Сем дзён да пахавання  Ян Рознэр

Сем дзён да пахавання

Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
104.22 МБ
грабскай перыферыі, і праз тую сітуацыю не маглі дазволіць і гэтуто п’есу. Усё гэта падсумавалі і такім чынам атрымалася рэвізіянісцкая драматургія, і спектакль забаранілі. Такім чынам, выпала і югаслаўская п’еса.
Ідыёты, зноў раззлаваўся ён. Устаў з-за пісьмовага стала, знайшоў пластмасавую палівачку і на кухні набраў у яе вады. Учора ён не паліваў кветак ні тых, што трэба паліваць кожны дзень, ні тых, што патрабавалі асабліва шмат вады. Ён узяў паперку з інструкцыяй і пачаў з жончынага пакоя. Асаблівую ўвагу трэба было звяртаць на кактусы, каб вада з іх вазонаў не палілася на паркет. Ён зноў наліў вады ў палівачку, паліў каля століка пры жончынай канапе вялікі вазон, што ўсмоктваў ваду, як губка. Стоячы над тым вазонам, ён загледзеўся на карціну Вэйнера-Краля, якая вісела над жончынай канапай. Гэтая карціна нервавала яго з таго самага моманту, як жонка яе там павесіла, толькі ён ніколі не казаў ёй пра гэта. Цяпер яму прыйшло ў галаву, што ён можа гэтую карціну зняць. Заўтра ж ён так і зробіць. Пры тым, што сам дазволіў жонцы набыць і павесіць яе над канапай. Для жонкі гэта быў напамін пра маладосць. Напамін пра леснічоўку, дзе яна звычайна бавіла лета. I аднойчы Зора лаказала яму папялішча, дзе калісьці бы ла хата. Потым яны амаль гадзіну ішлі адтуль сцежкаю па крутым, абрывістым схіле. Ён ненавідзеў такія сцежкі, з якіх можна было скаціцца ўніз. Але яны здолелі прайсці і ўрэшце выйшлі ў даліну. Яна завяла яго на месца, адкуль бясконца далёка спускаліся лясы і ў самым нізе была асветленая сонцам вёска, некалькі адносна вялікіх кропак. I той выгляд з гары далёка ў даліну з вёскай дробнымі кропкамі за лясамі быў намаляваны на карціне. У пэўным сэнсе гэта была дасканала намадяваная краіна, ніякай халтуры. Толькі ў самым нізе, дзе чарната лясоў межавала з асветленай сонцам вёскай, перад дрэвамі быў быццам закапаны жаночы тварык, малады, свежы, вусны яафарбаваныя ружовым, падобны да парцалянавай лялькі, ён свяціў з чарнаты дрэў нават у рэалістычную карціну яму абавязкова было ўпіхнуць свой асабісты сімвал, таемны шыфр, на гэтай карціне быў твар Альмы, жанчыны, якая пра яго клапацілася, і іх прывяла да
яго, ягоная Беатрычэ, толькі год на дваццаць маладзейшая. Кожны, хто глядзеў ла гэтуто карціну, адразу мусіў падумаць: «Ага, гэта ягоная палюбоўніца», і намаляваны той твар быў недарэчна, у самым цэнтры карціны. I гэта яго нервавала. Заўтра ж ён гэтую карціну здыме.
Яго карціны, якія яны бачылі ў знаёмых, заўсёды ім падабаліся. Сваёй незвычайная лірычнасцю. Але ў ягоным атэлье нічога падобнага яны не знайшлі, таму кожны раз проста набывалі, што было.
Так, Альме трэба даслаць паведамленне. Апошнія гады яны сустракаліся з ёй даволі часта. Яна мела нейкія невядомыя кантакты, і ў яе знаходзіліся кнігі і часопісы з эміграцыі. Праз гэта яе ўжо некалькі разоў выклі.калі ў Службу бяспекі. Яна кожны раз падрабязна распавядала яму пра гэта, а ён быў проста шакаваны тым, як фантастычна яна заўсёды ўмела выкруціцца. Пакуль жонка аднойчы не сказала яму: «Не будзь такі наіўны, ніхто не верыць ні адзінаму ейнаму слову, але, прынамсі, у органах ведаюць, для каго прыходзяць гэтыя газеты і часопісы, хто іх распаўсюджвае і, паводле кола ейных знаёмых, яны могуцьузяць усіх, да каго гэтыя газеты дойдуць. Яны ведаюць усё, што ім трэба». Напэўна, яна мела рацыю. Ен вярнуўся да пісьмовага стала і напісаў на канверце імя і адрас Альмы. Дваццаць шэсць.
