Сем дзён да пахавання  Ян Рознэр

Сем дзён да пахавання

Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
104.22 МБ
Цяпер ён ужо не быў такі ўзрушаны, як увечары, калі вярнуўся дадому са шпіталя, усё ў ім сцішылася, усярэдзіне была адна пустата. Нехта грукнуў за сабой дзвярамі, пайшоў і болей не вернецца. Ён застаўся ў гэтай кватэры адзін. А заўтра павінен будзе займацца арганізацыяй. Потым вернецца дадому, за ім зачыняцца дзверы, і ён зноўку застанецца адзін. Гэта ўсё.
Ноч
Мінула ўжо даволі шмат часу, як дзве маіпыны зніклі за паваротам. Напэўна, яны ўжо раз’ехаліся на нейкім скрыжаванні, кожная ў сваім напрамку: Бжох з Пэрлай і перакладчыцай Верай Гегеравай ужо вось-вось будуць дома, брат жыве далёка, нядаўна пераехаў у мікрараён, які пабудавалі на месцы колішняй найбліжэйшай да горада вёскі ля Малога Дуная, дванаццаць кіламетраў адсюль. Спачатку яму трэба будзе даехаць да колішняй ускраіны горада, і там пачнецца новая магістраль да мікрараёна. Ён па-ранейшаму стаяў, абапёршыся локцямі аб падваконне на кухні, і глядзеў на пустую вуліцу з вышыні трэцяга паверха. Вуліца была добра асветленая ліхтарамі. Адзін, трохі ніжэй ад дома, бліжэй да павароту, быў пашкоджаны, бесперастанку гудзеў. I на гэтай пустой, асветленай ліхтарамі вуліцы трыма паверхамі ніжэй нічога не адбывалася.
Ён яшчэ пачакае, пакуль унізе не праедзе якая машына.
«Божухна, падумаў ён, колькі часу, напэўна, правёў я ў гэтай кватэры перад гэтым акном, сагнуўшыся, абапёршыся аб каменны край». Гадзіны і гадзіны, і калі б з таго часу, як яны пераехалі ў гэтую кватэру, гэтыя гадзіны скласці, то атрымаліся б цэлыя дні, тыдні, а можа, нават і месяцы. Ён тупа, бессэнсоўна глядзеў уніз, быццам наглытаўшыся нейкіх наркотыкаў. Але за гэтым пазіраннем праз акно проста мінаў час. I ўсё. Часам ён адчуваў сябе пенсіянерам, якіх памятаў яшчэ з дзяцінства з прыгарадных вулачак са старымі дамамі, яны нерухома сядзелі каля акна, трохі меншага за гэтае, і бяздумна пазіралі на вуліцу, быццам не заўважалі нічога вакол. Цяпер і ён быў крыху як тыя пенсіянеры праўда, яму яшчэ было далёка да пенсіі, за-
тое жонка ўжо атрымлівала яе амаль год, але ж яна не стаяла ля кухоннага акна і не сачыла за тым, што дзеецца на вуліцы, хіба што хвілінку, калі гатавала альбо калі ён клікаў яе, каб нешта паказаць, але і без пенсіі ён бавіў час без працы, нічога не робячы і ў пустаце, і, каб хоць нечым заняцца, пазіраў у акно.
Уласна кажучы, часцей за ўсё ўнізе нічога не адбывалася.
