Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
раважна не такія людзі, іпто ствараюць новыя матэматычныя ўраўненні, музычныя акорды, старонкі новых раманаў, разважаюць пра змены ў адносінах паміж літаратурай і бог ведае чым, болынасць людзей у горадзе проста жыве, выхоўвае дзяцей, зарабляе грошы, расчароўваецца ў жыцці, яны кахаюць, раўнуюць, кагосьці ненавідзяць, цяпер яны снедаюць і радуюцца, што не мусяць ісці на працу. Жыццё прываблівае іх сваёй аднастайнасцю, і гэта нармальна, калі яны могуць быць упэўнёныя і наогул не думаць пра тое, ці заўтра ўсё будзе гэтак жа, як і сёння: яны будуць снедаць і клапаціцца пра дзяцей, агрызацца з жонкай ці думаць пра кагосьці іншага, адчуваць да таго адсутнага чалавека незразумелае прыцягненне, якое завецца каханнем, што тады наймацнейшае і найболылае, калі той чалавек далёка і яшчэ нічога не вырашана... толькі ў яго ўжо вырашана ўсё, яшчэ ёсць некалькі дзён, пакуль ёсць чым заняцца: сёння сесці і спісаць некалькі аркушаў паперы, а потым ён будзе каціцца з дня ў дзень, быццам з мяшком на галаве, але пра гэта яму не хацелася цяпер думаць, бо да таго часу яшчэ некалькі дзён ён можа рацыянальяа запаўняць час.
Ён адышоў ад акна, пад сталом убачыў торбу, якую яіпчэ ў той вечар прынёс са шпіталя і да гэтага часу не разабраў. Узяў торбу, выцягнуў з яе а дну поўную і адну недапітую бутэльку мінералкі і маленькую бутэльку кока-колы, спачатку не ведаў, што з імі рабіць, потым усе бутэлькі адкаркаваў і выліў у водаправод, іншым разам ён бы наліў чаго-небудзь з іх сабе ў кубак, але цяпер думаў толькі пра тое, што гэта яна не дапіла, потым выцягнуў з торбы кансервы з грэчаскімі персікамі і занёс іх у камору, але паставіў асобна іх ён таксама не будзе адчыняць, занясе на сметніцу, яшчэ выцягнуў кнігі, якіх яна не паспела прачытаць, занёс іх у ейны пакой на начны столік побач з канапай, пазней іх трэба будзе вярнуць ва Ўніверсітэцкую бібліятэку. Яшчэ там была бялізна, чыстая і не, ён пачаў запіхваць бялізну ў сметніцу, толькі швэдар і спадніцу паклаў у вітальні ў шафу для адзення, там быў складзены цэлы стос швэдараў, але якраз той, які ён цяпер паклаў наверх на астатнія, яна насіла амаль заўсёды, узімку, улетку, ужо шмат гадоў, ён бачыў, як яна сядзела ў ім
за пісьмовым сталом і друкавала на машынцы, гледзячы пры гэтым у разгорнутую кнігу, якую перакладала, той швэдар быў яе працоўным адзеннем, калі яна гатавала, яе хатнім адзеннем, часам яна надзявала яго на піжаму, калі выходзіла прайсціся па калідоры, дзеля гэтага і ўзяла яго ў шпіталь... Пад паліцай з бялізнай віселі яе сукенкі, у яе іх было нібы ў мадэлькі, гэта было ейнае слоўца, але з яе сукенкамі было як з ягонымі кнігамі яна набывала іх, а потым болыпасць ні разу не апранула... 3 таго часу, як яны ажаніліся, часам яе запрашалі ў Прагу на які-небудзь сход, тады яна імчалася ў Дом моды і кожны раз прыносіла адтуль некалькі сукенак, а гады тры таму адна знаёмая дала ёй адрас швачкі, як мінімум пяць з іх яна перашывала, але з таго, што ён памятаў, летам жонка насіла часцей за ўсё адны і тыя ж сукенкі, а калі яны ішлі ў тэатр ці яшчэ куды ў важныя госці заўсёды адзін і той жа касцюм... ён правёў па іх рукой... прынамсі, палову з гэтых сукенак яна надзела ўсяго адзін раз, як мінімум палову не надзявала ніколі, бо да замужжа на ўсе выпадкі мела адну сукенку, а потым думала, што павінна мець шмат розных, мяняць іх, з’яўляцца на людзях раз так, раз паіншаму, але не прывыкла да гэтага, не рабіла таго, чаму раней не навучылася... а іпто рабіць з імі цяпер... напэўна, трэба камунебудзь падарыць... тым дзвюм дзяўчатам, яны іх перашыюць, будуць шчаслівыя, але гэта пазней... а што з піжамай і астатняй бялізнай?Усё раздаць, быццам ніколі і не было?.. паглядзім... ён яшчэ згадаў пра яе зімовае паліто... так, яно вісела ўвітальні... лёгка дакрануўся да яго кончыкамі пальцаў... і яго ён каму-небудзь падорыць... але трэба ўжо брацца за працу.
