Сем дзён да пахавання  Ян Рознэр

Сем дзён да пахавання

Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
104.22 МБ
Але гаворка была не толькі пра тую старую свабоду, да гэтага дадаваліся розныя акалічнасці і яе рэакцыя на ягоны свет («Праўда, казаў ён з насмешкай, у кожнага алкаголіка, нават квартальнага, заўсёды ёсць нейкія свае акалічнасці»), Раз тое, раз гэтае. Аднойчы яны вярталіся з горада, побач праносіліся грузавікі, ад іх грукату жонка закрывала рукамі вушы і ішла па вуліцы так з рукамі на вушах, а потым казала яму, што для яе ўсё гэта як начны кашмар: гатае скопішча людзей на вуліцах, гэты іпум, гэтае гарадское паветра... У кватэры яна адчувала сябе як замураваная дома быў вялікі сад, непадалёк вакол лугі і пагоркі, усё жыццё яна правяла так: прырода, дзяцінства, маладосць. Натуральна, што ён адчуваў сябе ва ўсім вінаватым, быццам сам зрабіў з яе няшчасную ахвяру... і вымушаны быў ілядзець, як жонка ігнаруе ягоную маці, быццам яе наогул не існуе, быццам яна нейкае страшыдла, ен ужо тады зразумеў, што гэта пераходзіць усялякія межы, і не паважаў сам сябе, абзываў анучай за тое, што не можа прамовіць на ўсё гэта і слова. Урэшце ў ім пасялілася сталая крьгўда, што ўсё і заўсёды адбываецца так: яна прыязджае да яго ў горад толькі на кароткі час, а яе сапраўднае прыгожае жыццё праходзіць недзе ўдалечыні ад яго, у бацькоў, у маці... I цяпер у фатэлі, з каньяком у руцэ, ён спрабаваў абвергнуць самога сябе, навошта ён фарбуе ўсё ў чорны колер, быццам нічога іншага не было, ён жа перавярнуў усё з ног на галаву яны ж жылі цалкам нармальна, спакойна,
а ўсё, што цяпер прыйшло яму да галавы, само сабой, таксама было, але гэта другаснае, і ён сам гэта добра ведае. Гэта наогул няпраўда... Так, сапраўды, усё ж гэта было не проста так, і тут нічога не зробіш, гэта быда і яе рэакцыя. Але за свае памылкі ён ніколі яе не вінаваціў. Перш за ўсё прычына была ў яго звычцы, і чорт ведае, чаму ён не мог яе пазбавіцца.
На пачатку іпасцідзясятых ён хадзіў на новы курс лячэння да неўролага, які быў упэўнены, што праблему трэба вырапіаць словам, а не таблеткамі ці ўколамі. Ён хадзіў да лекара на «сеансы», пакуль лекар не папрасіў, каб ён прыйшоў у шпіталь разам з жонкай... Жонка размаўляла з ім досыць доўга і выйшла вельмі занепакоеная. Пазней, дома, яна сядзелаў сваім пакоі на канапе, плакала, рыдала, ніяк не магла супакоіцца, а пасля папрасіла, каб завёз яе да лекара яшчэ раз. Праз некалькі хвілін яна выйшла ад яго зусім іншая ён даў моцнае заспакаяльнае. Яна не сказала ні слова, што так вывела яе з раўнавагі, толькі настойліва загадала: «Больш да гэтага лекара не хадзі».
Было няцяжка зразумець, што ёй нагаварыў лекар: янатаксама мусіць неіпта рабіць, каб ён змяніў сваё жыццё. Быццам яна ва ўсім была вінаватая. Напэўна, яна пачувалася так, быццам нехта раптам спыніў яе пасярод вуліцы і без ніякай прьгчыны аблаяў. Ён больш не хадзіў на «сеансы». Натуральна, што сэнсу ў іх не было ніякага.
Аднойчы на пачатку шасцідзясятых яна з’ехала на некалькі тыдняў яе маці хварэла на грып і на нешта звязанае з сэрцам. Ён цягаўся па горадзе, пакуль яму гэта не надакучыла. Набыў бутэльку віна, засеў дома і не рабіў нічога. А пасля абеду набыў яшчэ бутэльку. I напісаў жонцы, як яму пагана. У адказ атрымаў надзвычай кароткі ліст, што яна ў адчаі, не ведае, што рабіць і не бачыць іншага выйсця, акрамя як што ён мусіць сам узяць сябе ў рукі. У канцы ліста былі два радкі так тлуста закрэсленыя, што немагчыма было разабраць ні літары. Напэўна, здагадаўся ён, яна напісала, што, калі нічога не зменіцца, ім не застанецца нічога ініпага, як разысціся.
Маці сказала яму: «Збяры рэчы і заўтра ранкам едзь да яе, пагаварыце пра ўсё сам-насам».