Напрыклад, пасля абеду ўверх ад павароту ў напрамку да дома пачыналі прыходзіць жанчыны, якія жылі недзе на гэтай вуліцы, у кожнай руцэ яны неслі па поўнай торбе з пакупкамі. Колькі разоў ён дзівіўся, як яны могуць цягнуць па гэтай крутой вуліцы свае цяжкія торбы. Калі ён выбіраўся па пакупкі, дык толькі спускаўся ўніз ва ўніверсам альбо ездзіў у горад на машыне. I заўсёды пры гэтым ён прыгадваў маці: яна таксама калісьці вось так з поўнымі торбамі вярталася ў іх ранейшую кватэру ў цэнтры горада на чацвёртым паверсе. Апошнія гады маці толькі зрэдку выбіралася па пакупкі. Яны былі яе суцяшэннем, яе самарэалізацыяй, нават калі на гэта ўжо не было сілы, чапляючыся рукой за парэнчы, яна літаральна цягнула сябе ўверх, спынялася недзе на паверсе і так цяжка і гучна дыхала, што яе можна было пачуць нават у кватэры I тады ён бег уніз, браў ейныя торбы і цягнуў яе самую наверх... Альбо калі ён не чуў яе, яна сама прыходзіла ў пакой, згорбленая, цяжка дыхаючы, казала, дзе пакінула торбы: на першым паверсе, паміж першым і другім паверхам няхай ён збегае... I адразу клалася ў ложак... Яшчэ нават у 1960-м маці часам хадзіла ў краму з лёдам, што была на далёкім канцы кірмаіпу, і набывала вялікі кавалак лёду (дома ў іх была толькі такая прымітыўная скрынка, куды яны клалі лёд). Нават ён, калі хадзіў па лёд, вяртаўся вельмі стомлены, а маці ў 1960-м ужо было за семдзесят. Гэта, мабыць. выглядала сапраўды жахліва, калі яна цягнула ў торбе такі кавалак лёду, таму, калі яе сустракаў які знаёмы, ён браў ейную тбрбу і прыносіў да самай кватэры, а некалькі разоў ёй дапамагалі нават незнаёмыя маладыя людзі... Якая ён быў скаціна, які ідыёт, што ніколі не падумаў набыць нармальную лядоўню. Ён жа ўжо зарабляў, але нармальная лядоўня тады была раскошай, таму маці ніколі нават не прасіла, каб ён набыў яе, дый жонка
ніколі пра гэта не згадвала, бо ніколі не заходзіла на кухню. А калі разводзіўся Эда Фрыш і пераязджаў з агромністай кватэры ў аднапакаёўку, ён прапаноўваў яму шмат усякага са сваёй мэблі, за смешны кошт, і тады ён прынёс ад яго два вялікія фатэлі (у адным маці потым сядзела перад тэлевізарам) і элегантную шафу для адзення, і яшчэ шмат усяго, тады яны прывезлі ад яго і нармальную лядоўню.
Іншы раз ён назіраў праз акно, як на горад спускаецца цемра, знікаюць тысячы дробных агеньчыкаў, што па ўскраінах расцягнуліся ажно да «Слаўнафты», потым знікаў ланцуг агеньчыкаў унізе пад гарой, і клубы цемры ляніва насоўваліся ўсё бліжэй, аж пакуль не пачынаў павольна знікаць сілуэт дома насупраць, ад яго заставаліся толькі асобныя асветленыя вокны, і так з усёй вуліцы заставаўся толькі невялікі кавалак, і праз акно на кухні ён адчуваў вечаровую прахалоду... «Сапраўды, падумаў ён, часцей за ўсё тут было на што паглядзець».
Кожную хвіліну шумела нейкая машына, у асобныя гадзіны ці дні нават невялікія чароды машын, а ён спрабаваў адгадаць, якой маркі гэтыя машыны і паводле нумару вызначыць, ці яны з горада, ці, можа, нават з-за мяжы. У нядзелю вечарам заўсёды вярталася шмат машын, з трох-чатырох рэстарацый у Горскім парку і яго наваколлі, з садоў з садавіной на сонечных берагах Дуная, а па іратуарах шпацыравалі групкі маладых людзей, болыпасць у добрым настроі, часам яны спявалі ці пакрыквалі, забаўляліся... I даволі часта здаралася, што некаторыя машыны гучна тармазілі перад паваротам там не было ніякага знаку, і кіроўцы толькі ў апошні момант згадвалі, што трэба зменшыць хуткасць. Ён ніколі не мог адказаць, чым быў выкліканы гэты раптоўны віскат тормазам ці шынамі, але быў упэўнены, што некаторыя раптоўна тармазілі перад самым паваротам спецыяльна, бо хацелі пафранціць, на момант ён задумаўся, што гэта таксама слова, якім можна адлічваць час, яго ўжо даўно тут, у горадзе, ніхто не ведае, а калісьці ў спрэчках з хлопцамі яны часта называлі адзін аднаго «ты франт», такія франты-кіроўцы хацелі павыстаўляцца перад маладой дзяўчынай, паказаць, як яны валодаюць аўтамабілем, францілі яны і сваімі шыкоўнымі
машынамі: націснуць на тармазы, і машына амаль імгненна спыніцца, завішчыць, але не вылеціць з дарогі.
Але сапраўды драматычныя сцэны ён мог назіраць з акна зімой.
