Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
У сваёй кватэры ён запаліў адразу абедзве лямпы, пакой быў заліты святлом, ён адмыслова зрабіў такое святочнае святло, чаго не рабіў ні разу за апошнія дні ці тыдні, сеў у фатэль, уключыў тэлевізар без гуку, брату ён патэлефануе тады, калі ўжо зможа распавесці яму нешта пра аўтобус, цяпер яму ўжо проста хочацца пабыць у спакоі ён пераключаў кнопкі на тэлевізары з канала на канал, але, таму як наогул не меў у думках нешта глядзець, з гукам ці без яго, зноўку яго выключыў. Нейкі час ён сядзеў нерухома і, ні пра што не думаючы ў фатэлі, глядзеў на асветлены пакой і думаў, як гэта добра, зноўку сядзець тут і ні з кім не размаўляць. Хоць на гэты раз у швагеркі было не так ужо і дрэнна, нават не так ужо і сумна, як ён чакаў. Некаторыя момангы былі нават вельмі шчырыя Блюменталь Ружынаў. Ён усміхнуўся. Яму было вядома, што існуе раён з назвай Блюменталь, з дзяцінства ён ведаў усе яго вуліцы, хоць ягоны раён
быў крыху ў іншым месцы. Ён упершыню размаўляў з кімсьці з блюментальскага раёна.
А калі сюды ў госці прыязджалі людзі, прыйшло яму да галавы, з якімі яму лягчэй было паразумецца, якім было што распавесці, што было тады? Нічога асаблівага не было, гаварыў ён сабе, калі яны сыходзілі, ён не адчуваў ніякай прыемнасці, абсалютна ніякай, яны ўсё абмяркоўвалі, крыху пляткарылі, скардзіліся адно аднаму, і потым унутры ўсё было гэтак жа пуста, як і да гэтага. Дык навошта ён тады глядзеў праз акно на кухні ці з балкона, ці не ідзе хтосьці са знаёмых, хто павярнуў бы ў двор ягонага дома і на ўваходзе націснуў бы ыа званок з ягоным імем? Навошта ён чакаў кагосьці? I чаго ён наогул чакаў ад людзей? Ён проста нечага чакаў. I гэтае нешта магло прыйсці толькі ад людзей. Калі ён працаваў журналістам і куды-небудзь падарожнічаў, заўсёды пры ўваходзе ў цягнік ён усведамляў, што ад гэтай паездкі чакае... нейкай прыгоды, нейкай выбітнай асобы, побач з якой будзе адчуваць сябе як дома. He, апошняга ён пазней ужо не чакаў, але кожны чалавек, які б да яго завітаў, м о г вырваць яго з паўсядзённасці, напоўніць тое, на што ягонай фантазіі ўжо не хапала. А цяпер ён ужо ні ад каго нічога не чакае, ужо не марыць нават пра тое, каб хтосьці збочыў у ягоны дворык і націснуў на званок з ягоным імем? Нават не можа наогул уявіць сабе, што можна нечага чакаць... Ці магчыма так жыць? Хіба што ў такім ачмурэнні, у лянівай летаргіі. Дый наогул, няма чаго пра гэта думаць, хутка ён і так даведаецца.
Ён устаў і пайшоў на кухню, бо згадаў пра япгчэ не прачытаныя тэлеграмы і лісты. Калі ён ужо быў на кухні, дык заадно спраўдзіў праз акно, што робіцца на вуліцы. На вуліцы была святочна-нудная пустата, мёртвая пустата. Відаць, крыху падмарозіла, у паветры вісела нейкая прамерзлая імгла, ліхтары быццам кудысьці зніклі. Але цяжкія хмары не былі цалкам чорныя, дзе-нідзе праз іх прабівалася сіняе святло, магчыма, за імі хавалася поўня.
Сеўшы ў фатэль у вітальні, ён узяў рэшту тэлеграмаў. Чаго можна было ад іх чакаць? Акрамя таго, тры з іх былі ад наогул незнаёмых людзей, і толькі адна ад старога знаёмага... хітрун.