Тою ноччу па дарозе ў цягніку ён прыдумваў розныя выйсці. Павінна ж быць нейкае рашэнне, каб не было, што адзін сядзіць тут, а другі там. Можа, яна нешта прыдумае. Толысі пра той варыянт, які, на яго думку, быў у лісце, ён нават не думаў. Але высветлілася, што ўсё магло быць толькі так, як было дагэтуль. Праз два дні нешта заклінавала ў яго ў мазгах. Штосьці падобнае некалі ўжо здаралася, хоць і не так інтэнсіўна, але гэтым разам прычынай была безліч бутэлек віна, якія ён выпіў дома, і шок, калі яна адназначна і без размоў адмялаўсе яго прапановы іўяўленні, як можна жыць разам. Тады ён канчаткова зразумеў, што яна не можа нічога змяніць, што ўсё так і павінна застацца. Як было дагэтуль. Яна не можа яго падтрымаць, як ён напрыдумваў сабе, яна адказная перш за ўсё за сваё жыццё без яго. Павінна было прайсці сем год, каб ён нарэшце гэта зразумеў і ігрыняў.
Ён зноў апынуўся ў шпіталі. Калі яго выпісвалі, яму падкрэслілі, што досыць будзе і кроплі алкаголю, каб усё паўтарылася, але кожны раз ўсё будзе горш. Дадому ён паехаў адзін, але цяпер і сам неяк змяніўся, змірыўся з усім. Значыць, яму будзе дастаткова сябе самога. Ён знайшоў нейкую ўнутраную раўнавагу, бо ўжо не чакаў ніякага цуду. Працаваў, напэўна, як ніколі ў жыцці. I вытрымаў каля пяці гадоў. Потым ён быў аднойчы на нейкім сімпозіюме, чытаў там даклад, увечары ўсе разам пілі віно, і ён крыху паспрабаваў таксама і нічога не здарылася. Праз пэўны час памерла ягоная маці, а годам пазней ейная, з таго часу яны заўжды былі разам. He атрымалася з яго анёла з німбам. У іх у Браціславе жыла пляменніца жонкі, таму яны былі сам-насам не часта, не мелі для сябе шмат прасторы, але пасля пяцігадовага перапынку ён ужо ўпэўнена стаяў на нагах. I нарэшце засталіся толькі ён і яна.
Ён наліў з бутэлькі крыху каньяку і выпіў.
Я добра сябе зарэкамендаваў, сказаў ён сам сабе з насмешкай. I вось зноў, хіба толькі ў іншым выглядзе, ён уносіў у яе жыццё неспакой, боязь за яго, за сябе. Праз нейкую дурнуто звычку, ад якой так і не мог вызваліцца. «У цябе павінна быць моцная воля», казала ягоная маці. А ён і не ведаў, што такое моцная воля.
Ніколі пра яе не ўзгадваў, калі яна была яму патрэбная. Тады яго падганяла іншая воля: піць далей. Аднойчы гэты механізм пачаў рухацца, і яго было ўжо не спыніць.
Ён прыгадаў, як калісьці жонка казала яму: «А табе самому сябе не шкада? Ты ж сам сябе нішчыш». Але нават калі яна гаварыла гэта, яму не было шкада сябе. Вядома, ён мог бы шмат зрабіць, не бьіць такі няўпэўнены перад людзьмі, мог пражыць жыццё больш прыемна, спакойна, роўна, без такіхузрушэнняў, а магчыма, ён ужо проста звыкнуўся, таму не іпкадаваў сам сябе... Яму было шкада толькі яе, шкада, што яго павароты і падзенні, яго няшчасны ўнутраны механізм надломвалі яе і выбівалі з раўнавагі. А цяпер ужо нічога не зробіш. Нічога.
А чаму, падумаў ён, яму не было шкада маці? Чаму ён так не гараваў, калі яна памерла? Чаму ў яго тады не было такой плыні самаабвінавачвання? Напэўна, таму што яна разумела ўсё неяк па-іншаму. He як нейкую вялікую трагедыю, не як пастаяннае хаджэнне па беразе прорвы. Яна часта яго за ўсё папракала, і крычала на яго, і выгаворвала... Але не была праз гэта выбітая з каляіны, знерваваная... і гістэрычная. Яна ставілася да ўсяго крыху лягчэй: ён пайшоў адпачыць; яму трэба развеяцца; ён не можа ўвесь час сядзець дома; ён хоча пабыць сярод людзей... Уласна кажучы, маці яго апраўдвала. А калі часам і зрывалася на яго, то гэта быў толькі адваротны бок паблажлівасці неба ненадоўга захмарылася, але вось ужо зноў свеціць сонейка у кожнага ёсць свае слабыя бакі. Часам яна таксама хадзіла яго шукаць, а калі знаходзіла, яны спакойна ішлі разам дадому... ён таксама часам падаў на зямлю, але маці яму ўсё адно давярала. Ён быў яе сынам, ён нікуды не знікне. Таму яна не павінна за яго баяцца. Праз яго яна не была няшчасная, таму ў яго не было адчування віны ў дачыненні да маці.
