Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
бе замест абеду што-небудзь лёгкае, ці ў бары «Цюльпан», які недзе ў пачатку шасцідзесятых адчынілі на рагу вуліцы, дзе ён жыў, і той, дзе была рэдакцыя, яна і туды прыходзіла, часам нават перад полуднем, калі не мела чаго рабіць у рэдакцыі, сядала за яго столік ці за які іншы, і яны заводзілі размову або толькі віталіся. У пэўным сэнсе яна ведала пра яго ўсё, бо калі ён пачаў піць, звычайна гэта было ў адной з гэтых установаў, бо ў рэдакцыю ён заходзіў тады, толькі каб знайсці кампанію, каб не наліваць сабе ром, каньяк ці чынзана ў адзіноце; яна ведала, што калі ён пачаў з самай раніцы, то скончыць не хутка, акрамя таго, яна ведала ўсіх, хто ведаў яго, ведала ўсё, што іншыя пра яго гаварылі. Дарэчы, і ён пра яе ўсё ведаў, у тым ліку што пра яе гаварылі іншыя.
Яны былі адно ў аднаго, так бы мовіць, на вачах, таму наведвалі адно аднаго не так ужо і часта. За дваццаць пяць гадоў, што ён памятаў, яна была ў яго пару разоў, ейны муж амаль ніколі. Ён завітваў да іх часцей, часам яна запрашала, казала, што прыедзе той і той нехта з Прагі, нехта з-за мяжы, тады прыходзіў і ён. У іх было шмат знаёмых, часцей за ўсё нікому асабліва не замінала, калі прыходзіў і ён, яго таксама сардэчна віта лі, але яму было нецікава слухаць увесь час нейкія размовы. Алкаголю ў іх амаль не пілі, а сядзець там проста так яму было сумна. Уласна кажучы, гэта было добра, бо ў іншым выпадку ён завальваўся б да іх даволі часта па дарозе дадому, каб яшчэ куды-небудзь завітаць, каб яшчэ нешта выпіць з людзьмі, з якімі можна і пагаварыць. Яна неяк уваходзіла ў склад ягонага жыцця.
Толькі потым, у 1968 годзе, «Культурнае жыццё» зачынілі, яе яшчэ да таго звольнілі, ягоная жонка ўжо не ездзіла дадому да маці, увесь час жыла з ім тут, у горадзе, ён ужо не туляўся па кавярняху даабедзенны час, таксама цалкам змяніўся магчыма, нешта яшчэ і здаралася, але хутчэй як выключэнне. Яны па-ранейшаму жылі даволі блізка, але ўжо амаль не бачыліся, і тады яны з жонкай пачалі час ад часу наведваць Агнешу і Лаца, з кожным разам усё часцей. Ды і ў іх нешта змянілася, госці з Прагі ды з-за мяжы ўжо не прыязджалі, вельмі шмат знаёмых у 1968 годзе з’ехала за мяжу, іншыя, што засталіся тут, ужо нават
і не паказваліся ў іх, вялікі рой, які заўсёды быў каля іх, парадзеў. Толькі цяпер у іхніх стасунках з’явілася нешта сардэч нае. Агульны лёс, агульнае становішча. Ім часам нават хацелася быць разам. Па-ранейшаму ў іх было столькі знаёмых, што яны ведалі пра ўсё, дзе што адбылося, і тады яшчэ не было так ясна, што будзе далей, таму добра было ведаць, дзе іпто адбываецца, як паводзіў сябе той і чаму выгналі гэтага, а хто баіцца настолькі, іпто нават не хоча спыніцца на вуліцы і павітацца са старым знаёмым, і шмат чаго яшчэ, што раней іх нават не цікавіла.
