Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
засмучала, быццам за нешта цалкам бессэнсоўнае крытыкавалі яго самога, таму што, хоць ён і не чытаў большасці ейных перакладаў, ён, прынамсі, нейкім чынам іх адчуваў, быццам яны былі вынікам і ягонай працы... ды, уласна кажучы, вялікую частку ейных перакладаў ён не чытаў таму, іпто наогул чытаў мала белетрыстыкі, людзі лічылі яго неверагодна начытаным, але гэта было памылкай, галоўным чынам яму даводзілася чытаць кнігі, на якія ён пісаў рэцэнзіі, кнігі мясцовых аўтараў, якія яго вельмі часта нудзілі, таксама ён увесь час чытаў нейкую тэорыю, увесь час атрымлівалася, іпто тое, што ўчора сцвярджалася ў тэорыі, было няправільным, ці гаворка ішла пра літаратуру, ці пра свет, пра грамадства, а потым паступова яму ў рукі пачалі трапляць кнігі з Захаду, у яго было адчуванне, што ён неверагодна спазніўся, што атупеў, што заўсёды чытаў падручнікі для малодшых класаў сярэдняй школы, і толькі цяпер пачынае чытаць кнігі людзей, якія вучыліся ва ўніверсітэце, часцей за ўсё тое, што ён чытаў з Захаду, здавалася яму страшэнна разумным, як гэта ўрэшце і павінна быць, калі чалавек нарэшце знаходзіць тое, што было схавана ад яго дзесяць, пятнаццаць. дваццаць гадоў, яму столькі трэба было нагнаць, што не заставалася часу, ды і не было асаблівай цікавасці чытаць тое, што пераклала ягоная жонка з краіны, адкуль ужо нельга было чакаць нічога новага, дзе людзі ні пра што не думалі, хіба што будавалі заводы і выконвалі нлан... але цяпер ён шукае адгаворкі, была ў гэтым і ягоная абыякавасць, ягоная індыферэнтнасць, гэтыя кнігі быццам не існавалі для яго, бо жонка перад тым столькі пра іх распавядала, ён быццам прысутнічаў пры іх нараджэнні, таму ўжо не мусіў іх чытаць... але што адчувала яна, калі бачыла, што амаль нічога з яе перакладаў ён не чытае, пра гэта ён не думаў ніколі... ён зноў адчуваў віну перад ёй... калі ён нешта перакладаў, жонка брала ягоны рукапіс і пазначала ўсе месцы, якія б яна пераклала па-іншаму, і потым паводле гэтага ён выпраўляў свой тэкст... яна заўсёды мела на гэта час... і тады ён перастаў адчуваць віну, бо тое самае рабіў з ейнымі артыкуламі, калі-нікалі яна нешта пісала, і ён потым часта ейныя артыкулы перапісваў, а яна зноў іх выпраўляла на свой іуст.
альбо ён гаварыў, што яна магла б напісаць гэта і гэта, і адразу сядаў за друкавальную машынку і пазначаў, піто яму прыйшло да галавы, а яна рабіла з гэтага свой артыкул... такім чынам, гэта не магла быць абыякавасць, індыферэнтнасць, хоць ён не чытаў яе перакладаў, а яна праглядала кожны перакладзены ім твор. Яна была спецыялісткай у перакладзе, ён у артыкулах, у тэорыі, у развагах, у ідэях, у аргументаванні... яму наогул не было абыякава, што яна рабіла, проста ён не хацеў умешвацца ў ейныя пераклады і сапраўды белетрыстыку чытаў мала, ягоная галава была забітая тым, што пісалася пра белетрыстыку, у гэтым ён быў начытаны, таму што развучыўся чытаць раманы, з раманаў ён штосьці чытаў толькі тады, калі мог гэта нейкім чынам скарыстаць... але ўсё ж адчуванне віны ў яго засталося... але ўрэшце, так, сапраўды урэшце, ягоная даволі значная заслута была ў тым, што яна зрабіла пераклад, дзякуючы якому ейнае імя пачулі нават тыя, хто дагэтуль не ведаў, што яна на працягу дваццаці пяці гадоў была найлепшай перакладчыцай.
