Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
За сталом па-ранейшаму гаварылі пра доктара, перакладчыца Вера сядзела з ім у адным кабінеце пасля таго, як яго першы раз выгналі з універсітэта і ён працаваў рэдактарам у выдавецтве.
Ён быў вельмі ўдзячны Марціну, зноўку падумаў, што нечым ён нагадвае ягонага бацьку: сілуэтам сваёй нязграбнай паставы, магчыма, формай чэрапа, і хоць тварамі яны былі зусім не падобныя, вочы ў іх былі аднолькава блакітныя. Вобраз бацькі яшчэ не зусім сцёрся з ягонай памяці. Пра гэта ён нават з жонкай ніколі не абмовіўся.
Калі ў астатніх пакрысе скончыліся тэмы для размоваў, загаварыла перакладчыца Вера: «Мы цяпер, калі нас тут столькі, маглі б скласці жалобнае паведамленне». Раптам ён пачуў брата, які казаў, што мог бы ўсё залатвіць: у ягонай жонкі бацька наборшчык. Цяпер ён на пенсіі, але яшчэ часам ходзіць у наборны цэх пасядзець са старымі знаёмымі. I каб яму далі тэкст, дык набраў бы й надрукаваў яго. Ён мог бы ўзяць яго ўжо цяпер, калі яны пойдуць дадому, трэба толькі, каб быў тэкст.
«Ну, то пачнём», прапанавала перакладчыца. Яна папрасіла яшчэ асадку і паперу, і ўсе павярнуліся да яго. Ён зноў адчуў разгубленасць. Ведаў толькі адно: «Галоўнае, каб там не было
ніякіх штампаў... паніклыя ў глыбокім жалі... аплакваем нашу дарагую... і г. д. Mae быць нешта кароткае і канкрэтнае».
«Ну добра, тады без гэтага», супакоіла яго перакладчыца. Яшчэ нейкі час ён разважаў, але да галавы так нічога і не прыйшло, таму пачаў няўпэўнена: «Паведамляем вам..але Бжох з абурэннем яго перапыніў: «Божухна, як ты можаш так пачынаць, гэта ж не якая-небудзь афіцыйная папера, ты яшчэ пачаў бы, як вяшчальнік у вёсцы: «Усім! Усім! Паведамляем!» Аратарскі выбух Бжоха перапыніла ягоная жонка, якая спакойна сказала: «У глыбокім смутку паведамляем...» Ну, так, усё ж без штампаў не абысціся, падумаў ён. Даволі хутка яны дайшлі да месца, дзе пасярэдзіне вялікімі літарамі мусіла быць напісана імя памерлай. ІПвагерка хацела, каб пад імем была напісаная і ступень, якую надалі яго жонцы, гэта звычайная рэч. Але ён быў супраць. Ступень ёй далі, але разам з тым забралі ўсё, што янаатрымала. «Дык, прынамсі, няхай там будзе наігісана «пісьменніца і перакладчыца»,дамагалася швагерка. Аде ён быў і супраць гэтага. Яна ўжо не была ні пісьменніцай, ні перакладчыца, толькі гаспадыня і пенсіянерка, можна, вядома, пад ейным імем напісаць «гаспадыня і пенсіянерка», але, напэўна, гэта будзе смешна, а яшчэ гэта палічылі б за правакацыю... Хвілін праз дваццаць (таму што перакладчыца-пратакалістка разы тры мусіла перакрэсліваць і перапісваць некаторыя месцы, бо ён кожны раз прапаноўваў нешта іяшае) яны былі гатовыя. «Унізе яшчэ павінна быць,зазначыла перакладчыца Вера, «Пахаванне адбудзецца...» пасля гэтых словаў можна пакуль пакінуць тры кропкі, а заўтра ён пра ўсё даведаецца, патэлефануе брату і той дапіша дату.
Яна перадала яму тыя некалькі радкоў з мноствам выпраўленняў, каб ён прачытаў яшчэ раз. Але без акуляраў ён нічога не бачыў, глядзеў на паперку і думаў, што, калі б ён сам заўтра сядзеў над гэтым паведамленнем, гэта расцягнулася б гадзіны на дзве: ён над усім спыняўся б, спатыкаўся б і ўрэшце ўсё адно застаўся б незадаволены. Ён усё яшчэ глядзеў на паперу, калі доктар спытаў: «А паніхіда будзе царкоўная ці грамадзянская?»
Ён унутрана сцяўся, задумаўся. Напэўна, усе хочуць, каб паніхіда была царкоўная, па кожным памерлым у нашай сям’і
дагэтуль ладзілі царкоўную паніхіду. Але яна выйшла з царквы яшчэ задоўга да іхняга знаёмства, і што, ён павінен цяпер яе туды зноў вярнуць? «Грамадзянская», ціха сказаў ён. А Марцін патлумачыў: «Я таму пытаўся, што варта яшчэ напісаць нейкі эпіграф уверсе».