Ен дапіў каньяк, ужо не адчуваў цеплыні і ажыўлення, толькі стомленасць. Досыць. Зараз ён ляжа на сваю незасланую ці пастаянна разасланую канапу.
Ён ведаў, што не засне адразу. Але ўжо не будзе думаць пра тое, пра што думаў цэлы вечар. Трэба знайсці нешта іншае... I можа таму, што ён думаў пра маці, а маці ў думках заўсёды
спалучалася з дзяцінствам і маладосцю, у яго ўзнік ўснамін, прыемны і суцяшальны, хоць і таксама звязаны з яго непрыемнай памылкай.
Аднаго разу ў звычайны будні дзень ён выбраўся адзін на параходзе ў Дзевін. Яны гадзіну плылі супраць плыні, ён ведаў у гэтай частцы ракі кожную завадзь, кожную лукавіну. У Дзевіне ён спусціўся з парахода, прагуляўся па шырокім лузе ля Маравы, потым пад развалінамі замка прайшоў да Дуная, дзе на беразе месціліся побач вінныя склепы і рэстарацыі. Япгчэ калі ён з бацькамі прыязджаў у Дзевін, яны тут сядалі за стол, накрыты белым абрусам, і бацькі замаўлялі яму з братам шыпучы ліманад у адмысловых бутэльках, якіх пасля вайны ўжо не бы ло, а сабе парэчкавае віно. Ён сеў за адзін з тых столікаў ён быў ужо дастаткова дарослы і замовіў парэчкавае віно. Яно было вельмі смачнае, салодкае і асвяжаючае, і да адпраўлення парахода ён паспеў выпіць яшчэ два келіхі.
Параход павольна гойдаўся, хоць ніякіх іншых параходаў і ніякіх хваляў на рацэ не было. Выйшаўшы, ён і ў трамваі, і ў аўтобусе ўсё яшчэ адчуваў тое гойданне, быццам дагзтуль плыў на параходзе, ён памятаў, што адчуванне гойдання пэўны час застаецца пасля таго, як чалавек сыходзіць на бераг, толькі цяпер яно было мацнейшае і не праходзіла. Ад аўтобуса заставалася ступіць усяго некалькі крокаў да доміка з садам на ўскраіне горада, дзе яны тады жылі, і, калі ён адчыняў фортку, разам з ім пачаў раптам калыхацца ўвесь свет. Ён зразумеў, што зашмат выпіў. Таму параход, трамвай і аўтобус і гойдаліся. Тым не менш, яму было вельмі смешна. У тым ліку таму, што ён напіўся. Першы раз у жыцці. Для яго гэта была, бадай, проста прыгода, перажыванне чагосьці ўрачыстага. Але праз некаторы час было ўжо не да жартаў.
Тым днём яму было там прыемна, як ніколі раней. Ён бачыў сябе, як ён сядзіць там, адзін, не так, як калі прыпыняўся там з бацькамі ў нядзелю ім заўсёды даводзілася шукаць вольны стол. Сядзеўадзін, адзін пад агромністым дубам, лісце якога ціха шапацела ад ветрыку, а праз яго прасвечвала сонца. Трапляючы на яго таксама.
Другі дзень
Ранкам, даволі заўчасна, яго разбудзіў званок. Ён адчыніў, і Павал, калі ўбачыў яго ў халаце, папрасіў прабачэння і сказаў, што хацеў прынесці ўсё адразу, як будзе гатова. Ягоны свёкар схадзіў у друкарню яшчэ ўчора пасля абеду, як толькі стала вядомая дата і час пахавання, але тады працавала толькі ратацыйная машына, таму свёкар пайшоў у друкарню а шостай раніцы і пры нёс яму гатовыя жалобныя паведамленні раней, чым ён пайшоў з дому; па дарозе сюды ён набыў дзвесце канвертаў і дзвесце марак. Ён завёў яго ў пакой, і брат паклаў на стол тры стосы: палавінкі аркушаў з чорнай рамкай, канверты і маркі. Ён узяў зверху адно паведамленне: уверсе стаяла цытата, пасярэдзіне вялікімі літарамі было напісана ейнае імя без жалобных клішэ, ніякіх прафесій перад імем, як ён і хацеў, толькі месца і дата пахавання. Справа ўнізе тры імёны тых, хто застаўся, муж, стрыечная сястра, швагерка, а ў левым куце ў самым нізе яго адрас. Усё як мае быць. Брат спакойна ўсміхнуўся, яму было прыемна, што ён усё зрабіў так добра.