі павароту, тут і звычайнай парой позна ўвечары не было ніводнага чалавека, і месяц сёння не свяціў, ён ужо крочыў па Штэфанікавай вуліцы, па якой хадзілі трамваі на вакзал, ён ведаў гэтую вуліцу такой пустэльнай, калі ў розныя часы аднекуль з горада позна ўночы цягнуўся ўтару на яе канец, дзе яшчэ было адчыненае якое-небудзь месца, або яшчэ часцей у клуб пісьменнікаў, які таксама доўга бьгў адчынены, прайшоў каля Штэфанкі, у яе вокнах была цемра, адтуль не было чутно цыганскай музыкі, гэта была, напэўна, адзіная кавярня ў горадзе, дзе яшчэ выконвалася цыганская музыка нават тут не стаялі шматлікія групкі, купкі наведнікаў, як пасля закрыцця, калі адны чакаюць таксоўкі, а іншыя вырашаюць, каго з жанчын можна зачапіць і запрасіць у чарговае месца ці дадому, і такой ён яе ведаў, гэтую цёмную Штэфанку, і ніякіх людзей перад ёй, калі з гэтай установы на канцы шырокай вуліцы з трамвайнымі рэйкамі ці яшчэ хутчэй з пісьменніцкага клубу проста насупраць павольным крокам і ўжо на добрым падпітку ён вяртаўся ўніз дадому, у кватэру ў цэнтры горада, але калі ён трапіў на верхні канец галоўнай плошчы, то не пайпіоў па ёй уніз, дзе, зусім недалёка ад яе ніжняга канца, ён жыў столькі гадоў, а збочыў на вузкую вулачку, якой пачынаўся праменад... калі яшчэ ён хадзіў
у гімназію, то ншацыраваў тут часам у нядзелю перад абедам... і з таго часу тысячы разоў ва ўсе дзённыя і начныя гадзіны... але на гэты раз ён не ішоў з плынню ці насустрач плыні людзей, таму ў чарговы раз заўважыў, што пачатак праменаду ўтварае шырокі мост над колішнім гарадскім каналам, унізе былі дрэвы, штосьці накшталт сада, калісьці ён спрабаваў усё гэта сфатаграфаваць... а збоку ад моста на доме, пабудаваным на дне канала, таксама праз доўгі час ён заўважыў пацьмянелы надпіс «Форнгейм», так да 1938 года называлася самая вялікая дывановая крама, пакуль яе не арыязавалі, аднойчы ён хадзіў туды з бацькам набываць дыван... ён прайшоў пад Міхальскай брамай і ладумаў, што на вуліцы злева ёсць дзве вінарні, не так даўно адчыненыя, у кожнай наверсе ёсць невялікі пакойчык, дзе падаюць разліўное віно, а ўнізе вялікі сучасна-фальклорны склеп, калі ён часам спыняўся ў якім-небудзь з гэтых месцаў на дэгустацыю, то выпіваў спачатку ў адной, а потым і ў другой вінарні яаверсе па дзвесце і спяшаўся далей... цяпер ён прайшоў побач са старым абадраным палацам, гады два таму ён выйшаў адсюль з Зорай, праз некалькі крокаў яна спытала, што ты думаеш наконт таго, каб ужо не пачынаць перакладаць другую частку, гэта ўсё адно не хмае сэнсу, і насамрэч гэта не мела б сэнсу, з таго самага часу яны больш не былі ў гэтым выдавецгве, адтуль прыходзілі ўжо толькі фармуляры пра скасаванне дамоваў... а злева была букіністыка, але сёння вітрына не будзе асветленая, ды ён і такужо перастаў набываць там кнігі... і акрамя таго адсюль з плошчы перад старой ратушай ён чуў нейкія мужчынскія галасы, узбуджаныя, таму ён пайшоў проста далей уздоўж Універсітэцкай бібліятэкі, туды яму трэба будзе вярнуць кнігі, якія ён насіў жонцы ў шпіталь, далей чарговы стары абшарпаны палац, абстаўлены драўлянымі рыштаваннямі ўжо самае малое два гады, падумаў ён; абодва палацы венгерскіх магнатаў з часоў, калі іхнія латыфундыі былі акупаваныя туркамі, а яны эвакуяваліся сюды на стагоддзе ці на два... ага, а тут, перад гэтымі рыштаваннямі, калісьці быў вялікі ламбард, дзе сапраўды прымалі ўсё... а на плошчы, да якой ён цяпер набліжаўся, была цукерня «Сокал», называлася яна паводле прозвішча ўласнікаў.