Сіямцы  Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак

Сіямцы

Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 234с.
Мінск 2020
45.09 МБ
Котка адразу заваркатала і расплылася па маміных каленях. Ян зірнуў на яе і спытаў:
— Слухай, мама, а вось калі дзяўчына на роўным месцы на цябе пакрыўдзілася... нават не на цябе, а проста ўвогуле! Hi за што. Што тады рабіць?
— Прасіць прабачэння, — лагодна адказала маці, чухаючы котку.
— За што? — абурыўся Ян. — Я ж ні ў чым не вінаваты!
— Усё адно. Папрасі прабачэння. А ты што, з кімсьці пасварыўся?
— He лезь у маё жыццё! — узлаваўся Ян і пайшоў да сябе.
Дзверы ён дзеля ўсяго дзеля зачыніў на засаўку.
Без асаблівай надзеі ў соты раз прагледзеў архіў запісаў.
I на адной тэчцы раптам заліп.
* * *
Геула прачнулася ад цішыні. He гудзеў міксер, не шыпела мульціварка, нават кавай не пахла.
— Мама, на сёння замоў няма? — здзівілася Гэля.
Яна выйшла на кухню і спалохалася. Яе мама, якую яна ніколі ў жыцці не бачыла без справы, сядзела і глядзела ў пусты кубачак перад сабою.
— Ма-а! — выгукнула Гэля. — Што здарылася?
Ліза ўзняла вочы.
— Я не разумею, як так можна, — ціха сказала маці. — Трэба было табе паверыць, напэўна.
— Так, — загадала Геула. — Зараз жа. Кажы. Што. Здарылася.
А здарылася подласць. Ліза, якая заўсёды добра думала пра людзей, пайшла-такі ў школу і падарыла Аксане Віталеўне невялікую скрынку кексаў. 3 нагоды прымірэння і ўвогуле «з блізкім заканчэннем навучальнага года». Аксана Віталеўна скрынку ўзяла і нават паўсміхалася, але потым пайшла і накрэмзала скаргу ў санстанцыю, што скрынка брудная, у кексе знайшоўся волас і ўвогуле змесціва, відаць, пратэрмінаванае. Маўляў, разбярыцеся і пакарайце, каб не труцілі нашых дзяцей.
— He можа быць! — усклікнула Геула. — He можа яна быць гэткай падлюкай!
— Я таксама не паверыла, — сказала маці, — але скарга падпісаная, прычым з усімі рэгаліямі. Настаўнік першай катэгорыі, намеснік дырэктара
па выхаваўчай і ідэалагічнай працы, пераможца чагосьці там. Ананімку не сталі б разглядаць.
— А ты адкуль даведалася? — спытала Гэля.
— Мне патэлефанавала Алеська Змяеўская, дакладней, Аляксандра Гаўрылаўна, яна ў выканкаме даўно працуе, гэтую скаргу ёй на стол паклалі. Яна сказала, што прытрымае, — пахавальным голасам паведаміла маці.
— Ну дык і выдатна! — узрадавалася Геула, у яе адлягло ад сэрца. — Прытрымае ж!
Маміны вочы наліліся слязьмі.
— Алеська сказала, каб я пакуль нічога не гатавала. Што трэба часова замерці і нічога не прадаваць. I на што мы будзем жыць? I ўвогуле, Гэлька, як ты не разумееш, гэта жахліва! Калі чалавек бярэ і так во проста робіць паскудства! Ёй жа з гэтага ніякай карысці, я б зразумела яшчэ, каб за грошы...
Ліза ўсхліпнула. Сэрца ў Геулы стукнулася аб горла.
— Мама, ты можаш паказаць мне гэтую скаргу? — папрасіла яна.
— На стале ляжыць, — усхліпнула маці, — але не рабі глупстваў!
— Глупстваў... не буду, — працадзіла скрозь зубы Гэля.
★ * ★
Перад першым урокам у настаўніцкай было шматлюдна.
Геула не сумнявалася ні хвіліны, яна ўсё вырашыла ў той момант, як узяла ў рукі раздрукоўку з мамінага стала.
Зайшоўшы ў настаўніцкую, яна рушыла ў цэнтр і гучна сказала, што ёй трэба зрабіць важную заяву.
Настаўнікі глядзелі на яе хто з цікаўнасцю, хто з раздражненнем. Потым Геула зачытала скаргу Аксаны Віталеўны і асобна, вельмі разборліва, подпіс. I сказала, што гэта хлусня. Што ў яе маці ніколі не бывае брудных скрынак, а наконт валасоў у яе пункцік да істэрыкі. Што яшчэ ніколі яны з мамай не сутыкаліся з тым, каб за падарунак чалавек плаціў подласцю. Што яна лічыць гэта помстай за тое, што маці падбухторыла ўвесь клас не здаваць грошы на падпіску, а Аксана Віталеўна як завуч па выхаваўчай працы атрымала за гэта па галаве ад нейкіх там цётак з упраўлення адукацыі.
