Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
незнаёмец праз момант ужо вёў яго ў будынак, дзе калісьці працаваў рэдактарам яго бацька, паказаў ахоўніку пастанову аб канфіскацыі будынка, дзе падчас вайны выходзіў часопіс улады, ахоўнік толькі паціснуў плячыма, адчыніў ім дзверы ліфта і сказаў, што рэдакцыя знаходзіцца на трэцім паверсе, там завёў яго ў кабінет галоўнага рэдактара, ён падумаў, што зараз той сядзе і пачне арганізоўваць астатніх, рыхтаваць газету, але незнаёмы не сеў, дастаў з партфеля брашурку, кінуў яе на стол са словамі: «Гэта новая праграма ўлады, падзяліце яе на дзве часткі і ў вас запоўненая палова нумара, а навіны паслухаеце па радыё», яшчэ даў яму тэлефонныя нумары нейкіх наборніка і вярстальніка і ўжо збіраўся пайсці, бо мусіў яшчэ шмат чаго заснаваць і арганізаваць. Ён застаўся адзін, адзін на ўвесь паверх, адзін ва ўсім памяшканні, прайшоўся па ім і ўбачьгў, што нідзе няма ніводнага радыёпрымача, відаць, ахоўнік усе знес, пабачыўшы загады на развешаных плакатах. Ён збегаў дадому, паведаміў радасную навіну, што мае першуто ў жыцці працу і ўжо нават пачынае працаваць, загарнуў у абрус невялікае радыё, якое яны не аддалі, засеў у кабінеце, дзе калісьці даўно працаваў яго бацька, пачаў чытаць праграму ўлады, але штучныя штампы былі такія нуцныя, што ён адлічыў палову старонак і гэтым пазначыў канец першай чыткі для першага нумара «Праўды», потым ён слухаў навіны па радыё, франтавыя і іншыя, яшчэ і перадавіцу набраў, нешта пра тое, што новая газета ідзе ў вашы дамы, радуйцеся, патэлефанаваў наборнікам, стаяў побач з імі ў наборным цэху, бо раніцай ужо нехта паклапаціўся пра разносчыкаў газет, так і пачалася яго кар’ера.
У «Праўдзе» ён затрымаўся не надоўга, хоць і паспеў сам уладкаваць некалькі знаёмых рэдактарамі, але там кожны павінен быў мець на вачах шчыльныя шоры. Неўзабаве пачалі выходзіць і іншыя газеты, яму прапанавалі месца ў незалежным штодзённіку «Славацкае адраджэнне», і калі праз тры гады штодзённік за яго незалежнасць забаранілі, яму прапанавалі месца ў камуністычным штодзённіку «Праўда», а калі звольнілі і адтуль, бо ён не быў членам партыі, прапанавалі месца загадчыка літчасткі ў тэатры, а калі выгыалі і адтуль за рэвізіянісцкую
драматургію, прапанавалі пісаць пра літаратуру ў навуковым інстытуце, а калі праз доўгі час як контррэвалюцыянера і адтуль звольнілі, ужо ніхто нічога яму больш не прапаноўваў, ды ён і не шукаў нічога, бо ўсё адно нічога, што ўмее рабіць, не знайшоў бы. I ўсё ж датуль яго заўсёды нехта некуды нрасоўваў, а нават калі аднекуль выкідвалі, было дастаткова крыху пачакаць, пакуль зноў некуды прасунуць. А хто мог бы дапамагчы яму за мяжой? Там ён быў бы разгублены і бездапаможны.
Ён меў тады нейкую такую цвёрдую ідэю, якая цяпер падавалася яму вельмі смешнай. Уяўляючы сябе за мяжой, ён заўсёды, бог ведае чаму, бачыў сябе перад мікрафонам, як дыктар на радыё. Дзесяцігоддзямі ён нешта пісаў, пра ўсё, што заўгодна, але за мяжой там бы ён мог быць толькі дыктарам на радыё, і баста. Ды ён на гэтым не вельмі настойваў. Тут, дома, у яго заўсёды будзе магчымасць перакладаць, думаў ён. Дык навошта кідацца ў невядомае?
