Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Заўсёды, калі яны вярталіся ад швагеркі ў сваю кватэру наверсе, ён гаварыў сваёй жонцы, што гэта былі тры найсумнейшыя гадзіны за апошні год. Але ён не мог нават уявіць, як бы ён правёў гэты Шчодры вечар тут, адзін у гэтай кватэры.
Ён не падрыхтаваў аніякага падарунка. Напэўна, і ў яе няма ніякага падарунка для яго. Яны з жонкай заўсёды прыносілі нейкую кнігу, з малюнкамі ці нечым адметную. I ад швагеркі ў падарунак таксама атрымлівалі кнігу, звычайна такую, якую ўжо мелі, бо кнігі набывалі пастаянна. Але гэта была простая фармальнасць. Салодкія хвіліны абмену падарункамі скончыліся, калі Елка вырасла, а сям’я жонкі паступова распадалася ці, дакладней, вымірала. Да таго часу такія хвіліны заўсёды праходзілі вельмі жыва: Елку заўсёды абсыпалі самымі рознымі падарункамі, і сямейны абрад патрабаваў, каб, раскрываючы кожны падарунак, яна крычала «о, гэта яно», «што гэта можа быць», і выкрыкі захаплення, прадчування, задаволенасці Елка ўмела выдаваць такімі разнастайнымі галасамі і з такой імправізацыяй, нават калі атрымлівала дваццаць падарункаў. Ён таксама спрабаваў паказваць сваю радасць і шчасце, звычайна ён атрымліваў адну кашулю ад жонкі і ад ейных бацькоў і гальштук ад швагеркі. Сам ён ніколі не прыходзіў з падарун кам ягоная жонка заўсёды перад святамі набывала нешта і ад ягонага імя для сябе, для бацькоў, для швагеркі і ейнай дачкі, а яму гаварыла, што набыла, каб ён ведаў, за якія падарункі яму будуць дзякаваць. Але на самым пачатку ён аднойчы атрымаў на Шчодры вечар ад сваёй жонкі тканіну для гарнітура. Звы чайна падчас раздачы падарункаў яму было сумна яшчэ і таму,
што ён абавязкова мусіў тут быць, таму даводзілася кідаць маці адну ў горадзе, і тая сядзела, магчыма, з братам і ягонай сям’ёй, калі яны завітвалі да яе ненадоўга, у пакоі з тэлевізарам і без святочнай елкі. Леташні снег. Ягоная маці памерла, жончына маці памерла, і галоўная асоба каляднай раздачы падарункаў памерла, застаўся ён і швагерка.
Ён гаянуў на гадзіннік і ўбачыў, што ўжо без дзесяці сем. Ад яго чакаюць, што ён прыйдзе ў вызначаны час.
Ён сеў у фатэль у гасцёўні. Пачаў уяўляць, што яго чакае. На белым, яшчэ раз адпрасаваным адамашкавым абрусе, згодна са шматгадовай сямейнай традыцыяй, у кожнага побач з талеркай будзе стаяць маленькі кілішак, а ў ім на пазногаць будзе чагосьці белага, слівавіцы ці чарэшнявіцы. Калі на стол прынясуць суп, усе будзе там і сястра швагеркі Амалка з мужам, якіх швагерка ўзяла ў два пакоі, каб у гэтай кватэры не быць зусім адной падымуцца, чокнуцца і вып’юць той маленечкі глыток. Гэта была традыцыя падачы аперытыву ў бацькоўскім доме жонкі перад святочнымі абедамі ці вячэрамі. А побач з кілішкам яшчэ будзе стаяць келіх з не да краёў налітым віном. Гэта таксама было сімваліч на, як адпіццё віна з чашы ў евангелісцкім касцёле, бо, колькі ён памятаў, ніхто ніколі не прасіў, каб яму налілі яшчэ адзін келіх. Калі пададуць суп з кіслай капусты, швагерка будзе выбачацца, што ейная капуста не зусім такая, як рабіла маці гэта яна мела на ўвазе маці ягонай жонкі хоць ёй і параілі, дзе набыць добрую квашаную капусту, але маці такую капусту заўсёды прывозі ла адна і тая ж жанчына з вёскі, і тая капуста бы ла сапраўды што трэба. На гэта, прыгадалася яму, ягоная жонка заўсёды адказвала, што суп цудоўны, а швагерка зноў пачынала яго ганіць і пералічваць прыправы, якія туды дадавала маці, але сама яна не можа знайсці іх тут, у горадзе. Пра некаторыя з прыпраў жонка гаварыла, што маці іх туды не дадавала, але швагерка настойвала на сваім. А калі на стол прыносілі кілбасы са звычайным бульбяным салатам, іпвагерка зноў з выбачэннем гаварыла, што, хоць яна і набыла кілбасы ў мясніка, якога ёй параілі і ў якога яна загадзя іх замовіла, усё адно гэта не такая кілбаса, як калісьці прыносіла маці жанчынка з вёскі заўсёды 186
