Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
з культурнымі ўстановамі, з палітычнай кар’ерай (да перамогі рабочага класа). Магчыма, і яна мусіла падладзіцца пад сям’ю ў Марціне: усё замаўчаць і прыстасавацца, і, магчыма, ужо тады гэтая добрая лекарка пачала трымацца як ангельская гувернантка з часоў каралевы Вікторыі.
Цяпер ужо і швагерка разгаварылася пра тое, дзе яны мелі мясную краму, а дзе жылі ён іх вельмі ўсцешыў, калі сказаў, што ведае, дзе знаходзіцца тая вуліца, цяпер напаўразбураная і закрытая з аднаго боку, быццам ён не памятаў гэтага раней, адно толькі не ўзгадаў, што вуліца выходзіла на абшар перад колішняй Школай мастацкіх рамёстваў, цяперашняй часткай тэхнічнага інстытута, куды ён хадзіў па пасмяротнуіо маску навокал былі высокія будынкі, у якіх знаходзіліся розныя аддзелы тэхнічнага ўніверсітэта, а тая вуліца калісьці была вельмі ціхая, прычым у кожным другім доме жыў і меў частку зямлі які-небудзь нямецкі вінароб з вінным склепам на першым паверсе. «Сапраўды, сапраўды так», пацвердзіла Амалка, а швагерка з усмешкай кіўнула, яны цяпер былі быццам землякі ён вырас на ўскраіне горада ў раёне пад назвай Ружынаў, а абедзве сястры выраслі ў старым гарадскім раёне, які атрымаў назву ад бліжэйшага вялікага касцёла -Блюменталь. Гэта сённяшнія прыезджыя, падумаў ён, нават не ведаюць, што калісьці ў горадзе існаваў раён, які называўся Блюменталь. Але яшчэ больш швагерка здзівіла яго, калі пацвердзіла, што там сапраўды жылі немцы-віяаробы са сваімі сынамі, прэшпарскімі брындамі яна ведала і гэтае слова, якога, між іншым, ужо ніхто не ўжываў, а маладое пакаленне нават і не ведала яго калі яна вярталася з універсітэта, пра яе заўсёды казалі: «Ідзе тэлеграфны слуп», бо ўжо ў тыя гады яна была высокая, яна засмяялася: «Так, я была слупам», але яна заўжды праходзіла міма хлопцаў, што дражніліся, быццам і не бачыла іх, яна яшчэ раз засмяялася і сказала, што паслухала б яшчэ раз, што яны крычалі, і прамовіла ў арыгінале: «Da kummt die Telegrofstange», правільнай старой прэшпарскай гаворкай, чым здзівіла яго ўдвая, бо ён нават не здагадваўся, што яна з дзяцінства ведае не толькі нямецкую мову, але і прэшпарскую, час ад часу ў кватэры ў цэнтры горада
яна сутыкалася з ягонай маці аднойчы гэта мусіла здарыцца, калі там у іх жыла і ейная дачка, нават нягледзячы на тое, што ягоная жонка рабіла ўсё мажлівае, каб яны сустракаліся як мага радзей яна саромелася паказваць ягоную маці іншым тая заўсёды была апранутая ў старое, падранае, хоць і зручнае, адзенне і ведала толькі нямецкую мову, таму з ёй можна было нармалёва размаўляць толькі па-нямецку, а швагерка не магла размаўляць па-нямецку так, каб не паказаць, што ведае і прэшпарскую мову, што пэўным чынам належыць да той жа кампаніі, што і ягоная маці. Міжволі ён усміхнуўся: хто 6 мог падумаць, што тут поруч сядзяць Блюменталь з Ружынавым,
Ён зразумеў, што цалкам перастаў кантраляваць сябе. Сядзіць, падпіраючы галаву рукой і абапёршыся на стол, быццам у кавярні, і ўсміхаецца ўспамінам знаёмых, што сядзяць побач з ім за сталом. Урэшце, ён адчуваў сябе тут як дома. Трэба ггерастроіцца на іншы настрой. Гэта ён зрабіў хутка. Узгадаў песню з кружэлкі Яначка, дзе жаночы голас адразу ж раптоўна падняўся на самы верх і гэтак жа раптоўна уніз, і ў гэтым быў смутак і жаль. Ён не сумняваўся ў тым, што на твары ў яго цяпер адпаведны паўнепрытомны меланхалічны выраз, і ён зноў быў сабой задаволены.
