Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Ён пайшоўтады з домукаля дзясятай раніцы, яны з Хорватам меліся правесці дыскусію пра літаратуру ў класе гімназіі. Такія мерапрыемствы тады ладзіў Саюз пісьменнікаў, і на іх заўсёды кагось адпраўлялі. Яны сустрэліся ў прызначаным месцы і разам накіраваліся ў школу, дзе высветлілася, што выкладчыца, якая збіралася праводзіць дыскусію, тыдзень таму захварэла, а астатнія пра дыскусію забыліся, таму класу прызначылі дадатковыя ўрокі яны пісалі нейкую працу і нічога ўжо нельга было змяніць. Такім чынам, у іх узнік вольны час, які трэба было нечым запоўніць, і яны пайшлі ў найбліжэйшую карчму. Гэта была цалкам звычайная карчма: падлога, нашараваная дзёгцем, у паветры тухлы пах піва людзей было пакуль мала, яны селі і нешта замовілі. Хорват апублікаваў нядаўна вельмі негатыўны артыкул пра раман Карваша, і яго гэта вельмі злавала. Вось яны і пачалі высвятляць, і абмеркаванне цягнулася доўта. А яшчэ выйшаў нейкі новы раман, на які ў кожнага быў свой погляд. I яны гэта абмеркавалі таксама. А нейкую кнігу затрымала цэнзура яны абмяняліся думкамі і пра рукапіс кнігі, і пра цэнзуру. Потым гаворка зайшла пра знаёмых, пра пісьменнікаў і крытыкаў, якія мелі да іх нейкае дачыненне. Пра гэта можна было размаўляць бясконца. I яны гаварылі доўга. Час мінаў, карчма запаўнялася. Некаторыя пасля абеду пілі піва з ромам, кіроўцы грузавых машын прыходзілі перавесці за некалькімі
куфлямі піва дух, рамеснікі, адпрацаваўшы дастатковую колькасць гадзін, канчалі ў гэты час дзённую змену. У карчме зрабілася шумна, паўсюль сядзелі людзі, ужо немагчыма было нармальна размаўляць. Таму яны пацягнуліся далей, у цэнтр горада. Па дарозе да дома, дзе жыў Хорват, старэйшы крытык, яны прыпыняліся яшчэ ў дзвюх-трох корчмах, але гаварылі ўсё менш і менш. Быццам ужо вычарпалі ўсе тэмы. Але паўсюль, куды заходзілі, хоць па 50 грамаў выпівалі. Непадалёк ад Хорватавай кватэры, праз вуліцу, была яшчэ карчма, Хорват хацеў зацягнуць яго і туды, але ў гэтым не было сэнсу, бо размаўляць з ім было ўжо немагчыма: Хорват быў на пятнаццаць гадоў старэйшы, піў на пятнаццаць гадоў даўжэй, а ён, не маючы такой практыкі, болей не вытрымаў бы, таму сказаў Хорвату, каб ішоў туды сам, калі хоча, а яму ўжо досыць. Ён развярнуўся і пайшоў у напрамку да цэнтра, нікога не заўважаў, бо было ўжо зусім цёмна, зайшоў у дзве кавярні, і ў зімовым садзе адной сустрэў свайго колішняга шэф-рэдактара Трахту, які сядзеў за сталом у самоце. Ён з ахвотай падсеў да шэф-рэдактара, бо ўжо гадзіны дзве не прамовіў ні слова, распавёў яму пра свой дзень, адчуваў сябе проста выдатна: зімовы сад з аднаго боку быў адкрыты, і там таксама сядзелі людзі, іх лашчыда прыемнае вільготнае паветра летняга вечара, паўсюль было поўна святла, ён гаварыў і гаварыў... і калі ўрэшце пазярнуў галаву ад стала, паглядзеў перад сабой там, ля ўвахода, стаяла яна, вачыма шукала кагосьці ў зале, ён падняў высока руку, махаў, пакуль яна не заўважыла, устаў, не заплаціўшы, падышоў да яе. Яна яго і шукала, прыйшла зберагчы ад далейшага піцця, у яго было адчуванне, быццам ён можа на яе абаперціся, калі не зможа стаяць на нагах цяпер і ў будучым, яна абараняла яго, а ён унутры быў перапоўнены ўдзячнасцю. Яна павяла яго на набярэжную падыхаць свежым паветрам. Цэлы дзеньяна была на нейкім сходзе, а потым зайшла да яго на кватэру, паклікаць яго на шпацыр, а маці сказала, што ён некуды пайшоў з самага ранку, магчыма, сядзіць цяпер у «Карлтане» ці ў «Савоі», дык яна пайшла туды і сапраўды знайшла яго, а ён расказаў, як апынуўся тут, чаму напіўся ва ўсім вінаватая была школа, але з Хорватам
