Сіямцы  Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак

Сіямцы

Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 234с.
Мінск 2020
45.09 МБ
Андрэй Жвалеўскі
Яўгенія Пастэрнак
Пераклала з рускай Станіслава Умец
Мінск Выдавец A. М. Янушкевіч 2020
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бен)-44
Ж41
Пераклад з рускай Станіславы Умец паводле выдання: Жвалевскнй А., Пастернак Е. Снамцы. М.: Время, 2017.
Мастачка Ганна Мельнікава
Жвалеўскі, A. В., Пастэрнак, Я. Б.
Ж41 Сіямцы : [аповесць] / Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак ; пер. з рус. Станіславы Умец. — Мінск : A. М. Янушкевіч, 2020. — 234 с.
ISBN 978-985-7210-33-6.
Калі двое шаснаццацігадовых людзей створаны адно для аднаго, але ўпарта не разумеюць гэтага, умешваюцца ірацыянальныя сілы. Родны горад Мінск намагаецца атуліць іх любоўю, зводзіць разам, падключае ўсё новых памочнікаў...
Аднак героі з дзіўнай упартасцю не хочуць бачыць відавочнае. Дачытайце гэтую гісторыю — і вы зразумееце, што ўсе містычныя супадзенні ў вашым жыцці былі невыпадковыя. Вас кахаюць, трэба толькі навучыцца не адштурхоўваць гэтае каханне.
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бен)-44
ISBN 978-985-7210-33-6 ® Жвалевскнй А. В., Пастернак Е. Б., 2017 © Умец С. В., пераклад на беларускую мову, 2020
© Афармленне, выданне на беларускай мове. Выдавец A. М. Янушкевіч, 2020
— Вітанкі! Ізноў вы на канале «Сіямцюб»!
— I з вамі зноўку мы, вашы сіямскія вядоўцы! Геула... — назвалася дзявочая галава.
— I Янула! — заківала хлапечая.
Вядоўцы ўсміхнуліся на ўсе свае шэсцьдзясят чатыры зубы. Дакладней, на шэсцьдзясят, бо ў Геулы ў яе шаснаццаць зубы мудрасці яшчэ не прарэзаліся. I памахалі левай (дзявочай) і правай (хлапечай) рукамі. Тулава сіямцаў ахутваў шырачэзны тоўсты швэдар з двума каўнярамі для дзвюх галоў.
— Пачынаем, як заўсёды, з пытанняў... — Ян стаў круціць колца мышкі, праглядаючы каменты да апошняга выпуску «Сіямцюба».
— I, як заўсёды, — уздыхнула дзявочая галава, — самае папулярнае пытанне: як мы вядзём блог разам?
— Разумееце, — патлумачыў Ян, — у нас адзін мозг на дваіх.
— Таму мы... — працягнула Геула.
— Папросту не можам пасварыцца... — перапыніў Ян.
— Гэта была б шызафрэнія, — сказала Геула.
— А мы цалкам нармальныя! — у адзін голас скончылі сіямцы і разам пырснулі смехам.
— I пра бацькоў, і пра аперацыю па раздзяленні, — уздыхнуў Ян, — мы ўжо сто разоў адказвалі. Каму цікава, паглядзіце чацвёрты або дзясяты выпуск... Што тут яшчэ?.. У якім класе навучаемся? У дзявятым... Гэта тупа... Пра гэта ўжо таксама пыталіся...
— А во нешта цікавае! — узрадавалася Геула. — «Увесь час вы ў сваім пекным швэдрыку...» Дзякі! Мы стараліся! «А не хочаце купіць нармальных шмотак?» Ян! Давай! Мне таксама гэты швэдар надакучыў! Давай пашопімся!
— Думаеш, варта? — насупіўся Ян. — У нашых крамах, здаецца, няма адзення для сіямскіх блізнят...
— А давай праверым! I пакажам, што атрымалася!
Ян і Геула кіўнулі адно аднаму, усміхнуліся ў камеру, секунду пачакалі — і Ян спыніў запіс.
— Слухай, — умольна папрасіў ён, — а давай і праўда нешта іншае апранаць! У мяне пасля твайго швэдра ўсё цела свярбіць!
— Памыем — будзе як новы! Давай фінал запішам!
Ян азвярэла паскроб шыю, тужліва ўздыхнуў і ўключыў запіс.
— Як бачыце, — засмяялася Геула, — эксперымент праваліўся!
— He шыюць нічога на такіх, як мы, — зажурыўся Ян.
— Затое нарагаталіся! Якія твары ў іх былі! У прадаўшчыц!
— Калі ведаеце, як даць рады нашай праблеме, — Ян спяшаўся згарнуць запіс, — пішыце ў каментах!
— Падпісвайцеся на канал, стаўце падабайкі, з вамі былі вашы сіямцы, а тымчасам пакуль!
