Сем дзён да пахавання  Ян Рознэр

Сем дзён да пахавання

Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
104.22 МБ
на скрыжаванне Штуравай і Грослінгавай. «Цюльпан» быў параўнальна новы бар нарагу ято колішняй вуліцы і Штуравай, а на канцы Штуравай была кавярня «Блага», праўда, цяпер яна называлася «Крым», але ён па-ранейшаму называў яе так, як у часы вайны, насупраць «Блага» быў універсітэт, непадалёк выдавецтва, таму там заўсёды сядзелі розныя інтэлектуалы, дый ён праседзеў там шмат гадзін, як і ў «Цюльпане», часцей за ўсё з рэдактарамі «Культурнага жыцця», якое цяпер ужо не выходзіла, а якраз насупраць дома, у якім ён жыў дваццаць пяць год, было выдавецтва з рэдакцыямі, напэўна, дзесяці газет і часопісаў, хтосьці са знаёмых мог выйсці з «Блага» ці выйсці з «Цюльпана», якраз калі ён збочваў на вуліцу, дзе калісьці жыў, гэта мог быць хтосьці, хто ў гэты час пасля дванаццатай быў ужо крыху пад мухай, схапіў бы яго за паліто ў знак сімпатыі і пачаў бы нешта яму расказваць, пра што ён мусіць даведацца, магчыма. пацягнуў бы яго зноўку ў «Цюльпан» ці ў «Блага», а сваю прамову перарываў бы словамі: «Я цябе так люблю, а ты пра гэта нават не здагадваешся», альбо нехта яго прывітаў бы, спыніў: «Як маешся?» а яму не хацелася нават, каб хтосьці з ім павітаўся. Нідзе больш ва ўсім горадзе не было такой высокай верагоднасці, што ён з кімсьці сутыкнецца, таму ён перайпіоў на другі бок Штуравай, а з яе проста далей на Фучыкаву, перад гэтым на Фохаву, тут ён аддыхаўся, глыбока ўдыхнуў, тут ён мог быць упэўнены, што нікога не сустрэне, за тыя дваццаць пяць год, што ён жыў тут непадалёк, ён прайшоў па ёй можа чатыры-пяць разоў, некалі яшчэ спыняўся ў пачатку, каля «Мотатэхна» для замежных аўтамабіляў, восем гадоў у іх было малое Рэно, а тут было адзінае месца, дзе прадавалі запчасткі для ўсіх замежных аўтамабіляў, тут заўсёды даводзілася доўга чакаць, пакуль за прылаўкам хтосьці выслухае, якая запчастка яму патрэбная, і заўсёды ў адказ было «няма», ён не памятаў ніводнага разу, каб ён выйшаў адсюль адразу з патрэбнай запчасткай. Фучыкава вуліца была заўсёды пустая, без людзей, у сюды заходзіў толькі той, хто тут жыў, таму ён быў настолькі ўпэўнены, што нікога тут не сустрэне, што зноўку пачаўдумаць пра тыя сем дзён, што чакаюць яго, а потым вялікі абрад там,
на могілках, на якім ён будзе галоўнай асобай, божухна, што ён будзе рабіць тыя шэсць дзён, калі не ўлічваць сённяшняга, праўда, ён не ведаў, і што будзе рабіць пасля пахавання, але пра гэта пакуль не думаў... 3 Фучыкавай вуліцы ён трапіў на дунайскае набярэжную, а адтуль ужо было рукой падаць да старога, доўгага і вялікага будынка, у якім знаходзіўся Народны камітэт, да якога ён належаў і тады, калі жыў зусім недалёка, і цяпер, калі жыў даволі далёка ад цэнтра.
Ён увайшоў у шырокі калідор, злева кватэрнае кіраўніцтва, ён туды два разы заходзіў, калі яны пераязджалі, ЗАГС на трэцім паверсе, наколькі ён памятаў з часоў матчынага пахавання, ён паглядзеў на план, каб упэўніцца, так, на трэцім паверсе, і запомніў нумар кабінета. Ён падымаўся па шьірокай лесвіцы, як і мінулы раз, калі ён прыходзіў сюды ці то па пытаннях матчынага пахавання, ці то кватэры, тут нешта рамантавалі. На трэцім паверсе былі стрэлкі, якія паказвалі, дзе знаходзяцца пэўныя кабінеты, дакладна ён з жонкай прыходзіў сюды наконт падаткаў з арэнды кватэры, калі ў іх у адным пакоі жылі наймальнікі, якіх яны доўга не маглі выправадзіць, і скіраваўшы туды, куды паказвала адна стрэлка, ён зноў апынуўся ў месцы, дзе калідоры разыходзіліся, потым па вельмі вузкім калідоры дайшоў да дзвярэй з патрэбным нумарам. Тут стаяла чарга ЗАГС абслугоўваў вельмі вялікі раён, за ўчорашні дзень, відаць, шмат дзяцей тут нарадзілася, а хтосьці і памёр. Тыя, хто прыйшоў апошні, сядзелі на лаўцы, там было месца і для яго, насупраць дзвярэй было вузкае акно з відам на Дунай... Заўсёды, калі быў у гэтым будынку, ён бог яго ведае чаму думаў, што калісьці тут, мабыць, былі нейкія вайсковыя канцылярыі, магчыма, камандаванне дунайскага флоту...
