Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Яны не маюць супраць Лаца нічога, абсалютна нічога, інструктавала яго Альма (толькі, што ён знайшоў у сваёй кватэры іх падслухоўвальныя прылады і паведаміў пра гэта іншым). Тое самае было і з кружэлкай Карэла Крыла следчы запытаўся, ці даваў яму абвінавачаны яе паотухаць. Ён нават засмяяўся, навошта, ягоная жонка набыла яе ў краме, яны чулі яе да гэтага па радыё, «у нас дома яна ёсць».
Пачаліся бяспечныя пытанні: адкуль ён ведае абвінавачванага, ягоную жонку, як часта яны сустракаліся і дзе ён адмыслова разгаварыўся, што ведаў Лаца яшчэ да вайны, але не вельмі блізка, проста абодва пісалі пра кіно, доўга былі адзінымі, хто та ды пісаў пра кіно, нашы інтэлектуалы кіно ў той час не цікавіліся,
лічылі яго нечым накшталт цыркавога прадстаўлення. Бліжэй яны пазнаёміліся ўжо пасля ваймы, сустракаліся не часта, жылі непадалёк адзін ад аднаго, ён сустракаў іх на вуліцы, ягоную жонку у рэдакцыі, навошта яму было хадзіць да іх, і пра што яны размаўлялі пра газету, пра тое, што ён можа напісаць, пра розных знаёмых, следчы меў на ўвазе сучасную палітыку, але навошта нам было пра гэта гаварыць, у прынцыпе, у нас былі аднолькавыя погляды, нарэшце звольнілі і ягоную жонку, звольнілі і мяне, і маю жонку, ёй таксама не дазваляюць нідзе працаваць, ці не гаварыў ён пра пэўнага палітыка (Гусака), якога, дарэчы, і абвінавачваны, і яны з жонкай ведалі асабіста і які цяпер займае высокую пасаду ў Празе. Гэта цягнулася доўга, ён адмыслова адказваў здалёк, ведаў, што іх у гэтай кватэры не праслухоўваюць, яны доўга там не былі. Потым следчы выцягнуў шэраг газетных артыкулаў: ці чытаў ён іх? не, як гэта, вы ж дагэтуль былі журналістам? але ж гэта не грамадскі абавязак, чытаць газеты, але абвінавачваны нанісаў да гэтых артыкулаў водгук, напэўна ж, ён даваў вам пачытаць тыя артыкулы і, натуральна, свой водгук таксама? не, мы і яму сказалі, чаму не чытаем газет, хоць, зрэшты, часам у іх і пра нас з жонкай нешта пішуць, але навошта чалавеку чытаць абразы на свой адрас, магчыма, у гэтым шэрагу згадваліся і нашы імёны, і мы казалі яму, іпто не хочам нават ведаць пра гэта, але той водгук ён даваў вам чытаць? прапаноўваў неяк, але мы адмовіліся, навошта нам чытаць водгук на нейкія артыкулы, з якіх мы ні радка не прачыталі, але абвінавачаны распавядаў вам, што было ў гэтых артыкулах? так, казаў, што там хлусня, не сказаў, якая? згадаў, што Гольдшцюкер нарадзіўся ў Мукачаве і хадзіў там у талмудысцкую школу, а ён нарадзіўся на Ораве, дзе хадзіў у славацкую народную школу і ў славацкую гімназію, а потым у Празе ў чэшскі ўніверсітэт, а чаму абвінавачаны лічыў гэта антысемітызмам, гэта ж магла быць звычайная памылка. Я вас прашу, калі будзе напісана пра кагосьці, хто ў той час займаў высокую пасаду ў культуры, што ён хадзіў у талмудысцкую школу, то ўсім адразу зразумела, чаму дапушчана такая памылка, што гэтым можна сказаць пра людзей 1968 года. Следчы нават
працягнуў яму той водгук, каб прачытаў, але навошта яму цяпер было яго чытаць. Ці неведае ён, каму гэты водгук быў пасланы, ён не ведаў, сапраўды не ведаў, і ці не лічыць ён, што ў гэтых артыкулах адлюстравана пазіцыя партыі. Гэтае пытанне яго здзівіла, ён узгадаў, што абвінавачваны, як тут называлі Лаца, аднойчы згадваў у іх, што пра гэтыя артыкулы гаварылі ў найвыпіэйшых палітычных колах, і там адзін вельмі вядомы чалавек іх крытыкаваў. Тады следчы звярнуўся да яго, як да дзіцяці, як да дурня: але ж калі гэтыя артыкулы выходзілі ў цэнтралыіым органе камуністычнай партыі Славакіі, потым у цэнтральным органе камуністычнай партыі