Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
таксама нічога не ведаў, але прафесар зноўку разгаварыўся: «Дантэ..працягваў ён, ці Сервантэс гэтага ён перакладаў раней і пісаў пра яго... і Петрарка гэтага ён пачне вывучаць потым, недзе праз год... а потым спытаў, што робіць ён, ці піша нешта, і наліў наступны кілішак.
Ён адказаў, што апошнім часам адчуваў сябе не найлепшым чынам, меў нейкія праблемы з сэрцам, яшчэ не так даўно вывучаў усё, да чаго не даходзілі рукі раней, перш за ўсё філасофскія кнігі, але кінуў і гэта... не, апошнім часам ён не рабіў нічога. Прафесар задумаўся, пагадзіўся, ну так, хіба можна пісаць крытыку ў стол, а праз імгненне, магчыма, каб пацепгыць яго, быццам прызнаўся: «Ведаеце, вы ў асноўным пісалі пра сучасную літаратуру, я пра яе пісаў, можа, дваццаць гадоў таму», ён перапыніў: «Яшчэ калі я вучыўся ў гімназіі», бо памятаў некалькі ягоных рэчаў, якія тады чытаў, прафесар усміхнуўся і скончыў: «Але цяпер, паверце мне, нават калі ніхто мне гэтага не забараняе, я пра гзта ўжо не пісаў бы... тое, што цяпер выходзіць...» і толькі махнуў рукой, яны не былі знаёмыя так добра, каб замест гэтага жэсту можна было сказаць «гаўно». Ён з усмешкай кіўнуў, быццам той так і сказаў. «Заўсёды, калі звонку адбываюцца нейкія хваляванні, пачаў ён высвятляць прафесару тое, што высвятляў і сваёй жонцы, і ўсім сваім гасцям, літаратура выцягваецца па струнцы, атрымлівае каманду на апэльплацы, нісьменнікі разбягаюцца па сваіх бараках і пачынаюць па загадзе пісаць нешта супраць». Нават пра характары нельга пісаць у літаратурнай крытыцы. Ён згадаў, што калісьці, яшчэўяго маладосці, Фэлікс выклікаў даволі вялікі скандал, калі даказаў Хробаку, што той напісаў плагіят. Калі зараз нехта пад сваім імем выдасць пераклад ягонай жонкі, з мінімальнымі фармальнымі папраўкамі, ён ужо не зможа напісаць, што гэта плагіят. «Але так, тады былі іншыя часы», са смехам пагадзіўся прафесар, і такім чынам яны дайіплі да таго, з чаго пачаў прафесар, што нічога падобнага тут яшчэ не было. Узгадалі яшчэ таго-сяго, але іхняя размова ўсё адно вярнуўся да першапачатковай кропкі, больш не было пра што гаварыць, калі б ён застаўся тут сядзець, іэта выглядала б быццам ён толькі чакае, калі яму нальюць яшчэ адну чарку
«Метаксы», таму праз некалькі хвілін ён падняўся, яшчэ раз падзякаваў прафесару і выйшаў у вітальню апрануць зімовае паліто. У апошні момант ён узгадаў пра аўтобус. Сапраўды, ён паедзе на ім, разам з жонкай, пацешыўся прафесар, толькі няхай ён загадзя патэлефануе, калі і адкуль паедзе аўтобус.
Ён выйшаў на вуліцу і амаль не паверыў уласным вачам: ішоў снег. Упершыню за гэтую зіму. Седзячы ў прафесара, ён увесь час глядзеў на яго, на сцяну за ім, магчыма, заўважаў толькі тое, што за акном цёмна, магчыма, не бачыў і гэтага, бо прафесар завесіў шторы, тады, калі запаліў у пакоі святло. А калі ён ішоў да прафесара, свяціла сонца. Слабае снежаньскае сонца, бледна-лімоннае. Як і ў той першы дзень, калі пасля паўдня ён выйшаў з прыбудовы морга. Але цяпер, калі на некалькі гадзін распагодзілася, прымарозіла, аднекуль зноў з’явіліся хмары, якія толькі адступілі з горада. Толькі адступілі, чакалі, калі змогуць вярнуцца. А цяпер з іх падае снег. Сняжок, сказала б ягоная жонка. Дробныя сняжынкі, як белыя камары, ляцелі на святло вулічных ліхтароў. Было крыху слізка, таму ён ішоў болып асцярожна.
Ён вырашыў не ісці дадому самым кароткім шляхам, вузкімі вулачкамі, бо цяпер цёмна, у паветры лётаюць сняжынкі, а на ходніках можна паслізнуцца. Ён збочыў на Валы, цяпер гэта вуліца Маліноўскага, па якой ён учора апоўдні вяртаўся дадому на машыне, і там ходнік будзе крыху слізкі, і там будзе вуліца без машын і без людзей, але, прынамсі, там свецяць ліхтары. I сапраўды, сняжынкі раіліся вакол ліхтароў, калі дзьмуў вецер, або падалі спакойна, задуменна, у поўным святле ліхтароў, як пад сафітамі на сцэне.