Ён узгадаў, калі ўжыў такі спосаб упершыню. Гэта было ў падлеткавым узросце, гадоў у трынаццаць; калі клас праз нешта разрагатаўся і нейкі час не мог супакоіцца, ён смяяўся яшчэ і тады, калі ўсе астатнія ўжо змоўклі, гэта было быццам сутарга, гістэрычны плач увесь клас глядзеў на яго, выкладчык глядзеў на яго з-за кафедры і нецярпліва чакаў, калі зможа працягнуць. Тады, калі ён адчуваў сябе страшэнна няёмка, ён узгадаў тэатральную пастаноўку, якую бачыў перад гэтым, пазней, калі ён ужо цікавіўся тэатрам, ён даведаўся, што, напэўна, гэта быў спектакль тэатра Станіслаўскага «Сіняя птушка» ён амаль нічога не ламятаў з таго спектакля, у памяці засталася толькі адна вельмі сумная сцэна з жабраком і маленькай дзяўчынкай, і калі ён у класе не мог супакоіцца, ён узгадаў гэтую сцэну, і смутак, гуга і пачуццё згубленасці ў свеце перамаглі. Цяпер для карэкцыі выразу свайго твару ён будзе мець гэты ўрывак з песні Яначка>
На стол прынеслі плюшкі, палітыя мёдам, на іх успаміны сясцёр быццам нехта раптоўна перарваў усе па-гурманску ўздыхалі над салодкім завяршэннем вячэры, толькі яму мёд, як маса, якую нічым нельга было спыніць, трапляў у зубы ды пад дзясны, уся ягоная парадантозная сківіца была быццам аблепленая вострымі іголкамі. На гэты раз у яго не было ніякага жадання перамагаць гэты боль. У яго адразу ж запыталіся, яму што, не падабаецца? He, але ягоныя зубы не могуць гэтага вытрымаць, ягоны парадантоз. «Ён узнікае тады, калі чалавек нерэгулярна чысціць зубы ў дзяцінстве», сказала швагерка жартоўна, але ў пэўнай ступені і павучальна, яна ўжо зноў была ў ролі ангельскай гувернанткі з часоў каралевы Вікторыі. Ён ахвотна пагадзіўся з гэтым грахом сваёй маладосці.
Потым ён пачаў расказваць, што з пасмяротнай маскай усё вырашыў яшчэ ў той жа дзень, калі хадзіў з ёй у морг, што стрыечная сястра даведалася, хто гэтым займаецца, што ён папрасіў зрабіць яшчэ адзін адбітак і што ўсё будзе гатова праз тыдзень. Потым ён распавёў, што на пахаванні будзе яшчэ адна прамова, асабістыя ўспаміны пра ягоную жонку з часоў, калі яна ўжо не перакладала, бо пра гэта прафесар гаварыць не будзе, а калі ён сказаў, хто будзе прамаўляць, швагерка цалкам лагічна здзівілася, «няўжо яна і напіша сама» ён патлумачыў, што дамовіўся з адным знаёмым, якому расказаў усё, што там мае быць, і той напіша ўсё так, як магла б напісаць і яна. На гэта ніхто нічога не адказаў, яны не пахвалілі яго, бо з цяжкасцю маглі ўявіць, што магло б быць у тых асабістых успамінах і, галоўнае, навошта гэта ўсё згадваць, прафесар прадставіць яе як асобу, а потым нехта незнаёмы будзе распавядаць, піто яяа не была ніякай асобай, а працавала ў садзе і на кухні, яны не маглі зразумець, навошта ягоную жонку трэба спіхваць з п’едэстала, на які перад гэтым яе паставіць Фэлікс. Натуральна, што ніхго з тых трох не лічыў гэта геніяльнай ідэяй, тады ён распавёў яшчэ, што дамовіцца наконт аўтобуса, што гарадскія аўтобусы можна замовіць на якую заўгодна адлегласць, ён яшчэ не вырагаыў гэтага, але яшчэ ёсць час, і кожны, хто захоча паехаць на пахаванне, зможа паехаць туды на аўтобусе.
