Сіямцы  Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак

Сіямцы

Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 234с.
Мінск 2020
45.09 МБ
— Нічога яна не чакае! Ёй на мяне пляваць! Я ёй усё сапсаваў! А яна... бяздушная! I годзе ўжо лезці да мяне! Я, можа, адзін пабыць хачу!
Ян выскачыў у калідор, схапіў красоўкі і ціха заскуголіў — шнуркі былі пашкуматаныя кацінымі зубамі.
— Мраўзь! — зларадна сказала Нора з глыбіні антрэсоляў.
* * *
Іспыты праляцелі незаўважна. За чатыры гадзіны матэматыкі ўсе паспелі зрабіць абодва варыянты і некалькі разоў параўнаць адказы. Рускую мову дыктавалі цудоўна, а на месцы двукроп’я настаўніца зрабіла такія страшныя вочы, што памыліліся толькі тыя, хто паставіў там працяжнік.
Агулам усё прайшло ў працоўным рэжыме, семдзесят адсоткаў навучэнцаў пацвердзілі сваю гадавую адзнаку, дваццаць адсоткаў палепшылі, і толькі дзесяць пагоршылі, што шчасліва супала з дапушчальнай статыстыкай, якую даслалі яшчэ да іспытаў.
Геула ўсё ніяк не магла вызначыцца, ці пойдзе яна на выпускны. 3 аднаго боку, меркаваная пра-
грама з закупамі гарэлкі і патаемным пераносам яе на цэнтралізаваны пікнік не цешыла. 3 іншага боку, стасункі з аднакласнікамі нармалізаваліся, чаму не схадзіць, пагатоў піць супраць волі яе ніхто прымушаць не будзе, а з гэтымі людзьмі яна можа больш ніколі не пабачыцца. Геула дакладна пастанавіла з’ехаць з Мінска.
Яны некалькі разоў абмеркавалі ўсё з маці і выпрацавалі некалькі планаў на выпадак паступлення ці правалу.
Маці была вельмі лагодная. На новай працы яна гатавала такія абеды, што да яе панадзіліся хадзіць і выкладчыкі. Некаторыя бацькі, прыязджаючы па дзяцей, цікавіліся, ці не засталося чагосьці смачненькага. Чына бурчаў, што ён патаўсцеў на паўтара кілаграмы і што неўзабаве да яго ў цэнтр дзеці будуць запісвацца не дзеля рэпетытараў, а каб пажэрці.
Геула бачыла, што з маці ўсё добра, можна пакідаць яе адну. Але, вядома ж, Гэлі было страшна. Увесь час снілася дзіўнае. Сёння, напрыклад, што яна стаіць на «дзясятцы» і зараз скочыць. Некалі яна займалася скокамі ў ваду і больш за ўсё любіла глядзець на сінхрон. Як двое наскокваюць, штурхаюцца, ляцяць — і ўсё гэта ідэальна аднолькава. Сама яна, колькі ні скакала, не магла такой сінхроннасці дамагчыся ні з кім. Толькі ў сне поруч з ёю ўвесь час нехта быў. Яна бачыла яго бакавым зрокам, яна адчувала, што ён наскоквае побач з ёю, дакладна паўтараючы яе рухі. Ці яна паўтарала ягоныя? Але сон перапыняўся пры ўваходзе ў ваду, і ў яе не атрымлівалася падгледзець, хто ж вынырне каля яе ў басейне? I ці вынырне?
Ян збіраўся на выпускны засяроджана, можна сказаць, апантана. Паўгадзіны мыўся, адшукаў на шчоках валаскі, згаліў татавай брытвай (парэзаўся, вядома ж). Схадзіў у цырульню, кінуў:
— Пад нуль!
Дзяўчына з нажніцамі паглядзела на яго так жаласна, што ён злітаваўся:
— Добра, проста як мага карацей!
Дома знайшоў падраныя джынсы, якія ні разу не апранаў. Маці набыла іх летась, калі кожны трэці хадзіў, як элітны жабрак. Тады Ян прынцыпова адмовіўся быць як усе, а цяпер — прынцыпова пастанавіў пайсці ў падраных, а не ў маднявых у гэтым сезоне слаксах.
Норы порткі вельмі спадабаліся, яна ганялася за ніткамі, што тырчалі з іх, і падрапала Яну нагу.
3 боку магло падацца, што Ян імкнецца на выпускны, каб сустрэцца з любымі аднакласнікамі (як мінімум — з якой-небудзь адной любай аднакласніцай), але насамрэч ён проста мусіў нечым сябе заняць. Той тыдзень «замарозкі» даў моцную аддачу. Падчас іспытаў ён скіроўваў неўтаймоўную энергію на падрыхтоўку, а цяпер — на зборы да выпускнога.
