Сем дзён да пахавання  Ян Рознэр

Сем дзён да пахавання

Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
104.22 МБ
ў ім разлілося адчуванне свабоды не таму, што не трэба было нічога казаць, хутчэй таму, што ён гаварыў з кімсьці быццам з ініпай планеты, для таго голасу ў тэлефоне ён быў мінулым, упрыгожаным успамінамі, некім іншым, чым для ўсіх астатніх у гэтым горадзе, хто ведае яго блізка і заўсёды ў нечым папракае, хоць ён не разумеў у чым. Для гэтага голасу ў тэлефоне ём быў кімсьці, хто заслужыў спачуванне, словы суцяшэння, таму ў яго не было адчування незразумелай віны, якую ён заўсёды цягаў з сабой.
Стрыечная сястра прынесла мяса з карычняватай падлівай. Па праўдзе кажучы, ён быў вельмі галодны, пра што і сказаў стрыечнай сястры, калі пачаў перажоўваць першыя кавалкі мяса і пры гэтым акуратна растоўк бульбу, каб падліва не вылілася цераз край талеркі. Ён расказваў пра падзеі сённяшняга дня, пра візіт з рондалем. Пра дамашнія трубачкі, пра аўтобус пасля чаго стрыечная сястра сказала, што гэта вельмі добра, потым яна таксама зможа вярнуцца дадому на тым аўтобусе.
Ён запытаўся ў стрыечнай сястры, ці ведае яна, калі з тымі двума ён бачыўся апошні раз, не, адкуль яна магла ведаць, але гэта было тут, нагадаў ён, яны тады прыйіплі з жонкаю на абед, бо стрыечная сястра ім натэлефанавала і сказала, што тыя двое заедуць да іх па дарозе за мяжу, таму яны адразу прыйшлі, Гары ўвесь час гаварыў, што яны хочуць паехаць у Швейцарыю, а потым раптам павярнуўся да яго і спытаў: «А ты? Ты хочаш застацца тут? Ты можаш уявіць, што тут будзе? Ты думаеш, што такіх, як ты, не паб’юць?» I сам адказаў на свае пытанні: «У любым вьшадку, тут будзе страшна!»
Ён нават паслядоўнасць яго пытанняў запомніў. Толькі чаму але пра гэта ён цяпер не гаварыў той звяртаўся толькі да яго, можа, думаў, што яго жонку не паб’юць?
Выслухаўшы залп пытанняў, якія высыпаліся тады на яго, стрыечная спытала: «I што ты яму адказаў на гэта?»
«Ды так, нейкія глупствы, прызнаўся ён. Цяпер нават не • прыемна ўзгадваць, але тады вяліся такія пафасныя размовы. Што так ужо жудасна не можа быць. Што кола гісторыі нельга павярнуць у іншы бок. Што на гэты раз усім кіруюць масы, і ўсё
гэта ўжо немагчыма спыніць». 3 таго часу прайшло чатыры гады і чатыры месяцы, калі быць дакладным, і цяпер усё гэта гучыць як глупства, таму ён паўтарыў, як вынік: «I нешта яшчэ такога кшталту».
«Вы абое былі ідэалісты», сказала стрыечная сястра. Яго гэта крыху раззлавала. «Мы не былі ні першымі, ні апошнімі. Узгадай хаця б нашых класікаў сто сто трыццаць гадоў таму», і ён працытаваў ёй некалькі радкоў пра народ, якія дагэтуль вучылі ў школе на памяць. «Яны былі ідэалісты, але ж як дзейнічае палітычная сіла і што гэта наогул такое, яны не мелі нават уяўлення». I ён пачаў тэарэтызаваць. «У інтэлектуалаў ужо гадоў дзвесце сядзіць у галаве, што народ гэта такі маленькі Давід, які ў любы момант, калі толысі захоча, можа паваліць Галіяфа. Калі аб’яднаецца». Яму зноў прыйшла да галавы песня з даваенных часоў... «Калі нас пойдуць мільёны, усе супраць ветру..«Ты не ведала яе?» спытаў ён кузіну. «Я і цяпер яшчэ памятаю яе цалкам». «Вось бачыш, усе мы яшчэ з пакалення ідэалістаў». I ён тэарэтызаваў далей. «Толькі вось народ абстракцыя інтэлектуалаў, у яго нават думкі не ўзнікае паваліць Галіяфаў. Толькі калі ён бачыць, што над ім няма ніякай сілы, на нейкі момант у яго з’яўляецца адчуванне, што яму належаць свет. Але гэта заўсёды хутка мінае, хутка над ім зноў узнікае якая-небудзь сіла, і народ зноў робіцца бездапаможным малым Давідам. I трымае рот на замку».