з апошняй свежыны. Ягоная жонка пярэчыла, што кілбаса такая ж добрая, як калісьці была ў іх дома, але швагерка настойвала на сваім, што яна не такая прыемная, залішне тлустая і менш пікантная. Толькі на трэцяй страве, макавых плюшках з мёдам, швагерка не выбачалася, што яны не такія, як рабіла маці, бо мука, яйкі, мёд ці нешта яшчэ, што дадавалася ў іх, не маглі адрознівацца ад тых, што калісьці былі ў іх дома. Затое ён ужо загадзя баяўся гэтай трэцяй стравы мёд з плюшак заўсёды трапляў у ягоныя парадантозныя зубы, і яму даводзілася змагацца з сабой, каб вытрымаць гэтую частку вячэры. I пры гэтым заўсёды вяліся размовы, якія датычыліся розных даўно мінулых Калядаў. Швагеркаўзгадвала, як Елка, каліяшчэ была малая, так узрадавалася ляльцы, якую атрымала ў падарунак, што пачала падскокваць каля ўпрыгожанай ялінкі і калыхаць сваю ляльку, ажно наляцела на ялінку і тая пачала небяспечна нахіляцца, але татка гэта яна мела на ўвазе бацьку ягонай жонкі у апошні момант злавіў ялінку, пра гэта памятала і ягоная жонка, як яна спалохалася, што ад дрэўца загарацца фіранкі ці дыван, паляцела на кухню, набрала вады ў вядро, прыбегла назад у пакой і добра зрабіла, бо адна з фіранак сапраўды пачала гарэць, але яе патушылі, нават цэлага вядра не давялося выліць. I так мінаў час за настальгічнымі размовамі. Потым заўсёды грала адна і тая ж кружэлка, народная калядная імша. Калі кружэлка заканчвалася кніжнымі падарункамі яны абменьваліся адразу па прыходзе усе паціху пачыналі развітвацца. Але ўжо самы час ісці.
Швагерка прывітала яго самай ветлай, самай зычлівай усмешкай, быццам пасля доўгага часу сустрэла добрага знаёмага. Hi следу не засталося ад таго стрыманага твару, які ён убачыў, калі прыйшоў да яе ўвечары, а яна нават і не здагадвалася, чаму ён прыйшоў, чаму ён ломіцда да яе, магчыма, яна тады падумала, што ён пачуў ейных гасцей і захацеў далучыцца да іх. Ёй больш пасаваў стрыманы, строгі выраз твару. Яна была строгая ў адносінах да сябе і строгая ў адносінах да іншых. Жыццё гэта сур’ёзная рэч, а не нейкія жартачкі. Чалавек мусіць трымацца, мусіць стрымлівацца, мусіць сачыць за сабой. На нгчасце, Елка, прыйшло яму да галавы, калі яго здзівіў ветла-зычлівы
з усмешкай твар, яна за сабой не сачыла, не была строгая ні да сябе, ні да іншых.
Швагерказавялаяго ўпа-святочнаму асветленую гасцёўню тут вісела вялікая крыштальная жырандоля са сталовай бацькоўскага дома ягонай жонкі тут ужо стаялі падрыхтаваныя Амалка з мужам. Абодвух ён не бачыў ужо бог ведае колькі. Hi ў апошнія дні, ні ў апошнія два тыдні, што ягоная жонка ляжала ў шпіталі. Амалка сказала яму вельмі душэўныя словы спачування, а ейны муж з усмешкай падаў яму руку. Усіх быццам падмянілі. Амалка ніколі не гаварыла яму нічога душэўнага, і ён не сумняваўся, што ў яе было далёка не самае лепшае меркаванне пра яго. Яна ўсё жыццё працавала, колькі было сілаў, прыносіла дадому рэчы для перапісвання, ейны муж браў дадому бухгалтарскія справаздачы, каб падзарабіць, бо ў іх былі дзве дачкі, і, калі дочкі выраслі, Амалка з мужам яшчэ дапамагалі ім з унукамі. I цяпер яны жылі амаль як пенсіянеры. А ён і ягоная жонка, цяпер ужо мёртвая, мелі нейкія інтрыгі з рэжымам, нічога падобнага нармальныя людзі, як яны, не могуць сабе дазволіць, яны працуюць і робяць тое, што ад іх патрабуецца, толькі такія, хто лічыць сябе нечым большым, могуць дазволіць сабе нейкія спрзчкі з уладай. Толькі цяпер іх быццам падмянілі.