Але калі дайшоў да школы, выявілася, што мэта дасягнутая, і?..
Ужо ў сярэдзіне ўрачыстага сходу Ян зразумеў, што зараз яго разарве на часткі. Ён ціхенька пракраўся да выхаду з залы, дзе натрапіў на аднаго з настаўнікаў. Здаецца, з малодшых класаў.
— Мне ў прыбіральню, — шэптам сказаў Ян, хапаючыся за жывот.
— А сэнс? — ціха адказала настаўніца. — Усё адно на ўсіх выхадах са школы завучы.
Ян уздыхнуў і вярнуўся на месца. Ён паціху выцягнуў тэлефон і ганяў шарыкі, пакуль побач не намаляваўся злосны фізрук. Давялося слухаць, як дырэктар прамаўляе пра «важны этап у біяграфіі» і «мы аддалі вам найлепшае».
«I нічога не пакінулі сабе», — у думках дадаў Ян.
$r W ★
Геула сядзела ў зале і глядзела на святочна апранутую Аксану Віталеўну. Тая ажно свяцілася ад гонару за школу, за сябе і за ўсё на свеце. Прычоска была старанна ўкладзеная ў цырульні, бровы не менш старанна намаляваныя, дзелавы гарнітур цёмнаружовага колеру дапаўняў ідэальны манікюр.
— Цікава, іх калібруюць ва ўпраўленні адукацыі? — з’едліва спытала маці. — Усе на адзін твар.
Геула пацепнула плячыма. Яна падумала пра тое, што павінна Аксану Віталеўну ненавідзець. А яна нічога не адчувае. Немагчыма ненавідзець чалавека, які пусты знутры. Стаіць лялька, пасміхаецца. Лялька абыякавая да навакольнага свету. Лялька заклапочаная толькі тым, як выжыць самой. Скажуць здрадзіць — яна здрадзіць. Скажуць любіць — будзе любіць. Скажуць, што можна быць вольнымі, — усім паведаміць, што можна быць вольнымі. А сама будзе занатоўваць і запамінаць на выпадак, калі вецер ізноў зменіцца. А потым першая скажа начальству, хто і што рабіў падчас волі. Складана ненавідзець асобу, якая не існуе. Складана ненавідзець гарнітур, бровы і манікюр.
— Дарагія дзеці! — сказала Аксана Віталеўна ў мікрафон. — Я вельмі радая, што на нашым сённяшнім свяце прысутнічае пачэсны госць — намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі нашага раёна...
— Я пайду, — сказала Геула маме.
★ ★ ★
Ян ледзь прычакаў канца ўрачыстай часткі, але паратунку не было: іхні дзявяты «Б» пад «канвоем» загналі ў аўтобус, дзе тройчы пералічылі па галовах. Адзіная радасць: пакуль ехалі, ніхто не замінаў таропіцца ў тэлефон. У Лагойску, нарэшце, падлеткам дазволілі разысціся па альтанках, але і там не давалі ім спакою.
Толькі пад вечар настаўнікі і сябры бацькоўскага камітэта разняволіліся, і Янавы аднакласнікі павыцягвалі з заначак пляшкі, якія адразу пайшлі па коле.
Ян раптам зразумеў, што гэтае баляванне нічым не адрозніваецца ад урачыстых прамоў і паказушнага канцэрта. Проста так прынята. Дырэктар кажа пра «важны этап», школьнікі кантрабандай прыцягваюць бухло і п’юць. Ані слова не кажучы, Ян павярнуўся і пайшоў прэч.
— Ты чаго, сябро?! — крыкнуў нехта яму ў спіну, але іншы, больш цвярозы, запярэчыў:
— Ды няхай ідзе! Нам болей застанецца.
Метраў праз дваццаць Ян пачуў трэск галля і азірнуўся. Ламаючы кусты, на яго бегла Жанна. Яна так расчырванелася ад свежага паветра і піва, што нават на адлегласці адчувалася гарачыня.
— Аёй! — ненатуральна здзівілася Жанна. — Ты тут? I я тут! Во супала!
Жанна зачапілася абцасам за броўку дарогі і паляцела проста Яну ў рукі. Ён яе, вядома ж, злавіў, але складзеныя ў трубачку вусны праігнараваў.
— Нюша! — сказаў ён. — Ты вельмі добры чалавек...
— Сам ты Нюша! — залямантавала Жанна. — Мог бы ўжо і вывучыць, як мяне завуць! Пасля ўсяго, што паміж намі было!