— На маю думку, чалавек, здольны на подласць, чалавек, які хлусіць, каб адпомсціць, не можа працаваць у школе. Гэта прафнепрыдатнасць, — сказала Геула, — і я лічу, што ўсе вы, яе калегі, павінны пра гэта ведаць.
У магільнай цішыні Гэля выйшла з настаўніцкай. Дайшла да кабінета матэматыкі. Зразумела, што ўнутры яе вулкан і што яна ведае толькі адзін спосаб яго згасіць. А дзеля гэтага трэба, каб яшчэ адзін чалавек прагуляў сёння школу.
«Ян, давай што-небудзь здымем. Зараз жа», — напісала яна.
Ян адказаў імгненна: «Хадзем на коўзанку. Чакаю ў “Кароне”».
I праз секунду: «Прыхапі швэдар».
Уг ★ *
Звычайна Гэля мусіла чакаць Яна, але сёння ён прыбег на коўзанку загадзя. 77-ы тралейбус спазніўся на тры хвіліны, каб Ян паспеў у яго заскочыць. Паспеў ён і канькі нацягнуць, і камеру каля борта ўладкаваць, і пераканаць адміністратарку, што ён ніякі не журналіст, а школьнік, які здымае відэа для рэферата па фізкультуры.
Адміністратарка — суровая жанчына гадоў шасцідзесяці — ужо паддалася красамоўству хлопца, але бровы яшчэ супіла:
— Па фізкультуры? Рэферат? Што за навіны?!
— Ну што вы! — маляўніча здзіўляўся Ян. — Цяпер па фізры столькі тэорыі! Мы нават залікі здаём тэарэтычныя. I рэфераты во.
У адміністратаркі зазваніў тэлефон, і яна адсунулася ад Яна.
— Уяўляеш, Ніна, у школах цяпер ужо рэфераты па фізкультуры пішуць...
Далей Ян не слухаў, бо з’явілася Геула.
— Нарэшце! — адначасова ўзрадаваўся і ўзлаваўся Ян. — Колькі можна чакаць?!
— Дык яшчэ без пяці... — паспрабавала запярэчыць Гэля, але Ян замахаў на яе рукамі.
— Апранай швэдар, хутка! Будзем здымаць сюжэт «Сіямцы на коўзанцы».
Геула трохі пабурчала, але падпарадкавалася. Ёй падабалася, калі Ян такі мэтанакіраваны. Можна спрачацца з ім, капрызіць — ён усё адно давядзе справу да канца. I дасягне нейкай сваёй мэты, пра якую Гэлі можна і не думаць.
Павесяліліся яны як мае быць. Удзельнікі масавага коўзання скручвалі галовы, назіраючы за дзіўным фігурыстам: дзве галавы, дзве рукі і чатыры Ha­ri. Геула баялася, што яны з Янам будуць увесь час спатыкацца, але ўжо на другім коле злавілі рытм. Нават трошачкі разагналіся, але адразу гэпнуліся на азадкі. Рагаталі што дурныя.
Зумер, які абвясціў канец сеанса, заспеў іх знянацку. Яны ледзь паспелі выбрацца з лёду перад машынай, якая выехала чысціць пляцоўку.
— Файна! — у распранальні Ян схітрыўся адначасова сцягваць канькі і праглядаць зняты матэрыял. — Асабліва фізіі ў людзей. Адразу бачна — не падстаўныя! Зараз бягу дахаты — і рабіць мантаж! А то ў нас на канале трэці дзень наведвальнасць зніжаецца!
Апошні папрок быў у бок Геулы.
— Ну выбачай, — пакрыўдзілася яна, — у мяне тут невялікія непрыемнасці! Мама без працы засталася!
Яна выплюхнула на «сіямскага брата» ўсю гісторыю з нападам на маці, але Ян быў занадта ў гуморы. Ён гэтак з’едліва і трапна каментаваў, што Гэля не магла ўтрымацца ад смеху. I напрыканцы аповеду сама ўпэўнілася, што нічога страшнага не адбылося. Падумаеш, старая дурніца ўзвяла паклёп! Цяпер з ёю ніхто вітацца не будзе! А маці пару дзён адпачыць нават карысна.
— Слухай, — сказала Гэля, адсмяяўшыся, — а што там з манетызацыяй? Шмат мы на рэкламе зарабілі?