Чэхаславакіі ў Празе і два разы, як кажа абвінавачваны, перадаваліся па дзяржаўным радыё, тады, напэўна, можна лічыць, што ў іх адлюстравана пазіцыя партыі. Ён колішні рэдактар ведаў, што ўсё, што выходзіць у адной і другой газеце альбо перадаецца па радыё, лічыцца ледзь не святым, таму ён і сказаў, што, магчыма, ён мог лічыць, што там адлюстроўваецца пазіцыя партыі. Следчы зноў надрукаваў некалькі сказаў пра тое, аб чым яны гаварылі амаль паўгадзіны ў сувязі з гэтым цыклам артыкулаў, а гютым даў яму прачытаць сшытак з жартамі, якія Лаца запісваў як сведчанне эпохі. Калі следчы вярнуўся, ён паказаў яму тры жарты, якія быццам бы чуў ад Лаца. На гэтым допыт скончыўся, следчы даў яму перачытаць пратакол, частку пра той цыкл ён занадта скараціў, выкінуў тое. што X у высокіх колах той цыкл, па словах абвінавачванага, крытыкаваў, засталося толькі тое, што абвінавачваны лічыў, што ў гэтым антысеміцкім цыкле адлюстроўваецца пазіцыя партыі. Ён хацеў сказаць, што тут не тлумачыцца, чаму ён мог так лічыць, але следчы зноў пачаў бы даказваць відавочнае, таму ён больш нічога не гаварыў і падпісаў пратакол. Дома ён усё пераказаў жонцы, ніхто, з кім яны раіліся, не бачыў у ягоных словах ніякіх памылак. Ён быў вельмі задаволены, а цяпер павінен адчуваць віну, бо прысуд загадзя быў падрыхтаваны, патрэбныя словы яны знайшлі б заўсёды.
Ён спыніўся на бакавой вуліцы далёка ад цэнтра нерад аднапавярховым домікам з мансардай. Дзверы адчыніла маці дзяўчыііы, 172
невысокая паўнаватая жанчына, на яе твары было здзіўленне відаць, яна чакала суседа. Ён ведаў, што з адным суседам яны ў вельмі добрых адносінах, да яго можна было патэлефанаваць і перадаць нешта. Здзіўленне на твары жанчыны змянілася сумам, яна доўга трымала яго руку ў сваёй і нічога не гаварыла яна заўсёды гаварыла вельмі мала, ведала па-славацку толькі некалькі слоў, а ён не гаварыў па-венгерску. Пасля таго, як яны хвілю сціскалі адно аднамурукі, ён патлумачыў, што прыйшоўда дачкі, тады яна запрасіла яго на крытую веранду з абедзенным сталом і дзвюма лавамі і пачала клікаць з пограба мужа праз адчыненыя дзверы, напэўна, правільнабыло спачатку павітаццаз ім. Пограб яны зрабілі неўзабаве пасля няшчасця з Елкай і іхняй старэйшай дачкой, яны з жонкай тады ўпершыню прыходзілі сюды. Яе муж збіраўся вырабляць у пограбе віно і сапраўды ў хуткім часе заняўся гэтым. Дачка з сяброўкай хадзілі на вінаграднікі «дабіраць» вінаград, як яны прафесійна называлі гэта словам, якое ён дагэтуль ніколі не чуў у такім значэнні, а з гэтага дабірання там, унізе, узнікала неверагодна востра-кіслае віно для тых, хто належаў да сям’і, альбо для суседзяў, для астатніх яно было наогул неўжывальнае. 3 люка пограба паказаўся мужчына са шкляным графінам віна ў руцэ, відаць, для нядзельных папаўднёвых пасядзелак з суседам. Ён паставіў графін на верхнюю прыступку, таксама доўга паціскаў яму руку і гаварыў «такая трагедыя...» У адказ ён толькі ківаў галавой, а той усё паўтараў «такая трагедыя...» Мужчына меў гучны нізкі голас і быў каржакаваты паставай, з шырокімі плячыма, як яно і павінна быць у рамесніка-сталяра, ён кіраваў сталярскім камунальным прадпрыемствам па адмысловай працы. Ён гаварыў шмат і амаль заўсёды толькі пра сябе, і з ягоных словаў было зразумела, што ён на ўсе рукі майстар, які заўсёды ў жыцці мог даць сабе рады і ўсё ўмеў належным чынам наладзіць і ў прадпрыемстве. 3 жонкай ён размаўляў павенгерску, меў вусы, як у цыганскага барона, заўсёды насіў цяжкае чорнае адзенне, як селянін, што пераапрануўся ў пана. Нарэшце яго запрасілі да стала, і яны селі на лавы адзін насупраць аднаго.
