Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Яна парэзала аркуш паперы на доўгія палоскі, знайшла паролі да ўсіх кніжак, перапісала іх на паперкі і ўклала ў кніжкі. Ён
нават уяўляў, як яна сядзіць і засяроджана, павольна, спакойна робіць усё гэта.
Ён выбраў сярод кніжак адну з самай вялікай сумай, адклаў яе ўбок, астатнія зноў склаў у скарбонку. Зачыніў яе, аднёс у ша фу, а ключык паклаў пад швэдар. Пайшоў у вітальню, запаліў настольную лямпу і сеў у фатэль.
Ён адчуваў сябе крыху нязвыкла. Атрымліваецца, што цяпер у яго ёсць гэты яе мільён, пра які яму калісьці на тэрасе казаў Павэл Лічка. У сямідзесятым годзе Павэла пасадзілі, доўгія месяцы трымалі ў следчым ізалятары, пакуль не асудзілі на васямнаццаць месяцаў: ён употай перавозіў рукапісы Салжаніцына з Савецкага Саюза і меў сувязі з ворагамі сацыялізму на захадзе. Калі яго выпусцілі, ён стаў самотнікам, арандаваў сабе вялікі сад, вырошчваў там гародніну і садавіну, непгга з гэтага нават прадаваў, і ўжо толькі гады ў рады выходзіў да багемнага жыцця.
Ёсць сто сорак тысяч, плюс-мінус, але гэта ўжо быццам мільён фантастычная сума, абстракцыя, што перасягала яго ўяўленне. Гэта не грошы, частку з якіх ён мог бы патраціць у букіністычнай краме на якія кнігі, а яшчэ нейкую частку лрапіць альбо яшчэ неяк прамантачыць. Гэта столькі грошай, што наогул не атрымаецца патраціць іх так, як ён звычайна траціў грошы... Ён адчуваў сябе героем «Скупога рыцара» Пушкіна, узгадаў, што бачыў гэты спектакль яшчэ перад вайной, для яго тады гэта было нешта накшталт Адкрыцця святога Авангарду, імёны Меерхольд, Таіраў, Ахлопкаў, Бурыян, Дулін і шэраг іншых, на якія ён ужо забыўся, былі для яго тады такія ж звыклыя, як імёны яго аднакласнікаўз гімназіі, і калі дагэтуль ён толькі чытаў, глядзеў малюнкі, дык на свае вочы бачыў такое ўпершыню: пасярэдзіне сцэны сядзеў стары скнара, магчыма, адзіны персанаж у той маленькай трагедыі Пушкіна, вакол яго горы манет, ён перабіраў іх, браў у рукі, сыпаў, як пясок, і слухаў іх звон, як яны падаюць на іншыя залатыя манеты, гэта адбывалася ўночы, старога скнару асвятляла толькі слабае святло ліхтара, а манеты былі неяк падсвечаныя знізу залатым ззяннем... і так ён сядзіць цяпер тут, пасярод незлічоных манет з ашчадных кніжак.
Перад ім адкрьгўся новы кантынент, але ён нічога на ім не бачыў.
Калі б ён, напрыклад, надумаў нешта купіць, то проста зайіпоў бы ў краму і купіў, што яму трэба. Але нічога асаблівага ён не прыдумае, гэта ён ведаў наперад. I гэтаму павінен чалавек навучыцца яшчэ ў дзяцінстве і ў маладосці, калі фарміруецца ягоная фантазія, каб потым разумець, што можна набыць за грошы. Потым гэтага дагнаць не атрымаецца.