Цяпер ён зразумеў. Калі б была царкоўная паніхіда, яны б узялі якую цытату з Бібліі, там іх па пяць на кожнай старонцы, але што напісаць цяпер? Ён зноў разгубіўся.
Перакладчыца няўпэўнена прапанавала: «Можа, узяць які радок з паэтаў, якіх яна перакладала. Скажам, Лермантава...» У свой час той пераклад быў вельмі чытаны, многія ведалі на памяць цэлыя раздзелы. Але ніхто цяпер не мог узгадаць нават якіх двух-трох адпаведных радкоў, а ён нават не прачытаў нармальна таго перакладу, бо хутчэй быў прыземленым чалавекам, а ў гэтага паэта ўсё было рамантычна-узвышанае, дэманічнацёмнае. He, няхай лепш радкі згадвае хто іншы. Але ўсе маўчалі.
«Ну, тады можа яшчэ чые-небудзь», зноў прапанавала перакладчыца. Усе глядзелі толькі на яго. Гэта была ягоная справа прапанаваць пару радкоў нейкага паэта, якога пераклала Зора і якія падыходзілі б уякасці эпіграфа. Ён засяроджана думаў, быццам гэта было пытанне ўсяго жыцця. У галаве ўзнікалі нейкы ўрыўкі словаў, нешта пра смерць... Ён падумаў, што калі яны ўзніклі ў ягонай памяці, то яны пэўна з нейкага перакладу, зробленагаразам... Бо сам ён нічога вершаванаганіколі не перакладаў... Гэта ўжо не былі проста фрагменты, ён нават ведаў, што гэтыя словы гаворыць нейкі тэатральны персанаж, а значыць, ёсць толькі адзін варыянт... Ён пайшоў да кніжнай шафы, узяў з паліцы тоўсты зборнік Шэкспіра «Трагедыі. Частка першая», гэта мусіла быць з яго самай знакамітай трагедыі... Гэта словы Гамлета, прамоўленыя перад смерцю, апошні маналог, ён знайшоў яго... Вось яны, тыя чатыры радкі, з якіх яму прыгадаліся толькі пэўныя ўрыўкі. Ён зачытаў іх сваім звычайным нервовым і ціхім голасам, невыразна, быццам урывак з газетнага артыкула.
У адказ была халодная цішыня. Усе маўчалі, нібы згаварыўшыся. Ён паглядзеў на твары вакол сябе і прачытаў на іх,
што, напэўна, гэтая цытата не падыдзе. Праз хвіліну перакладчыца Вера папрасіла: «Пакажы мне». Ён працягнуў кнігу, паказаў пальцам на тыя чатыры радкі, перакладчыца паглыбілася ў іх, быццам завучвала на памяць, і адразу ўскрыкнула: «Але ж гэта цудоўна! Толькі трэба прапусціць два радкі ўсярэдзіне!» I прачытала першы і чацвёрты радок моцным, выразным, нават узнёслым голасам, і адразу ўсе заварушыліся, пагадзіліся, што гэта цудоўная цытата, а ён успрымаў іх агульную згоду як бурныя авацыі. Уздыхнуў з палёгкай. Гэта была яго самая вялікая перамога за той вечар.
Перакладчыца Вера села за друкавальную машынку і ўсё перадрукавала начыста. У пакоі зноў стала шумна, усе зноў размаўлялі парамі, і нават ягоны брат разгаварыўся з Бжохам, яны пазнаёміліся, калі той некалькі разоў дацягваў яго да кватэры ў цэнтры горада, дзе тады яшчэ жыў і брат. Усе былі задаволеныя, што зрабілі нешта вельмі карыснае, толькі ён сядзеў сам сабе, курыў і ганарыўся, што знайшоў адпаведную цытату з іх сумеснай працы, і сядзеў бы так і далей, але Марцін падняўся з крэсла: «Ну вось, мы зрабілі, што было магчыма». Гэта быў сігнал і для астатніх, усе пачалі ўставаць і выходзілі ў вітальню апранацца. Швагерка толькі сказала яшчэ, што заўтра хацела б пайсці з ім у пахавальнае бюро арганізаваць пахаванне. Натуральна, падумаў ён, зараз яна будзе паводзіць сябе як прадстаўніца сям’і. Стрыечная сястра нагадала, што перадусім трэба з’ездзіць у морг, чым яна заўтра і зоймецца: возьме выходны, і яны разам туды паедуць; яны дамовіліся, а якой гадзіне сустрэнуцца. Астатнія ўжо чакалі каля дзвярэй, потым было хуткае развітанне, пацісканне рук, і адны ўжо ўваходзілі ў ліфт, а другія пайшлі ўніз па лесвіцы.