Ён і дыктар на радыё?.. Гэта была немагчымая, проста ідыёцкая думка. Яшчэ ў школе дзеці смяяліся, як ён картавіць, і калі пазней нехта хацеў яго спарадыяваць, зрабіць гэта было вельмі проста: трэба было як мага больш дэфармавана вымаўляць кожнае «р», а астатнія з гэтага пацяшаліся.
I калі на дыскусіі ці сходзе ён уставаў і пачынаў гаварыць, заўсёды пасля другога сказа яму крычалі: «Гучней, нічога не чуваць», ён быў няздольны праартыкуляваць выразным і роўным голасам ніводнага сказа. I ягонае вымаўленне мела ўсе рысы горада, у якім размаўлялі на чатырох мовах, а правільнае, класічнае вымаўленне было забраніраванае за людзьмі, якія прыехалі ў гэты горад здалёк і ўжо ў сталым узросце... Дыктар на радыё гэта было прыкладна тое самае, як, бывала, перад сном у цемры ён уяўляў сябе таксістам ці афіцыянтам у буфеце.
Ды і як ён мог думаць пра гэта сур’ёзна, калі тут яшчэ ягоная жонка... Аднойчы яна сказала: «Калі хочаш з’ехаць, я таксама паеду, але ўсё арганізаваць павінен ты, гэта будзе твой клопат». Дала ведаць, што не будзе стаяць у яго на дарозе. I ведала, што ён не будзе прасіць у яе немагчымага. Як ён мог прасіць, каб яна з'ехала з ім у свет? Яна была чалавекам, якога нельга
перасадзіць у іншае месца. Яна была кветкай, якая загінула б на іншай зямлі.
Паступова ён пачаў разумець, што ўсё, што ён казаў тады сам сабе чаму трэба застацца, было яе аргументамі, Ён толькі паўтараў, бо думаў так, як яна, нават ейнымі словамі. Трэба застацца, магчыма, яшчэ атрымаецца нешта захаваць... яна заўжды так казала і паводле гэтага дзейнічала, яшчэ пісала і выступала, калі ён ні пра што такое нават не думаў. Але ў пэўным сэнсе яна мела рацыю, падумаў ён. Калі чалавек разам з кімсьці за нешта адказвае, яго сабачы абавязак аддацца на волю лёсу, несці сваю скуру на кірмаш гэта былі яе словы, яе пазіцыя. З’ехаць гэта была здрада ў дачыненні да тых, хто застанецца, так яе выхавалі, такім было яе жыццёвае крэда. Яна не магла здрадзіць яму. А ён прыстасаваўся. Паўтараў тое, што, на ягоную думку, сказала б жонка. Быў быццам яе двайніком, мусіў застацца з ёй побач. I гэтым усё было вырашана.
I гэтае рашзнне пасунула яго далей, гэты раз ад яе. Ён не вінаваціў яе ў гэтым, бо яна ні пра што не ведала. Ён не мог іначай. Яе жыццё было і яго жыццём. Ён не існаваў у адзіночным ліку. Дагэтуль.
Ён вярнуўся ў сучаснасць. У любым выпадку цяпер усё адно, чаму яны тады не з’ехалі. Цяпер яна сышла, а ён застаўся. Гэта выклікала ў яго трывогу, а цяпер, пасля доўгіх разважанняў, і стомленасць. У яго ёсць кватэра і ашчадныя кніжкі, напэўна, так нават лепш, чым прадзірацца праз гушчар незнаёмага свету. Ён быў стомлены і больш не хацеў ні пра што думаць.
Быў самы час пайсці на кухню, выпіць снатворнае і легчы.
А заўтра раніцай ён паклапоціцца пра аўтобус. I здыме тую карціну. Ды, напэўна, з’явіцца што-небудзь яшчэ, што трэба вырашыць. Яшчэ добра, што яму ўвесь час ёсць чым заняцца. Да пахавання.