А мастак? Яны былі ў яго якраз пасля таго, калі загінулі жончына пляменніца з сяброўкай. Выбралі нейкую карціну і ўжо збіраліся пайсці, як мастак выцягнуў аднекуль іншую падаруяак для яго жонкі. На карціне былі дзве дзяўчыны, якія сутаргава, з апошняе сілы, трымаліся за стромую сцяну. У яго закружылася галава такім рэальным было ўражанне вышыні на малюнку. Жонка пазірала на карціну, спачатку нічога не разумеючы, быццам не хацела верыць, што мастак хоча падарыць ёй малюнак, на якім адлюстравана апошняя хвіліна жыцця пляменніцы і ейнай сяброўкі, потым яна ціха ўскрыкнула і зарыдала, яе душыў плач, ад шоку яна была як непрытомная, не развітаўшыся, кінулася з кватэры і пабегла ўніз па лесвіцы, быццам хацела ўцячы ад гэтай фантасмагорыі. А мастак проста
хацеў паказаць, што думаў пра яе, што разумее ейныя пачуцці. Дваццаць сёмае імя.
Ну, калі ўжо пачаў, дык трэба і скончыць апошняе месца працы. Ён быў упэўнены, што адтуль не выцягне ніводнага імя, хоць на працы ў навуковым інстытуце Славацкай Акадэміі Навук ён правёў адзінаццаць год больш чым дзе. 3 той працы ён ніколі не мог забыцца на доўгі вялікі кабінет: каля адной сцяны ў ім сядзелі дзве сакратаркі, на ўсю даўжыню стаялі два сталы, і кожныя тры-чатыры месяцы сюды прыходзілі на сход трыццаць пяць сорак навукоўцаў, якія працавалі ў інстытуце. Кожны меў нейкае вялікае заданне, і на сходзе тыя, хто павінен быў ужо скончыць, дакладвалі, чаму яшчэ не скончылі. А пасля звычайна пачыналася якая-небудзь навуковая дыскусія, ён памятаў толькі першую, пра перыядызацыю літаратуры: сучасная літаратура на гэтых землях пачалася ў дзевяностыя гады дзевятнаццатага стагоддзя, калі пачала ўзнікаць паэзія новага тыпу, ці ў 1918 годзе, калі цалкам змянілася становішча літаратуры. Каля таго вялікага кабінета знаходзілася канцылярыя дырэктара і сакратара інстытута. Напэўна, за паўгода да таго, як яго звольнілі, яны пераехалі ў адрамантаваны будынак, дзе ўжо быў адзін кабінет на дваіх, адзін мусіў прыходзіць на працу да абеду, другі пасля, дый тое не кожны дзень. Таму і калі ён толькі паступіў на працу, і калі яго звольнілі, ён болыпасць вучоных ведаў толькі ў твар. А калі каго і ведаў трошачкі лепш, то гэта быў знаёмы з мінулага, а ў інстытуце пазнаёміцца з кімсьці бліжэй магчымасці ўжо не было. Ён узгадаў Дзюру ПІпітцэра, які да таго, як стаў навукоўцам, быў журналістам, той аднойчы спытаўся ў яго ў тым новым будынку: «А што ты будзеш рабіць, калі цябе звольняць?» Ён быў крыху здзіўлены, што той з такой упэўненасцю пра гэта кажа, але адказаў з такой жа ўпэўненасцю: «Ну, як што, перакладаць». Яго знаёмы ўсміхнуўся: «А ты думаеш, табе дадуць?» Ён зноў здзівіўся: «Ну, перакладаць прынамсі...» але знаёмы па-ранейшаму ўсміхаўся, таму ён нават не скончыў сказа, што, маўляў, перакладаць прынамсі не забаронена нікому. Сапраўды, Дзюра ПІпітцэр ужо не працаваў у інстытуце, калі яго адтуль звольнілі. Калі ён пайшоў
і як? Дзіўна, усяго толькі тры гады прайшло, а ён ужо не можа ўзгадаць. Калі памерла маці, Дзюра быў адным з двух знаёмых, хто напісаў яму ліст. Варта было б паслаць яму паведамленне пра смерць жонкі. Але ў тэлефонным даведніку яго ніколі не было. У сваім нататніку ён таксама яго не знайшоў. Варта было б каму патэлефанаваць і запытацца. Але ён не будзе гэтага рабіць. Ну, значыць, не... Ага, але ж туды ўладкавалі і Штэўчэка, колішняга галоўнага рэдактара «Культурнага жыцця», яго жонка была тады ў рэдакцыйнай радзе і, пакуль атрымлівалася, ахоўвала яго, ды і сам ён часта пісаў у той часопіс. Праз пастаянныя спрэчкі з цэнзурай і з высокім начальствам Штэўчэк зарабіў інфаркт, а калі выйшаў са шпіталя, яго ўзялі ў інстытут