Яны ўдвох атрымалі тады, восенню 1967 года, запрашэнне ў Лондан, за тое, іпто разам перакладалі Шэкспіра, і аднойчы, калі яны ішлі з Брытанскага музея да метро па вулачках, на якіх былі розныя спецыялізаваныя кнігарні, яны спыніліся каля адной з вітрын, за якой былі адны рускія кнігі на рускай мове, пераважна тыя, якія выйшлі толькі на Захадзе. I ён адразу ж знайшоў там у малым фармаце раман «Доктар Жывага» аўтара, які ніколі не жыў на Захадзе, а жыў т а м Пастэрнак, паэт, у асноўным пісаў у дваццатыя-трыццатыя гады. Потым ён адмоўчваўся, пакуль не напісаў гэты раман, які ледзь -ледзь не выдалі, але замест гэтага яго разнеслі, разарвалі на кавалкі. Але раман трапіў на Захад, атрымаў Нобелеўскую прэмію, тады зноў на яго наляцелі, пакуль ён не адмовіўся ад гэтай прэміі. Яны завіталі ў кнігарню і папрасілі паказаць ім гэтую кнігу. Ён заўважыў выходныя дадзеныя на адваротным баку тытульнай старонкі кніга выйшла т а м, у выдавецтве, пра якое ён ніколі не чуў: Выдавецтва Міністэрства земляробства. Ягоная жонка наогул не разумела, адкуль такое выдавецтва... Яны хуценыса заплацілі і выйшлі вонкі. Нешта прыйшло яму да галавы. На-
туральна, кніга выйшла на Захадзе, ён патлумачыў жонцы, што выдавецтва і горад выдання ліпа, яны напісалі менавіта так дзеля таго, каб, калі савецкі мытнік знойдзе яе ў каго-небудзь у куфры, кожны мог спаслацца на тое, што кніга выйшла там, у выдавецтве Міністэрства земляробства. А калі яны вярнуліся дадому, ён прапанаваў жонцы, каб яна пайшла ў выдавецтва, паказала гэтую кнігу і аргументавала так, як калі б гаварыла з мытнікам: кніга выйшла ў Савецкім Саюзе ў выдавецтве, пра якое яна хоць ніколі не чула, прынамсі, пра тое, што там выдаюць белетрыстыку, але кшга выйшла, і гэта азначае, што яе можна перакласці і выдаць таксама тут. Хоць у выдавецтве спачатку круцілі галавой, але пагадзіліся з ёй, што і яны такім жа чынам моіуць тлумачыць у вышэйшых колах, і дазволілі ёй перакладаць. Пачаліся часы, калі людзі, якія займалі вышэйшыя пасады, нікуды не лезлі, магчыма, перш за ўсё таму, што людзі на гэтых пасадах вельмі часта змяняліся. А калі яна скончыла пераклад у шэсцьдзесят восьмым годзе яна ўвесь час прысутнічала на розных сходах, выступала па тэлебачанні, пісала артыкулы, яе шмат куды запрашалі натуральна, гэты раман яна перакладала днямі і начамі, кожную вольную хвіліну. А ў тыпаграфіі кнігу набралі і надрукавалі вельмі хутка, як на самым капіталістычным Захадзе. Кожны дзень грузавыя машыны развозілі з тыпаграфіі асобнікі, надрукаваныя за папярэдні дзень. Хоць Пражская вясна ўжо амаль скончылася, але нармалізацыя яшчэ не наступіла. I людзі ведалі, што Саветы кнігу пахавалі, як паклёп на найслаўнейшыя часы Савецкага Саюза, а зараз, магчыма, яны змотуць прачытаць нешта пра тое, як у гэтыя найслаўнейшыя часы сапраўды было: і, натуральна, яны ведалі, што гэтая кніга атрымала Нобелеўскую прэмію; ды і тыя, хто пра гэта ведаў вельмі мала ці наогул не ведаў нічога, чулі, прынамсі, пра тое, што ў Галівудзе паводле гэтага рамана знялі суперфільм з выдатнымі акторамі, і калі хтосьці гэтага фільма не бачыў, то хаця б чуў галоўную мелодыю з яго па якім замежным радыё. Такім чынам, гэтую кнігу стараўся набыць кожны, нават калі не збіраўся яе чытаць. Ён згадаў, як аднойчы завітаў у кнігарню, каб набыць якіх-небудзь новых кніг.
і кожны, акрамя яго, прасіў гэты раман. Ён прагледзеў усё, што было выкладзена ў іх на вітрыне, пакуль не пачуў, як прадавачка паведаміла, што на сёння ўсе кнігі распрададзеныя, заўтра прывязуць яшчэ. Паўсюль, куды ён завітваў у госці з тых часоў, ён на кніжных паліцах бачыў гэты раман. Хоць апошнім часам з’явіліся і такія, пгго самі прызнаваліся калі ён прабягаўся гюглядам па іх кніжных шафах, што гэты раман яны пераставілі ў задні рад, але па-ранейшаму захоўвалі урэшце, ніхто яго не забараняў...