Трэці дзень
Ноччу ён раптоўна прачнуўся, спаў надзіва дрэнна, нешта ў ім і ў сне не спала, працавала, ён зразумеў гэта, калі паглядзеў на гадзіннік і ўбачыў, што ўжо амаль чатыры, сярэдзіна ночы, уставаць яшчэ зарана. Ён адчуваў, як нешта віруе ў яго ў галаве, не ведаў, што гэта адгалоскі сну, канец забытае мроі ці ўжо ява. Гэта тычылася пахавання, але нікога вакол сябе ён не бачыў, відаць, гэта ўжо быў не сон, ён слухаў гучанне словаў, меладычныя сказы, гучную дэкламацыю. Ён яшчэ не мог разабраць словаў, але ўжо зразумеў прафесар чытае прамову на пахаванні. Чуў яго мяккі, элегантны, упэўнены голас, які з дакладнаю інтанацыяй выдзяляе асобныя сказы. Голас разліваўся ў паветры, звяртаўся да яго, у гэтым голасе было нешта прызыўна-ўзнёслае, ён гаварыў пра выбітную асобу, якая пакінула трывалы след, па-майстэрску ўзбагаціла, упісалася ў... з павагай схіляем перад...
Ён ужо зусім прачнуўся, але па-ранейшаму ляжаў у цемры, у ім узнікалі ўсё новыя і новыя ўзнёсла-высокія словазлучэнні, толькі накіды, быццам кароткія нататкі, ключавыя словы, а не доўгія цзлыя сказы, якія ён выдумляў сам, але чуў, як яны гучаць голасам прафесара, менавіта так і трэба прамаўдяць над труной, толькі раптоўна голас аціх, вычарпаў усе пахвалы, бо шмат гаварыць іх не трэба, але заканчваць было яшчэ рана, заўчасна скончылася адко жыццё. У ім было яшчэ нешта, трэ6а было яшчэ нешта дадаць. Але гэта ўжо дадасць нехта іншы.
Але ж і апошнія два-тры гады былі часткай яе жыцця. I пра іх нічога не трэба казаць? Толькі праз тое, што яна ўжо не бы ла асобай, велічынёй, а проста чалавекам? За тое, што ўжо не
друкаватііся ейныя пераклады ці артыкулы, а прыходзілі хіба што фармуляры на падпісанне скасаваных дамоваў. Проста яе жыццё набыло іншы змест. Калі яны сюды пераехалі, яна цэлымі тыднямі абстаўляла кватэру. Гэта наогул была першая ў ейным жыцці кватэра, якую яна абставіла ўсю сама, датуль у яе быў вялікі пакой у бацькоўскай хаце, з відам у сад, і мэбля была бацькоўская, прынесеная з іншых пакояў, і потым у горадзе, у кватэры, дзе ён жыў з маці, а спачатку яшчэ і з братам, яна абсталявала толькі адзін пакой. А ў гэтую новую кватэру яны прывезлі і частку мэблі з яе бацькоўскага дома, і болыпасць з ягонай кватэры, яна хадзіла па крамах і яшчэ шмат усяго дакупляла. Тыдні тры ў гэтую кватэру не дазвалялася заходзіць нікому, апроч стрыечнай сястры, якая ўвесь час здзіўлялася, як страшэнны вэрхал набывае выгляд нармалёвай кватэры. На вялікіх вокнах не было штораў яна набыла ў крамах тоўстыя рознакаляровыя шторы і белыя празрыстыя фіранкі. I паўсюль у пакоях з’явіліся розныя мэблевыя аксесуары. Новы шведскі пыласос. Урэшце гэта была яе кватэра, такая, як яна сабе ўяўляла. Заставалася толькі памыць вокны і аконныя рамы, пачысціць пыласосам падлогу, вымыць паркет. А ўжо тады маглі прыходзіць першыя госці. I з таго часу жонка трымала кватэру ў такім парадку, быццам сама была служкай нейкай педантычнай паненкі. Але да кватэры належала яшчэ і частка сада на рагу