Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
ў ілюзіі польскіх інтэлектуалаў, якія, між тым, ужо страцілі іх але ж нешта можна змяніць, таму мы думаем, што ёсць нейкі сэнс біцца ў дзверы, якія цяпер ужо не цалкам зачыненыя, каб яны адчыняліся яшчэ і яшчэ крыху больш, так гаварыла ў іх наіўнасць інтэлектуалаў з часоў першай рэспублікі, калі на масавых дэманстрацыях спявалася аптымістычная песня «Калі нас пойдуць мільёны, усе супраць ветру». Аўтары той песні, Воскавец і Вэрых, ва ўсім татальна памыліліся і, калі пачаўся разбор палётаў, з’ехалі ў Амерыку, гэта была іхняя тысяча кіламетраў у іх нешта з гэтага засталося, з гэтых наіўных недарэчных уяўленняў, што калі няхай не мільёны, але нейкія большыя ці меншыя групкі інтэлектуалаў будуць ісці супраць ветру, то прасунуцца на некалькі метраў ці нават на кіламетр толькі трэба грукацца ў прыадчыненыя дзверы, і ўрэшце яны адчыняцца для новага свету, а калі аднойчы тыя дзверы разваліліся, ніякага новага свету за імі не было, толькі рускія танкі але тады катастрофа яшчэ не прыйшла, тады яны яшчэ маглі думаць, што ёсць нейкі сэнс грукацца ў дзверы, гэта пацвердзілася і на тых дваіх у Татрах: муж стрыечнай сястры быў ужо не качагарам, а юрыстам вялікага завода пад Татрамі, распавядаў яму цяпер пра арбітражныя суды, у якіх ён удзельнічаў ад імя той вялікай установы, яму толькі давялося патлумачыць, што такое арбітражны суд і чаму сацыялістычныя ўстановы вядуць паміж сабой арбітражныя спрэчкі, і хоць ён быў ужо рэвізіяніст, навучаны не толькі палякамі, але і італьянцамі, яго здзівіла, калі ён даведаўся, як працоўныя на тым заводзе хваляць часы, калі яны працавалі на ўласніка Бацю. Цяпер яму даводзілася слухаць, як у таго ўласніка ўсё працавала, як па масле, кожны мог палічыць, колькі заробіць, а цяпер быў паўсюль бардак: то матэрыялу няма, то кіраўніцтва не паклапацілася пра запчасткі для абсталявання, працоўныя стаяць побач з машынамі, не маюць працы, сварацца і згадваюць старыя часы, калі загадваў уласнік Баця... але ў той жа час у тых дваіх цалкам знікла цікавасць да дыскусіяў пра пытанні агульнага дабрабыту, яны цяпер маглі кожны год ездзіць за мяжу, першы раз паехалі на ўласнай машыне і наконт гэтага ўжо не спрачаліся у Савецкі Саюз на Каўказ, там
падняліся па Эльбрус, а апошніраз былі ў Турцыі, на Арараце ці недзе на Каракаруме, яны больш ніколі не сустракаліся летам, калі ён з жонкай прыязджаў у Татры.
Ён спыніўся на сярэдзіне прыступак паміж верхняй і ніжняй вуліцамі, пасля таго, як высветлілася, што ўяго праблемы з сэрцам, сэрца моцна грукала нават пры невялікіх нагрузках, прынамсі, так яму падавалася, таму ён і цяпер спыніўся адпачыць, і пасля ўспамінаў з Татраў раптоўна з’явіўся яшчэ адзін, пра які некалькі год ён нават не ўзгадваў. Тыя двое аднойчы сказа лі, што ўжо самы час было б узяць іх у які-небудзь нескладаны паход, куды па пазначанай дарозе яны не дойдуць, жонка адразу крыкнула: «Нефцэрка», гэта найпрыгажэйшая частка Татраў, закрыты запаведнік, без пазначаных шляхоў. «Гэта ж можна зладзіць без праблем, праўда?» звярнулася татранская стрыечная сястра да свайго мужа, і той пацвердзіў: «Канешне, без праблем», а ён на ўсякі выпадак запытаўся, ці не будзе