— А што было? — ачмурэў Ян.
— Ты... Як ты... — Жанка ад абурэння насупілася і стала страшэнна падобнай да мульцяшнай Нюшы.
Ян намагаўся не зарагатаць.
— Кароціч, ты ж прыгожая дзяўчына, а калі цябе памыць і прычасаць, дык увогуле агонь, — сказаў ён.
Жанна адштурхнула Яна, адбеглася на пару крокаў, але, зразумеўшы, што сцэна не завершаная, вярнулася і дала яму поўху. Пасля чаго ганарліва сышла. Ужо не праз кусты, а сцяжынкай.
Ян выцягнуў з кішэні тэлефон.
— Мама, ты на машыне? Забяры мяне адсюль, га?
* * *
Гэтым разам Мінск пастанавіў грунтоўна падрыхтавацца. Ён задзейнічаў дзясяткі людзей і мноства арганізацый.
ЎГ ★ ★
На ўездзе ў горад Янавай маме патэлефанавалі з працы. Нечакана з’явілася праверка і патрабавала прысутнасці бухгалтара. Маці высадзіла Яна каля метро, а сама памчалася разбірацца.
Ян пачаў ужо спускацца ў пераход, але спыніўся.
Яму падалося, што ён ізноў сустрэнецца з Геулай. Больш за тое, яму прымроілася, быццам нехта спецыяльна хоча іх звесці.
«А трасцы табе! — сказаў Ян у думках. — Я вольны чалавек!»
На родны Захад ехаць было нельга. Там верагоднасць натрапіць на Гэлю павялічвалася. Ян выйшаў з перахода і пайшоў у бок ад праспекта. Ісці яму неўзабаве надакучыла, і Ян вырашыў пад’ехаць.
«На першым-лепшым транспарце, — падумаў ён, — да канцавога».
Побач якраз спынілася 91-я маршрутка, якая ішла проста да дома Геулы. Ян усміхнуўся і перайшоў на процілеглы бок, дзе паспяхова сеў у тралейбус, які ішоў у Зялёны Луг. Там Геула не магла з’явіцца ні пры якім раскладзе.
* * *
Геула пастанавіла сёння нікуды не хадзіць. Застацца дома. Каб ізноў не натрапіць дзе-небудзь на Яна.
Яна пратрымалася гадзіну. Потым зразумела, што яе зараз разарве на тысячу маленькіх аскепкаў. Арганізм патрабаваў руху, змены малюнка і свежага паветра. Але ісці гуляць было страшна. Менавіта сёння горад узмоцнена патруляваўся міліцыяй, адлоўлівалі выпускнікоў-бадзяк.
I тут Гэля прыгадала, што з суседняга пад’езда ёсць выхад на дах. Яна схапіла кофту, тэлефон і пайшла туды.
На свежым паветры стала лягчэй. Дах цёплы, вецер слабы, а від на горад — цудоўны. Гэля села, прыхілілася да нейкай трубы і замерла, разглядаючы, як плывуць, змяняючы колер, аблокі, як смешна мільгацяць унізе машыны, як змяняецца колер дрэў — ад чорнага да смарагдавага, калі на іх трапляе сонечны прамень.
— Я люблю цябе, Мінск, — ціха сказала Геула.
«Тады вер мне!» — прашапацеў вецер.
Геула сцепанулася і азірнулася.
— He рабі гэтага! — сказала жанчына са спалоханымі вачыма.
— Чаго? — здзівілася Геула.
— Я твая суседка, — сказала жанчына, — давай мы разам паціху пойдзем уніз.
— Ды не хачу я ўніз! — сказала Гэля. — Я хачу тут пасядзець...
Жанчына напружылася, а Геула скеміла, чаго яна так баіцца.
— Я не збіраюся скакаць, — сказала яна, — праўда.
— Давай мы паціху, паволі пойдзем уніз...
Гэлі падалося, што суседка трохі не ў сабе.
— Ды я вам тлумачу... — пачала казаць Геула, але жанчына яе не чула.
Яна ўчапілася ў Гэліну руку і залямантавала:
— Калі ты будзеш скакаць, я скочу разам з табою!
— Божа мой! — спалохалася Гэля і паспрабавала адчапіць ад сябе пільную жанчыну, ды дзе там.
Давялося ісці разам з ёю назад у пад’езд. Павольна і акуратна, таму што цётачка ўвесь час паслізгвалася і вісла ў Гэлі на руках.
А калі яны спусціліся на першы паверх, у пад’езд уварвалася пара бадзёрых міліцыянтаў.