Яму засталася толькі адна кніжка з тых шматлікіх стосаў, якія ён выклаў. Невялічкі томік таго ж самага аўтара, але напісаны і выдадзены гадоў сорак таму. Нейкімі складанымі шляхамі ў выдавецтве знайшлі арыгінал. Ён яшчэ добра памятаў, як жонка яго перакладала, і не толькі праз тое, што гэта было не так даўно. Яны тады паехалі на лета да ейных бацькоў у п ісьменніцкі дом у Татрах іхужо не запрашалі яму ўжо не было ні чаго пісаць, ні што перакладаць, таму ён медытаваў, чытаў філасофскія кнігі, бо хацеў даўмецца, у чым была першапрычына таго, што гэты свет, у якім ён жыў, і яго ўтопія так нікчэмна знішчыліся. А ягоная жонка рабіла пазнакі да свайго перакладу амаль эзатэрычных апавяданняў, якія Пастэрнак напісаў у маладосці. Ён пісаў іх, калі быў у Гейдэльбергу, слухаў там лекцыі па філасофіі, а ў той час у гейдэльбергскім універсітэце былі самыя вядомыя неакантыянцы ці неакантаўцы. Ягоная жонка вынесла на двор столік і на ім рабіла папярэднія пазнакі, ён чытаў Гегеля, ягоную самую цяжкую кнігу пра логіку, на кожнай старонцы былі як мінімум пяць разоў пераходы ад Абсалюту да Нічога, але ён не мог нічога ўявіць ні пад Нічога, ані пад Абсалютам, быццам чытаў кнігу, напісаную на незразумелай мове, або кніту, у якой аўтар робіць з чытачоў дурняў, бо ўсё круцілася вакол Нічога і Абсалюту, але ён хацеў знайсці ў гэтым хаця б мінімальны сэнс, а ягоная жонка ўвесь час перашкаджала яму пытаннямі: неакантыянцы ці новакантаўцы, ці неакантаўцы, ці новакантыянцы бо ўсе імёны з арыгінала былі перапісаныя чыста фанетычна яна пыталася: a Cassirer пішацца з К ці з С, a Kogen гэта Cohen, і таму што ён раней чытаў не толькі філасофскія працы Гегеля, то
здагадаўся, што гэта мусіць быць Cohen, a Simmel пішацца праз два «т», і яна наогул не звяртала ўвагі на тое, што ён, лежачы на кушэтцы, хацеў бы зразумець хаця б адзін сказ, дзень за днём яна кожныя пяць хвілін нешта ў яго пыталася, і ён нічога не зразумеў з незвычайна складаных узаемаадносінаў паміж Нічым і Абсалютам, а ён вельмі хацеў гэта зразумець, таму што калі ўсё, паводле вядомага выслоўя, перавярнулася дагары нагамі, з гэтага зрабілі навуку пра непазбежнасць пралетарскай рэвалюцыі. Але, прынамсі, у тых гейдэльбергскіх апавяданнях былі ўсе імёны нямецкіх філосафаў і іхнія складаныя паняцці, добра напісаныя і перакладзеныя.
Ён запісаў з апошняй кнігі год выдання і колькасць старонак і зноўку пачаў складаць кнігі ў кніжную шафу стос за стосам, бо кожны раз мусіў станавіцца на зэдлік, складаў іх так, як і браў для занатоўкі, таму не мусіў раздзяляць іх нанова.
Яшчэ хвілю ён сядзеў перад спісанымі паперамі кожная з іх была быццам афіцыйным дакладам, кожная назва мела сваё месца, парадкавы нумар, за ім ішлі наступныя лічбы і ён зноўку падумаў, што ўся ягоная праца, зробленая ім да паўдня а цяпер ужо поўдзень мінуў уласна, кажучы, была збыткоўная. I з гэтага ў яго цалкам нелагічна з’явілася яшчэ адна ідэя, што зараз, як паабедае, ён выпіша колькасць старонак кожнай кнігі і налічыць іх. Гэтаўжо было не тое, каб збыткоўна, але проста бессэнсоўна. Але ён цешыўся, ганарыўся тым, якая вялікая колькасць атрымаецца. Да таго ж, усяго палічыць не атрымаецца, таму што некаторыя пераклады праз некаторы час яна цалкам перарабляла, іншыя выпраўляла, толькі гэтага ўжо нельга ўлічыць у колькасць старонак. Але ў той момант ён думаў адно лра тое, што гэтая неверагодная колькасць старонак ужо сама па сабе, без лішніх словаў, пакажа, колькі яна зрабіла за сваё жыццё. Ен сказаў сабе, што, калі яна амаль трыццаць гадоў перакладала і заўсёды мела што перакладаць, гэта была асноўная ейная праца, то цяпер мусіць атрымацца вялікая колькасць, калі яна трыццаць гадоў займалася гэтым цэлымі днямі, дапаўдня і пасля паўдня, а часта яшчэ і вечарам. Хоць яму прыйшло да галавы, што, калі б ён паспрабаваў палічыць колькасць артыкулаў, якія