Сіямцы
Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 234с.
Мінск 2020
— Слухай, мне трэба тэрмінова купіць маме прадукты...
Кастусь уздыхнуў:
— А прыедзеш заўтра да мяне? Кіно якое паглядзім... I ўвогуле...
— Добра! Прывітанне дзядзьку Чынгізу! — Геула цмокнула Кастуся ў шчаку і пабегла ў метро.
★ ★ ★
— Ну што, — спытаў бацька Кастуся, калі той сеў у машыну, — сказаў пра вандроўку?
Кастусь няпэўна хітнуў галавой.
— Колькі нумароў замаўляць? — удакладніў бацька.
— Адзін, — адказаў Кастусь.
Нешта ў сынавым голасе напружыла Чынгіза.
— Дакладна? Ніякіх праблем?
— Ніякіх, — сказаў Кастусь скрозь зубы.
— Значыць, Гэля не супраць таго, каб афішаваць...
— Тата, — перапыніў Кастусь, — годзе ўжо мяне грузіць! Усё ў нас нармальна!
— А як Геула адрэагавала?
— Нармальна адрэагавала! Пацалавала на развітанне!
Да самага Уручча яны маўчалі. I толькі ў канцы Чынгіз сказаў:
— Май на ўвазе, гэта твая зона адказнасці.
Кастусь, выходзячы, ляпнуў дзвярыма мацней, чым трэба.
★ * ★
Гэля не ела тарты. He магла глядзець на пірожныя. Пры слове «капкейк» хваравіта моршчылася. Мама па сёння прыгадвае, як добрая суседка прынесла дачцэ скрыначку цукерак, а Геула, якой споўнілася чатыры, строга сказала:
— Наступным разам падары мне слоік салёных агуркоў.
Гадоў з дзесяці Геула пачала дапамагаць маці ўпрыгожваць замовы і з таго часу ўспрымала салодкае... як паперу. Або палатно. Нікому ж не прыйдзе ў галаву жаваць палатно і заядаць пэндзлікамі?!
Калі Гэля вярнулася дахаты, маці ўжо выцягнула з духоўкі чарговую партыю кексаў.
— На стале дваццаць восем капкейкаў — выпускны ў чацвёртым класе, — пракрычала маці, — толькі без авангарда, калі ласка, там чума, а не бацькоўскі камітэт. А з тымі, якія ў спальні, можаш рабіць што заўгодна, гэта дзеньнар у хлопца, двана-
ццаць гадоў, футбаліст, мама блогер, тата машынамі гандлюе... Ты есці хочаш?
— Пазней, — адмахнулася Гэля, — спачатку дамо рады кейкам.
28 штук. 15 дзяўчат, 13 хлопцаў. Выпускны.
Гэля зірнула на памадку, якую прыгатавала маці. Мярзотны ружовы і «вырвівока» блакітны.
«Ну нічога, — падумала Гэля, — на дзеньнародзінавых адарвуся».
I ўзялася маляваць на кексах кніжачкі і сшытачкі.
•к "к -к
Ян ачомаўся ад кухталя.
— Ты на гадзіннік глядзіш, блогер хвігавы? — пацікавіўся бацька.
Ян паглядзеў.
Да пад’ёму заставалася шэсць гадзін.
— Ужо заканчваю, — буркнуў ён, працягваючы шчоўкаць мышкай.
Станіслаў Францавіч быў спрактыкаваным бацькам. Ён зачыніў ноўтбук перад сынавым носам, запхнуў камп’ютар пад паху і рушыў у спальню. Ян нават не пратэставаў. Усё, што трэба, ён ужо высветліў, засталіся сякія-такія дробязі, але іх можна ўдакладніць і заўтра.
Выключна ад шкадлівасці ён паведаміў бацькавай спіне:
— Я ў Маскву збіраюся. У тэхналагічны каледж пасля дзявятага бяруць!
Тата спыніўся і паглядзеў на сына з усмешкай. Яна такія позіркі заўсёды вар’явалі, ён чырванеў і пачынаў хаміць. Але цяпер варта было змоўчаць.
Бацька вытрымку ацаніў і дэманстратыўна агледзеў пакой.
— Калі ты наконт прыборкі... — не стрываў Ян, але тата яго перапыніў.
— He, я наконт мадэлі лінкара.
Тата зняў з верхняй паліцы запылены каркас недабудаванага карабля.
— Колькі ты яго рабіў? Гадзіны тры? А ўжо тры гады ён... дарабляецца. Ці, прыкладам, маляванне на палатне...
Бацька кіўнуў на падрамнік, які тырчаў з-за шафы.
— Збіранне марак... Авіямадэляванне... Ты хоць нешта давёў да ладу за апошнія пяць гадоў?