гэта альпінісцкі паход, ён баяўся не толькі сцяжынак, што вялі над крутымі абрывамі, але не адважваўся нават прайсці па тых частках сцежак над прорвай, дзе турысты для ўпэўненасці маглі трымацца за ланцугі, жончына стрыечная сястра адказала: «Ну, думаю, метры два-тры на самым версе мы б вас спусцілі на канаце», але ейны муж завагаўся: «Ды ну, што ты, я думаю, гэта зусім не абавязкова», такім чынам, гэтая рэч была не для яго, але Зора лазіла па Татрах з маладосці, у тым ліку па непазначаных сцежках, і не баялася прорваў і поглядаў уніз, але, хоць яна была ў захапленні ад гзтай прапановы, яны павінны былі перад нядзеляй прыйсці япічэ і пра ўсё канчаткова дамовіцца, і тады жонка на яго здзіўленне сказала, што не пойдзе, бо баіцца, што гэта ўжо для яе: яна ўжо не ў тым узросце, а калі ўсе пачалі яе пераконваць і ён запытаўся, чаго яна так спалохалася і чаму не хоча ісці, яна з пачырванелым тварам павярнулася і крыкнула: «Я што павінна ісці, ты хочаш, каб я там забілася?» Ён нават не знайшоў, што адказаць, толькі са здзіўленнем слухаў, як тыя двое ўрэшце яе такі пераканалі. Раніцай у нядзелю ён завёз іх на дамоўленае месца, пасля абеду зноў сеў у машыну і аб’ехаў ці не ўсе Татры, звярнуў недзе на вясковую дарогу, цягнуўся праз
поле, пакуль не даехаў да месца, дзе павінен быў іх чакаць, яны па часе мусілі ўжо быць там, заблукалі ці> можа, для яе гэта было сапраўды занадта, падумаў ён, але нарэшце пачуў галасы. У машыне жонка з захапленнемраспавядала, якусё было неверагодна і нават з самага верху яе не давялося спускаць на канаце... але для яго гэта сапраўды было б цяжка, а той выгляд... Чаму ў яе вырвалася тое абсурднае абвінавачванне? Гэта было ў час, калі ён ужо некалькі гадоў вёў цвярозы лад жыцця, да алкаголю нават не дакранаўся, з ніякімі жанчынамі нічога не меў, жонка ні ў чым такім яго не падазравала, яны жылі спакойна... I цяпер гэты сказ усё круціўся ў яго ў галаве. Напэўна, яна спалохалася сваёй жа смеласці, у ёй узмацнілася яе гістэрычная боязь, а яшчэ і ён адгаворваў... А магчыма, і з тым сном было тое самае, падумаў ён, стоячы на прыступках, магчыма, ён таксама ўзнік з ейнай боязі, са страху, што далей ужо нічога не будзе, з панікі, што яна ўжо не паправіцца, магчыма, больш нічога не было за тым сном, пра які ён столькі напрыдумляў...
Ён рушыў далей уверх па прыступках, наверсе адразу справа жыла стрыечная сястра. Ён прызнаўся сабе, што тыя двое пераважна мелі рацыю ў іх тагачасных гарачых спрэчках, хутчэй у іх з жонкай мазгі былі памутнелыя, калі яны на ўсё сварыліся і ўсё адмаўлялі... Ну так, калі б у той час кожны сказаў сабе, што справы і так гаўно, ніхто ўжо нічога не зварухне, і калі б не было такіх дурняў, як яны, што разам з многімі іншымі ўвесь час біліся ў крыху адчыненыя дзверы, пакуль нарэшце не адчынілі іх для рускіх танкаў, ні яны абое, ні сотні тысяч іншых ніколі не трапілі б у такое балота, з якога, магчыма, ужо ніколі і не вылезуць, а тая парачка жыла б сабе далей у Татрах у адным пакоі, не мела б вялікай кватэры ў Цюрыху і не жыла б там так добра, як хацела...
А пра тое, што адказваць па тэлефоне, ён ужо не думаў. Дый усё адно не прыдумаў бы нічога. Ён пазваніў у дзверы да стрыечнай сястры.