Між тым чарга накрысе гграсоўвалася, ужо і ён падняўся з лавы. Нарэшце падышла і яго чарга, ён увайшоў у кабінет, дзе за пісьмовым сталом сядзелі служачыя, пасярэдзіне была зробленая з чорнага дрэва нейкая агароджа ў выглядзе ромба, з месцам для служачай, якая там рыхтавала спісы. Ён стаў побач з гэтаю агароджай і, калі жанчына звярнулася да яго, расказаў. чаму прыйшоў і што яму трэба, выцягнуў пашпарт, служачая яго па-
гартала, папрасіла заключэнне аб смерці іжончына пасведчанне асобы, ён дакладна памятаў, што недзе яно спатрэбіцца, узяла ўсе дакументы, паглядзела на іх, перапісала дадзеныя, узяла мейкую паперу, паставіла на ёй пячатку, падпісала, паклала на стол фармуляры і ягоныя дакументы і першы раз сказала звязаны сказ: «Пасведчанне асобы вашай жонкі застанецца тут, мы вышлем яго ў пахавальнае бюро, вам туды ісці ўжо не трэба». Нейкі момант ён яшчэ глядзеў на яе, на пажылую жанчыну ў чорнай працоўнай уніформе, але яна не сказала больш нічога, з чаго ён зразумеў, што ўсё ўжо зроблена, развітаўся і выйшаў.
Ён адчуваў сябе абражаным. Гэта было неяк няправільна адзін афіцыйны сказ пра ейнае пасведчанне асобы. А чаго, уласна кажучы, ён чакаў, спытаў ён сам сябе, калі спускаўся па шырокіх прыступках, абмінаючы драбіны будаўнікоў, хіба яна павінная была выказваць яму свае спачуванні ці нейкім чынам паказаць сваю неабыякавасць? А таго, хто прыйшоў зарэгістраваць немаўлятка, віншаваць? Раз павіншаваць, раз паспачуваць, восем гадзін на дзень? А можа, хоць 6ы час ад часу яна так і рабіла.
Выходзячы з будынка, ён убачыў насупраць, на другім баку вуліцы, за трамвайнымі рэйкамі, маленькі парк на ўзбярэжжы Дуная. Дрэвы з голымі галінамі і стваламі, чорныя і кволыя, стаялі, як уторкнутыя, як нарэзаныя тонкія і тоўстыя палкі. Неба над імі шэрая каша, у якой недзе згубілася сонца. Ён ведаў гэты парк ва ўсіх яго праявах, бо калі яны дваццаць пяць год жылі побач, прыходзіў сюды незлічоную колькасць разоў, шпацыраваў тут і далей па ўзбярэжжы.
Ён хадзіў тады ўжо ў гімназію, пачаў браць кнігі ў гарадской бібліятэцы і аднаго разу прыйшоў у парк з кнігай, быў цёплы дзень напрыканцы вясны, па шырокім узбярэжжы шпацыравалі людзі, але ён сеў на лаву адзін, ні парк, ні ўзбярэжжа не былі тады так запоўненыя людзьмі, як нашмат пазней кожным прыгожым вясновым днём, ён знайшоў лавачку, дзе змог сесці адзін, пачаў чытаць кнігу, якую прынёс з бібліятэкі, але не мог засяродзіцца, кожную хвіліну падымаў вочы на людзей, што шпацыравалі за дрэвамі на ўзбярэжжы, парамі ці кампаніямі, і слухаў ціхі шум іх галасоў. Усе гэтыя людзі здаваліся яму нейкімі святочнымі,
яны ішлі, як здавалася яму ў цяперашніх яго ўспамінах, вельмі павольна, плаўна. Ідылія. I ён таксама быў яе часткай, На пастэльным імпрэсіянісцкім малюнку.