Ён пайшоў у гасцёўню, сеў у фатэль і паглядзеў на кніжнуто шафу. Яны мусілі яе разабраць, калі пераязджалі сюды, каб можна было пагрузіць у машыну, такая яна доўтая і высокая, галоўнае доўгая. Перад тым шафа стаяла ў жончыным пакоі, гадоў трыццаць, ён спрабаваў палічыць, з таго часу, як жонка скончыла кансерваторыю. На верхняй паліцы, пасярэдзіне, былі яе пераклады. Яна расставіла іх паводле года выдання, і калі нешта выходзіла ў першыя месяцы пасля іх пераезду, усё гэта складала збоку. Дык цяпер трэба спарадкаваць усе гэтыя
выданні: прынесці зэдлік з кухні каб дацягнуцца да верху, скласці ўсё асобнымі стосамі на стале, можа ўсё і не змесціцца, тады, што не змесціцца, ён складзе на другі, на нісьмовы стол, а потым пачне перапісваць і перакладаць на падлогу, дбаючы па-ранейшаму захоўваць парадак паводле года выдання. Яшчэ спачатку трэба прынесці паперу, разлінеіць яе на слупкі, у першым будуць пранумараваныя ўсе пераклады, у другім аўтар і назва, у трэцім год выдання, у чацвёртым колькасць старонак. Ну, можна пачынаць.
Першая кніга, якую ён узяў са стоса, была балгарскага аўтара, іпто яго крыху здзівіла. Ён разгарнуў кнігу, на пачатку былі пазначаны два перакладчыкі, і ён адразу ж зразумеў: выдавецтва атрымала абсалютна няякасны пераклад і папрасіла ягоную жонку зрабіць зразумелы і чытэльны тэкст... яна згадзілася, і такім чынам пачала перакладаць сама. Магчыма, яна пачала б і без гэтага, у іх гэта была сямейная традыцыя яе брат перакладаў, калісьці даўно спрабаваў перакладаць і бацька, і дзядзька даволі нядрэнна перажладае вершы, урэпіце пачала б і яна, але дзякуючы гэтаму балгарскаму «перакладу» пачала якраз у тым годзе і з таго часу перастала аддаваць увесь вольны час на развучванне эцюдаў на піяніна са сваімі вучнямі і вучаніцамі з добрых сем’яў, хоць раней адчувала ў гэтым патрэбу, сама гаварыла яму пра гэта, нават калі дзеці не мелі ніякага таленту. Потым былі тры французскія раманы, адзін «Мадам Бавары», магчыма, найлепшы за мінулае стагоддзе, колькі гадоў таму ён прынёс гэты раман у перакладзе на чэшскую, жонка тады крыху незадаволена запыталася, навошта ён яго набыў, яны ж маюць гэты раман у яе перакладзе, а ён не мог адказаць, што калі гаворка ідзе пра такі выбітны твор, ён не можа цалкам давяраць аднаму яе перакладу, які быў зроблены, калі яна яшчэ толькі пачынала перакладаць, таму зрабіў выгляд, што наогул не ведаў пра гэта, а пазней яна перакладала ўжо з рускай мовы, з якой засталася амаль да канца, класіку, пра жыццё дробных памешчыкаў, пра невялікія вёсачкі, часам і пра смешных маленькіх чыноўнікаў у голых памяшканнях міністэрскіх канцылярыяў, потым быў Лермантаў, найбуйнейшы ў рускіх рамантычны паэт. Гэты пераклад, памятаў ён.