— «Сокала тысячагоддзя» склаў! — абурыўся Ян. — Там некалькі сотняў дэталяў.
— «Сокала тысячагоддзя»... Я скончыў яго, калі памятаеш. Таму ён стаіць у маім пакоі. I пыл з яго рэгулярна выціраюць, між іншым!
— Мама выцірае, — адгыркнуўся Ян.
— Усё адно, — бацька зноў набыў зневажальнапаблажлівы выгляд. — Галоўнае, што я заўсёды ўсё даводжу да ладу. А ты?
— Я блог на юцюбе ўжо год вяду!
— Блог! — чмыхнуў тата. — Гэта, вядома ж, вялікая і важная справа!
— I ў Маскву паеду!
— Дык на здароўе, — адмахнуўся бацька. — Зарабляй грошы, каб было на што жыць, і едзь... Вандроўнік...
Ён пазяхнуў і выйшоў з пакоя.
Ян сумеўся. Пра грошы ён неяк не падумаў.
He распранаючыся, паваліўся на скамечаную пасцель, узяў тэлефон, аўтаматычна палез на YouTube
правяраць, колькі праглядаў дадалося. Калі выскачыла дакучлівая рэклама, Ян хацеў адключыць яе, але палец спыніўся на паўдарозе...
* * *
— ...I праз месяц будзем грошы лапатай заграбаць! — сказаў Ян.
— Дай мне белую глазуру, — папрасіла Гэля. — Якія грошы? Якой лапатай?
— Вялікай, халера! — абурыўся Ян. — Ты мяне ўвогуле слухала?
— He, — шчыра прызналася Геула, — выбачай, адключылася. Восем, дзевяць, дзесяць... Яшчэ тры кексы для хлопцаў, астатнія дзяўчатам.
Ян закаціў вочы.
— Так, усё з пачатку апавядаць не буду, але я зарэгіў наш блог на «Адсэнсе», і зараз нам за прагляды будуць плаціць грошы.
— Ачмурэць! — сказала Гэля, упрыгожыўшы чарговы капкейк. — А колькі за кожны прагляд?
— Ну, там, здаецца, не за прагляд, а за клік па рэкламе... — сумеўся Ян. — Я, шчыра кажучы, не да канца ўцяміў. Бацька ноўт адабраў, а з тэлефона ўсе гэтыя правілы чытаць задзяўбешся... Ды ўсё адно! Хто малайчына? Янчык малайчына!
Ён узняў далонь, і Геула асцярожна, каб не выпацкаць, дала яму «пяць». Аднак усё ж такі ўдакладніла:
— А калі і як плаціць будуць?
— Калі набярэцца пэўная сума... не памятаю... Але ж у нас па пяцьсот праглядаў на дзень! Думаю, праз тыдзень...
— А як гэтыя грошы забраць? — перапыніла Гэля.
— Слухай, — узлаваўся Ян, — былі б грошы, а як забраць — прыдумаем!
— Ясна, — уздыхнула Геула. — Дарэчы, зусім забылася сказаць: мне ўчора ў краме касметыкі прапаноўвалі пяцьдзясят рублёў гатоўкай за тое, каб мы пра іх сюжэт знялі і ў блог паставілі.
— Паўсотні? — Ян закапыліў губу. — Ды гэта ўвогуле несур’ёзна!
— Сапраўды? — здзівілася Геула.
— Слухай, гэта ж дзіцячы садок! — выгукнуў Ян. — Мы можам рабіць сюжэты кожныя два дні. Ты што, збіраешся працаваць за няшчасныя паўтары сотні на тыдзень?
Гэля заміргала.
— Трыста даляраў на месяц... — пачала яна, але Ян не даў ёй скончыць.
— Капейкі! — пагардліва кінуў ён. — Калі ў Маскве здымаць кватэру, дык гэта толькі на пражытак.
— Навошта здымаць кватэру ў Маскве? — не зразумела Гэля.
— Ды гэта я так, прыкладам, — сумеўся Ян.
I зноў пайшоў у наступ:
— Нам зараз трэба хутчэй сюжэты здымаць! Штодня!
Гэля пацерла вочы і скасавурылася на тры бляхі з нарыхтоўкамі, якія чакалі яе на стале.
— Добра, — пагадзілася яна. — Але давай заўтра. Сёння яшчэ на дзень народзінаў замову рабіць...
Ян надзьмуўся як мыш на крупы.
Кастусь, пазяхаючы, выйшаў у вітальню і пабачыў бацькоў за штодзённым рытуалам: маці праводзіла бацьку на працу. Занятак гэты быў для маці няцяжкім: прыхіліўшыся да вушака, дачакацца, пакуль муж апранецца, потым пажадаць яму добрага дня, пацалаваць і зачыніць за ім дзверы.
