Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Як толькі ён прачнуўся, то ведаў, што спачатку трэба зрабіць два тэлефанаванні: прафесару і Дарцы ў Марцін.
Спачатку ён патэлефанаваў Фэліксу. Уласна, варта было б падзякаваць яму на другі ж дзень, што пагадзіўся сказаць прамову. Але калі ён патэлефанаваў цяпер, яму здалося, іпто ўжо кожны крок па дарозе да пахавання звязваецца ў яго з пэўнымі асацыяцыямі, таму ён прапанаваў прафесару прынесці факты для прамовы, Прафесар крыху здзівіўся, якія факты я запісаў бы ейныя дадзеныя, патлумачыў ён, і ўсе яе пераклады і ўласныя кнігі, каб вы мелі ўяўленне, магчыма гэта б... ага, ага, можна было б па голасе прафесара ён здагадаўся, што той наогул ні пра што падобнае нават не думаў і што наогул нічога падобнага не патрабуе, але калі ўжо ён прапанаваў тады лепіп за ўсё будзе заўтра ў другой палове дня, «потым я ўжо пачну пісаць» і назваў канкрэтны час, калі ён мае прыйсці.
Дарку, што працавала акулісткай у Марціне, ён наведваў заўсёды, калі яны прыязджалі туды на кароткі ці доўгі час. Яна ўжо пра ўсё ведае, ёй не трэба нічога тлумачыць, яна адразу ж патэлефануе і зарэзервуе яму нумар у новым гатзлі, яны дакладна маюць вольныя нумары, а на вячэру няхай ён завітае да іх, сапраўды.
У яго яшчэ заставалася тры гадзіны да таго, як ён пойдзе да швагеркі на шчодравечаровую вячэру. А цяпер трэба пагаліцца
і прывесці сябе ў парадак. А калі ён не паспее абраць дзвюх кружэлак для пахавання, у яго будзе на гэта час заўтра. Калі больш як тры гады таму было пахаванне жончынай пляменніцы, жонка пайшла ў кватэру ўнізе і абрала там дзве кружэлкі: Hernia Чайкоўскага і адну з сімфоній Сібеліуса, гэтыя кружэлкі пляменніца жонкі вельмі часта слухала апошнім часам, прычым даволі гучна, бо нават яны чулі ў сваёй кватэры. Вярнуўшыся, жонка праслухала абедзве кружэлкі і запісала пэўныя часткі. Потым з гэтымі кружэлкамі ў Марціне пайшла ў пахавальнае бюро, пакінула ім кружэлкі і паперку і патлумачыла, што і калі падчас пахавання трэба граць... Так зрабіла ягоная жонка два гады таму на пахаванні сваёй пляменніцы, цяпер ён мусіць зрабіць тое самае на пахаванні сваёй жонкі.
Але ён быў у іншай сітуацыі. Яны пабраліся якраз у той час, калі ў продажы з’явіліся першыя доўгаграючыя кружэлкі, і з Taro часу яны бесперапынна іх набывалі, хоць некаторых наогул ніколі не слухалі. Але па вечарах яны сядалі разам і слухалі музыку, гэта быў такі іхні культурны звычай, а ён спрабаваў успрымаць музыку і нешта ўяўляць ці адчуць патрэбны настрой, і пры гэтым ён думаў, што не ўспрымае музыку так, як трэба. Аднойчы ён расказаў пра гэта сваёй жонцы, але яна толькі са смехам сказала яму, што кожны ўспрымае музыку па-свойму. Ён не сумняваўся ў тым, што жонка ўспрымае музыку так, як мае быць, яна мела прыроджаную схільнасць да музыкі, скончыла кансерваторыю, ведала тэорыю кампазіцыі і гісторыю музыкі, у кожнай мелодыі яна чула ўсё, што хацеў бы пачуць і ён, толькі не ведаў, як гэта ўхапіць, тую абстракцыянісцкую «музыку», складзеную паводле нейкіх дакладных, амаль матэматычных, суадносінаў кампазіцыі, кантрасту і шматгалосся, як яе ўспрымаць, як яе слухаць, неяк аналітычна і сканцэнтравана.
Калі ўжо пляменніца жонкі жыла ў іх, часам яны ўключалі якуто кружэлку, тады пляменніца прыходзіла ў пакой з кнігай ці з вязаннем і, чытаючы ці вяжучы, таксама слухала. Яго нервавала тое, што гэтыя кружэлкі янаўспрымае, магчыма, нашмат лепш за яго, хоць пры гэтым чытае ці вяжа, а яшчэ больш, што такім чынам знікала ўсялякая інтымнасць тых вечароў у прасторы
музыкі. Тады ён уставаў, ішоў у пакой маці і глядзеў тэлевізар. 3 гэтым нічога нельга было зрабіць жонка была вельмі задаволеная, што пляменніца слухае класічную музыку, хоць пры гэтым чытае свае спецыялізаваныя матэматычныя кнігі ці вяжа.