Ён пайшоў на кухню паглядзець праз акно, як усе адыходзяць, так, як яны з жонкай калісьці глядзелі праз акно на кухні, калі ад іх позна вечарам адыходзілі госці.
Марцін з Верай накіраваліся ўніз, стрыечная сястра ішла па вуліцы ўверх, Ёжа Бжох з Пэрлай і Верай Гегеравай сядалі ў машыну, толькі брат яшчэ стаяў недалёка ад пад’езда, а жонка яму нешта гаварыла. Ёжа ўжо завёў машыну, брат падышоў да
яго і праз адчыненае акно штосьці даволі доўга гаварыў. Пасля чаго Бжох заглушыў матор, выйшаў з машыны і зазваніў у дзверы пад’езда.
Бжох выйшаў з ліфта і адразу папрасіў прабачэння, што вярнуўся. Ён прапанаваў Ёжу прайсці хоць бы на кухню, але той адмовіўся: «Не, не, я толькі на хвілінку. Брат вам штосьці перадаў і хацеў, каб гэта сказаў я. I я адразу пайду, мяне чакаюць».
«Дык вось, брат прасіў перадаць», збянтэжана абыходзіў ён мэту размовы, кшталту, не трэба злавацца, але гэта не мая прапанова, канешне, ён разумее ягоныя пачуцці, ніхто не мог бы адчуваць сябе нармальна ў такой сітуацыі, але няхай ён зразумее яго правільна і, крый божа, не крыўдуе. «Ну, адным словам, што я табе тут доўга буду расказваць. He ведаю, што я рабіў 6ы ў гэтай сітуацыі, але проста ты тут застанешся зараз зусім адзін у кватэры, магчыма, нешта вып’еш, таму брат прапаноўвае, што ён мог бы застацца з табой. Яго жонку з дачкой я завязу дадому, месца ў машыне ёсць, а брат, было б лепш, каб застаўся».
Так братава жонка хацела яго аберагчы, каб ён не напіўся да раніцы дома ці недзе ў горадзе. Цяпер ён разумеў Ёжаву збянтэжанасць, яму было гэта крыху непрыемна, кожнае Ёжавае разгубленае мулянне, адыход ад прадмету гаворкі былі своеасаблівым прытворным падміргваннем хто ведае, што я рабіў бы, дзеля гэтых падміргванняў брат і не прыйшоў сам, ён не піў, а Ёжа калісьці піў як свіння, пару разоў яны нават цягнуліся разам праз горад, ужо даволі даўно, калі Ёжа яшчэ жыў з першай жонкай, толькі Пэрла здолела яго ўрахманіць, таму было правільна даручыць гэтую прапанову яму, бо ён мог зрабіць яе з належным разуменнем. Ён запэўніў Ёжу, што ў кватэры няма ані кроплі алкаголю. I сёння ён сапраўды вельмі стаміўся, таму зараз лепш пойдзе спаць і з дому выходзіць нават не думае. Заўтра ён мусіць быць у форме.
«Дык брату няма чаго хвалявацца?» «Абсалютна, ён запэўніў Ёжу яшчэ раз і ўсміхнуўся з кранальнага клопату брата і ягонай жонкі. Ён можа быць абсалютна ўпэўнены». «Ну, то файна, сказаў Ёжа спакойна і, калі ўжо адчыняў дзверы, паўтарыў: I не злуйся». I з ліфта яшчэ сказаў: «Пакуль».
Ён зноўку пайшоў да акна на кухні і глядзеў уніз, праз момант Ёжа нешта распавядаў брату, той зрабіў некалысі жэстаў, налэўна, не верыў ягоным заспакаенням, але колішні калега ўжо сядаў у машьшу, абедзве машыны выехалі на вуліцу, накіраваліся ўніз па дарозе і праз момант зніклі за паваротам.
Ён не злаваўся на брата і ягоную жонку за прапанову, бо яны ведалі, што казалі. Але гэты раз ён не хлусіў: у кватэры не было ані кроплі алкаголю і з дому ён выходзіць не збіраўся. He, нічога такога яму не пагражае. Апошнімі двума тыднямі так было ўжо разы тры: па дарозе са шпіталя ён нешта набываў на вячэру й сняданак і браў яшчэ маленькую бутэлечку каньяку, дома патроху з яе папіваў і вёў сам з сабою даўгія размовы. Але сёння, калі ён выйшаў са шпіталя, крамы былі ўжо зачыненыя, ды ён і так нічога не набываў бы, нават на вячэру, бо бьгў занадта ўзрушаны тым, што адбывалася апошнімі гадзінамі, і, калі б яму не патэлефанавалі са шпіталя, уключыў бы тэлевізар без гуку, апатьгчна глядзеў бы ў яго і з бояззю думаў пра заўтрашні дзень.