Калі фармальнасці з сям’ёй швагеркі скончыліся, яна заўважыла, што чакалі толькі яго, тады ён паглядзеў на гадзіннік і ўбачыў, што насамрэч затрымаўся хвілін на дзесяць. Ну сапраўды, калі ён пачынае ўспамінаць, калі пачынае нешта ўяўляць, то мусіць заўсёды рабіць гэта дакладна, з усімі дэталямі, гэта ягоная ўлюбёная гульня, ягоны ўлюбёны спосаб бавіць час, бо ўспаміны, як нырок у ваду, пагружэнне, і таму ён цяпер там, наверсе, не зусім правільна разлічыў час, які быў яму патрэбны на тое, каб у галаве прагледзець фільм з успамінамі з аіюіпніх двух перадкалядных вечароў у гэтай кватэры.
Ён папрасіў прабачэння і патлумачыў, што ўсю друтую палову дня выбіраў кружэлкі ддя пахавання. Напэўна, ён патлумачыў гэта занадта коратка, бо ўсе толькі здзіўлена паглядзелі на яго. Енраспавёў, як ягоная жонка на апопінім пахаванні... Швагерка, якая цяпер ужо, як і астатнія, зразумела пра што гаворка, 188
запыталася, ці не Чайкоўскі тады гучаў. Ага, пацвердзіў ён, але потым яшчэ была частка з сімфоніі Сібеліуса. Ён зноў убачыў, што гэтае імя для іх пусты гук, і дадаў, што апошнім часам гэтая сімфонія гучала тут часцей за ўсё астатняе усім стала зразумела, каго ён мае на ўвазе Чайкоўскага і Сібеліуса. 3 гэтага яны мусілі зразумець, што гэта таксама быў нейкі вядомы кампазітар, Потым пра гэта ўжо немаічыма было размаўляць, бо швагерка запрасіла ўсіх сесці, паказала яму ягонае месца і знікла на кухні. Ён убачыў толькі што адпрасаваны бялюткі адамашкавы абрус, побач з талеркамі для кожнага стаяў маленькі кілішак з нечым белым і крыху болыв чым да паловы наліты келіх з віном. Толькі ў Амалчынага мужа побач з талеркай была бутэлька піва і піўны куфаль ён хварэў на цукровы дыябет ці на яшчэ якую хваробу, таму ніколі не піў віна. ІПвагерка вярнулася з міскай кіслай капусты, паставіла яе на стол, але сама не села, узяла ў руку кілішак, астатнія таксама падняліся, і яна сказала: «Гэта вельмі сумнае свята, і, таму як нам няма за каго выпіць, дык, прынамсі, чокнемся ў знак таго, што мы ўсе адна сям’я». Яна добра падрыхтавалася, прызнаў ён сам сабе.
Усе пачалі есці капусту. Амалка яе хваліла, а швагерка, на дзіва, не пярэчыла, ні адзіным словам нават не згадала, што ў маці была зусім іншая капуста і чаму. Гаворка вялася пра іншае. Калі на стол прынеслі кілбасы з бульбяным пюрэ і салатам, Амалка з мужам пахвалілі кілбасу, і швагерка зноў не пярэчыла. Ён зразумеў, што цяпер ёй ужо няма каму выкладаць свае параўнанні капусты і кілбасаў, тут няма ягонай жонкі, якой звычайна адрасаваліся прамовы пра тое, чаму капуста і кілбасы ў маці былі лепшымі.
Замест гэтага Амалка пачала гаварыць, як калісьці ў іх рабілі кілбасы перад Калядамі, рабілі і ў іншы час, бо бацька быў мясніком, але на Каляды кілбасы былі адмысловыя. Спачатку ён ажно захапіўся, што яна так свабодна сказала гэта за святочна накрытым сталом, над абрусам з бялюткага адамашку. Швагерка падчас шчодрых вечароў «у мамы» нават не заікнулася б пра бачьку-мясніка ў сям’і, дзе культываваўся арыстакратызм, дзе кожны меў нешта агульнае з культурай, з газетамі, з літаратурай,