за домам. Здавалася, яшчэ з дагістарычных часоў там расло пустазелле, трава і ўсё, што туды заносіла ветрам. Толькі ў са • мым канцы сада раскінулася магутная разложыстая груша, але ўвосень на ёй гойдалася хіба што некалькі кіслых пладоў. У садах крыху вышэй на ўзгорку і з абодвух бакоў былі дагледжаныя газоны, за адным плотам доўтія зараснікі бэзу, якраз тады, як яны пераехалі сюды, бэз расквітнеў блакітна-фіялетавымі кветкамі і па вечарах іх моцны пах разліваўся ў абодвух задніх пакоях. Ён прывёў сюды знаёмага з дзяцінства Карла Вэйсбергера, які з часам стаў некім накшталт садовага архітэктара спачатку вывучаў права, пасля вайны знайшоў месца ў французскім інстытуце культуры, а пасля перамогі працоўнага народа яго пасадзілі як французскага шпіёна. Выйшаўшы на волю, ён развозіў смецце
і гной, але праз некалькі гадоў у мясцовым батанічным садзе дапрацаваўся да спецыяліста. Карл агледзеў іхнюю частку сада спачатку з балкона, потым спусціўся, сям-там вырваў крыху травы і пустазелля, патыкаў пальцам у зямлю і нарэшце параіў наогул не саджаць кветак моцны дождж усё адно іх змые з пагорка, дый зямля цвёрдая, як камень, на адхоне ў зямлю трапляе мала вады, лепш за ўсё пасадзіць кусцікі, дзякуючы ім сад набудзе адзіную архітэктуру, Карл напісаў ім лаціііскія назвы кустоў, патлумачыў, што яны патрабуюць мала вады і нармальна пераносяць моцнае сонца. «А альпійская горка?» спытала жонка, альпійская горка ўжо была зафіксаваная ў яе ў галаве, як абавязковая частка сада. Ага, невялікую альпійскую горку можна зрабіць, але як мага ніжэй, і Карл напісаў назвы патрэбных кветак. Але спачатку пасадзіць кусты або зрабіць альпійскую горку нідзе было немагчыма, бо ўсё зарасло высокай густой травой і пустазеллем, жонка мусіла ўсё павыкарчоўваць рыдлёўкай, адгаварыць яе было немагчыма, яна капалася ў садзе, быццам гэта была яе новая жыццёвая мэта, часам жонка вярталася ў кватэру ўвечары такая змораная, што адразу клалася спаць. Ён дапамагаў пасля моцных дажджоў, калі са змоклай зямлі хоць крыху лягчэй выкарчоўвалася пустазелле. Паступова ён пачаў вазіць Зору ў вялікія гарадскія садаводствы, з кустоў, назвы якіх напісаў Карл, яны не знайшлі амаль нічога, набывалі тое, што траплялася на вочы, калі прадаўцы пацвярджалі, што гэтыя расліны вытрымаюць шмат сонца і няякасную глебу, такіх кустоў яны знайшлі зусім няшмат кусты галоўным чынам прадавалі вясной, а тады яны яшчэ не пераехалі ў гэтую новую кватэру з садам, такім чынам яны прывезлі яшчэ і нейкія танюткія дрэўцы, пасадзілі іх, але ўжо праз год пераканаліся, што з усіх дрэўцаў прыжылося толькі адно. Яны пачалі хадзіць па агародніцкіх кірмашах, дзе набывалі і кветкавыя флянсы, і насенне, і самі кветкі, а для альпійскай горкі цэлыя купіны моху з маленькімі белымі і сінімі кропкамі чагосьці, што на выгляд нагадвала кветкі, пры гэтым яны стараліся набываць кветкі, якія квітнелі б у розныя часы года. А пакуль жонка карчавалапустазелле, ён хадзіў па кнігарнях і шукаў самыя розныя кнігі пра сад