• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сіямцы  Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак

    Сіямцы

    Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 234с.
    Мінск 2020
    45.09 МБ
    — Выйсце куды?
    — Геула, не тупі! — сказала маці строга.
    — He туплю, — уздыхнула Гэля, — кажы.
    — Мы пераязджаем у Маладзечна! — заявіла маці.
    — Зараз жа? — спытала Гэля.
    — Геула! — даволі рэзка сказала маці. — He да жартаў.
    Гэля напружылася. Відаць, мама казала сур’ёзна.
    — Слухай сюды, — маці села на Гэлін ложак. — Калі мы прададзім кватэру ў Мінску і купім у Маладзечна, у нас застануцца грошы. Мы зможам
    жыць на іх нейкі час, пакуль я не знайду працу. Хабар дадзім, усе справы ў Мінску закрыем. Пачнём усё спачатку.
    — Значыцца, ты сур’ёзна? — удакладніла Гэля.
    — Абсалютна, — сказала маці, — я не спала ўсю ноч. Я думала. Гэта найлепшы варыянт.
    — Але чаму Маладзечна?
    — Гадзіна маршруткаю да Мінска. Сувязь добрая. Ёсць дзе вучыцца. Што яшчэ трэба?
    Гэля сур’ёзна задумалася. «3 Янам трэба развітацца», — пранеслася ў галаве. 3 іншага боку, пасля ягонага «выбачайце, я заняты» можна і не развітвацца. 3 ім усё зразумела. Як і з Кастусём, з якім лепей не сустракацца. Як і са школай.
    — Я ў гэтую школу болей не пайду! — сказала Геула.
    — Добра, — нечакана лёгка пагадзілася маці. — Рыхтуйся да іспытаў дома. А потым атрымаеш пасведчанне і рабі што хочаш.
    — Ок, — прамовіла Геула, нацягнула навушнікі і выйшла з дому без аніякай мэты.
    Ёй было ўсё адно куды ісці.
    Мінск усхваляваўся.
    Малгажата Півоньска, прадстаўніца Польскай культурнай суполкі, захацела пазнаёміцца са славутасцямі беларускай сталіцы.
    Індывідуальны прадпрымальнік Рыгор пасварыўся з жонкай і пайшоў «таксаваць».
    На станцыі метро «Спартыўная» манцёр кінуў анучу, прамочаную алівай, на падлогу.
    Геула яшчэ не здагадвалася, што ўсё гэта неяк паўплывае на яе маршрут.
    Яну было сумна і сорамна адначасова. Настолькі сумна, што ён не праганяў з каленяў Нору. I настолькі сорамна, што захацелася нешта тэрмінова зрабіць.
    Пакуль яны з Дарынай здымалі сюжэты, здавалася, што ўсё добра, матэрыялу процьма. Але ранкам ён перагледзеў знятае... Усё было нейкай лухтой і дзіцячым садком. Жартачкі натужлівыя. Ян прамаўляе, нібы драўляны салдацік. Усміхаецца, як ідыёт...
    Ён наўздагад выцягнуў з архіва выпуск «Сіямцаў». Гэта быў адзін з самых недарэчных ролікаў — Геула і Ян адказвалі на пытанне, як сіямскія блізняты ходзяць у прыбіральню. (Пытанне, дарэчы, было рэальным.) Яны тады схітрыліся і аблічча не страціць, і ніжэй за плінтус не ўпасці. Безліч жартаў — і ніводнай непрыстойнасці...
    Ян ледзь не расплакаўся. Котка на ягоных каленях ператварылася ў бясформеннае цеста. Гэта была пэўная прыкмета. Нора — як і ўсе коткі — мела звышнатуральны нюх і прыціскала сабою чалавека, якому неабходна было тэрмінова ўстаць і сысці.
    Ян зразумеў, куды яму трэба.
    * * *
    Гэля імкліва рушыла ўздоўж вуліцы Прытыцкага, з зайздрасцю пазіраючы на спіны раварыстаў, якія яе абганялі. Увушшу грымеў N.R.M. Каля вялікага храма саўндтрэк скончыўся, Геула спынілася, каб пашукаць у тэлефоне што-небудзь гэткае ж маршавае.
    Пакуль стаяла, звярнула ўвагу на машыну, прыпаркаваную амаль насупраць храма. 3 адчыненага акна даносілася гучная лаянка. Бялявая хударлявая жанчына няпэўнага веку хутка і таму зусім неразборліва сварылася на кіроўцу па-польску. Той адгыркваўся па-руску, сцісла і злосна:
    — Я не понймаю... 14 по-энглййскй тоже... Сама сказала, к церквй... Да пошла ты!*
    Ён перахіліўся цераз пасажырку і расчыніў ёй дзверы:
    — Жена дома мозг вынесла, теперь ты... Выметайся!**
    Хударлявая жанчына выскачыла, з пачуццём ляпнула дзвярыма і выплюнула фразу, у якой Геула зразумела толькі «пся крэў». Машына рванула з месца.
