Сіямцы  Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак

Сіямцы

Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 234с.
Мінск 2020
45.09 МБ
— Геула, калі ласка, — сказаў ён, — даслухай да канца! Потым — што хочаш! Але даслухай!
Гэля мімаволі кіўнула.
— Я ведаю, — працягваў Ян, — табе страшна. I ты хочаш схавацца ў «хатку». Ну, як у дзяцінстве — «цур, я ў хатцы». I ніхто цябе не кране. Там, напэўна, вельмі спакойна. I ніхто не пакрыўдзіць. Можна вокны ўсе пазачыняць і дзверы — тады ні дождж, ні вецер...
Ян казаў усё хутчэй, ён пэўна баяўся, што Геула выключыць ролік, не пачуе самае галоўнае.
— Але ж і сонца таксама не трапіць, так? I свежае паветра... Там... He ведаю... Птушак не пачуеш, салют не пабачыш. Спакойна, так... Але жыццё — гэта не калі спакойна! Гэта калі то ўгару, то долу! To светла, то цёмна... а потым зноўку светла! To плачаш, то смяешся!
Малюнак пачаў торгацца, быццам аператару зрабілася цяжка трымаць камеру, хоць Гэля добра бачыла: здымалі на смартфон.
— I ты прабач, я цябе напалохаў... Я болей не буду казаць тое слова, шчыра! Калі табе страшна — не буду! Але ж не ў словах праблема! Проста... Ты памятаеш наш развітальны ролік? Нам трэба быць побач! He «я хачу» і не «давай паспрабуем», а проста трэба! I я...
Геула зразумела, што болей не можа на гэта глядзець. Яна тыцнула на паўзу, падбегла да гаспадыні тэлефона, вярнула яго і пабегла прэч ад каледжа.
— Але там яшчэ... — хацела спыніць яе настаўніца, аднак Геула не слухала.
Маладая жанчына зірнула на экран і націснула на прайграванне.
— ...цябе нікуды не адпушчу! — сказаў Ян. — Стой дзе стаіш! Я еду да цябе!
* * *
Ян на пероне прытупваў ад нецярплівасці. Калі абвясцілі электрычку на Маладзечна, ён ужо шкадаваў, што не паехаў таксоўкай. Але, як на бяду, электрычку ўсё не падавалі.
* * *
Геула стаяла ў тамбуры яшчэ ад Ждановічаў і ў думках падштурхоўвала цягнік, які павольна каціўся паміж шматпавярховікаў.
Выскачыла на «Мінску-Паўночным», як толькі дзверы пачалі расчыняцца, і замерла. На суседнім пероне, аддзеленым ад яе чыгуначнымі рэйкамі, стаяў Ян.
Цэлую секунду ён стаяў з разяўленым ротам, а потым закрычаў:
— Стой! Я зараз! — і кінуўся цераз рэйкі.
Ян ускочыў на перон, і яны моўчкі ўчапіліся адно ў аднаго, быццам насамрэч збіраліся ператварыцца ў сіямскіх блізнят.
Грымнуў аркестр, які зусім выпадкова ішоў вуліцай Кальварыйскай.
У суседнім двары знянацку выбухнуў феерверк.
Мінск выдыхнуў з палёгкай.
Літаратурна-мастацкае выданне
Жвалеўскі Андрэй Валянцінавіч
Пастэрнак Яўгенія Барысаўна
СІЯМЦЫ
Аповесць
Адказны за выпуск Андрэй Янушкевіч Рэдактар Паліна Грынчанка Карэктар Наста Андшонік Камп’ютарная вёрстка Андрэй Янушкевіч Дызайн вокладкі Ганна Мельнікава
Падпісана да друку 12.01.2020. Дата вырабу 29.01.2020. Фармат 84x108/32. Папера Classic Stora Enzo.
Друк афсетны. Ум. друк. арк. 13,5. Ул.-выд. арк. 7,6. Наклад 700 экз. Заказ 2851.
Індывідуальны прадпрымальнік Янушкевіч Андрэй Мікалаевіч. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/218 ад 18.03.2015. Вул. Шафарнянская, 3/135, 220125 г. Мінск. https: //januskevic.by
Таварыства з дадатковай адказнасцю «Новапрынт». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/54 ад 25.02.2014.
Вул. Геалагічная, 59, к. 4, п. 10, 220138 г. Мінск.
У выдавецтве «ЯНУШКЕВІЧ» апошнім часам выйшлі
Дж. К. Роўлінг Гары Потэр і філасофскі камень
Ірына Данеўская Багуслаў Радзівіл. Генерал караля
Януш Леон Вішнеўскі Канец адзіноты
У выдавецтве «ЯНУШКЕВІЧ» рыхтуюцца да друку
Яраслаў Гжэндовіч Гаспадар Ледзянога Саду. Том 2
Даніэль Кельман Тыль
Сяргей Балахонаў Бог кахання Марс
Шукайце нашы кнігі ў выдавецкай анлайн-кнігарні
JANUSKEVIC.BY
Калі двое шаснаццацігадовых людзей створаны адно для аднаго, але ўпарта не разумеюць гэтага, умешваюцца ірацыянальныя сілы. Родны горад Мінск намагаецца атуліць іх любоўю, зводзіць разам, падключае ўсё новых памочнікаў...
Аднак героі з дзіўнай упартасцю не хочуць бачыць відавочнае. Дачытайце гэтую гісторыю — і вы зразумееце, што ўсе містычныя супадзенні ў вашым жыцці былі невыпадковыя. Вас кахаюць, трэба толькі навучыцца не адштурхоўваць гэтае каханне.
JANUSKEVIC.BY
9 789857 210336
ОЯНУШКЕВІЧ выдавецтва
о
Калі двое шаснаццацігадовых людзей створаны адно для аднаго, але ўпарта не разумеюць гэтага, умешваюцца ірацыянальныя сілы. Родны горад Мінск намагаецца атуліць іх любоўю, зводзіць разам, падключае ўсё новых памочнікаў...
Аднак героі з дзіўнай упартасцю не хочуць бачыць відавочнае. Дачытайце гэтую гісторыю — і вы зразумееце, што ўсе містычныя супадзенні ў вашым жыцці былі невыпадковыя. Вас кахаюць, трэба толькі навучыцца не адштурхоўваць гэтае каханне.
JANUSKEVIC.BY
9 789857 210336
ОЯНУШКЕВІЧ
выдавецтва