ведаў, што даслаць тэлеграму зручней за ўсё. Яму было пяцьдзясят год, і мусіла здарыцца нешта выключнае, незвычайнае, калі ён да гэтага дадумаўся, ёв шкадаваў, што не адрэагаваў дагэтуль на жалобнае паведамленне, бо не думаў, што штампы ў тэлеграме мажлівыя. Быў яшчэ ліст.. у якім шмат гаварылася пра выбітную асобу, і ў гэтым лісце ён адчуваў, напэўна, несправядліва, шып схаванага папроку... яна была адной з тых, хто пачынаў, з генерацыі, што адкрывала новы шлях... быццам трэба было пра гэта яму нагадваць, быццам ён недастаткова гэта разумеў. Нарэшце яго амаль расчуліў кароткі ліст, у якім знаёмая, ён быў знаёмы з ёй даволі аддалена, пісала толькі пра тое, як аднойчы была ў іх у гасцях, як яны тады жыва размаўлялі, і як утульна адчувалі сябе, і што яму вельмі пашанцавала, бо ў яго атрымалася мець такія прыгожыя, верныя адносіны, якім сапраўды можна пазайздросціць, што ўсе захапляліся імі, і яна яшчэ раз паўтарыла, што ёй тады ў гасцяхбыло вельмі ўтульна, міла, весела. Ён не памятаў гэтага. А ў канцы ліста яшчэ было напісана, што ён не адзін, што вакол ёсць людзі, якія любяць яго, і яны цяпер разам з ім. Ну ўжо не, падумаў ён. Звычайная балбатня. Hi храна падобнага. Ён зусім адзін, і ніхто яму не дапаможа, нікога няма побач з ім.
Ён прачытаў усё, што было. Толькі гэты апошні ліст яго крыху расчуліў. Ён не мог так проста забыцца на яго. Так, у іх былі незвычайныя адносіны. I хоць можна сябе ў чым заўтодна папракаць, але ён дбаў пра тое, каб гэтыя адносшы былі вернымі. Вядома, часам здаралася і так, што ён мог у кагосьці закахацца, але ніколі гэта не пераходзіла ў штосьці большае. Ён бы меў такое адчуванне, што прынізіў яе, высмеяў, ён стараўся перамачы сябе і нейкім чынам выйсці з гэтай сітуацыі. У іх былі сур’ёзныя адносіны, таму ён быў такі няшчасны, калі яна парадкам ускладняла ягонае жыццё праз ягонуіо маці, праз ейную маці, праз пляменніцу. I быў няшчасны, бо і ён таксамаўскладняў ёй жыццё, бо здаралася, што ён піў, не рабіў нічога адказна, і, магчыма, расчароўваў яе гэтым. Так здараецца, што адзін робіць іншага няшчасным, але пры ўсім гэтым яны былі... так, у іх былі верныя адносіны. Усё заўсёды загойвалася. Нарэшце, яна была для
яго толькі... момант ён шукаў адпаведнае непатэтычнае слова... домам. Ягоны дом быў не ў нейкім памяшканні, на нейкай абжытай паверхні, у нейкай прыроднай панараме, ягоны дом быў побач з ёй. Нешта з даўніх надзеяў нарэшце спраўдзілася, але не ў такім чароўным выглядзе, як ён калісьці спадзяваўся, а ў штодзённасці, якая, між іншым, не была шэрай. Наадварот, сапраўды шэрай яна была толькі зрэдку. У ёй заўсёды былі яркія фарбы, светлыя або цёмныя. А таму жонка была ягоным домам, Якога ён цяпер не мае. He мае, як той казаў, дзе прыхіліць галаву, з гэтага часу ён будзе як валацуга, вандроўнік, які калі заўгодна зможа пайсці... у нікуды.
Ён яшчэ досыць доўга сядзеў так і думаў пра тое, што дробныя кубікі, на якіх было пабудаванае ці з якіх складалася ягонае жыццё, хтосьці неакуратна і жорстка перакуліў, параскідаў, і яны засталіся ляжаць зусім бязладна, кожны ў ініпым месцьі, сам па сабе, а ў яго ўжо няма сілы скласці іх зноў так, каб адзін чапляўся за іншы, каб яны зноў набылі стары альбо новы выгляд.
Ён застаўся сядзець у фатэлі і думаў пра тое, што ўжо нічога нельга выправіць. Як яна калісьці гаварыла, калі ён на другі дзень пасля нейкай цяжкай падзеі сядзеў прыгнечаны, дабіты, вычарпаны: ты ўжо не перажывай, гаварыла яна, ужо нічога не зробіш. Яго цяпер хвалявала толькі тое, што калі з гэтым ужо нічога не зробіш, дык навошта тады наогул нешта рабіць.
