Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Ужо зрабіў, ужо патэлефанаваў, прыйдуць. Ён адчуваў нейкую прыўзнятасць. Угадаў ейнае жаданне хутчэй, чым яна сама пра яго падумала. А цяпер гэта ўдвая важней, нават у сто разоў. Магчыма, гэта быў апошні шанец угадаць ейнае жаданне.
Вечарам дзяўчаты прыйшлі, весела распавядалі пра свае апошнія прыгоды ў час падарожжаў: аднойчы яны нават спалі ў хляве на сене, расказвалі ўсялякія кур’ёзы пра сваіх сяброў з працы, пра бацьку адной з іх, як ён спрабаваў сам зрабіць віно і нават набыў для гэтага прэс, з-пад якога выцякала толькі страшэнна кіслая жыжа, і шмат чаго яшчэ. Усе смяяліся ад душы, нічога з гэтага іх не датычылася, усё гэта было з іншага свету. Ен з дзяўчатамі выпіў цэлую бутэльку віна і трохі каньяку. Жонка, праўда, паўляжала на «бальзаку», але і яна была жывейшая і не такая стомленая, як заўсёды. А калі дзяўчаты пайшлі (ён яшчэ правёў іх да трамвайнага прыпынку), жонка не скардзілася, што гэтыя госці яе стамілі.
Стрыечная сястра сядзела ў фатэлі ў гасцёўні, сказала яму, што паклікала Марціна з Верай, і яны павінны вось-вось з’явіцца. А ён сказаў, што хутка прыйдзе швагерка, у яе там цяпер
госці. Папрасіў зварыць яму кавы. А сам тым часам патэлефанаваў брату.
Ён спрабаваў пераканаць брата, што яму не абавязкова прыязджаць менавіта цяпер, але адгаварыць яго было немагчыма. Сказаў, што прыедзе і, напэўна, з усёй сям’ёй.
Стрыечная сястра прынесла каву, і ён пачаў расказваць, што пачуў ад жанчыны ў шпіталі. Ён памятаў кожны сказ, быццам вывучыў тэкст на памяць. Ён ужо амаль скончыў, калі знізу нехта пазваніў. I пакуль той нехта падняўся на ліфце, ён скончыў расповед жанчыны.
Г эта былі Марцін з Верай. Бачна было, што яна плакала вочы былі яінчэ чырвоныя. А першае, што хацеў ведаць Марцін, калі ўвайшоў у гасцёўню, як гэта магло здарыцца, ён жа быў у яе пасля абеду. Быццам ён як лекар не ведаў, што калі -небудзь гэта мусіла здарыцца. Сапраўды, яна была вельмі стомленая пасля таго наведвання, хутка заснула, а калі зноў расплюшчыла вочы, сказала: «Як добра, калі хтосьці трымае цябезаруку». Гэта ён пакінуў для сябе, як і тое, што забыўся расказаць стрыечнай сястры, як жонка распавядала яму, што, калі прагульвалася перад абедам па калідоры, заўважыла стрыечную сястру, якая выйшла з доктарскага кабінета, напэўна, пачула там нешта такое, што лепш палічыла сысці, чым завітаць да яе. Ён запэўніваў жонку, што гэта не так, казаў, што стрыечная сястра магла заскочыць адно на хвілінку і мусіла адразу вяртацца на працу, але жонка толькі кіўнула: «Так, можа быць».
3 нейкай неверагоднай упартасцю яна была перакананая, што сёння ёй зусім дрэнна. Ён распавёў пра гэта. Як яна спачатку не хацела верыць, што фельчар на калідоры сказаў: «Я вас вінпіую». Нават калі ён паабяцаў прынесці заўтра ранкам піжаму, жонка з гэтага зразумела адно: «А што, са мной ужо зусім дрэнна?» Раптам зноў пазванілі ў дзверы. «Гэта, напэўна, брат»,сказаў ён, але з ліфта выйшлі тры чалавекі, якіх ён нават не марыў сёння ўбачыць, Ёжа Бжох, яго колішні калега з апошняга месца працы. іх абодвух звольнілі ў адзін дзень амаль тры гады таму, яго жонка Пэрла, рэдактарка ў выдавецтве, і ейная сяброўка Вера Гегерава, таксама з выдавецтва, яна жыла побач з імі, таму яны
прыехалі разам. «Уяві сабе, мы зусім нічога не ведалі, чалавеча, ну зусім нічога»,сказаў яму, вітаючыся, колішні калега, нават не ведалі, што ягоная жонка ў шпіталі, толькі сёння ўвечары патэлефанаваў знаёмы, той, што даў нумар ягонага тэлефона лекару са шпіталя. Тады ён мусіў ад самага пачатку распавесці, як жонка хварзла спачатку дома, недзе тыдні тры думала, што ў яе грып, потым пайшла на агляд, а ён сядзеў у галоўнага доктара... тым часам прыйшла швагерка, а потым яшчэ і брат з усёй сям’ёй... ёй увесь час ставілі кропельніцы, у канцы ён згадаў, як пайшоў са шпіталя і як яму патэлефанавалі, і адным сказам перадаў расповед той жанчыны. Стрыечная сястра ўвесь час лётала з гасцёўні на кухню кожнаму, хто прыйіпоў, яна зварыла каву.