Геула развітальна памахала рукой, Ян спакутавана ўсміхнуўся і выключыў камеру. Потым сцягнуў з сябе колкі швэдар і пачаў з асалодаю чухацца. Геула таксама вызвалілася ад сіямскай уніформы і не ўтрымалася — ускочыўшы, пацерлася спінай аб шафу.
— Заўтра ж памыю! — пастанавіла яна, складаючы швэдар. — 3 якім-небудзь змякчальнікам. А ты сёння зробіш мантаж, так? Там і праўда файны рэпартаж у крамах атрымаўся!
— Тры гадзіны ў гэтым клятым швэдры, — прабурчаў Ян. — Калі б яшчэ і рэпартаж не атрымаўся...
Геула цмокнула напарніка ў макаўку і залыпала вочкамі.
— Але ж ты мантаж зробіш? Так? Так?
— Сёння не, — Ян стаў чухацца з падвоенай энергіяй. — У мяне справы.
— Ясна, — адразу здалася Геула і нявінна дадала: — Кашулю пераапрані. У цябе пляма на пузе.
— Навошта? — Ян дэманстратыўна пацепнуў плячыма. — У мяне сустрэча з рэпетытарам.
— Ara. 1 ў душ схадзі. Іначай будзеш чухацца ўвесь час. He кожнаму... рэпетытару гэта даспадобы.
Ян чмыхнуў, але чухацца кінуў. Геула выцягнула тэлефон і тыцнула ў значок на галоўным экране.
— Хай, Кастусь! Ну што, хадзем куды-небудзь?.. Мы з Янам ужо ўсё на сёння... А я скуль ведаю? Куды запросіш, туды і пойдзем... О'кей, на Зыбіцкай праз паўгадзіны!
Геула выключыла тэлефон, прыязна ўсміхнулася і паўтарыла:
— А кашулю ўсё ж такі пераапрані, добра?
Геула сышла. Ян паказаў ёй у спіну язык і стаў расшпільваць кашулю.
Ян чакаў Дарыну каля сцяны з бразільскім графіці. У руках ён трымаў два кубачкі кавы.
— Здароў! — сказала Дарына і цмокнула Яна ў шчаку. — А ты чаму заўсёды такі выгалены?! Давай ты пару дзён не паголішся! Будзеш вожыкам! Давай?!
— Паспрабую неяк, — адказаў Ян.
«Калі хоць нешта на падбароддзі расці пачне», — падумаў ён.
Дарына тым часам сербанула кавы і прыжмурылася, бы котка:
— Латэ! 3 карамеллю! Ты такі файны! Спакойны заўсёды. Быццам ЦТ* зусім цябе не парыць!
— Падумаеш, — пацепнуў плячыма Ян, — неяк здам...
I зноў у думках скончыў: «Праз два гады».
— Я ўся на нервах, — паскардзілася Дарына, — зусім спаць не магу! Па пяць гадзін на дзень у рэпетытараў! Мне ж трэба гісторыю Расіі даздаваць! У маскоўскіх ВНУ ведаеш які прахадны бал...
Ян стрымана кіўнуў. За апошні месяц ён даволі шмат даведаўся пра розніцу паміж беларускім ЦТ і расійскім ЕГЭ", пра цяжкі лёс мінскіх абітурыентаў у Расіі, рэпетытараў і нервы Дарыны. Ён павалокся вуліцаю і ўключыў рэжым «Так-так, я слухаю», час ад часу ківаючы.
Мінск быццам назнарок рассейваў ягоную ўвагу: на сцяне «Цэха»*** вісела яркая афіша «Глядзець
* Цэнтралізаванае тэсціраванне.
** Адзіны дзяржаўны іспыт (расійскі аналаг ЦТ).
*** Адзін з цэнтраў культурнага жыцця мінскай моладзі, арганізаваны ў апусцелым заводскім цэху. Тут ладзіліся нефар-
і бачыць: чытай знакі лёсу». Па рэйках прагрукатаў экскурсійны трамвай, поўны стымпанкераў. «Гайда з намі!» — гукалі з вокнаў дзіўна апранутыя людзі. Нейкая кампанія ўзялася рыхтаваць пляцоўку для гульні ў «гарадкі» і ўжо расцягнула транспарант «Вярніся да вытокаў!». Якраз насупраць увахода ў дом, дзе некалі знаходзілася «СІТРА»*. I дзе Ян з Геулай столькі ўсяго наздымалі.
* * *
«Добра было б тут, на Зыбіцкай, паздымаць, — думала Геула, спускаючыся сходамі на галоўную тусовачную вуліцу Мінска, — трэба Яну сказаць!»
I адразу ўбачыла Кастуся. Ацаніла спартыўную торбу цераз плячо.
— 3 трэніроўкі ці на? — спытала яна, падыходзячы.