на спакайнейшае месца. За адно толькі сядзенне ў рэдакцыйнай радзе, за тое, што жонка заўсёды падтрымлівала яго, ужо варта было б даслаць і яму жалобнае паведамленне. Варта было б, але ён не пашле, бо разам з тым узгадаў, іпто яму гаварылі многія у пэўны час ім стала прыкра чытаць газеты, што той колішні рэдактар надрукаваў вялікую і вычарпальную самакрытыку, пачынаючы ад свайго пралетарскага паходжання, якому ён доўгі час бьгў верны, пакуль не перайшоў на ўхілісцкія пазіцыі. Чытаць гэтага яму не хацелася. У жалобным паведамленні ён мог бы ўбачыць іранічны напамін з мінулага, які ён хацеў бы сцерці. Лепш было б паслаць паведамленне дырэктару інсгытута, які калісьці і прапанаваў яму гэтае месца і заўсёды вельмі добразычліва рабіў заўвагі за тое, што ён не выконвае сваіх заданняў, але той дырэктар сядзеў і ў камісіі, якая прымала рашэнні аб звальненні, відаць, ён нічога зрабіць не мог: прыйшла папера зверху, але калі яны часам сустракаліся на вуліцы, колішні дырэктар заўсёды вітаўся з ім так, быццам яны калісьці страшэнна даўно хвілін пяць паразмаўлялі на якім-небудзь сімпозіуме. А потым яшчэ... у часопісе таго інстытута пачаў выходзіць цыкл артыкулаў пра яго, кожная частка старонак на трыццаць, хтосьці гірынёс яму першую частку, ён зазірнуў там было нешта звязанае з Сартрам, відаць, той малады асёл, якога ён ведаў, выкрываў яго ў прыхаваным экзістэнцыялізме і бог ведае яшчэ ў чым. I гэта пры тым, што сам ніколі не чытаў ніводнай тэарэтычнай кнігі
Сартра, словы пра індывідуума і пра ўласны праект будучыні і магчымасці выбару былі для яго чужыя. Паводле яго жыццёвага досведу, будучыню вызначылі падзеі і абставіны, і дазваляць сабе вольны праект уласнага шляху было б раскошай, якой лёс яму не дазволіў, але пра такія дробязі гаворка не вялася, калі яго аднойчы выгналі, то навуковае быдла магло распускаць пра яго якія заўгодна навуковыя плёткі, тым самым выслужваючы сабе ступені дактароў ці кандыдатаў навук, яны маглі падлізвацца, казаць, які ён важны, ніхто дагэтуль не цікавіўся ім так падрабязна, ніхто не зрабіў дагэтуль кар’еры на ягоным карку, але прапанова гэтага артыкула, напэўна, сыходзіла ад колішняга дырэктара, і хтосьці проста згадзіўся распрацоўваць гэты праект у якасці свайго доўгатэрміновага задання. I яшчэ з не меншай злараднасцю ён узгадаў, што ўжо пасля той чысткі парадкі ў інстытуце сталі як у казарме, магчыма нават з кантрольнымі гадзінамі, прынамсі, ён ведаў, што калі хтосьці збіраўся адысці некуды ў працоўны час, дык мусіў напісаць заяву, куды, навошта і на колькі, а вахцёрка адзначала дакладны час вяртання. Усё гэта было не для яго.
Такім чынам, ніводнага імені... Але ён, напэўна, ішоў няправільным шляхам. Ён жа шукаў імёны не на сваё пахаванне. Трэба было ўзгадаць месцы, дзе працавала жонка. Ейныя месцы працы... 3 таго часу, як яны пазнаёміліся, жонка адносна нядоўга была пазаштатнай рэдактаркай у выдавецтве. 3 таго часу на вольных хлябах. А з таго выдавецтва ён ужо выпісаў Габу Рапаша... і адну перакладчыцу, што прынесла ягонай жонцы аж тры прапановы перакладаў пры ўмове, калі яна знойдзе імя, і яны аднойчы перад абедам выпілі з ёй амаль цэлую бутэльку «Метаксы»... і яшчэ адну, у якой быў муж з лядоўняй, яе ўжо тады таксама адтуль звольнілі. Фэрэнчык, адзін з двух галоўных рэдактараў, сведка з боку жонкі на іхнім вяселлі, цяпер ён дасылаў ёй паведамленні пра скасаванне перакладчыцкіх дамоў... I раггтам у памяці ўсплыло, што якраз у той час, калі жонка працавала пазаштатнай рэдактаркай у выдавецтве, там сядзеў і доктар Фэлікс, той прафесар з універсітэта, які лічыць за гонар... перад гэтым яго выгналі з універсітэта на пачатку