Ён ужо ішоў па Маліноўскага, запаволіўся, бо на пераходзе свяціў для пешаходаў чырвоны, на краі ходніка там ужо чакала нейкая жанчына, светлыя валасы і крыху старамоднае паліто, у гэты момант па вуліцы праехала машына, жанчына нейкі час глядзела ёй услед, тады ён убачыў ейны твар. Дык гэта ж Вера М. Ён ужо аўтаматычна хацеў падысці да яе, але раптам зразумеў, іпто яна, напэўна, нічога не ведае, бо цяпер круціцца ў іншых
колах, даведаецца пра ўсё толькі пасля святаў. калі пойдзе на працу. але зараз яму самому давялося б пра ўсё ёй распавесці. Па нейкіх прычынах яна ніколі не гаварыла пра ягоную жонку, калі яны ў апошнія гады недзе сустракаліся ці недзе сядзелі разам, ніколі не гаварыла «гэта файна, што вы пабраліся», файна было ейнае ўлюбёнае слоўца, якое азначала добра, выдатна, цудоўна... а ягоная жонка таксама ніколі не гаварыла пра яе, калісьці даўно ён нешта сказаў пра Веру, жонка тады перапыніла яго: «Ты быўу яе закаханы, ён адмаўляў гэта, але ягоная жонка настойвала на сваім, быў, нават калі сам не ўсведамляў гэтага», тады ён кінуў спрачацца і больш таксама не гаварыў пра яе... Потым жанчына перад імрушыла з месца для пешаходаў гарэў зялёны ён момант пачакаў і толькі потым пайшоў, нават калі б яна азірнулася, то не пазнала б яго, яна настолькі дрэнна бачыла, хоць і насіла на носе акуляры, не так даўно, летам, ён бачыў, як яна прайшла побач з ім, але не паклікаў яе, ён і тады быў упэўнены, што калі яна не сутыкнецца з ім твар у твар, не пазнае яго, яму не хацелася ў чарговы раз на вуліцы выслухоўваць ейны заўсёдны рэпертуар, які яна паўтарала пры кожнай сустрэчы з таго часу, як яго адусюль выгналі, калі ж яна нарэшце пыталася ў яго, як ён маецца і што цяпер робіць, а ён адказваў «ды вось не магу ані пісаць, ані перакладаць», яна казала на гэта толькі «ах, шкада, такая галава», а ён паціскаў плячыма, і яны разыходзіліся, яна не магла расчуліцца, калі хтосьці не мог ані пісаць, ані перакладаць, 6о ў яе быўмуж, які зрабіў нечакана добрую кар’еру, а іншых пачалі выганяць, а некаторых, як ягоную жонку, цалкам знішчылі. Яна ўжо другі ці трэці год была Гусакавай жонкай і была лаяльная да яго, так, як была лаяльная да першага мужа, калісьці даўно, калі той сядзеў два гады, і тады яны ўдвух даволі шмат і часта былі разам, ужо таму паміж імі нічога не магло быць, але ейны першы муж, калі вярнуўся з зоны, зноў здраджваў ёй так, як і раней, яна заўсёды скардзілася яму на мужа, калі яны недзе сустракаліся ці недзе былі разам, кім той напраўду ёсць, пакудь нарэшце не развялася.