Ён выключыў святло, выпіў таблетку снатворнага, распрануўся і лёг. У думках ён уключыў кіно з малюнкаў, якія яго найбольш супакойвалі: ён сядзеўу машыне, яна побач, абое аднолькава засяроджана глядзелі на дарогу перад сабой, праз момант ён папросіць, каб яна запаліла яму цыгарэту, яна запаліць, падасць, ён зацягнецца, і яны зноў будуць глядзець на пустую дарогу наперадзе. За Святым Бенядзікам шлях безупынку пятляў паміж дрэвамі, за якімі час ад часу віднеўся Грон, дзе-нідзе ствол дрэва хіліўся аж да самай ракі, і тут за паваротам узнікла нейкая грузавічка, яны дагналі яе, і ён сказаў: «Толькі гэтага яшчэ не хапала», бо абое ведалі, што абагнаць яе не атрымаецца яшчэ досыць доўга. Яны мінулі Кежмарак, дарога ішла ўніз паміж густымі хвойнымі лясамі, яны заўсёды спыняліся там на ад-
ным і тым самым месцы і, калі выходзілі з машыны, з асалодай удыхалі зялёны пах ігліцы пасля трох гадзін безупыннай язды. Аднойчы па дарозе ў Татры яны праязджалі праз вёску, дзе дарога даволі рэзка ішла ўніз, ён бачыў у катлаване вёскі далёка перад сабой воз з людзьмі, якія вярталіся з працы, ён вельмі хутка апынуўся перад ім, нашмат хутчэй, чым чакаў, у самы апошні момант прымусіў машыну з віскам спыніцца, жанчыны на возе не ведалі, што ён амаль урэзаўся ў іх, павярнуліся да машыны, якая так смешна завішчала тармазамі, і засмяяліся. А яшчэ калі яны ехалі ішпай дарогай, ім насустрач вылецеў грузавік, і ён мусіў рэзка затармазіць, каб той не ўрэзаўся ім у лоб на іхнім баку дарогі, а жонка раззлавана сказала: «Вось казёл». А калі была пахмурная нядзеля, яны кудысьці ехалі на машыне, усе вёскі былі пустыя, яму нават не даводзілася зніжаць хуткасць. Яны заўважылі новазбудаваны шлях ажно да апошняй горнай хаціны, сонца прыпякала, ён мусіў увесь час ехаць на самай маленькай хуткасці, бо шлях быў усё круцейшы, і яны былі шчаслівыя, што атрымалася заехаць на машы не так высока. Яны ехалі па пятлі на горнай раўніне, ён убачыў бы машыну нават на іншым баку доўгай пятлі, але дарога была пустая, тады ён папрасіў цыгарэту і праз імгненне зацягнуўся. Яны знайшлі на інпіым баку горада за Дунаем новы падыход да пойменных лясоў, праз якія яны траплялі ажно за апошнюю грэблю, выходзілі каля некалькіх дрэваў, у кронах якіх паўсюль былі вялікія шары ярка-зялёнай амялы, дзесьці зусім блізка адчуваўся прыток ракі, у якім заўсёды стаяла зялёная вада. I яны зноў ехалі па нейкай пустой дарозе, не трэба было ні на чым засяроджвацца, ён папрасіў жонку, каб яна запаліла яму цыгарэту...
Ён убачыў яшчэ шмат такіх карцін, часта адных і тых жа.
пакуль не заснуў.
Чацвёрты дзень
Апрануўшыся і падбадзёрыўшыся абавязковым кубкам кавы, абапёршыся локцямі аб каменнае падваконне вялікага кухоннага акна, ён ужо глядзеў не на пустынную вуліцу пад сабой, а на неба, якое здавалася яму агромністым; неба складалася з цяжкіх цёмна-фіялетавых хмараў, падобных да пярынаў, складзеных адна каля адной, дзе-нідзе паміж імі былі вузкія шчылінкі, праз якія прабівалася сонца; праз самую даўгую з іх сонца свяціла на абшар далёка за горадам, за Дунаем, хоць самую раку закрывалі дамы на ўзбярэжжы, але ён мог дакладна паказаць ейныя межы, як яна паўколам уваходзіла і зноўку выходзіла з горада; асветленая паласа гэтага абшару была жаўтаватая, быццам летам, бо там была раўніна, амаль без дрэваў, а горад, скруціўшыся, спаў пад тымі цяжкімі пярынамі, сціснуўся пад агромністым небам і зменшыўся. Ён адчуваў, як успрымае гэтую панараму і пры гэтым неяк унутрана абуджаецца, і пасля падумаў пра тое, што, напэўна, ні адзін чалавек ва ўсім горадзе не стаіць цяпер перад акном і не глядзіць зверху на горад ці на пустую вуліцу пад сабой, затое ў яго якраз сёння ёсць праца, якую ён будзе рабіць засяроджана і адказна, бо мусіць скончыць да пэўнага часу. Ніхто з ягоных калег сёння не напіша некалькі старонак свайго новага раману, нікому з іх не прыйдзе да галавы нейкая геніяльная думка пра складаныя ўзаемаадносіны літаратуры і грамадства, і ён таксама не рабіў бы сёння ніякай важнай працы, калі б ягоная жонка была жывая, але для яго цяпер дні не падзяляюцца на працоўныя і святочныя кожны дзень ён мусіць рыхтавацца да пахавання, і гэта напаўнялаяго глыбокім задавальненнем. Але, зноў жа, там унізе, у горадзе жывуць пе-