— На, — уздыхнуў Кастусь. — Тата праз сорак хвілін падхопіць каля кансерваторыі.
— Значыцца, у нас паўгадзіны... Куды пойдзем?
Кастусь акінуў вокам шэраг кавярняў.
— Хадзем у «Дэпо», — прапанаваў ён. — Якія планы на лета?
* * *
— ...Ты мяне ўвогуле чуеш? — Дарына паторгала Яна за рукаў так, што хлопец ледзь не расплюхаў каву. — Я кажу, з інтэрнатам там праблемы, а зды-
мальныя выставы, лекцыі ды інш.
* «Студыя інавацыйнага творчага развіцця і адукацыі».
маць пакой у Маскве ведаеш колькі каштуе?! Але я ўжо ўсё прыдумала! Здыму пакой з кім-небудзь. 3 кімсьці, хто таксама з Мінска. Удваіх мы пакой адужаем, так? — Дарына пагладзіла яго па шчацэ. — He, напраўду, адгадуй шчэць! Мне спадабаецца!
Ян кіўнуў са спазненнем.
— Ты пра што думаеш? — Дарына патузала хлопца за нос.
— Ды так... — Ян заміргаў. — Куды паступаць.
— Ты ж, здаецца, збіраўся ў наш палітэх?
— Я пакуль не надумаў. Можа, таксама ў Маскву рушыць?
Ян уважліва паглядзеў на Дарыну.
— Ура! — яна залпам дапіла каву. — Хоць нехта знаёмы ў мяне там будзе!
Дарына працягвала нешта казаць, але Ян не слухаў. У яго спела ідэя.
★ ★ ★
У «Дэпо» было зашмат народу, і Кастусь пацягнуў Гэлю на вуліцу. Шукаючы іншую кавярню, ён разважаў пра мора, летні адпачынак і прыстойныя гатэлі, прыкладам, у Балгарыі. Геула слухала з усё большым здзіўленнем, але пагаджалася, што мора, адпачынак і гатэль — гэта было б добра.
— Слухай, — не вытрымала яна, калі Кастусь выйшаў на трэцяе кола. — Ты ўсё гэта да чаго?
— Сюды зойдзем! — Кастусь рашуча расчыніў дзверы.
He паспелі яны сесці ў плеценыя фатэлі, як з’явіўся ўсмешлівы афіцыянт, запаліў свечку і сышоў з замовай на дзве кавы і адзін эклер.
— Выгадна цябе па кавярнях вадзіць, — сказаў Кастусь. — Салодкага ты не ясі...
— Дык што там з морам? — перапыніла Геула.
Кастусь адкрыў быў рот, але ў гэты момант Мінск кінуў сонечны прамень у адчыненую фортку, зайчык адлюстраваўся ад шкла і...
— Уі-і! — данёсся з вуліцы немы дзявочы віскат.
Наведнікі бліжэйшых кавярняў высыпалі вонкі.
Пасярод Зыбіцкай стаяла клаўнэса на дыбах. У руках яна трымала пустую скрынку, а па брукаванцы скакала змесціва — дзясяткі рознакаляровых каўчукавых мячыкаў.
— Я незнарок, — ледзь не плакала клаўнэса, — мне зайчык у вока бліснуў. Дапамажыце, людзі добрыя, мне праз пяць хвілін выступаць каля ратушы.
Добраахвотнікі — і Гэля ў першых шэрагах — кінуліся збіраць мячыкі і закідваць клаўнэсе ў скрынку.
А сонечны зайчык, адлюстраваўшыся шмат разоў, паспеў даляцець да Кастрычніцкай.
★ ★ ★
Ян ужо збіраўся падзяліцца сваёй ідэяй з Дарынай, калі раптам за сантыметр ад ягонай галавы нешта праляцела.
— Выбачайце! — закрычалі гульцы ў «гарадкі». — Мы незнарок! Алесю ў вока сонца засвяціла!
Ян усміхнуўся і памахаў ім рукой.
•к -к "к
Калі мячыкі былі пазбіраныя, а клаўнэса сто разоў сказала «дзякуй» і пакрочыла ў бок ратушы,
Геула вярнулася да Кастуся. Выгляд у яго быў вельмі незадаволены.
— Ну дык што? — спытала Гэля, але Кастусь зноў не паспеў адказаць.
У заплечніку Геулы зазваніў тэлефон.
— Гэля, ратуй! — папрасіла маці. — Тэрміновая замова: мука і цукар.
— Сёння ж серада! — здзівілася Геула.
— Гэлечка, калі ласка, там цябе чакаюць чатыры бляхі на маім ложку і два на тваім стале.
— Зараз буду, — каротка адказала Гэля.
Стратэгічныя запасы мукі і цукру прывозілі ім дахаты па пятніцах. Калі ўсё скончылася ўжо ў сераду, значыць, поўны аншлаг з замовамі. Геула павярнулася да Кастуся.