Яму не хацелася ёй нічога расказваць, бо яна б яшчэ падумала: ну файна, ён зноўку вольны і можа знайсці каго-небудзь
і пачаць жыццё спачатку, але, зноў жа, калі нічога ёй не сказаць і яна праз некалькі дзён даведаецца, атрымаецца па-ідыёцку, няхай яны ўжо даўно не сябруюць, ён добра зрабіў, што не зменшыў дыстанцыю паміж сабой і ёй, калі б нават нічога не здарылася і ён паклікаў бы яе, іхняя размова ўжо не была б як старая кружэлка, яна, напэўна, не ведала, што кожны раз паўтарала яму адзін і той жа рэпертуар пра тое, якія гэта былі файныя часы, калісьці даўно калісьці даўно, калі пасля вайны яны працавалі ў самай першай газеце што яна сустрэла кагосьці з той газеты і яны ўзгадвалі і яго, а потым спытала 6, ці памятае ён яшчэ, як аднойчы прыйшоў да яе ў ейны кабінет і сказаў што хацеў бы нешта ёй надыктаваць звычайна ён усё пісаў сам, але тады яму да галавы прыйшло нешта, чым ён хацеў здзівіць і яе, і ён тады надыктаваў ёй артыкул нашага карэспандэнта Геаргеску з Бухарэста, як жыве гэты горад праз тры гады пасля вайны ён сапраўды памятаў, хіба што наўрад ці сам бы пра гэта ўспомніў, але калі ўжо яна нагадала, дык тады прыгадаў: яго злавала, што іхняга галоўнага рэдактара нічога так не цікавіць, як тое, каб мець нейкія нататкі ад «нашага карэспандэнта» з нейкай як можна больш аддаленай краіны, ад кожнага знаёмага, што быў недзе ў свеце, у Аргенціне, каб арганізаваць дастаўку неапрацаванай скуры на выраб ботаў, і вось яму хацелася даказаць, што артыкулы гэтых замежных карэспандэнтаў такога ўзроўню, што ён мог бы тое самае напісаць тут, у рэдакцыі, за пісьмовым сталом, і сапраўды, галоўны рэдактар нават не здагадваўся пра тое, што Геаргеску з Бухарэста гэта падман, пакуль ён усё не распавёў, і Трахта два тыдні не размаўляў з ім, для яе ж гэта быў фантастычна захапляльны эпізод, як ён з галавы надыктаваў ёй рэпартаж з Бухарэсту, дзе ніколі ні адзін замежны журналіст не быў, з таго часу яна заўсёды пыталася, ці не забыўся ён пра гэта... не, не забыўся... і павольна, калі б яны прайшлі яшчэ крыху вышэй па гэтай вуліцы, зрабіла б часавы скачок і спытала б яго, ці ўзгадвае ён калі-небудзь тыя часы, калі яны разам хадзілі сям-там... сапраўды, ён тады браў яе з сабой у кіно, і ў тэатр, і ў кавярню, і яны разам блукалі па горадзе, і яна распавядала яму нра ўсё сваё жыццё... тады ўсё ад яе адвярнуліся,
яе выгналі з другой газеты, з «Праўды», куды перайшоў і ён, выгналі на нейкі час, бо пасадзілі ейнага першага мужа, у рамках тагачасных кампаній даведаліся, што ён падрабіў нейкі даклад, каб зрабіць сабе кар’еру, атрымаць пасаду, якую атрымаў, і тады яму да галавы прыйшоў ягоны знаёмы з часопіса пра кіно, куды ён таксама часам пісаў крытычныя артыкулы, галоўны рэдактар шукаў наборшчыцу і быў гатовы ўзяць яе на працу, калі ён усё арганізуе, ён прыйшоў да яго праз некалькі дзён, сказаў, што ўсё вырашана, і з таго часу яна там працавала, стэнаграфісткай, але прынамсі мела працу і сродкі на жыццё, з таго часу магло здавацца, быццам яны былі разам, хоць яна толькі і чакала, калі вернецца з турмы ейны муж, бо калі ейны муж вярнуўся з турмы, усё скончылася, яны больш не сустракаліся, нікуды разам не хадзілі, ён раптам перастаў для яе існаваць, і пра гэта ён расказваў сваёй жонцы, таму ягоная жонка думала, што ён быў у Веру закаханы, бо ён папракаў яе ў тым, што яна так раптоўна яго кінула... ён бы і забыўся на гэта, толькі вось пазней яны часам сустракаліся, і Вера прыгадвала яму гэтыя часы, аднойчы яны сядзелі побач на нейкім сходзе, нейкі кінарэжысёр адказваў на пытанні, раптам яна нечакана нахілілася да яго і пачала гаварыць пра тыя часы, для яе гэта была ці не найлепшая пара, яго гэта крыху здзівіла, бо ён ужо амаль забыўся пра ўсё гэта, але тады яна яшчэ жыла з першым мужам, які ўвесь час здраджваў ёй з якой-небудзь каханкай, таму яна, напэўпа, увесь час была ў дэпрэсіі, цяпер бы яна не сказала яму нічога падобнага, цяпер у яе муж, які не клапоціцца пра палюбоўніц, які думае толькі пра тое, што цяпер ягоны час: больш за дзесяць гаДоў ён адсядзеў, потым чакаў, пакуль яго рэабілітуюць, і ў яго ўжо не так шмат часу, каб трапіць на самы верх... а яна, на дзіва, засталася працаваць у газеце, хоць заробак ёй ужо даўно была непатрэбны, яна даўно стала рэдактарам, намеснікам галоўнага рэдактара, бо галоўныя рэдактары змяняліся, толькі яна там засталася... і потым яна б павольна зрабіла яшчэ адзін часавы скачок, падумаў ён: калі яна ўжо была кінарэдактаркай, то рэгулярна хадзіла на паказы ў кінаклуб і сустракалася з Агнешай, у якой ён быў учора і якая цяпер прынамсі, ён спадзяваўся на