Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
ён напісаў толькі пасля вайны гэта і так было немагчыма, бо большасць з іх ён не захаваў, некаторыя не былі падпісаныя, атрымалася б іх... магчыма, восемсот, магчыма, крыху болып за тысячу. Большасць з тых артыкулаў макулатура, асабліва калі ён працаваў у рэдакцыях... магчыма, каля двухсот артыкулаў у яго захавалася... але колькі з іх сапраўды чагосьці вартыя? У прынцыпе, гэта крыху іншае... адзін артыкул можа быць такі, а іншы гэтакі, а ейныя пераклады, прынамсі, ужо таму, што гэта былі пераклады мелі пэўную дакладную, аднолькавую каштоўнасць. Толькі некаторыя былі вельмі складаныя, іншыя больш-менш падобна пераклаў бы і нехта іншы... Такім чынам, хаця б нешта агульнае з ягонымі артыкуламі ёсць. Але ж урэшце гэта не істотна. Ён хоча, каб атрымалася вялізная колькасць, таму потым зробіць яіпчэ і гэта. Прынамсі, гэта пра нешта гаворыць. Нават калі прафесар не патрабуе гэтага і ніколі не выкарыстае. Той і так не патрабуе і не выкарыстае нічога з таго, што ён робіць цяпер. Вось ягоная геніяльная ідэя: дадаць яму фактаў...
Ён гіайшоў на кухню, узяў з лядоўні два рондалі, якія яму ўчора прынеслі, паклаў у два іншыя рондалі абедзенную гюрцыю і паставіў іх на пліту падагрэць. Ведаў, што іх трэба памешваць, каб капуста падагрэлася, а бульбяное пюрэ і кілбаса не прыгарэлі.
Такім чынам, галоўную частку ён зрабіў, застаецца няшмат. Але, уласна кажучы, яму не хацелася больш нічога рабіць. Ён прытаміўся. На кожнай назве, якую ён запісваў, у тую ж секунцу ў галаве ўзнікалі нейкія іншыя думкі. Прынамсі, пры перакладах за апошнія васямнаццаць гадоў. Гэтыя факты для прафесара былі штуршкамі да ягоных рэмінісцэнцый. Ён зноўку выдумаў нешта, каб выклікаць у думках мінулае жыццё. I многае з гэтага наогул не мела ніякага дачынення да перакладаў. Толькі да года, калі той пераклад выйшаў. Ён чыста механічна перапісваў звесткі, і пры гэтым у ягонай галаве нешта змянялася, нешта працавала. Ён з вялікай радасцю спыніў бы гэты працэс. Супакоіўся б. He дзьмуў бы на астылае вуголле, каб адтуль не ўзнікаў дым розных вобразаў.
Ён наклаў з абодвух рондаляў порцыю на адну талерку і сеў за кухонны стол. Янгчэ трэба занатаваць, што яны разам
пераклалі Шэкспіра, здаецца, дваццаць камедый і трагедый... Яны перакладалі разам, але гэта былі ейныя пераклады. Ён рабіў літаральны падрадкоўнік, і, калі пэўнае слова ў ангельскай мове мела два-тры значэнні, ён пісаў усе гэтыя значэнні, і паўсюль, дзе ў каментаваным выданні былі да асобных словаў ці вершаў нейкія заўвагі што ў гэтым выданні надрукавана так, у гэтым інакш, што тады гэта азначала вось гэта, а ў народнай гаворцы нешта цалкам іншае... ідзі ў кляштар магло азначаць і ідзі ў бардэль... гэтаўсё ён пісаўяк каментары пад радкамі, тамуўсё даводзілася пісаць ад рукі, ён памятаў тыя старонкі, спісаныя дробнымі літарамі, гэта была марудная, нудная праца, асабліва калі большасць часу яму даводзілася гартаць старонкі слоўнікаў. Ён даваў ёй толькі матэрыял, літаратурны тэкст, вершы з гэтага стварала яна... Часам у яе ў галаве ўзнікаў пэўны шаблон на перастварэнне менавіта шэкспіраўскіх вершаў, яна брала ягоны агромністы літаральны тэкст з каментарамі, нейкі час глядзела на яго і праз некалькі хвілін ужо мела гатовы верш... часам, калі яна вярталася ад яго дадому, яна пісала яму, што ў цягніку пераклала шэсцьдзесят радкоў... ці восемдзесят... ён ужо дакладна не памятаў... нарэшце яна дала яму прачытаць перакладзеную п’есу, яму месцамі падавалася, што можна было б зрабіць гэта крыху болып узнёсла, патэтычна, стылістычна болып складана, каб твор гучаў архаічна, але акторы заўсёды вельмі хвалілі