Калі Елка паступова зрабілася болып самастойнай, яны ўжо нават адвыклі разам слухаць музыку. Пазней, у гэтай кватэры, жонка працавала ў садзе і для музыкі вечарам была занадта стомленая. А калі пляменніца загінула, напэўна, яна не магла ўключыць ніводнай кружэлкі, бо гэта нагадвала ёй пра хвіліны, калі яны ўсе разам слухалі музыку. I таму ён не ведаў, адкуль пачаць, што выбраць, каб гэтым можна было б не толькі запоўніць асобныя паўзы ў доме смутку, але каб гэта было нейкім чынам звязана з ягонай жонкай... было б ейнай музыкай.
У прынцыпе, ён мог бы абраць амаль любы твор Баха, і ён бы пасаваў да асноўных патрабаванняў, але Баха жонка амаль ніколі не слухала, хоць кружэлак з ягонай музыкай яны мелі дастаткова шмат. 3 Бахам яна ніякім чынам не была звязаная, хоць гэтага ніхто з прысутных у доме смутку не ведаў бы, але гэта ведаў ён, і калі б ён пайшоў найлягчэйшым шляхам і выбраў Баха, гэта была б у нейкай ступені здрада ягонай жонцы. Ужо паголены і апрануты, ён спярша зварыў сабе каву. Кінуўшы доўгі погляд з кухоннага акна, ён адчуў, што вуліца ўжо цяпер, хоць яшчэ не сцямнела, так святочна па-каляднаму пустая, як і мае быць, без людзей, без машын, і на яе з цяжкіх цёмна-сініх хмараў спускаецца жаўтаваты туман.
Ён узяўся за працу. На пічасце, у яго было, ці ён сам сабе знайшоў, яшчэ адно заданне, якое трэба было выканаць. Ён павыцягваў з усіх паліц і скрыняў усе кружэлкі, што ў іх былі, акрамя джазавых, што ніякім чынам не пасавалі, ды і так жонка джаз не магла нават слухаць, джаз, у які ён калісьці быў ажно закаханы. Такіх кружэлак з класічнай музыкай і так было мноства: сто, дзвесце, магчыма, яшчэ больш. Ён параскладаў іх стосамі на стале і фатэлі.
Спачатку выключыў адну вялізную частку сімфоніі. Яна, гэта ён ведаў дакладна, болып любіла камерную музыку. Спачатку ён праслухаў болыпасць канцэртаў для фартэпіяна 182
Бетховена: яны былі альбо занадта вядомыя, альбо занадта абстрактныя, з кароткага ўрыўка немагчыма было нешта зразумець. Паслухаў канцэрты для фартэпіяна Моцарта, але ўсё, што чуў, мусіў выкрэсліваць, бо зболыпага яны былі занадта грацыёзныя і часам у іх адчувалася ўсмешка. Ларга ў канцэрце для віяланчэлі Дворжака: віяланчэль цяпер гучала для яго занадта рэзка і сур’ёзна, і пасля самых ціхіх партый увесь аркестр адразу ж падымаўся да фартысіма. Ён узгадаў, што на выпускным канцэрце пасля таго, як жонка скончыла кансерваторыю, яна грала Дэбюсі і Шапэна. Ён праслухаў урыўкі з дзвюх-трох кружэлак Дэбюсі: занадта гулліва, занадта далёка ад пахавання. 3 Шапэна ён наогул нічога не мог узгадаць. Ці гэта быў не Шапэн, а Равэль? У іх былі нейкія канцэрты для скрыпкі і фартэпіянныя санаты Равэля. He, Равэль таксама не.
Нейкі час ён стаяў каля грамафона, некалькі хвілін слухаў, падымаў ручку, ставіў іголку ў іншым месцы, пераварочваў кружэлку, зноўку ставіў іголку ў двух-трох месцах і браў іншую кружэлку. Пры гэтым ён часам стаяў, часам сядаў у фатэль, але мусіў кожную хвіліну ўскокваць, бо ніводны з урыўкаў не слухаў доўга.
Шастаковіч, тое, што трэба, сказаў ён сам сабе, ягоныя камерныя кампазіцыі. Жонка магла слухаць іх зноў і зноў. Пра нейкую з кружэлак яна сказала, што гэта нешта надзвьгчайнае. I ён клаў на грамафон кружэлку за кружэлкай, пакуль не ўявіў, што тыя, хто лрыйдуць у дом смутку, будуць успрымаць музыку так, як і ён калісьці. He, Шастаковіч не пасуе.