Усе размаўлялі адно з адным. Марцін са стрыечнай сястрой спрабавалі высветліць сапраўдную прычыну смерці. Астатаія па чарзе ўзгадвалі, калі бачылі яе апошні раз, дзе і што яна тады гаварыла. I кожны паўтараў, што гэта вялікая трагедыя, страта для літаратуры і што яна яшчэ шмат магла зрабіць. Толькі брат і ягоная сям’я не прамовілі ні слова.
Вір галасоў перапыніла Вера: «Трэба яшчэ раз патэлефанаваць у Чэхаславацкае агенцтва друку, каб яны далі паведамленне. Заўсёды, калі памірае такая асоба, агенцтва друку павінна пра гэта паведаміць». Але ён закруціў галавой: «Не буду... пакуль», другое слова прыйшло яму да галавы пазней, бо ён не збіраўся тлумачыць, што наогул не збіраецца туды тэлефанаваць: доктарава жонка, напэўна, крыху разгубілася, сказала, каб тады заўтра з раніцы ён патэлефанаваў у Саюз пісьменнікаў, там складуць і афіцыйнае паведамленне для агенцтва друку, ён надумаў: божухна, яна з месяца звалілася, але сказаў толькі: «Яна не член Саюза пісьменнікаў», але тады азвалася швагерка, рашучым тонам сказала, што ў любым выпадку яму варта было б змясціць заўтра ў газетах доўгі некралог у чорнай рамцы. Ён кіўнуў, быццам пагадзіўся: яшчэ адна з месяца звалілася, але што зробіш, трэба ім растлумачыць, тады ён пачаў: нікому тэлефанаваць ён не будзе, у любым выпадку ніякага некралога нідзе не надрукутоць, бо яго жонка ўжо не была ніякай асобай, не існавала
для друку, яе імя знікла і не мае права, «разумееце, не мае права», раздражнёна паўтарыў ён, нідзе з’яўляцца. Тое самае і з паведамленнем у газеце, якое можа даць хто заўгодна, нават зусім незнаёмы, але калі памёр нехта, хто не мае права існаваць для грамадства, чыё імя афіцыйна не можа нідзе з’явіцца нават у некралогу, то і ў газеце пра яго не напішуць, вось так... ён гаварыў вельмі хутка і раздражнёна, быў раззлаваны, быццам яны нічога не ведалі пра жончына становішча, тры гады прайшло, а яны тут са сваімі ідэямі, быццам яна нармальна жыла, як раней... Але пасля ён штось узгадаў яшчэ, расказваў пра гэта амаль бесклапотна, як пра нешта пікантнае, злосць знікла... не так даўно ён быў ва ўніверсітэцкай бібліятэцы, і там яму нрыйшло да галавы паглядзець у картатэцы, што з яе перакладаў і кніжак адтуль прыбралі, а што засталося, і не знайшоў нават карткі з яе імем, нават карткі, яе імя знікла... ён не мог дадаць: «Маё, дарэчы, таксама».
Зноўку стала шумна, кожны (апроч брата і ягонай сям’і) лічыў за абавязак дадаць нейкія эмацыйныя каментары. А хто мог падумаць яшчэ чатыры гады таму, што так здарыцца! Але здарылася. Ён слухаў іх толькі краем вуха, усё гэта ён ужо разоў сто чуў і ў адносінах да іншых, дый сам ён не аднойчы выказваў такія самыя спачуванні, але цяпер гэта было толькі пераліванне з пустога ў парожняе, малацьба саломы, і ўсё гэта было часткай сучаснага жыцця, таму гаварыць пра гэта было лішнім. Магчыма, гэта падумаў і Марцін, які хацеў перайсці да чагось болып істотнага дый час быў ужо позні і запытаўся: «Слухай, а ты ўжо думаў пра пахаванне, хто мог бы сказаць прамову?»
Быццам абухом па галаве. He, ён не думаў пра гэта.