ейныя пераклады за тое, што іх лёгка прамаўляць... быццам крыху спрошчана... ён чытаў іх, лежачы на канапе, і прыкладна на кожнай дваццатай старонцы ўзнікалі нейкія ўспаміны... вось так было, калі яна дала яму прачытаць першую п’есу, тады ён наогул не адважыўся нешта казаць... гэта не была ягоная індыферэнтнасць, проста ён не адважыўся... над «Гамлетам» ён меў амаль утрая больш радкоў, чым іншыя трагедыі і камедыі яны сядзелі з раніцы да вечара чатыры дні, яна павольна чытала кожны перакладзены радок, ён глядзеў у арыгінал, пра кожны радок нешта гаварыў, і той, хто пачуў бы іх у гэты момант, мог бы падумаць, што яны сварыліся... але так было толькі з гэтай п’есай... Апоіпняе, што яны пераклалі разам першую частку адзінай ягонай п’есы ў дзвюх частках «Генрых IV», яны
разам заносілі яе ў выдавецтва, дамовіліся з рэдактарам наконт тэрміну, калі скончаць другую частку і яшчэ адну камедыю ці трагедыю, і не мінула і дзвюх хвілін пасля таго, як яны выйшлі з будынка выдавецтва на вільготную восеньскую вуліцу старога горада, Зора сказала яму: «Я думаю, што няма сэнсу працягваць». А ён адказаў: «I я думаю, што няма сэнсу», і, калі яны прыйшлі дадому, ён прыбраў у шафу ангельскія слоўнікі і ангельскія каментаваныя выданні Шэкспіра, і ўсё, што яму было патрэбна падчас перакладу, пра тэрмін здачы другой часткі яны ўжо не думалі, праз некаторы час сапраўды прыйшло паведамленне пра скасаванне дамовы на тую першую частку і на нейкую яшчэ не выдадзеную трагедыю ці камедыю Шэкспіра.
Ага, але засталося яшчэ штосьці, нейкія чатыры п’есы, якія яны разам пераклалі з нямецкай мовы, бо п’есы былі вершаваныя, а ён з вершаванымі радкамі не сябраваў, першая п’еса была класічнай, і тое, што ягоная жонка зрабіла з ёй, было нечым фантастычным, астатнія тры былі сучасных заходненямецкіх аўтараў, якія бог ведае чаму ў шасцідзясятых гадах з такой радасцю пісалі вершаваныя п’есы. Адну п’есу яны зрабіла гуляючы, бо і той нямецкі аўтар з вершамі не сябраваў таксама, з другой праблемаў таксама не было, толькі робячы трэцюю, яны сапраўды сварыліся... калі чыталі канчатковы варыянт, ён пачаў супраціўляцца, казаў, што мае быць прыкладна так, як напісаў ён, а яна зноўку стаяла на сваім, у тэксце той п’есы было нешта вульгарна-правакацыйнае, і, на ягоную думку, яна той тэкст прычасала і аблітаратурыла, таму ён спрачаўся наконт кожнага радка, і, калі жонка не хацела саступаць, ён гаварыў: «Добра, без праблемаў, але пад перакладам будзеш падпісаная толькі ты», яна пагаджалася, а ён адчуваў сябе пакрыўджаным... I застанецца яму яшчэ адна караценькая частка, яшчэ тры назвы... Ён ужо з’еў кілбасы і бульбяное пюрэ і супакоіў сябе тым, што засталося зусім няпімат. Таму што калі б было шмат, яму 6 зусім не хацелася працягваць, да таго ж ухуткім часе трэбабыло ісці. Але перадусім яму не хацелася таму, што падчас перабірання гэтых назваў яму ўвесь час прыходзілі да галавы розныя думкі, якіх яму хапіла і да абеду, хацелася хутчэй скончыць.
Хоць ён і працягваў нумарацыю ейныхперакладаў, алепачаў на новым аркушы паперы, бо цяпер гаворка была ўжо не пра старонкі, а пра вершы. Такім чынам, было дванаццаць назваў Шэкспіра і чатыры пераклады з нямецкай мовы. На гэты раз ён не выпісваў колькасці старонак, у двух месцах зрабіў пазнаку «не выдадзена», не запісваў і колькасці радкоў, 6о хоць і памятаў, што ў «Гамлеце» было прыкладна тры тысячы дзвесце радкоў, у астатніх п’есах Шэкспіра каля тысячы дзвесце, у некаторых тысячу трыста тысячу пяцьсот радкоў, але дакладна ён не памятаў, а колькасці вершаў у перакладах з нямецкай мовы ён ніколі нават не ведаў, ён проста пакідаў вольнае месца ў слупку для колькасці старонак.