Япічэ калі ён хадзіў у гімназію, неўзабаве пасля бацькавай смерці ён пачаў даваць прыватныя ўрокі. Тады ён доўга думаў, перві чым за чатыры-пяць крон набыць апошні нумар якоганебудзь літаратурнага часопіса, альбо ці трэба набываць за дзесяць-пятнаццаць крон кнігу, што прадавалася ўбукіністыцы. Спачатку ён спыняўся перад ёй, калі ішоў побач, узважваў сваё рашэнне, перш чым уваходзіў унутр і прасіў прынесці кнігу з вітрыны. Пазней, перад вайной, калі яго ўжо не прынялі ва ўніверсітэт, ён пайшоў па ламбардах. Як добрых зяаёмых, ён ведаў усіх тых старых, ужо даволі пузатых паноў за іхнімі акенцамі, у чорных нарукаўніках, нацягнутых ажно па локці... Усяго ў горадзе было тры ламбарды, часцей за ўсё ён хадзіў у той, што на Вентурскай, на першым паверсе колішняга палаца, у агромністым, заўсёды цёмным пакоі з гістарычнымі скляпеннямі прымалі амаль усё. У чарзе перад ім стаялі цыганы альбо цыганкі, падазроныя асобы, дэкласаваныя элементы, самыя звычайныя беднякі іх квартал знаходзіўся зусім no634, яны прыносілі сюды старыя пярыны, паношанае адзенне, абутак, парваныя ружовыя жаночыя камбінацыі, старыя торбы, танныя сурвэткі. Затое ён са страхам уваходзіў у новазбудаваны ламбард на кароткай бакавой вуліцы за галоўнай плошчай, што быў у адным будынку з банкам і спецыялізаваўся на золаце, срэбры і каштоўнасцях, там яму праз акенца вярталі прапанаваны прадмет з тлумачэннем, што ён толькі пазалочаны. Трэці ламбард быў хутчэй мяшчанскім пад выхадам з кінатэатра «Татра», пазней «Пагранічнік», першы раз ён прыйшоў туды яшчэ хлопчыкам, бацька ўзяў яго тым разам з сабой, ён збіраўся тады пісаць рэпартаж пра ламбард, і гаспадар ці кіраўнік павадзіў
іх па вялікіх складскіх залах, дзе ён адчуваў сябе як у пячоры Алі-Бабы. Там усё было найлепшае, самае якаснае, так што ён ужо наперад ведаў, ці з нечым ісці сюды ці на Вентурскую. Маці захоўвала дома цэлы стос чэкаў з ламбарда, даўгія дакументы на цвёрдай паперы, клапацілася пра тое, каб заўсёды ў час было заплачана за працягненне і, калі трэба было, зноўку нешта закладвала. Але ўрэшце ўсё прапала ва ўсіх трох ламбардах ваенныя іх адразу пасля фронту абрабавалі, і ў газетах была надрукаваная ідэалагічна радасная навіна, што ўсе ламбарды разбураныя як амаральныя прадпрыемствы па эксплуатацыі працоўнага народу. Ламбардаў ён ніколі не саромеўся, хадзіў туды за тым, дзеля чаго яны існавалі, затое бянтэжыўся, калі маці паслала яго ў ювелірную краму стаяў там як жабрак пасярод людзей з грашыма, якія набывалі сабе нешта, а ён хацеў штосьці прадаць і забраць сабе грошы, прадавец паглядзеў праз лупу на тое, што ён прынёс, і толькі пакруціў галавой і сказаў, каб ён не перашкаджаў людзям, якія штосьці сабе набывалі, а ён плёўся да іншай ювелірнай крамы, дзе ўсё паўтаралася... Калі ён нарэшце прадаў матчын заручальны пярсцёнак, болып ужо не было з чым ісці... Пасля вайны, калі ў крамах шмат чаго не было, да іх у кватэру пачала прыходзіць венгерская сялянка з недалёкай вёскі, прыносіла ім розныя рэчы па чорным кошце плюс даплата за рызыку, бо яе на станцыі магла схапіць паліцыя, кожны яе візіт азначаў для яго фінансавую катастрофу матка набывала ледзьве не ўсё, што яна прыносіла, дарэмна ён абураўся, бо ў яе заўсёды быў адзіны аргумент, што ўсё гэта ім патрэбна. I так з ёй было заўсёды, болыпую частку жыцця, акрамя дванаццаці гадоў замуства, яна жыла з дня на дзень, таму ў яе адсутнічала пачуццё кошту грошай, гроіпы ў яе не затрымліваліся надоўта, і пры гэтым для сябе яна не набывала нічога... Да ірашовай рэформы ў іх не было нават мінімуму, натрэбнага для жыцця... Ды зрэшты і ён быў не нашмат лепшы як толькі атрымліваў які-небудзь ганарар, выбіраўся ў горад паглядзець на вітрыны, але ніколі не бачыў нічога, што хацеў бы набыць, хацеў бы мець, нарэшце заўсёды заходзіў у новую вялікуіо букіністьічную краму, праглядаў там усе стэлажы на ўсіх
паверхах, заўсёды знаходзіў нейкія кнігі, набываў іх, а потым не чытаў, але так траціў нейкую частку ганарару, астатнія грошы яму ўсё адно пяклі кішэнь, і, калі ён меў час, нешта з іх прапіваў ці неяк па-іншаму распускаў, у любым выпадку грошы нейкім чьінам растрачваў і толькі потым супакойваўся... А ў апошні год, калі ён ужо не атрымліваў штомесячнага заробку, яшчэ калі-нікалі яму перападалі нейкія аўтарскія грошы з вясковых тэатраў, дзе нашмат пазней даведаліся, што ягоныя пераклады п’ес ці вершаваных драмаў, якія яны пераклалі разам з жонкай, ужо нельга ставіць; вядомая знаёмая ад свайго імя насіла розныя праграмы на радыё, пакуль аднойчы напалоханая рэдактарка не сказала, што яны ўжо не падыходзяць; рабіў ён і тэхнічныя пераклады дзеля паляпшэння кваліфікацыі, а калі палепшыў яе, перакладыўжо былі непатрэбныя... Але тады, уласна кажучы, ён болып нічога не траціў, мінулай зімой хацеў набыць сабе непрамакальныя туфлі, але нідзе не знайшоў... Цяпер ён таксама іх не знайшоў бы, а кнігі з букіністыкі яго болып не цікавілі, іх і так ужо было дастаткова.