Стрыечная сястра праігнаравала ягонае тэарэтызаванне: «Але ж ён меў рацыю. Вас пабілі».
«Пабілі. Але хіба гэта было так жудасна, як ён прарочьгў? 3 імі абодвума нічога не адбылося б, бо яны ніколі нікуды не лезлі. А нас не пасадзілі, не выслалі ў Сібір, проста мы перасталі існаваць. I для таго рэжыму гэта яшчэ файны вынік». Ён спрачаўся са стрыечнай сястрой, хоць у душы быў з ёю згодны.
«Гэты рэжым кожнага мусіць знішчыць, інакш ён не здольны існаваць», нарэшце адгукнуўся Густа і ўжо не першы раз расказаў свой прыклад. Ён заснаваў у тэхнічным універсітэце новую кафедру, ён мусіў сам даставаць кожны вінт, збіраць кожную паліцу, невядома дзе знаходзіць кожны прыбор, кожны
дзень ён прыходзіў туды а пятай раніцы і праз некалькі гадоў, у 1958 годзе, яго выгналі, пасля чаго ён быў чорнарабочым і рамонтнікам у вёсцы, праўда, усяго толькі тры гады, гзта яму яшчэ пашанцавала.
А чаму? Таму што тэхнічнага ўніверсітэта перад вайной тут яшчэ не было, ён вучыўся ў Празе, потым немцы закрылі чэшскія ВНУ, і ён давучваўся ў нямецкім універсітэце як замежнік, меў славацкі пашпарт. Калі б вярнуўся дадому, мусіў бы пайсці ў войска. Гэта і быў ягоны грэх.
I за гэта яго аднойчы мусілі знішчыць. За размовай ён крыху расчуліўся, таму скончыў сваім крэда: «У мяне цяпер толькі адно жаданне. Дажыць да часу, калі гэты чырвоны фашызм ляснецца. А тады можна і паміраць».
Яшчэ нейкі час яны размаўлялі, але яму нічога не ішло ў галаву, хацелася пабыць у адзіноце. А ім трэба а чацвёртай раніцы прачынацца на аўтобус. Ён сказаў, што пойдзе, і яны не затрымлівалі яго.
Цяпер у яго ў галаве ўзнікала ўсё тое, што трэба было сказаць у першую чаргу, як бывала, калі ён сыходзіў з нейкага сходу ці дыскусіі і з’яўлялася адчуванне, што ён чагосьці не дагаварыў.
Тады... Тады ён наогул не думаў пра тое, піто іх знішчаць. Наогул не думаў пра гэта. Думаў толькі, што трэба застацца тут, бо толькі так можна нешта захаваць. Ён разумеў, што цяпер гэта гучыць па-дурному, бо нічога не захавалася, але тады пра гэта пісалі ўсе газеты і людзі былі перакананыя ў гэтым. I ў глыбіні душы ён пагарджаў многімі з тых, што ў доўгіх караванах цягнуліся на машынах да аўстрыйскай мяжы. He тымі нармалёвымі людзьмі, як татранская стрыечная сястра з мужам, у кожнага была нейкая прычына, і кожны меў права шукаць шчасце там, дзе яму дазволілі жыць. Ён не мог мець прэтэнзіяў да тых, хто ўжо па вушы наеўся гэтага жыцця, якое тут было апошнія два дзесяцігоддзі. Ён пагарджаў тымі сваімі знаёмымі альбо не вельмі знаёмымі, якія ў мінулым заўсёды ганарыліся сваёй вернасцю камунізму, лічылі, што яны лепшыя за астатніх плебеяў, пісалі хлусню і паўхлусню, выступалі з ёю на тэлебачанні заўсёды, калі гэтага патрабавала партый-
ная дысцыпліна. Пакуль ён быў ашуканым інтэлектуалам без унутранай дысцыпліны, эксгібіцыянісцкім крыкуном, які, як і ягоная жонка, не можа сказаць сабе, як асцярожна трэба абыходзіцца з праўдай. «Але вы ж не можаце пра гэта пісаць», заклінаў яго Лёбл, калі прачытаў рукапіс яго артыкула пра Мнячку, які год таму застаўся за мяжой, пра што ён і напісаў у артыкуле і сцвярджаў, што чалавек мае права адмовіцца і ад сваіх уладаў. «Як вы можаце сцвярджаць падобнае», гразіўся ён тады і яшчэ тэлефанаваў, каб ён, не дай божа, не надрукаваў той артыкул. Калі гэта было... недзе ў сакавіку, а ў жніўні Лёбл ужо быў недзе за аўстрыйскай мяжой, ён сам скарыстаўся правам адмовіцца ад сваіх уладаў. Ён разумеў яго, калісьці падчас таго рэжыму той доўтія гады сядзеў, але чаму такія людзі амаль да апошняй хвіліны не маглі нармальна публічна размаўляць? Але гаворка не пра іх, кожны мае права на прыватнае існаванне. Толькі ён сам для сябе думаў, што калі ў кагосьці і было нешта агульнае з тым, што за апошнія месяцы разбурылася, то ён мусіў застацца тут, хаця б дзеля таго, каб быць тут, калі нехта прыцягне яго да адказнасці. А хто быўхаця б крыху адказны за ўсё гэта, павінен быў, прынамсі, пачакаць, ці сапраўды будуць адбывацца нейкія жахі. Але пра гэта гаворка нават не вялася; няхай кожны робіць так, як хоча...