Толькі аднойчы яны ўжо жылі ў новай кватэры на ўзгорку ягоная жонка вельмі раззлавалася на Агнешу. Ян ы сустрэліся на вуліцы недзе ў горадзе,Агнеша радасна павіталася з імі і паспяшалася абвясціць, што сёння цэлая старонка ў газеце прысвечаная ім дваім, што яны героі дня. Але жонку зусім не ўзрадавала, што газета надае ім такую ўвагу, болып яна ні пра што не пыталася, толькі хутка развіталася з Агнешай, каб тая не паспела сказаць больш ні слова. Яны тады ішлі пешкі ў нейкую рэстарацыю ў горадзе. Янгчэ за абедам ён заўважьгў, як у яе трасуцца рукі. «Навошта яна распавяла нам пра гэта, яна ж ведае, што газет мы не чытаем і не хочам ведаць, пра што там пііпуць», сказала яна. Ён зразумеў яе ўзрушэнне і абурэнне. Тагачасныя газеты, якія штодня прыносілі розныя паведамленні пра людзей, якія нешта рабілі ці пісалі ў 68м годзе, былі для жонкі нечым слізкім, прыкрым, чым яна грэбавала. Цяпер Агнеша прымусіла яе няхай на імгненне паглядзець нібыта на мільёны агідных чарвякоў, якія нешта жэрлі. А калі яны пераехалі на Влчкаву і ўжо не жылі побач з Агнешай, Каліноўцы зноў пачалі іх наведваць. Аднойчы нават сказалі, што было б лепш, каб яны да іх болып не прыходзілі, бо іх кватэра «агучваецца». Яны не зусім зразумелі, пакуль Каліноўцы не распавялі, як упэўніліся, што ў іхняй кватэры ёсць прылада для праслухоўвання і перадатчык, то бок іхняя кватэра «агучваецца».
У хуткім часе Каліноўцаў пасадзілі. Агнешу праз некаторы час выпусцілі, а калі ўжо меўся адбыцца працэс над Лацам, яна зўсім нечакана прыйшла да іх з такім упартым і злосным, нават варожым тварам, якога ён ніколі яшчэ ў яе не бачыў. Яна
была ў адваката і ад яго даведалася, што калі яго дапытвалі ў дзяржаўнай бяспецы як сведку, ён сказаў для пратакола адзін сказ, на якім і грунтавалася абвінавачванне ейнага мужа. Ён тады быў шакаваны да глыбіні дувіы. Пасля допыту ў Службе бяспекі ён праверыў усё, што гаварыў, са сваёй жонкай і з Альмай, якая мела вялікі вопыт у гэтай справе і добра ў ёй разбіралася. Ніякіх памылак ён не зрабіў. He сказаў ім нічога, чаго б яны не ведалі. Яна працытавала сказ з пратакола. Ён абурыўся:«Але ж гэта проста такая ідэалагічная балбатня, я ж не сцвярджаў, што ён зрабіў штосьці, за што яго можна судзіць. Следчы мяне запытаўся, ці мог ён думаць, што серыя артыкулаў у партыйным друку, радыё і тэлебачанні пра людзей з 68-га года адлюстроўвала пазіцыю партыі, я адказаў, што ён мог так думаць, гэта было ўсё». Паступова яе сутаргавая злосць сыіпла яны з усяго могуць зляпіць абвінавачванне. Зараз яго зноў паклічуць на суд у якасці сведкі, там яму трэба будзе выправіцца, патлумачыць, што ад ейнага мужа ён нічога падобнага ніколі не чуў, каб гаварыць, што ён думаў пра штосьці гіадобнае. Ён усё падрыхтаваў. Але суддзя на кожнага сведку вылучаў толькі хвілін па пяць. Яго допыт скончыўся яшчэ да таго, як дайшлі да часткі, якую ён збіраўся патлумачыць. Паводле закона, з ягонага допыту мела сілу т олькі тое, што ён сказаў на судзе, а не апошнія паказанні ў якасці сведкі. Але ў прысудзе ейнаму мужу зноў фігураваў той адзіны сказ з доггыту ў Службе бяспекі пра тое, што ён мог нешта думаць. Ён паабяцаў Агнешы, што яна можа выклікаць яго, як сведку абароны, на апеляцыю. Але туды ўжо сведкаў не запрасілі.
Яны па-ранейшаму сустракаліся толькі з ёй, і на яго Дзень народзінаў яна сядзела разам з іншымі гасцямі, але цяпер, калі ён спыніў машыну побач з домам, дзе яна жыла, і зусім побач з домам, дзе амаль чвэрць стагоддзя жьгў ён сам, — ён падумаў, што, магчыма, яна па-ранейшаму вінаваціць яго ва ўсім... Але яна зробіць гэта дзеля ягонай жонкі, супраць Зоры яна нічога не мела. У любым выпадку ён вельмі хваляваўся, калі пазваніў у дзверы.