— Разумееш, якая штука, — паморшчыўся Ян, — народ жа капрызлівы. Ён свежага кантэнту патрабуе. А цябе не было...
Геула ўзялася ў бокі.
— Ды я не ў тым сэнсе! — паспешліва дадаў Ян. — Я разумею... цяпер. А гледачам жа не патлумачыш. Я ўжо розную лухту выкладаць пачаў.
Ён выцягнуў з кішэні тэлефон і стаў паказваць Гэлі.
— Гэта мы дзяўчатам нашым ролікі рабілі на Восьмага сакавіка... Во Наталка...
— Нішто так, — ацаніла Геула.
— Менавіта, «нішто», — уздыхнуў Ян. — Дваццаць два прагляды... Волька трохі лепей... Сто сорак восем. Ну, у яе вочы выразныя...
— Гм... — здзівілася Гэля. — А як ты ёй прышчы прыбраў?
— Паўдня пудрылася, — прызнаўся Ян. — I ўсё адно... I астатнія, пэўна, гэткія ж... Ну нічога, от зраблю мантаж «Сіямцаў на коўзанцы»...
Тут тэлефон у Янавых руках пачаў вібраваць — ён ледзь не выпусціў апарат, але здолеў злавіць і адказаць:
— Так, тата... На коўзанцы... Колькі?.. Нішто сабе... Так, вядома ж... Лепей гатоўкай! Зараз буду!
Ян адключыў тэлефон і збянтэжана паглядзеў на Геулу.
— Там ужо нешта манетызавалася... Дзіўна.
* * *
У бацькавым офісе Ян заўсёды пачуваўся няёмка. Усе навокал так старанна мітусіліся, прабягалі міма з такім заклапочаным выглядам, што адразу рабілася зразумела: людзі занятыя Вялікай і Важнай Справай. Бацька хвілін дзесяць вёў яго ў свой кабінет, бо ўсю дарогу падначаленыя падсоўвалі паперы: «Вось
справаздача, якую вы прасілі, Станіслаў Францавіч», «Падпішыце, Станіслаў Францавіч» і «Гэта тая заяўка, пра якую я казаў падчас нарады».
Большасць падначаленых бацька адпраўляў да сакратара, але ўсё адно яны з сынам пасоўваліся, як скрозь кісель.
Нарэшце яны замкнуліся ў кабінеце з лаканічнай таблічкай «Дырэктар», і бацька з гонарам уручыў Яну сто даляраў.
— Трымай, Грыша выдаў гатоўкаю. У цябе мінулай ноччу на канале нейкі бум наведвальнасці здарыўся. Што ты там такое выклаў?
Ян пакруціў у руках купюру і прамармытаў:
— Ды так... нічога асаблівага. Усяго патрохі.
Насамрэч ён, едучы ў бацькаў офіс, ужо высветліў, што выклікала бум, але чамусьці не хацеў пра гэта апавядаць.
— Кумулятыўны эфект, — кіўнуў бацька. — Але ўсё адно малайчына, не чакаў. Ведаеш, калі так пойдзе далей, я табе пару замоў падкіну. 3 джынсай.
— Ты ж, здаецца, ацяпляльным абсталяваннем гандлюеш? — здзівіўся Ян.
— Джынса, — засмяяўся тата, — гэта схаваная рэклама! Я з юрыстамі ўжо абмеркаваў, як закон аб рэкламе абысці...
— А... — Ян працягваў круціць сотку ў руках. — Ясна.
— Ясна яму... Калі ўсё пойдзе нармалёва, зможаце падымаць у месяц баксаў пяцьсот! Што з такімі шалёнымі грашыма рабіць будзеце?
Ян у чарговы раз склаў і разгладзіў купюру, згадаў, які ролік выклікаў ажыятаж... і аддаў грошы бацьку.
— Тата, — сказаў Ян, — а ты можаш размяняць па пяцьдзясят?
— А, сапраўды, — скеміў бацька, — вас жа двое... Трымай!
Але Ян забраў толькі адну купюру.
— Гэта Гэлі. А мае схавай у свой сейф... Я ж змарную на штосьці. А мне ўвосень спатрэбяцца ўсе мае грошы.
— Разумнееш, сын, — праз іронію ў бацькавым голасе прагучала здзіўленне.
I, здаецца, павага.
Ян запхнуў купюру ў кішэнь і хутка выйшаў.
У калідоры выцягнуў мабільнік і набраў Дарыну:
— Занятая?.. Ды проста сустрэцца хацеў... Навіны ёсць...
* * *
Выглядала Дарына зусім ачмурэлай. Калі Ян адстаяў чаргу і прынёс каву, яна паспрабавала пакрышыць у кубачак замест цукру зубачыстку.