Швагерка павіншавала яго з тым, што гэта сапраўды выдатная прапанова. Амалка таксама выказала жаданне паехаць на аўтобусе, адно толькі, каб ён паведаміў, калі і адкуль той будзе выязджаць усім, хто зацікавіцца, ён патэлефануе. «Ну, то ў нас на адзін клопат менш», працягнула швагерка, але яна збіраецца паехаць туды крыху раней, яшчэ на другі дзень Калядаў, каб ужо вечарам быць там, бо яшчэ шмат чаго там трэба давесці да парадку, «ты можаш сабе ўявіць», перш за ўсё трэба паклапаціцца пра адно, пачысціць пахавальню» гэта быў ейны звычайны выраз, які яна, напэўна, пераняла ад нейкай знанай сям’і. Для знаных сем’яў і старажылаў горада іхнія памерлыя існавалі толькі ў выглядзе пахавальняў ці трунаў, якія трэба «пачысціць», як гаварыла ягоная жонка, кожны тыдзень яна выбіралася на могілкі «чысціць пахавальню». У яго ўзнік феерверк асацыяцыяў, звязаных з прыбіраннем пахавальні: пайсці туды з венікам, граблямі і палівачкай для вады, з кветкамі з сада альбо набытымі ў горадзе: найперш трэба было згрэбці лісце, што нападала на мармуровыя пліты з навакодьных дрэў, потым падмесці пахавальню і крыху наўкол яе, як паркет у кватэры, трэба было памяняць кветкі, што стаялі завялыя ў шкляных збанах, і аднесці іх на могілкавую сметніцу для кветак, выліць ваду, у іншым месцы могілак набраць з крана свежай вады ў тыя шкляныя збаны, бутэлькі і кубкі, з кустоў вакол помніка трэба было абрэзаць вецце, што адважылася вырасці занадта блізка ад пахавальні, потым рыдлёвачкай трэба было ўскапаць зямлю ля краёў пахавальні, і шмат яшчэ ўсяго трэба было там зрабіць, чаго ён ужо нават і не памятаў, каб пахавальня была як частка кватэры ці, хутчэй, як вітрына, на якую ў нядзелю альбо ціхімі вечарамі хадзілі глядзець знаныя сем’і ці іншыя шалёныя мясцовыя жыхары, якія правяралі, як прыбраны ці «пачышчаны» кожны помнік, потым яшчэ абмяркоўвалі гэта паміж сабой і паводле гэтага ацэньвалі нашчадкаў тых, хто пахаваны ў пахавальні ці ў магіле, сюды хадзілі людзі паглядзець на гэтыя нацыянальныя могілкі, так яны і называліся афіцыйна, сюды нават школьнікаў вадзілі з усяго наваколля. Калі прыбіральшчык цалкам выконваў сваю працу, нейкі час ён яшчэ стаяў перад
пахавальняй ці магілай, магчыма, часам думаў і пра таго, хто там пахаваны, але стаяў там заўсёды, каб адпачыць, перш чым зноў ісці прыбіраць кватэру ці чысціць сад або друкаваць на машынцы які пераклад натуральна, пагадзіўся ён са швагеркай, пахавальню трэба абавязкова прыбраць перад пахаваннем «ты ж ведаеш, на тую жанчынку, што гэтым займаецца, нельга спадзявацца»;
«трэба падмесці і шлях ад брамы да дома», працягвала швагерка свой пералік: з вуліцы ад вялікай жалезнай брамы да дома вяла шырокая дарога, як алея, паміж цудоўных старых дрэваў, тады, калі ён упершыню прыехаў туды ў госці, ён падумаў, што памыліўся нумарам дома, і пайшоў далей, бо яму падалося, што такі шлях праз алею можа весці толькі да якоганебудзь касцёла ці невялікага замка, але ён вёў усяго толькі да даўгога аднапавярховага дома, уваход у які быў на ін шым канцы побач з садам;
«трэба яшчэ падмесці двор», працягвала швагерка: дваром называлася месца перад уваходам у дом, а насупраць уваходу быў яшчэ адзін невялікі аднапавярховы будынак, дзе цяпер жыла летам швагерка, а яшчэ там быў дрывотнік і штосьці падобнае на клець, і яшчэ нешта накшталт гумна, якое ён заўсёды выкарыстоўваў у якасці гаража, калі прыязджаў туды на машыне, натуральна, што ўсё гэта мусіць быць прыбрана, памыта, пачышчана...
«а потым яшчэ трэба падрыхтаваць які-небудзь пачастунак для тых, хто прыедзе з горада, ды і для мясцовых, што прыйдуць, бо прыходзілі туды і раней...»