Нарэшце ён выцягнуў з ейнага пісьмовага стала стос рукапісаў, у яе засталіся копіі двух перакладаў, арыгіналы яна аддала выдавецтву, але дамовы на іх былі скасаваныя, трэці рукапіс яшчэ не быў скончань!, на тым экземпляры былі ейныя выпраўленні, закрэсліванні, змены. Усе з французскай мовы, цалкам сучасных аўтараў. Уласна кажучы, гэтыя пераклады яму варта было б прачытаць. Але, зноў жа, апошнім часам ён не чытаў абсалютна нічога. А тут былі яшчэ такія звышскладаныя сучасныя аўтары... He, напэўна, і іх у бліжэйшы час ён не прачытае... Наогул гэта дзіўна, што праз столькі гадоў яна зноўку перакладала толькі з французскай мовы, бо перакладамі з французскай яна калісьці пачынала. Ен яшчэ ўспомніў, як захаплялася Соня, якая рэдагавала адзін з ейных перакладаў, тут была толькі яго копія: «Гэты тэкст узнік у асяроддзі моладзі з вялікага горада, і пры гэтым напісана так, быццам перакладаў адзін з іх, зусім малады чалавек...» I чаму яна потым столькі сварылася з ім праз тую нямецкую вершаваную п’есу, чаму не хацела дапусціць, каб п’еса была вульгарна-правакацыйнай? Магчыма, падумаў ён, у той час памерла ейная маці, у яе ўжо не было амбіцыяў перакладаць так, каб у раманах размаўлялі, як у іх дома, магчыма, з таго часу яна пачала слухаць, разумець і звяртаць увагу на тое, як гавораць людзі вакол яе... Магчыма, але як было сапраўды, ён ужо ніколі не даведаецца. Як і ейны біёграф, калі такі калісьці ў будучыні знойдзецца.
Нарэшце ён пачаў лічыць колькасць старонак празаічных перакладаў, проста падлічыў колькасць на кожнай сваёй старонцы, унізе напісаў вынік, а потым склаў усе гэтыя лічбы. Атрымалася штосьці каля дваццаці тысяч старонак. Магчыма, гэта сапраўды быда фантастычная лічба. А магчыма, яна і не была такой ужо неверагоднай. Прынамсі цяпер яна яго не надта ўзрушыла. Ён спрабаваў прыкладна падлічыць у галаве колькасць радкоў, але, не дайпюўшы і да дзесяці тысяч, кінуў гэты занятак. Навоштэ. Лепш проста аддзяліць рыфмаваныя радкі ад нерыфмаваных. Дый наогул, усё гэта глупства.
Такім чынам, ён скончыў. Склаў паперы ў партфель. Можна ісці. Ён паглядзеў на гадзіннік. Якраз нрыблізна той час, на які яны дамаўляліся. Раптам ён падумаў, што дакладна не ведае, дзе Фэлікс жыве. Знайшоў яго імя ў тэлефонным даведніку. Ён чуў, што такая вуліца ёсць, але не ведаў, дзе яна. Патэлефанаваў Марціну. Дзякуй богу, той быў дома і патлумачыў, дзе гэта. Ён спытаўся, ці не тыя гэта дамы, дзе зімовы сад. Так, тыя. Тады ён ведае дакладна. Ён падзякаваў і паклаў трубку. Адсюль гэта сама большае дваццаць хвілін, спачатку да невялікага кірмашу, куды ён хадзіў набываць не гародніну, а розныя саджанцы ў сад. I ад плошчы, дзе знаходзіцца кірмаш, на адну вуліцу ніжэй. Калі ён быў яшчэ вельмі малады і блукаў па горадзе ўздоўж і ўпоперак, ён з зайздрасцю глядзеў на шэраг наёмных дамоў, дзе, мабыць, у кожнай кватэры быў зімовы сад. Праз гэтыя зашклёныя заканчэнні паверхаў тыя дамы здаваліся яму элегантнымі, узнёслымі. Але Фэлікс яшчэ там не жыў. Ён недзе чуў, што тады ён выкладаў у гімназіі дзесьці ў чорта на рагах.