    I тут Гэля нешта адчула — ці то ветрык, ці то погляд, ці то лёгкі штуршок у спіну.
    — Я магу вам дапамагчы? — спытала яна ў полькі.
    — Так ест! — замежніца імгненна змяніла лютасць на ўсмешку. — Пшэпрашам, пані, называм се Малгажата... To ест моя карта...***
    I яна выцягнула з сумачкі пакамечаную турыстычную мапу. Як казаў дзядзька Чынгіз: «Бог пераблытаў нашы мовы, але пакінуў нам указальны палец». Праз пяць хвілін тыцкання ў мапу і гутаркі на жудаснай сумесі польскай, рускай, беларускай і англійскай Геула зразумела, што Малгажата хоча
    * Я не разумею... I па-англійску таксама... Сама сказала, да царквы... Ідзі ты! (рус.)
    ** Жонка дома галаву зачмурыла, цяпер ты... Вымятайся! (рус.)
    *** Так! Прашу прабачэння, пані, мяне завуць Малгажата... Гэта мая мапа... (пол.)
    пабачыць Кафедральны сабор, той, што побач з Нямігай. А зноў сядаць у таксоўку Малгажата нізавошта не жадае.
    Гэля давяла польку да метро, але туды не пускалі.
    —	Задымленне, — патлумачыў ахоўнік, — разбіраемся.
    —	Тралейбус, — прапанавала Геула Малгажаце, — трынаццаць... тшынасце. Да канца. Ту фініш. А там юж* недалёка.
    Госця адказала такім жаласным позіркам, што Гэля ўздыхнула:
    —	Добра, паехалі.
    * * *
    Камеру Ян вырашыў не браць. Мінулым разам, калі яны з Гэляй паспрабавалі здымаць у Верхнім горадзе, ні стуль ні ссюль з’явіўся амапавец памерам з Халка і запатрабаваў дазволу на здыманне. Калі б не Геула, не адбалбаталіся б. Таму сёння Ян збіраўся абысціся камерай смартфона.
    * * *
    Гэля давяла Малгажату да сабора, выслухала палымяныя падзякі на польскай мове і пайшла куды вочы глядзяць.
    Яна не гуляла, а проста ішла па горадзе. Яна тут нарадзілася. Тут яна амаль месяц балансавала паміж жыццём і смерцю, лежачы ў кюветцы ў «сямёр-
    * Ужо (пол.).
    цы>*. Маці не любіла размаўляць на гэтую тэму, але аднойчы Гэля ўсё ж такі вытрасла з яе падрабязнасці. У Мінску яна першы раз усміхнулася, тут яна загаварыла, тут яна танчыла сняжынкай у садку і пайшла з гладыёлусамі ў першы клас. Тут яна баялася ў метро турнікетаў. Тут у яе жыцці быў Кастусь. Заўсёды быў. 3 Кастусём звязаныя ўсе паркі, усе цэнтральныя вуліцы. Вунь там, за рагом, яны хаваліся ад Кастусёвага трэнера, бо Кастусь прагульваў трэніроўку.
    А яшчэ яны каталіся на катамаране па Свіслачы, Кастусь няўдала саскочыў, сам прамок і яе абліў вадой. I афіцыянты ў кавярні насупраць далі ёй плед і нават прынеслі бясплатна гарбату. Яны потым да гэтых афіцыянтаў яшчэ колькі разоў забягалі. Проста так, пабалбатаць. I аднойчы ўбачылі меланхалічную жанчыну, якая плыла па Свіслачы, стоячы на дошцы для сёрфінга і журботна вяслуючы.
    А каля сабора да іх некалі прычапілася бабця, казала, што ў джынсах хадзіць грэх, трэба толькі ў спадніцы. Адчапілася, толькі калі Гэля паабяцала зараз жа пераапрануцца. Каля ратушы яны танцавалі падчас фестывалю вулічных тэатраў і Гэлю да ікаўкі напалохала (а пасля насмяшыла) «жывая статуя» камінара.
    Гэля дайшла да плошчы і агледзелася. Сэрца шчымела. Як выявілася, яна вельмі любіла Мінск. Магла тыднямі не вылазіць са свайго «Захаду-З», магла сварыцца на тое, што «адстой і правінцыя», у Вільні бурчала: «Калі ў нас будзе гэтак жа», а як
    * Мінская радзільня № 7, Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця».