Яму не хацелася з’язджаць... па праўдзе кажучы, праз нешта іншае. Ён, які перажыў крах ужо столькіх рэжымаў, цяпер не павінен быць тут? Яго прываблівалі перавароты, выбухі, катастрофы, магчыма, таму, што ён столькі іх бачыў. Ён перажыў Мюнхен і крах дэмакратыі. Праз паўгода перажыў крах рэспублікі і ўзнікненне Славацкай дзяржавы. Праз шэсць гадоў перажыў крах Славацкай дзяржавы. Праз тры гады крах першай пасляваеннай рэспублікі, калі яшчэ існавалі палітычныя партыі. Толькі крах сталінізму, уласна кажучы, ён не перажыў той пачаў знікаць амаль незаўважна, як злодзей, якога паліцыя ахоўвае, каб ён бяспечна ўцёк.
А цяпер, калі прыйшлі рускія, ён чакаў яшчэ гучнага краху 1968 года. Той дылетанцкай, вар’яцкай і абсурднай спробы перабудаваць дом, пастаўлены лайдакамі з няякаснага матэры-
ялу, расфарбаваны паводле пажаўцелых будаўнічых праектаў з мінулага стагоддзя, у старамодным архітэктурным стылі далёкай адсталай краіны, перабудаваць пры дапамозе нейкага рэформеннага фокуса халупу ва ўлырамодны будынак, якім будзе захапляцца ўвесь свет. I ён пэўны час думаў, што гэта магчыма, усе страцілі адчуванне прапорцыяў, толькі зараз пыха, калі чалавек хоча быць роўны Богу, а Давід хоча паваліць Галіяфа, мусіла скончыцца крахам і пакараннем. Як і кожны з папярэдніх рэжымаў, праз якія ён прайшоў. Тыя крахі былі часткай свету, у якім ён нарадзіўся.
Ён ужо даўно прайшоў міма дома, у якім жыў, але быў яшчэ не гатовы вярнуцца ў сваю кватэру, мусіў яшчэ нейкі час пашпацыраваць туды-сюды, выгаварыцца, калі ўжо ўвайшоў у смак.
У нечым кожны такі гістарычны крах быў нават добры, падумаў ён, для тых, каму вызваляліся нейкія месцы, кватэры, крэслы ці фатэлі. Ім гэта было выгадна, але які сэнс быў у такіх гістарычных арэлях, на якіх адны былі наверсе, другія ўнізе, а трэція зусім з іх зляцелі, а потым усё зноўку змянілася? Але ж і пасля гэтага краху ўсё калі-небудзь цалкам зменіцца. Хоць які ў гэтым сэнс?.. Ён узгадаў рамонтніка, які выклаў яму свой погляд на гэтуто сітуацыю. Яны часта клікалі яго ў старую кватэру Ў цэнтры горада, ён заслужьгў давер за тое, што з яго маці размаўляў па-нямецку, распавядаў пра сябе, што ён венгр, а насамрэч бьгў старым трохмоўным прэшпарцам1; калі яны апошні раз некалькі месяцаў таму сустрэліся на вуліцы, і ён на ягонае пытанне расказаў, як маецца, рамонтнік праявіў да яго нейкі двайны давер і падзяліўся сваёй інтэрпрэтацыяй гістарычных пераваротаў па-славацку:
«Вы ж яшчэ памятаеце, казаў ён, як было пасля 1938 года. Спачатку мусілі з’ехаць чэхі. Колькі іх было? Пару тысяч, дзесяць тысяч, дваццаць гэтага ніхто не ведае. А хто прыйшоў замест іх? Славакі. Потым утварылася Славацкая дзяржава.