Жонка між тым пабегла на кухню, зараз прынясе добра спечаныя булачкі з якой-небудзь начынкай калі яны прыходзілі
сюды з жонкай, на стале заўсёды адразуўзнікалі добраспечаныя булачкі з якім-небудзь варэннем усярэдзіне. Голад цяпер так моцна нагадваў пра сябе, што яму вельмі карцела якую булачку з’есці, але ён падумаў, што не будзе да іх дакранацца, пакуль не вырашыць галоўнае пытанне, дзеля якога сюды прыйшоў.
«Так, гэта трагедыя», прамармытаў ён, бо не ведаў, што сказаць, а таму проста паўтарыў пачуты ад гэтага чалавека сказ і глыбакадумна дадаў: «Калі яно здараецца так раптоўна». «Ведаю, ведаю, заківаўмужчына, але пры такой хваробе...» і ён пакінуў сказ няскончаным, працягнуць можна было па-рознаму: нічога нельга зрабіць, трэба гэта ўлічваць, так здараецца і трэба з гэтым змірыцца. Яму прыйшло да галавы, што вось якраз той масток, па якім можна перайсці да справы: «Цяпер яшчэ не так страшна, першыя дні яшчэ даводзіцца займацца рознымі рэчамі для пахавання, ён крыху памаўчаў і вырашыў распачаць пра галоўнае. Я і прыйшоў наконт пахавання. Але пра гзта мне трэба паразмаўляць з вашай дачкой».
Станісты мужчына з шырокімі вусамі спачатку быў крыху здзіўлены: што ягоная дачка можа мець агульнага з гэтым пахаваннем, але адразу ж падняўся з лавы, пайшоў па прыступках на мансарду і паклікаў дачку па імені. Тым часам ягоная жонка ўжо прынесла вялікую талерку з булачкамі, расказала яму, у якой з іх якая начынка, і ён, нягледзячы на сваё рашэнне, пацягнуўся да бліжэйшай на талерцы, адкусіў, як чалавек, які даўно не меў нічога ў роце, і пачаўхутка перажоўваць, калі пачуў гук туфлікаў на драўляных прыступках, і да іх у госці яна заўсёды прыходзіла ў такіх лёгкіх спартовых туфліках, потым ён убачыў яе спадніцу з тоўстай тканіны, ніжэйшую за калені, і швэдар пад вятроўкай. Хоць яна заўсёды была так апранутая, ён падумаў, што, відаць, у мансардзе няма нармальнага ацяплення. Яна ўжо спусцілася, павіталася, падала яму руку, яна не была ані прыгожая, ані бры.цкая, пераканаўся ён ятчэ раз, твар у яе бьгў дакладна такі, на які адразу забываешся, якраз адпаведны, ананімны, сцвердзіў ён задаволена, быццам ацэньваючы яе. У гэтым твары і манеры трымаць цела было нешта вельмі нясмелае, чым яна стварала дыстанцыю да людзей вакол сябе.
Яму было няёмка, пакуль можна, трэба было незаўважна перажаваць і праглынуць кавалак булачкі. Яна папрасіла прабачэння і патлумачыла ён міжволі заслухаўся гэтым ясным і пры гэтым аднастайным голасам, голасам чалавека, які ніколі не гаварыў шмат у кампаніі і тым больш ніколі не гаварыў на сходах што пра ўсё яна даведалася яшчэ тады, калі з сяброўкай вечарам была ў гасцях у швагеркі ён памятаў тое імгненне, калі пачуў бесклапотны дзявочы смех і нешта ў ім пераламалася, нешта яго перамагло, ні да гэтага, ні пасля такога не здаралася яны тады не хацелі ісці да яго, калі там быў хтосьці іншы, а на наступны дзень ведалі, што ён ў яго будзе шмат клопатаў, таму так і не завіталі да яго, але прыйшлі б абавязкова. 3 яе гаворкі ніхто не даўмеўся б, што маці ў яе венгерка, падумаў ён, слухаючы яе словы. У гэтым горадзе, прынамсі, да нядаўняга часу мала па кім можна было з дакладнасцю сказаць, кім у яго былі бацька ці маці, але ў Марціне па-іншаму, там будзе шмат людзей на пахаванні, якія могуць сказаць: «А ты не мог знайсці каго іншага, нейкую больш годную асобу, каб гаварыць пра яе?»