Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Кабінет дзяжурнага лекара для яго на хвілю ператварыўся ў кабінет доктара Калігары. Ён запытаўся: «Яна расказала табе гэта на калідоры?» «Не, у палаце, тыя ж дзве пацыенткі таксама чулі». «Дык яна і ім расказвала?» «Яна распавядала мне, але і яны абедзве былі ў палаце».
Нарэшце ён зразумеў. Напэўна, яго неяк кранула і пакрыўдзіла тое, што жонка не сказала яму пра гэта ні слова. Стрыечнай сястры распавяла, пацыенткі маглі слухаць таксама, толькі ён нічога не ведаў. Запавет з іншасвету. I зноўку не адразу ён узгадаў, што сон датычыўся і яго. Напэўна, таму жонка і не магла яму расказаць. Калі яна ўжо чакала, што сон спраўдзіцца... дык мусіла чакаць, што здзейсніцца і другая частка... натуральна, яна не магла сказаць яму ані слова. Але цяпер ён ужо разумеў, чаму ёй падалося ў той дзень падазроным, калі ён усцешана сказаў, што дзяжурны лекар павіншаваў яго з паляпшэннем аналізаў крыві, а яна, быццам не паверыўшы, перапытала: «Сапраўды?» I пазней, калі ён сказаў, што раніцай прынясе піжаму, спытала: «А што, са мной ужо так дрэнна?» бо была ўпэўненая, што сон здзейсніцца.
Нічога іншага яму не прыйшло да галавы, апроч «у гэта сапраўды немагчыма паверыць». Ён узгадваў апошнія гадзіны, калі сядзеў побач з ёю, цяпер усё падавалася паўрэальным. Штосьці з ёй адбывалася, пра што ён нават не здагадваўся. 3 глыбіняў душы ўзнікла нешта далёкае, ён пачакаў, пакуль згадка набудзе больш выразны выгляд, але тым часам зазваніў тэлефон стрыечная сястра сказала, што павінна зараз жа ісці да нейкага хворага, якога раніцай аперавалі. Ён хутка надзеў зімовае паліто, яны спусціліся ўніз, а на двары жанчына нагадала: «Не забыўся наконт вечара?» He, не забыўся. Каля дзвярэй, праз якія яны ўваходзілі ў шпіталь, яна яшчэ раз кечакана
нагадала: «I галоўнаму лекару таксама дашлі паведамленне». Ён паглядзеў на яе здзіўлена, няўпэўнена пакруціў галавой, але яна рашуча сказала: «Ну, проста дашлі. Ён зрабіў усё, што мог». I знікла за дзвярыма. .
Вуліца, на якую ён выйшаў са шпіталя, была брудна-шэрая, быццам яе аблілі памыямі. А ўчора ў такі самы час, падумаў ён, свяціла сонца... не, у гэты час учора было тое самае, а гадзіны праз дзве, ка лі ён выйшаў з морга, слаба свяціла лімоннае сонца.
Ён не скажа стрыечнай сястры пра свой досвед, які яму раптам ўспомніўся. Даўно, вельмі даўно ён не ўзгадваў пра гэта. Гэта таксама быў такі ж дзіўны сон яго маці. Напэўна, тыдні за два да таго, як памёр ягоны бацька, ёй снілася, што ён хворы на сэрца і што праз гэта памрэ. Пра сон яна бацьку не гаварыла, але адправіла яго на абследаванне, там прапісалі нейкія лекі для сэрца, і маці супакоілася і пра сон ужо не ўспамінала. Расказвала пра яго ўжо пасля, як бацька памёр, і заўсёды са слязьмі дадавала, што яна вінаватая ў гэтым. Але ён не памятаў, у чым была яе віна. Незадоўга да смерці бацька ў якасці журналіста здзейсніў вялікае падарожжа ў Туніс, магчыма, яна думала, што не павінна была яго адпускаць, павінна была адгаварыць яго, расказаць пра той сон, там жа было вельмі спякотна, што дакладна паўплывала на яго стан, магчыма, яна думала пра гэта, калі зноў і зноў паўтарала, калі сварылася на сябе, што гэта была яе віна, ён ужо не памятаў. Магчыма, маці той сон нават крыху выдумала. Яна была тады крыху не ў сабе, можна нават сказаць, не зусім сябравала з галавой. Таму пазней ён пачаў думаць, што ёй снілася не зусім тое, пра што яна потым увесь час распавядала. Толькі для самой маці гэты сон застаўся сапраўдным. Яна пачала чытаць містычныя кнігі. Але і гэта праз пэўны час прайшло. Наваліліся праблемы, як пражыць з дваімі дзецьмі (брату тады было Дзевяць, а яму дванаццаць) на пенсію за бацьку, які памёр даволі малады. Натуральна, яна старалася болей не думаць ні пра тую чвэртку гадзіны, за якую бацька памёр, ні пра свой сон.