ён прынамсі шмат чаго высветліў. Між тым, яны ўжо ішлі па набярэжнай, ясна асветленай старымі лямпамі, людзей было ўжо няшмат, шпацыравалі толькі асобныя маладыя парачкі, можна было пачуць іх хаду і ціхі шум Дуная ўнізе пад набярэжнай. Раптам пасярод сказа ён замоўк, спыніўся, павярнуўся да яе і пацалаваў. Зусім проста, быццам гэта было нешта натуральнае. Ён адчуваў, што не вельмі добра валодае тэхнікай цалавання, але не спыняўпацалунку. А яна не была супраць, быццам аднойчы гэта ўсё роўна павінна было здарыцца, і нарэшце здарылася. Да гэтага часу яны звярталіся адно да аднаго на вы, былі знаёмыя не так даўно, а цяпер стаялі, прыціснуўшыся адно да аднаго, быццам таксама былі маладой парачкай, ім свяцілі ліхтары на набярэжнай і далей на дунайскім мосце, яго свет быў поўны ліхтароў, ён адчуваў вялікую ўдзячнасць, што яна выправілася яго шукаць, што яго зберагла і сама была нібыта п’яная. Потым ён праводзіў яе да квартала, дзе яна жыла ў адной з цётак, усю дарогу яны ішлі ў абдымках, потым селі на прыступках перад домам і яшчэ доўга размаўлялі, бо гаварылі пра будучыню, і кожны бачыў яе перад сабой, як гэты позні вечар. На той дзень ён не мог забыцца. Усё памятаў.
Пазней, калі яна ўжо была яго жонкай, аднойчы таксама прыйшла выцягнуць яго з нейкай установы. Ён памятаў, што гэта было пасля абеду каля трэцяй з кавярняў «Блага», якая цяпер называлася «Крым». Раніцай ён сказаў, што ідзе па нейкіх справах у Славацкую Акадэмію Навук, дзе тады працаваў, але замест гэтага туляўся па месцах, дзе яму маглі наліць, увесь час адзін, а па дарозе дадому сустрэў у «Крыме» добрую знаёмую жонкі, перакладчыцу, яна сядзела там з незнаёмым яму мужчы ■ нам. Без пытання ён сеў да іх і пачаў нешта распавядаць. Ён ужо і не памятаў, што гаварыў, памятаў толькі, што падняў галаву ад стала і ўбачыў, што яна стаіць ля ўвахода перад занятымі столікамі. Яна проста глядзела на яго. Ён устаў, не заплаціўшы, і пайшоў да яе. Твар у яе быў нерухомы, быццам акасцянелы, вусны сцятыя, усю дарогу дадому глуха сціснутыя, быццам яна яго нават не слухала. Ён ведаў, што ў такіх сітуацыях лепш нічога не гаварыць.
Ён бачыў цяпер нібыта на яве, як праз некалькі гадоў пасля гэтага яна падымалася па шырокай лесвіцы з перахода на станцыі, калі прыехала да яго ад бацькоў, шукала яго вачыма там, наверсе, дзе ён чакаў яе, зіхоткімі вачыма, з нецярплівасцю на твары. Дома спытала, як ён тут трымаўся, пакульяе не было, папраўдзе, трымаўся не тое каб выдатна, здаралася ўсялякае, у нечым ён нават прызнаўся. Цяпер яе вочы ўжо не гарэлі, твар быў расчараваны, але яна супакойвала: чалавек спатыкаецца, але галоўнае хутка падняцца і стаць на ногі.
Ён бачыў яе і тады, калі, ужо старэйшая, яна падымалася па прыступках з перахода на станцыі, з нейкім спалоханым тварам, у вачах таксама быў страх, што зараз ёй зноўку давядзецца па чуць тое, што янаўжо шматразоўчула. Ен ніколі не прызнаваўся ў тым, што яго больш за ўсё хвалявала: што апошніх дзвюх-трох гадзін ён зусім не мог прыгадаць. Ён не быў агрэсіўны, ні з кім не сварыўся, але хто ведае, чаго ён нагаварыў, чаго ў цвярозым стане не сказаў бы ніколі, іранічныя кпіны, крыўдныя жарты, і хоць ты кол на галаве чашы, усё адно нічога не прыгадаў бы. I гэта было для яго самае страшнае. 3 усім астатнім было прасцей. Ён сядзеў на крэсле ў скрусе, увесь у сабе, няшчасны. Тады яна часам гладзіла яго па валасах, клала руку на плячо, гаварыла: «Не хвалюйся так, усё адно ўжо нічога не вьпіравіш». А часам, магчыма, думала, што яго ўжо самога не выправіш.