У цемры пакоя ён пачаў аўтаматычна думаць пра тое, пра што апошнім часам думаў усё часцей, калі клаўся і не мог заснуць: цяпер ён павінен знайсці сабе нейкую працу. I калі ён ужо не можа займацца тым, чым займаўся дагэтуль, то яму не хацелася б і рабіць нешта нават аддалена падобнае працаваць у нейкім архіве ў паўпадвальным памяшканні, ці ў якой бібліятэцы, ці хоць якім майстрам па рамонце парасонаў. Калі ўжо нешта рабіць, то цалкам іншае. Напрыклад, кіроўцам таксоўкі. Ён кіраваў машынай ужо шмат гадоў і ведае кожную вуліцу ў горадзе, ведае, якія з іх аднабаковыя, якія вуліца ў старым горадзе закрытая для руху, гэта яму не было б складана. Апроч таго, кіроўцы таксоўкі не працуюць бесперапынна каго-небудзь адвязуць і сядзяць у машыне, чакаюць, могуць чытаць ці пагаварыць з кім-небудзь, каго вязуць, дый нейкі гасцінец у дадатак заробяць. Бьгў і яшчэ адзін запасны варыянт. Жонка каменданта іхняга дома была загадчыцай вялікага ўніверсама ў агромністым нядаўна збудаваным раёне недалёка ад горада, куды калісьці ў дзяцінстве разам з бацькамі ён выбіраўся на шпа-
цыры. У раёне не было кавярняў ці нават якой карчмы, дык пры тым універсаме зрабілі нешта накшталт бара і буфета. Аднаго разу загадчыца прывозіла яго туды, каб пахваліцца. I з таго часу ён часта падумваў, што было б нядрэнна працаваць афіцыянтам у такім універсаме. Там ніколі не бывае шмат народу, людзі доўга там не сядзяць, шмат не замаўляюць, там ніколі не бывае цісканіны ён бачыў, як там сядзелі нейкія парачкі, на стале ў іх была кока-кола альбо чорная кава ці невялікая бутэлька каньяку, адзінкі елі сасіскі ці бутэрброды, афіцыянт прыносіць замову, а потым дзе-небудзь стаіць, глядзіць на людзей за сталамі, і гэта было б гэта, напэўна, болып цікава, чым глядзець на людзей праз акно на кухні, і там ён таксама атрымліваў бы нейкі гасцінец. I, калі ён гэта ўяўляў, неяк падсвядома, быццам абарона, у памяці ўсплывала тое, што кіроўцы таксовак павінны здаць пэўныя іспыты, а ён не мог нават акумулятар дастаць з маіпыны. А афіцыянт нават у такім буфеце павінен мець нейкі дакумент, што недзе вучыўся. Таму зноўку ён разумеў, што не будзе ні таго, ні другога.
Ён вярнуўся ў свой пакой, завесіў шторы, распрануўся і лёг у чаканні сну.
Першы дзень
Раніцай ён зварыў толькі чорную каву. Калі ўвайшоў на кухню, убачыў прыгожы ранак, сояца было амаль вясновае. Апошнія два тыдні, што ён хадзіў у шпіталь, надвор’е ўвесь час было паганае. Пару дзён таму ў яго быў дзень народзінаў, тады цяжкія цёмна-шэрыя хмары ўвесь дзень віселі амаль над самымі стрэхамі горада.