Ён бачыў пахаванне недзе ў будучым, але не думаў, што пахаванне, як імша, складаецца з нейкіх фазаў, этапаў, і адным з іх з’яўляецца прамова. I ён адразу ведаў, што не ўзгадае нікога, хто мог бы сказаць гэтую прамову. Тыя пару чалавек, з якімі яны пастаянна сустракаліся, таксама не падыходзілі, ён не мог папрасіць іх публічна выступіць, не мог сказаць таму колішняму калегу: «А ты не мог бы за гэта ўзяцца?» такой просьбай ён бы яго адно непатрэбна збянтэжыў, бо ён жа рады, што змог
зачапіцца за месца ў нейкай будаўнічай канторы, а ягоную жонку пакінулі працаваць у выдавецтве. А ўсе астатнія, хто па-ранейшаму мог выступаць, выкладаць, пісаць, кожны з іх палічыў бы бесцырымоннасцю, нахабствам нешта падобнае ад іх хацець, а самі сабе яны думалі б, што яна сама сабе ўсё сапсавала, калі лезла ва ўсе гэтыя справы, і знайшлі б якуіо-небудзь адгаворку. Ды нават калі б ён хадзіў канькаць ад аднаго да другога, усё адно нікога не знойдзе. I ён прашаптаў слабым голасам: «Я не ведаю, хто мог бы гэта зрабіць».
Напэўна, Марцін чакаў такога адказу, калі так доўга маўчаў, потым падняўся з фатэля і са словамі: «Ну, тады зараз я паспрабую», пайшоў да тэлефона.
Ён патэлефанаваў камусьці, каго называў Ёжа. Марцін ужо растлумачыў, пра што гаворка, зараз той пачне адгаворвацца і апраўдвацца, нейкі час гэта будзе цягнуцца, потым Марцін сядзе ў фатэль і скажа: «Не атрымалася». Ён перастаў слухаць, пра што яны гаманілі. Але падумаў, што гэта катастрофа, бо нехта ўсё ж павінен сказаць прамову.
Марцін сеў у фатэль і сказаў: «Ну вось, усё вырашана». А потым павярнуўся і дадаў: «Доктар Ёзэф Фэлікс прасіў перадаць, што для яго гэта гонар».
Бжох амаль закрычаў: «Але ж гэта цудоўна. Прафесар з універсітэта. Вядзе секцыю перакладчыкаў. Гэта ж буцзе амаль афіцыйна. Найвыдатнейшы крытык, калі б ён яшчэ пісаў крытыку...»
Так, цяпер ён пісаў толькі эсэ пра аўтараў перыяду Рэнесансу. Ён памятаў яго крытычныя артыкулы яшчэ з тых часоў, калі вучыўся ў гімназн і пачаў чытаць літаратурныя часопісы. Але ён не мог зразумець, як гэта Ёзэф так лёгка згадзіўся? Ён жа павінен ведаць, што ў яго праз гэта могуць быць непрыемнасці. Аднойчы ён ужо вылятаў з універсітэта, на пачатку пяцідзясятых, тады так вырашылі свядомыя студэнты. А ён наогул не быў свядомы. Таму нават у шэсцьдзесят восьмым не ўмешваўся ні ўва што. He хацеў мець нічога агульнага з рэжымам, таму з ім і не сварыўся. Напляваць яму было на рэжым, на ягоныя дырэктывы і забароны, на яго брудныя, сраныя правілы гульні. Але ж лічыць за
гонар. He баіцца. He, не пра тое гаворка, іншыя таксама не маюць страху, гэта толькі так кажуць, што ўсе баяцца. Ва ўсіх ёсць свае жыццёвыя прынцыпы. I ім давялося б рызыкаваць гэтымі прынцыпамі дзеля... прамовы на пахаванні яно таго варта? He, але ён думае, што варта, яго напрасілі аб нечым, што, на іхнюю думку, ён мог бы зрабіць, значыць, ён гэта зробіць. А рызыкуе ён дзеля нечага малога ці вялікага гэта ўжо не істотна... Зрэшты, можа ён разважае і па-іншаму... У любым выпадку, яны наогул не былі знаёмыя да гэтага лета, тады яны з жонкай былі на Араве, дзесьці каля польскай мяжы на лецішчы, пра якое дзеля іх паклапаціліся сябры Коларавы. Недалёка ад лецішча яны і сустрэліся Фэлікс вырас у вёсцы непадалёк, таму прыязджаў сюды з сям’ёй на адпачынак. Яны тады ўсе ўціснуліся ў машыну, і Ёзэф давёз іх да хаты, там усе разам назбіралі галля, расклалі вогнііпча, пасмажылі сала, выпілі бутэльку віна і сядзелі на лузе перад хатай ажно да цемры.