— Ма, — сказаў Кастусь, — дзе мае джынсы?
Маці схамянулася, але Чынгіз спыніў яе:
— Альбіна, адставіць! Няхай сам шукае. Ён у нас ужо вялікі, паненак на курорты возіць.
— Дарэчы, — прамовіла маці, — а калі мы Гэлі скажам? Абавязкова дня народзінаў чакаць?
— А сын ужо ўчора паведаміў, — Чынгіз паглядзеў на Кастуся з незразумелым выразам твару.
— Як добра! — узрадавалася Альбіна.
— Ма! — паўтарыў Кастусь. — Я джынсы ўчора на крэсле пакінуў. Зноў некуды схавала?
— Зараз!
Чынгіз праводзіў жонку позіркам і спытаў:
— А цётцы Лізе ты сказаў?
— А што цётка Ліза? — натапырыўся Кастусь. — Пра што ёй казаць?
— Ну, прыкладам, што ты з яе дачкой збіраешся жыць у адным нумары.
Кастусь надзьмуўся.
— He, я разумею, што вы ўжо даўно сустракаецеся, — прымірэнча сказаў бацька, — але жыць разам — гэта зусім іншае.
— «Жыць разам»... — чмыхнуў Кастусь. — Я што, замуж ёй прапаную?!
— Слухай, ты, — у голасе Чынгіза чуўся метал, — сын маёй жонкі, кроў маёй крыві. У мясцінах, адкуль я родам, ты б спачатку ажаніўся, а ўжо потым...
Тут у вітальню вярнулася Альбіна з джынсамі ЎРуках.
— Трымай, — яна сунула нагавіцы сыну, ацаніла сітуацыю і падазрона запыталася: — Чаго сварымся?
— Нічога, — адказаў Чынгіз. — А ты, сын, скажы Лізе. Ці мне сказать?
— Сам, — буркнуў Кастусь.
Бацька кіўнуў і выйшаў. Кастусь вярнуўся ў свой пакой, падумаў секунду і набраў на тэлефоне: «Ты хутка?»
* * ★
Да катэджнага пасёлка Тарасава Гэля дабралася хутка, але ў Кастусёў дом зайсці не атрымалася. Брамка была зачыненая. Геула адразу патэлефанавала цётцы Альбіне, бо ведала: тэлефон Кастуся заўсёды недзе валяецца на безгучным рэжыме.
— Выбачай, дагэтуль не адрамантавалі дамафон, — сказала цётка Аля, выбегла на вуліцу і адчыніла брамку, — заходзь! Я так рада, што ўсё атрымалася з гэтымі пуцёўкамі, шкада, што не дачакаліся дня народзінаў, сюрпрызу не будзе, але я табе што-небудзь мілае падару, ад сябе. А гэта будзе ад Чыны падарунак.
Гэля спрабавала запытацца, што здарылася, аднак цётка Аля сакатала, не сціхаючы.
— Гатэль вельмі добры, я па водгуках абірала! А галоўнае — мора, лета...
Тут Геула пачала здагадвацца, пра што спрабаваў ёй учора паведаміць Кастусь, і ўсміхнулася.
— Карацей, — цётка Альбіна падштурхнула rocpro да пакоя сына, — заходзь, ён цябе чакае. А мне трэба на манікюр ісці.
Да Кастуся Гэля ўваходзіла, усміхаючыся да самых вушэй.
— А чаму адразу пра гатэль не сказаў? — спытала яна. — Партызан!
Кастусь адрэагаваў дзіўна. Нервова таргануўся, устаў з-за камп’ютара і зноўку бухнуўся на крэсла.
— Значыць, ты не супраць? — напружаным голасам удакладніў ён.
— Я? — здзівілася Геула. — Гэта ж мама зноў будзе вохкаць, што хросны мяне песціць, што нельга прымаць такія дарагія падарункі.
Кастусь сядзеў, не адрываючы вачэй ад манітора. Гэля зазірнула цераз ягонае плячо — звычайная стужка з коцікаў, сэлфі і пацешных карцінак. Насцярожылася, пакруціла галавой і ўбачыла на часопісным століку пульхны жоўты канверт з лагатыпам турфірмы.
— Гэта ён? — спытала Геула. — Наш падарунак?
Кастусь кіўнуў. Гэля адкрыла канверт.
— Балгарыя? Два тыдні? Пяць зорак, усё ўключана?!
Кастусь ізноў кіўнуў.
— Ура! — Гэля абняла Кастуся.
Кастусь у адказ злосна зашчоўкаў мышкай. Гэля ўважліва перагледзела паперы.
— Твой нумар бачу... а мой... Яны хоць не ў розных карпусах?
— У нас адзін, — адказаў Кастусь. — Двухмесцавы...