«Ну, нарэшце, павіталася яна, адчыняючы дзверы. Мы тут сядзім і цябе чакаем». Ён штосьці прамармытаў, што прыйшоў
не так ужо і позна, але ўзгадаў, што ў гэтай сям’і кладуцца спаць неверагодна рана і гэтак жа неверагодна рана прачынаюцца, так што і вечар для іх пачынаецца раней. Густа, муж стрыечнай сястры, дапамагаў яму распрануцца са сваёй звычайнай падкрэсленай паслужлівасцю, на гэты раз без грымасы, якой звычайна паказваў, што грае ангельскага батлера. У пакоі ён яшчэ раз папрасіў прабачэння, распавёў, іпто мусіў схадзіць на пошту, а да гэтага сама менш тры гадзіны гвалтаваў мазгі думкамі, каму трэба паслаць паведамленні. I нейкіх штук дваццаць пяць, што ляжалі ў партфелі, аддаў стрыечнай сястры. Некаторы час яны яіпчэ штось абмяркоўвалі, ён спрабаваў хоць цяпер прыдумаць якую-небудзь фразу, але стрыечная сястра ўстала і заявіла: «Ну, то я патэлефаную ў Цюрых, там, відаць, ужо чакаюць». Яна назвала нумар, тады яшчэ нельга было тэлефанаваць наўпрост, яны сядзелі ў маўклівым чаканні, ён ужо ні пра што не думаў, галоўнае, што хутка гэта ўсё скончыцца, нарэшце зазваніў тэлефон, стрыечная сястра адказала і праз момант прамовіла: «Так, ён тут, зараз табе яго дам», і працягнула яму трубку. «Ало», адказаў ён. Ён нібы толькі ўчора чуў гэты голас у тэлефоне, такая знаёмая была інтанацыя, кожнае рэзкае «р» і цвёрдае вымаўленне, якое звьгчайна бывае ў людзей, якія шмат гавораць па-чэшску, хоць яна са сваім мужам з Прагі ніколі па-чэшску не размаўляла, наадварот, муж гаварыў па-славацку з вялікай колькасцю часам трохі смешных, але заўсёды адных і тых самых памылак. Адразу пасля першых словаў, вымаўленых тым дрыготкім голасам, яму стала лягчэй, ён адчуў, што гаварыць нейкую фразу, якую ён спрабаваў знайсці ў галаве, яму не давядзецца натуральна, што пасля як патэлефанавала стрыечная сястра, у яе ўзнікла цэлая гара ўспамінаў, ужо забытых і яіпчэ свежых, размазаныя цені набылі больш дакладныя абрысы і ажылі, і ўсё гэта склалася ўсярэдзіне яе ў словы, якія цяпер ліліся патокам, яна гаварыла без прыпынкаў, адрывістымі і блытанымі сказамі, з усяго гэтага моўнага патоку ён запомніў толькі, піто, калі яна была япгчэ маладая, Зора пачала хадзіць з ёю ў горы, і калі б не яна, стрыечная сястра, напэўна, ніколі не занялася б альпінізмам і не шукала б пасля вучобы месца
ў Татрах, ён так разгубіўся, што ўсё астатняе прапусціў міма вушэй, потым хуткасць яе словаў пачала запавольвацца, голас задрыжэў, быццам яе расчулілі ўласныя словы, цяпер, напэўна, быў самы час сказаць нешта, падумаў ён, але яна зноў пачала гаварыць, гаварыла ўжо раўней і, бадай, спакойна што ён не мусіць нічога казаць, яна добра разумее, у якім ён стане, і ці можа яна нешта зрабіць дзеля яго, што-небудзь яму даслаць, і тады ён нарэшце без раздумвання здолеў вымавіць:
«Так, можаш даслаць мнетацытын...» «Тацытын..вядома, абавязкова дашле, яна яшчэ нешта гаварыла, а потым толькі папрасіла паклікаць сястру, ён вярнуў трубку стрыечнай сястры, якая ўвесь час стаяла побач, тая яшчэ пра нешта ў яе пыталася, напэўна, пра дачку, якая жыве цяпер у Цюрыху, але ён перастаў ужо слухаць, ён думаў, што тацытын яму якраз падышоў бы, ён і раней аірымліваў ад яе гэты транквілізатар, ды і жонка часам брала таблетку... Ён адчуўтакую стомленасць, як пасля вялікай працы альбо пасля моцнага ўзбуджэння, ці быццам толькі што праглынуў таблетку тацытыну; уласна кажучы, яна і не хацела гаварыць менавіта з ім, хіба што хацела каму-небудзь распавесці ўсё, што назбіралася ў яе на душы, а гэта яна магла расказаць толькі яму. .
Стрыечная сястра паклала трубку, штосьці сказала мужу, напэўна, нешта пра іх дачку ў Цюрыху, потым павярнулася да я го і, сказаўіпы, што прынясе вячэру, пайшла на кухню. Застаўшыся з ейным мужам, ён не адразу зразумеў, што той нешта яму гаворыць, ага, той толькі на святы паедзе да сваякоў, але потым адразу вернецца... відаць, ён хацеў ўдакладніць, чаму не будзе на пахаваяні, але ж ён не павінен яму нічога тлумачыць, ён ніколі не быў ні на адным сямейным пахаванні, ніколі не прыходзіў нікуды з жонкай, стрыечнай сястрой, для яго ўсё гэта было 6 стратай часу, вось і цяпер ён адразу пасля Калядаў мусіць вярнуцца дадому, яго тут чакаюць матэматычныя кнігі, некалькі ўраўненняў, якія, як ён сам сказаў, ніхто яшчэ не рашыў, таму на іншае ў яго не было часу, хіба што на спартыўныя прагулкі, каб трымаць сябе ў кандыцыі. Ну, ясная рэч, з разуменнем пагадзіўся ён, пасля гэтага яны ўжо сядзелі моўчкі, пасля тэлефанавання