    толькі высветлілася, што адсюль давядзецца з’ехаць, ёй зрабілася вельмі сумна. Так, Маладзечна не канец свету, гадзіна — і ты ўжо тут. Але што рабіць увечары? Ці можна адтуль паехаць патусіць на Ноч музеяў?
    Г еула згадала, што ў іх з Янам была файная ідэя — рабіць анонсы гарадскіх свят. Што, да прыкладу, думае пра вечарыны класічнай музыкі конь, які стаіць у вупражы каля ратушы?
    Гэля паглядзела на вупраж. На каня. I зусім не здзівілася, убачыўшы там Яна. Ён спрабаваў зняць храпу каня, але з такога ракурсу яна не ўлазіла ў камеру смартфона.
    Гэля абурылася.
    — Ну ты хіба не бачыш, што ён глядзіць у іншы бок, быццам адварочваецца?! Давай здымем адсюль, будзе адчуванне, што яго ўсе дасталі, а тут яшчэ і ты са сваімі пытаннямі!
    * * *
    Ян быў настолькі паглыблены ў працэс, што ўспрыняў з’яўленне Геулы як нешта само сабою зразумелае. Пастаноўка кадра — гэта заўсёды была зона Гэлінай адказнасці. I як толькі ён перамясціўся туды, куды параіла «сіямская сястра», карцінка адразу атрымалася.
    — Ага, — задаволена кіўнуў Ян. — Зараз трэба нешта ў рот соваць!
    Парачка мінакоў захіхікала, аднак Гэля адразу зразумела праблему. Яна пакорпалася ў заплечніку і выцягнула масажную шчотку. Павярнула яе так, каб не было бачна зубцоў — атрымаўся мікрафон. Геула тыцнула яго ў зубы бронзаваму каню.
    — Гэй! — закамандаваў Ян.
    Гэля зрабіла крок убок, так што ў кадры засталася толькі рука з мікрафонам.
    — Ноч! — сказаў Ян. — Матор!
    I Геула засакатала:
    — Дзень добры, паважаны конь! Праз два дні ў Мінску пройдзе традыцыйная Ноч музеяў. Што вы можаце сказаць з гэтай нагоды?
    — Гэта цікава, — адказаў конь голасам Яна, — але чаму так мала ўвагі нам, коням?..
    ★ * ★
    Гэля ўвогуле не зразумела, як гэта адбылося. Але за дзве гадзіны яны з Янам наздымалі столькі, колькі раней не маглі зрабіць за ўвесь дзень з падрыхтаваным сцэнарыем.
    Гэта быў суцэльны экспромт. Конь справа размаўляў па-руску, быў пахмурны, скардзіўся на жыццё і казаў, што, маўляў, ежы даюць мала, усе намагаюцца залезці на шыю, ніхто не шануе, а жыццё поўнае нягод. Конь злева быў бадзёры, вясёлы, размаўляў па-беларуску, жартаваў з усімі мінакамі і кідаў двухсэнсоўныя рэплікі.
    Фіналам праграмы мусіла стаць размова з войтам — ахоўнікам, які трымае ў руках ключ ад горада, і левы конь нават скіраваў усіх да яго, але раптам неба праяснела і сонца так прыгожа высвеціла і самога войта, і ключ у ягоных руках, што да яго можна было і не хадзіць. Ён проста стаяў удалечыні і быццам прапаноўваў ключ усім, хто цяпер знаходзіўся тут, каля ратушы.
    — Наперад! — выгукнуў нейкі хлопец, скокнуўшы ў воз.
    Нехта прысвіснуў, нехта запляскаў у ладкі. Гэля і Ян здымалі з двух тэлефонаў. Сонца свяціла, людзі ўсміхаліся, жыццё было цудоўнае.
    * * *
    У «Штоле» яны рагаталі так, што нават стукнуліся лбамі. Цётачка, якая забрала пусты імбрычак, уздыхнула нібы з зайздрасцю.
    — А во гэтае вунь тое! — папрасіла Геула, і Ян адразу зразумеў, пра што яна.
    Запусціў ролік, дзе кітаец іграў азадкам на музычнай лаўцы Агінскага*. Дакладней, на загад Яна і Гэлі ён то сядаў на лаўку, то ўскакваў. Паводле задумы сцэнарыста Яна і рэжысёра Геулы ў выніку мусіў атрымацца «рэп Агінскага», але лаўка была неслухмяная, яна не жадала спыняцца, калі чалавек з яе ўставаў. Зрэшты, усё адно атрымалася смяхотна — дзякуючы цярпліваму кітайцу, які мужна прысядаў і ўставаў, а потым яшчэ і цырымонна кланяўся.