Ён па-ранейшаму стаяў побач з грамафонам ці нейкі час сядзеў у фатэлі. Ускокваў з яго і кідаўся да грамафона, клаў на яго кружэлку за кружэлкай. Мінулі сама менш дзве гадзіны, ён праслухаў ужо дзясяткі кружэлак.
Пакуль у рукі не трапіў Яначэк. Жонка набывала кожную ягоную кружэлку. Адзіныя оперы, якія яна набывала цалкам, былі Яначкавы, «Ліса-махлярка» і «Нататкі з мёртвага дома». Ён пачаў з сімфаньеты: дастаткова было першых тактаў фанфары. «Тарас Бульба» ўжо паводле назвы не падыходзіў для пахавання. Таксама і «Глагалічная імша». «Ляшскія песні», фальклор,
падумаў ён. Але адразу ж на першай песні ён ажно здранцвеў. Зразумеў, што знайшоў тое, што шукаў. Кожная з песень была светам, схаваным у сабе. Журботным светам, жаласлівым, але хвілінамі радасным. У другой песні жаночы голас адразу ж раптоўна падняўся на самы верх і так жа раптоўна уніз, і ён адчуў такое заміранне ў сэрцы, якога ніколі не адчуваў ані ў кіно, ані ў тэатры. Г эты кароткі ўрывак крануў яго, ён адчуваў ягоны дотык. Гэты кароткі ўрывак павінен уразіць кожнага. Ён ужо толькі сям-там ставіў ручку грамафона і слухаў урыўкамі асобныя песні. Ужо ведаў, што, прынамсі, дзве-тры, абярэ. Паставіў яшчэ Яначкавы «Мараўскія песні». Тут было толькі фартэпіяна. Задуменная мроя. Але мелодыі з адной і з другой кружэлкі аддалена нагадвалі славацкія траўніцы, хіба толькі без іх пісклівай крыклівасці. Гэта музыка, якую павінен успрымаць кожны, нават у доме смутку. Апроч таго, гэта ж ейная музыка, хоць іншыя пра гэта і не ведаюць. Усё вырашана.
Ён зноўку адчуў нейкі радасны гонар за сябе. Яшчэ адна рэч пасля таго эпіграфа, які ад яго патрабавалі і які ён знайшоў.
Гэта якраз тое, што трэба, падумаў ён, нешта асабістае, што, напэўна, зразумее кожны. Ён не дарэмна больш за дзве гадзіны праслухоўваў урыўкі мелодый, падскокваў з фатэля, клаў на грамафон новыя і новыя кружэлкі, шукаў чагосьці, пра што не меў нават дакладнага ўяўлення, як мастак, які робіць накіды... не, як рэжысёр, які шукае музыку, што звяжа ўсе дзеі ў адну. Хоць ён ненавідзеў пахаванні, хоць быў бы рады, каб не было і гэтага пахавання, каб акрамя яго там стаяла толькі некалькі чалавек, каб усё адбыдося як мага хутчэй, усё адно ён ставіўся да пахавання як да сваёй справы, як рэжысёр да сваёй пастаноўкі.
Але трэба заканчваць. Пара ісці да швагеркі. Яму трэба перааггрануцца. Ён дастаў з шафы чорны гарнітур, белую кашулю... чорны гальштук... і хутчэй у дадатак да іх чорныя чаравікі. 3 замілаваннем паглядзеўся ў люстэрка. Даўно ўжо ён не бачыў сябе ў такім выглядзе. Калісьці ў гэтым гарнітуры ён хадзіў на прэм’еры, на спектаклі замежных тэатраў, на канцэрты. Ужо даўно яны з жонкай нікуды не хадзілі, ні на што. I швагерцы спадабаецца, калі ён прыйдзе да яе ў такім выглядзе яна
не будзе баяцца, што ён прыйдзе на пахаванне расхрыстаны, у якім-небудзь паношаным цёмным гарнітуры і ў стаптаных карычневых туфлях. Яна, напэўна, думае, што ад яго можна гэтага чакаць. 3 таго часу, як швагерка пераехала ў кватэру пад імі, яна запрашала іх на кожны Шчодры вечар, дакладней, два разы. Але калі б ягоная жонка не захварэла, яны б пайшлі туды і цяпер ужо толькі за гэта жонка даравала б швагерцы, хоць і злавалася на яе за тое, што тая не прыходзіла ў шпіталь, ды і не пацікавілася нават, што з ёй такое.