Калі яна адчыніла, то сапраўды была ў халаце. Ён распавёў, што прыйшоў да яе параіцца... магчыма, яна здолее яму дапамаг -
чы. Агнеша толькі кіўнула, ні пра што не пыталася. Ніхто з іх не сказаў ані слова пра тое, што здарылася, ён мог бы падумаць, што яна яшчэ нічога не ведае, але яна дакладна ўсё ведала, урэшце яны даволі добра ведалі адно аднаго, яна не лічыла неабходным спачатку прамаўляць нейкія штампы і расчулена паціскаць яму руку, замест гэтага яна папрасіла хвілінку пачакаць, пакуль прыме душ, але спачатку паставіць імбрык, і ён зможа з ёю паснедаць. Хрыплым ад хваляванне голасам, ён сказаў, што ўжо снедаў. «Ну тады хоць кавы вып’еш», прапанавала яна. Каву яму прапаноўвалі заўсёды, калі ён сюды прыходзіў, яны пілі каву разам і ў рэдакцыі, калі ён прыносіў які-небудзь артыкул пра тэатр ці пра кіно, а яна чытала і пры гэтым піла з кубка каву.
Ён сеў. Агнешу хутка можна не чакаць. Ён ведаў яе хвілінкі. «На хвілінку» яна выскоквала ў рэдакцыі да тэлефона, бо ў той час, як яна чытала ягоны артыкул, ёй патэлефанавала сяброўка, а потым размаўляла як мінімум хвілін дваццаць. Пакуль яна памыецца, прыме дуіп, зробіць сабе нейкі часовы мэйк-ап, паставіць імбрык і прыгатуе сабе сняданак на падносе, ён ужо забудзецца пра ўсё, што так прыгожа было складзена ўяго галаве.
Чаму ў кватэры такая цішыня, падумаў ён раптам. Дома павінна ж быць і дачка. Напэўна, яна ўжо прачнулася. Пайшла, мабыць, да сябровак. Яна мела часовую працу, бо не паступіла ва ўніверсітэт і спадзявалася, што яе прымуць на пачатку наступнага навучальнага года. Але сёння паўсюль выходны. Відаць, пайшла да якой сяброўкі. У яе было столькі сябровак і сяброў як скласці ўсіх ягоных аднакласнікаў разам. Але ў яго маладосці быў яшчэ не той час, калі кожны меў сваю, большую ці меншую, кампанію.
Яму падабалася іхняя кватэра. Мэбля быццам адмыслова падабраная для кожнага пакоя асобна, ён бачыў гэтую кватэру адразу пасля вайны цалкам абсталяваную. Кожны пасля вайны ладзіў усё так, як умеў, адпаведна сваім здольнасцям. Ён жа тады не ўладкаваў нават прасторы вакол сябе, замест гэтага пачаў працаваць у газеце, як вол. Спачатку, у першы дзень, пачынаў адзін, потым удвух, потым утрох. На ўладкаванне ў яго не бы ло часу, ды ён і не ведаў, як гэта робіцца.
Апошні раз ён быў тут тры месяцы таму. Яны не паехалі ў той час у Марцін, чакалі, пакуль яго выклічуць на апеляцыю ў якасці сведкі. Але яго не выклікалі. Прыкладна а пятай вечара патэлефанавала Агнеша: «Усё ўжо скончылася, яны проста пацвердзілі прысуд. Ніякіх сведкаў не запрашалі. Было страшна. Вялікі пакой, і ўсе месцы для публікі занятыя аднымі гэбэшнікамі. Калі Лаца спрабаваў нешта сказаць у сваю абарону, усе рагаталі. Зноў і зноў». Але яна не будзе ўсё гэта расказваць па тэлефоне, няхай яны прыходзяць.
Ён пераказаў гэта жонцы, у той пачалася гістэрыка, яна пачала нешта крычаць пра бандытаў і мафію, намачыла ручнік, абкруціла ім галаву, сказала, што ёй трэба легчы, няхай ён ідзе адзін. Агнеша адразу на парозе спытала, ці не прыйдзе Зора, ён патлумачыў, што яна вельмі расхвалявалася і прылегла. Ён бачыў, як тая расчаравалася, урэшце, для яе ён быў проста інвентарным нумарам у яе жыцці, шматгадовым калегам, яна хацела ўсё распавесці ягонай жонцы, камусьці, хто нешта значыў у гэтым асяроддзі, а яна не прыйшла. Потым яна распавядала яму, у прынцыпе, тое самае, што і па тэлефоне, хіба што са іпматлікімі падрабязнасцямі. Што ўсе рагаталі, што гэтая апеляцыя была залішняя. Яе твар асунуўся, рухі запаволіліся, быццам усярэдзіне яе парвалася нейкая струна. Яны сядзелі ў гэтым пакоі і пілі каву. Потым хтосьці дзынькнуў, нейкі знаёмы, які іх упарта наведваў, яна пайшла на кухню зварыць каву і яму, было чутна, як яна расказвае тое самае, што ён ужо чуў, тады яны развіталіся, і ён пайшоў.