На вуліцы падмарожвала і на дарогах утваралася галалёдзіца. Тады, калі паміж паваротам і домам з’яўлялася нейкая машына, іншы раз ён клікаў і Зору, каб паглядзела, што будзе далей; машыны на слізкай дарозе вельмі часта не маглі праехаць апошні самы круты адрэзак, адразу пасля павароту яны спыняліся, іх колы праслізгвалі, некаторыя кіроўцы бессэнсоўна дадавалі газу, матор віскатаў, машына толькі трохі працягвалася наперад і зноўку адсоўвалася назад і спынялася, кіроўцы і так, і гэтак спрабавалі нешта зрабіць: некаторыя выходзілі з машыны, бралі рыдлёўку і пачыналі адкідаць снег ці разбіваць зледзянелае пакрыццё дарогі, некаторыя зноўку вярталі машыну з першапачатковага кірунку трохі ніжэй, выязджалі ажно на тратуар і потым праязджалі паварот упоперак, больш гарызантальна, і толькі так павольна атрымлівалася праехаць, але ў іх магла ўрэзацца машына, што ехала з горкі, некаторыя выходзілі з машыны і званілі ў найбліжэйшы пад’езд, мусіць, прасілі попелу, бо праз момант ім выносілі вядро, і яны пачыналі пасыпаць дарогу, а некаторыя нават пакідалі машыну на месцы, з якога яна ўжо яе магла скрануцца, і ішлі далей пешкі... Так, у тыя зімовыя дні тут адбывалася нешта сапраўды драматычнае.
Але ж ён не заўсёды глядзеў на свет толькі праз гэтае кухоннае акно летам. дый наогул заўсёды, калі было цёпла, ён стаяў, абапёршыся локцямі аб парэнчы доўгага балкона, які цягнуўся ўздоўж усёй гасцёўні, ён бачыў адтуль абодва бакі вуліцы. Ягоная жонка ў такія дні заўсёды працавала пасля абеду ў садзе за домам, дзе яны мелі ўчастак на схіле, вырывала цэлымі днямі пустазелле, якое там расло, можа, стагоддзямі. Спачатку і ён дапамагаў, але для яго гэта было страшэннае напружанне. А Зора была звыклая працаваць у садзе з самага дзяцінства. I калі яна зразумела, што гэтая праца не для яго, дык адправіла ўрэіпце дадому: няхай паставіць на балконе кушэтку і чытае. Але з пэўнага часу чытанне яго не прываблівала, хоць дагэтуль значную част-
ку жыцця ён правёў за чытаннем, нейкі момант ён на куіпэтцы чытаў, потым падымаўся, абапіраўся локцямі аб парэнчы і глядзеў то на адзін, то на другі бок вуліцы. Ён здалёк пазнаваў твары людзей, што набліжаліся да дома, і ўсярэдзіне сябе заўсёды спадзяваўся, што сярод іх будзе нехта знаёмы і гэты нехта, калі ўбачыць яго на балконе, заверне ў іхні двор і зазвоніць у дзверы. I часам хто-небудзь знаёмы сапраўды прыходзіў, тады яны разам хадзілі па вуліцы ўверх на шпацыр. Але часцей за ўсё, калі нехта выпадкова глядзеў угару і заўважаў яго, то проста вітаўся кіўком галавы і ішоў далей. А часам, калі ён бачыў, што з аднаго ці другога боку ідзе хтось са знаёмых, клаўся на кушэтку ад поглядаў знізу ён быў схаваны драўлянымі дошкамі, як нізкім плотам, а ў шчылінах дошак бачыў кавалак вуліцы чакаў, пакуль той знаёмы пройдзе. Яму не падабалася, што яго віталі толькі кіўком здалёк і ніколі ніхто не казаў: «Прывітанне, ну як ты? Я зайду на хвіліначку да цябе?» Ніхто ні разу не сказаў яму нічога падобнага, а між іншым са многімі з тых знаёмых ён калісьці даволі часта сустракаўся: пастаянна, амаль кожны дзень па вуліцы шпацыраваў Пэтэр, што жыў праз пару дамоў ад павароту. Некалькі год таму, калі ён яшчэ быў загадчыкам літаратурнай часткі ў тэатры, Пэтэр амаль штодня заходзіў да яго ў кватэру ў цэнтры горада, яны дапісвалі і перапісвалі п’есу, толькі ён ужо даўно не быў загадчыкам літаратурнай часткі, і Пэтэр ужо шмат год яго не наведваў яшчэ з тых часоў, калі ён усё яшчэ жыў у кватэры ў цэнтры горада... Яму заўсёды было вельмі непрыемна, калі ўнізе проста так праходзіў Альберт, некалькі год пасля вайны яны былі найлепшымі сябрамі, заўсёды разам, ім заўсёды было пра што пагаварыць, але потым паціху іх сяброўства пачало астываць, і з часам ад сяброўства не засталося нават попелу. Няхай ён казаў сабе, што з гэтым колішнім сябрам ён ужо даўно не сутыкаўся, казаў таксама: ну і што, калі б хтосыіі і прыйшоў сюды, шчырай размовы ўсё адно не атрымалася 6, бо ў кожнага свае інтарэсы, а ён нічым асабліва ўжо не цікавіцца і будзе толькі расчараваны... і ўсё ж ён быў бы вельмі рады з кім-небудзь пагаварыць, цяпер, калі ўжо нідзе не працаваў і нікуды не хадзіў, ні ў рэдакцыю, ні ў вы-