Ну вось, падумалася яму, зноў ён пра тое самае, зноў пачаў скардзіцца сам на сябе. Але ж так было не заўсёды. «Сапраўды, не заўсёды», супакоіў ён сябе яшчэ раз. Часам такое здаралася досыць часта, а часам не бывала зусім.
Урэшце, ён быў не горкі п’яніца, не той, хто не вытрымае без алкаголю ні дня, ні тыдня. Звычка праяўлялася толькі ад часу да часу. Так цягнулася гадамі, пакуль паступова не выпрацаваўся... нейкі механізм, праз які ён пачынаў без нагоды і потым не мог спыніцца. Пачалося пасля вайны, калі ён апынуўся сярод людзей, якія пілі пры кожнай магчымасці. I ён піў разам з імі, пасля ўсе разыходзіліся па дамах, і ён таксама. Але потым пачало здарацца, што ён не ішоў дадому з астатнімі, пачаў забывацца на розныя рэчы. I ўжо сам шукаў нагоду, а пазней ужо не меў патрэбы ні
ў нагодзе, ні ў людзях. Напэўна, год праз пяць пасля вайны аднойчы раніцай маці прысела да яго на ложак і сказала: «Так далей цягнуцца не можа, ты мусіш нешта з сабой рабіць». I сказала што. Ён прайшоў курс лячэння ад алкагалізму і вытрымаў амаль год. Ужо калі быў жанаты, прайшоў яшчэ адзін курс у шпіталі, а потым хадзіў два разы на тыдзень у шпіта ль і на вачах сястры мусіў праглынуць дзве таблеткі. Але аднойчы і той курс скончыўся, пасля яго ён вытрымаў крыху болей за год. У любы момант ён мог перастаць і пачаць лячэнне. Пра такіх звычайна кажуць «квартальны алкаголік». Прыкладна кожны трэці тыдзень ён мусіў вельмі стрымлівацца. Але часцей за ўсё ён на гэта забываўся... I калі трапляў да людзей, выкарыстоўваў магчымасць.
Калі ў іх было вяселле, жонка засталася ў яго на дзень, а потым вярнулася дадому. Трэба было супакоіць бацькоў, яны ўжо даведаліся, што яна супраць іх волі ўзяла шлюб, але мусілі гэта прызнаць і прыняць ейнае рашэнне, бо яна ўжо была не дзіцё, ёй было болып за сорак. Ён ведаў гэта, але на трэці дзень усё падалося яму нейкім дурным. Абсурдным, ненатуральным, што ён сядзіць дома ў адзіноце, і ўсё па-ранейшаму, быццам нічога не змянілася. Ён выйпіаў вечарам у горад гэтак, як і раней, калі быў нежанаты, і якраз у той кавярні з зімовым садам сустрэў двух знаёмых і падсеў да іх. Дадому ён вярнуўся тады ў адносна нармальным стане, але ўжо трошкі хістаўся.
Гэта была ягоная памылка, ён прызнаў гэта і цяпер, ён мог ведаць, што ўсё будзе не так проста, як ён сабе ўяўляў, яна сама спытала ў яго перад шлюбам, ці зможа ён з гэтым пагадзіцца, сама папярэджвала, што не зможа ўвесь час быць з ім, наперад распісала ўсю сітуацыю, што павінна быць у бацькоў, што не можа кінуць іх адных, сама прасіла яго падумаць пра гэта, а ён слухаў, але ўяўляў сваё, а цяпер адчуваў сябе падманутым, што яна не можа ахоўваць толькі яго, бо павінна знаходзіцца ў іншым месцы, з бацькамі, пазней толькі з маці. Таму і ён не вельмі змяніўся пасля шлюбу, над яго галавой не з’явіўся німб. Хіба што кварталыіыя папойкі плюс выпадковыя магчымасці, дадаў ён пра сябе, цяпер перакрыжоўваліся з перыядамі, калі яна была разам з ім і калі была далёка ад яго.
Ён жыў нейкім двайным жыццём. Калі яна заставалася ў яго ў горадзе, то спрабавала змяніць яго стыль жыцця. Яна звыкла нрацаваць і жыць дысцыплінавана іхацела, каб ён цяпер таксама жыў і працаваў, як яна. Яна злавалася, калі ён выпраўляўся з маці на кірмаш па пакупкі прынесці яе поўныя торбы. Да абеду ён павінен быў не выходзіць з дому, да абеду ён мусіў сядзець дома і працаваць. Яна мела рацыю, яна ўвогуле ва ўсім мела рацыю. I ён спрабаваў ва ўсім падладзіцца пад яе. I ў яго гэта атрымалася б, але ж яна пастаянна з’язджала да бацькоў. I часта, як толькі ён праводзіў яе на станцыю і цягнік адыходзіў, ён адчуваў, быццам з гэтай хвіліны зноў атрымлівае колішнюю свабоду. А гэта азначала заўжды тое самае.