Але цяпер, ідучы па вуліцы, ён увесь час думаў пра толькі што пачуты ім сон, ні пра што іншае ён думаць не мог, ён не мог
ні адрынуць яго, ні ўпэўніць сябе, што жонка чагосьці напрыдумвала, не мог уцячы ад яго, адчапіцца, не мог патлумачыць усё простым супадзеннем, мусіў прыняць гэты сон хоць бы таму, што ён спраўдзіўся. Але ж жонка, як здалося яму, аж занадта нецярпліва чакала, калі гэты сон спраўдзіцца.
Ды не, было не зусім так. Яна ж папрасіла лекара, каб дазволіў на святы застацца ў шпіталі, хоць некалькі дзён перад тым прасілася дадому... Магчыма, яна хацела застацца ў шпіталі і праз той сон, магчыма, баялася быць дома, дзе не было лекараў... А яшчэ ў апошні дзень паслала яго да стрыечнай сястры, каб тая дапамагла наладзіць святочную вячэру, яна мусілатады думаць і пра чацвер, калі ўсё мела скончыцца. Але ж за апошнія гадзіны, што ён быў побач, яна была ўпэўненая, што зёйужонастолькі дрэнна,ямуажноздалося,штоянахацела сябе ў гэтым пераканаць. Быццам чакала, калі спраўдзіцца ейны сон. Быццам гэта было непазбежна. Раптоўна прамільгнула ў галаве: гэта сон паскорыў ейную смерць, каб не ён, яна, магчыма, япгчэ жыла б.
Але тыя цыдулкі ў ашчадных кніжках? Значыць, яна думала пра гэта даўно. Калі ён расказаў, што ў яе цяжкі выпадак малакроўя, яна доўга глядзела скрозь яго на сцяну насупраць, а тады спытала: «Ад гэтага паміраюць?» бо ведала, што паміраюць. Пераклала гэтыя два словы нейкім медыцынскім тэрмінам. А аднойчы сказала: «Мне хацелася б пражыць яшчэ гады два», толькі ён не памятаў, калі гэта было... напэўна, калі яна ўжо ведала, што трэба класціся ў шпіталь. А сказала так, бо адчувала, што два гады ўжо не пражыве? Штосьці ў ёй ужо падрыхтавалася да гэтага сну.
Але як яна магла ведаць дакладны дзень?.. Штосьці ў ёй ведала пра гэта. Па дсвядомасць. Яму не падабалася гэтае слова, Яно магло азначаць усё і нічога. Склад, дзе ў кардонных каробках складзенае і акуратна запакаванае ўсё, пра што чалавек не ведае, аж пакуль нейкі знаўца не павыцягвае ўсё сваімі фройдавымі абцугамі. У любым выпадку падсвядомасць не прарок. Штосьці ў яе арганізме пра гэта ведала. Недзе ў яе мозгу, у гэтым непараўнальным кампутары, была нейкая кропка, якая ўсё гэта ведала. I яе мазгавы
кампутар перадаў ёй паведамленне з пэўнымі дадзенымі. Усё, што было да гэтага, гэта толькі прадчуванні. Боязь. Нягіэўныя здагадкі. Трывога. А з таго сну яна атрымала пэўную інфармацыю, і прадчуванні набылі канкрэтны выгляд.
Але чаму тая кропка ў мозгу, дзе апрацоўвалася і вылічвалася неверагодная колькасць дадзеных з усяго арганізма, паведаміла ёй інфармацыю пра апошні тэрмін? Бо ў такім выпадку тое самае магло б адбывацца з кожным, але не адбываецца амаль ні з кім. Магчыма, тая інфармацыя неяк выпадкова вырвалася са свайго кола. Ці гэта проста выпадак. Сапраўды, усё магло быць выпадкова. Калі хтосьці адчувае сябе дрэнна, як яна тады, калі яшчэ была дома, то можа дадумаць, што з ім адбываецца нешта, чаго ўжо нельга спыніць. Колькі цяжка хворьгх панавыдумляюць сабе, што ўжо паміраюць, а калі ачуняюць, тлумачаць усё самападманам, дэпрэсіўным станам перад смерцю, ніхто не шукае за гэтым таямнічых надзвычайных сілаў. А калі тыя прадчуванні, здагадкі спраўджваюцца, тады здараецца нешта невытлумачальнае. I адно, і другое можа быць проста выпадкам... I ўсё ж тая кропка ў мозгу, той інфармацыйны цэнтр мае часам столькі дадзеных, што не памыляецца. I як той інфармацыі дайсці да яе свядомасці, як не ў сне?