Ён зноў збочьгў з узбярэжжа да Фучыкавай, і ўсю дарогу па Фучыкавай у галаве ў яго вісеў і круціўся ўспамін, які ўзнікаў ужо не першы раз, бо ён часта пра гэта ўзгадваў. Гэта было калісьці ў пачатку лета, увечары ці нават уночы, па ўзбярэжжы шпацыравалі ўжо толькі парачкі, і ён таксама быў тады з жонкай, толькі яна яшчэ не была яго жонкай, яны яшчэ нават былі адно да адным на вы, пазнаёміліся зусім нядаўна, ён штосьці гаварыў ёй і гаварыў, і раптам яны спыніліся, ён павярнуўся да яе і пацалаваў. Тады і пачалося тое, што ўчора скончылася.
Ён зноў стаяў перад загадчыкавым прылаўкам у пахавальным бюро, гэты раз яму ўжо не давялося чакаць, ён ладаў загадчыку апошні дакумент, пасведчанне аб смерці з ЗАГСу, той перапісаў у дамову нумар і месца, дзе пасведчанне выдадзена, і даў адну копію яму на подпіс. Каб загадчыку не давялося яму ні пра што нагадваць, ён сказаў, што можа зараз і заплаціць, на што загадчык адарваў копію чэка, пячаткай і подпісам зацвердзіў плату на арыгінале і копіі, даў яму нейкую рэшту і паведаміў, што патэлефанаваў ужо у Марцін наконт пахавання, усё дамоўлена, пахаванне адбудзеццаў чацвер а трэцяй. «Гэта ўжо дакладна? спытаўся ён. Ці трэба патэлефанаваць яшчэ пасля святаў?» «Не, гэта дакладна, у чацвер а трэцяй». Атрымліваецца ўсё адно сем дзён. Без сённяшняга шэсць. Ён паціснуў загадчыку руку і вярнуўся да машыны.
Прыпаркаваўся каля дома, не ў гаражы, пасла абеду, напэўна, выберацца набыць якіх прадуктаў ва ўніверсаме на першым паверсе.
Калі ён вярнуўся ў кватэру, у першую чаргу патэлефанаваў брату на працу, падняў хтосьці незнаёмы і сказаў, што зараз яго пашукае брат звычайна працаваў у нейкай лабараторыі, дзе не было тэлефона. Калі брат адказаў, ён паведаміў яму дзень і час пахавання, каб той мог упісаць іх у жалобныя паведамленні. Брат сказаў, што зараз жа патэлефануе дадому, што не ведае, ці здолее свёкар усё зрабіць сёння, але заўтра ён дакладна прыня-
се надрукаваныя паведамленні. Брат быў чамусьці задаволены, напэўна, таму што мог нешта зрабіць дзеля яго.
Нарэшце ён мог сесці ў сваім пакоі ў фатэль і закурыць цыгарэту. Дакуру і лягу, падумаў ён. Ён быў вельмі стомлены. Але не дакурыў цыгарэту нават да паловы, як зазваніў тэлефон. Стрыечная сястра. «Я табе ўжо разоў сто тэлефанавала. Што з табой?» Ён ведаў яе так добра, што, калі яна сказала «сто разоў», гэта азначала разы два ці тры. Сказала яшчэ, што абед чакае ўжо гадзіну, яна зараз усё разагрэе. Ён папрасіў прабачэння, сказаў, што затрымаўся болыв, чым чакаў, але зараз прыедзе і ўсё распавядзе. 3 недакуранай цыгарэтай зноў надзеў зімовае паліто. Уласна кажучы, на той абед ён зусім забыўся. Ён спусціўся на ліфце ўніз і пайшоў да стрыечнай сястры.
Суп ужо стаяў на стале. Ён еў і адначасова расказваў спачатку падрабязна пра пахавальнае бюро. Прызнаўся, які шок быў для яго, калі загадчык бюро сказаў, што пахаванне не можа адбыцца раней як фактычна праз тыдзень, у чацвер пасля святаў. < Лраз сем дзён», сказаў ён разгублена, але не патлумачыў, чаму тыя сем дзён для яго будуць бясконцымі і як цяжкаяму ўяўляць, што напрыканцы гэтых сямі дзён яго чакае яшчэ й вялікі выступ перад натоўпам людзей. Стрыечная сястра прынесла талерку з мясам і бульбай, ён між іншым узгадаў банк і тое нямое дзеянне ў 3 АГСе, матрону ў чорнай працоўнай уніформе і адзіны звязаны сказ, які яна вымавіла пра пасведчанне асобы. А потым, ужо ў пахавальным бюро, яму пацвердзілі дакладны тэрмін пахавання: у чацвер а трэцяй.