тады, падчас вайны, зрабіў фурор, пасля гэтага ейнае імя ведаў кожны, хто хоць крыху цікавіўся літаратурай, але ён той паэтычны зборнік, які ўсе вакол хвалілі і многія ведалі на памяць цэлыя вершы, не набыў, той гераічны тытанізм быў для яго занадта чужым, як і тытанічны смутак, і тытанічная меланхолія, ён жа тады меў цалкам зямныя клопаты, каб неяк перабіцца і выжыць. Далей былі тоўстыя тамы Дастаеўскага, у якога заўсёды вялося пра віну і выратаванне... ён ужо дайшоў да чатырнаццатага нумара, калі пачалася пасляваенная эпоха, першыя раманы, напісаныя яшчэ падчас вайны і пра вайну, а потым тры тамы «Вайны і міру», паводле усеагульнага меркавання, найвялікшага раману мінулага стагоддзя, з часоў напалеонаўскіх войнаў, ён тады таксама набыў гэты раман, але так і не прачытаў, пакуль яны не ўзялі шлюб і жонка не прымусіла яго аднойчы ўзяць гэты твор з сабой у адпачынак, і сучасныя раманы з той жа краіны, якіх ён не чытаў і шкадаваў пра гэта, ужо бьгў дзевятнаццаты нумар, пера д ім ляжалі два тоўстыя тамы, «Ціхі Дон» Шолахава. Ён ведаў, што дойдзе чарга і да гэтага перакладу не было тут анікога, хто б мог выканаць гэты абавязак за яго, ён узяў кнігі з паліцы, разгарнуў, каб запісаць колькасць старонак, год выдання, нешта ўнутры яго супраціўлялася, не дазваляла ўзяць кніг у рукі, але, натуральна, ён мусіў іх пазначыць, хоць і рабіў гэта з пачуццём ганьбы, змушанасці, нават пэўнай гідлівасці. Усё ж было непрыемна, непрыемна і абсурдна, што з гэтымі двума, а ў першым выданні чатырма тамамі было звязанае іх знаёмства, калі б не гэтыя чатыры тамы, яны б не пазнаёміліся і не сталі б мужам і жонкай... вінаватая ва ўсім была ягоная тагачасная пісьменніцкая самаўпэўненасць і аплявуха, якую ён атрымаў ад яе, але галоўным чынам той час, у якім гэтыя чатыры тамы з’явіліся, калі з кожнай мухі рабілі слана. He тое, каб яе пераклад быў мухай, гэта быў адзін з самых цяжкіх перакладаў, яна папакутвала з ім больш, чым з якой іншай кнігай, чаго вартыя былі ўжо толькі назвы розныхрэчаў, ці, напрыклад, частак вясковых драўляных калёсаў, якія яна мусіла знайсці, вырашыць пытанне гаворкі, яе пераклад сапраўды можна лічыць нечым дасканалым, але трапіў ён якраз у вір брудных плыняў тагачаснай эпохі.
Генералісімус Сталін перад тым напісаў геніяльную як жа інакш працу па мовазнаўстве, і жыхары ўсіх губерняў і калоній, якія яму тады належалі, былі неверагодна ўдзячныя за тое вядро мудрасці, якое ён выліў на іх, а эліта інтэлігенцыі архітэктары, біёлагі, харэографы і г. д. паўсюль намагаліся прыкладаць да сваіх навуковых ці творчых прац вытрымкі з гэтай геніяльнай працы, побач з якім Арыстоцель, Сакрат, Дэкарт і Гегель, ды і Імануэль Кант, і нават Карл Маркс сталі ліліпутамі. Перакладчык Ян Фэрэячык надрукаваў артыкул пра тое, што ў святле гэтай працы пераклад Шолахава адназначна хваліць нельга.
У гэтай працы, напрыклад, геніяльна заўважана, што ў кожнай мове ёсць словы састарэлыя і новатворы, а ў тым перакладзе шмат састарэлых слоў, мала знаёмых ці амаль незнаёмых і фактычна незразумелых, такім чынам, з гэтага пункту гледжання пераклад дэманструе негатыўную тэндэнцыю. Нехта ўзяўся пераклад абараняць, а нехта напісаў, што калі ў перакладзе назіраецца такая негатыўная тэндэнцыя, то ён, нягледзячы на ўсе вартасці, рэакцыйны. Зноў хтосьці пачаў яго абараняць, а іншыя напісалі, што гэта нагрувашчванне незнаёмых, састарэлых слоў, і гэлая негатыўная тэндэнцыя праява буржуазнага нацыяналізму ў перакладзе. Зноў хтосьці пачаў пераклад абараняць, а іншыя шукалі ў ім буржуазны нацыяналізм.