Тады было б прасцей зразумець, што калі тая цэнтральная кропка ў мозгу ўжо ўсё ведала, усё вылічыла, то перадала сваё паведамленне ў сне. Людскі мозг можа быць нечым падобным да кампутара, але ніхто не звяртае ўвагі на бясформенныя лічбы. Лічбы павінны ператварыцца ў малюнкі. Сны могуць быць бязглуздымі хаатычнымі спляценнямі, як гэта найчасцей і бывае, альбо вельмі рэдка некаторыя з іх могуць мець дакладны сэнс, як гэта і было цяпер, але заўсёды гэта змененыя, дэфармаваныя ўспаміны. Зробленыя з іхняга матэрыялу. I ў ейным сне была эсенцыя ўсяго жыцця: дом, бацькоўскі дом, схованка ад свету усім гэтым былі для яе бацькі. Калі жонка жыла з ім у горадзе, яна заўсёды адчувала віну перад бацькамі, якія яе чакалі, маці чакала яе, і яна мусіла быць там, у думках маці клікала яе да сябе. Гэта ёй цяпер і снілася. Але ў той самы час, калі яна была з бацькамі, яна адчувала віну, што пакінула яго аднаго, і адчува-
ла за яго адказнасць. I гэта таксама прыснілася ёй. Яна не магла проста даць у сне абяцанне, што зноў будзе з бацькамі, недзе падсвядома яна адчула, што не можа назаўсёды пакінуць яго аднаго, проста пайсці і грымнуць за сабой дзвярыма. Таму ў сне маці паабяцала ёй, што хутка і ён прыйдзе.
Толькі цяпер ён зразумеў, піто не спалохаўся, калі пачуў, што ў гэтым сне нешта датычылася і яго. Успрымаў гэта ўсё проста як эпілог, як аздабленне сну, не як прароцтва. Hi хвіліны не думаў, што калі спраўдзілася частка, якая датычылася яе, то павінна спраўдзіцца і тое, што датычылася яго. Бо калі нейкая кропка ў ейным арганізме ведала пра яе ўсё, то пра ўсё астатняе не ведала нічога. Там пра яго не было сабрана ніякіх дадзеных. Толькі пра яе хваробу... А ўсё астатняе было толькі жаданнем, каб усё было так, як мае быць.
Але той даўні сон маці? Ці мог ён ведаць, як і чаму гэтак адбылося... чаму спраўдзіўся і перпіы, і другі сон...
Толькі цяпер яму было сорамна, што ў першы вечар ён крыўдаваў, калі думаў, што жонка пакінула яго аднаго. Яна пагаджалася сысці ў тым сне, толькі даведаўшыся, што ён сам хутка прыйдзе. Ведала, што не можа пакінуць яго аднаго.
Ён ужо досыць даўно вярнуўся дадому, паспеў ужо зварыць чорную каву і па-ранейшаму сядзеў у фатэлі, думаў, што ў гэтым сне быў і нейкі вынік іх сумеснага жыцця.
Пасдя абеду
Ён абудзіўся з дрымоты. Ёсць яшчэ адна справа. Жалобныя паведамленні тыя, што ён пашле ад свайго імя.
Ён сеў за пісьмовы стол. Стрыечная сястра загадала даслаць паведамленне галоўнаму лекару шпіталя. Іголкі, якімі ён бараніўся ад гэтага, ужо прытупіліся. Ён напісаў на канверце імя і адрас клінікі. Перапісаў на канверты імёны са спісу, што склала швагерка, дзяўчаты, і адна, і другая, адсюль, з горада, і тры сям’і з Марціна. А са спісу Разусаў свайго колішняга калегу Влада Петрыка. Так. Астатніх ён павінен узгадаць сам.
Але з якога боку? Да галавы яму прыйшлі жыхары з гэтага