Сімволіка беларускай народнай культуры  Янка Крук

Сімволіка беларускай народнай культуры

Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
115.97 МБ
ЯНКА КРУК СТМВОЛІКА БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ КУЛЬТУРЫ
СІМВОЛІКА БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ КУЛЬТУРЫ
ЯНКА КРУК
СІМВОПІКА БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ КУЛЬТУРЫ
2 ое выданне
Мінск «Беларусь» 2003
УДК 393.3 (=826) + 008(476)
ББК 82.3 (Бен) + 71(4 Бен)
К 84
ISBN 985-01-0460-0
©КрукІ.І., 2000
© Тарэеў Ю.А., афармленне, 2000
© УП «Выдавецтва «Беларусь», 2003
СЛОВА ДА ЧЫТАЧА
Шаноўныя чытачы! Вы трымаеце ў руках незвычайную кнігу, якая, хочацца верыць і спадзявацца, праз пэўны час будзе ляжаць на стале ў кожнай сям’і і стане добрым дарадчыкам у шматлікіх жыццёвых сітуацыях. Падчас падрыхтоўкі кнігі перада мной стаяла надзвычай цяжкая і, магчыма, да канца невырашальная задача: зазірнуць у свяшчэнныя тайны традыцыйнай народнай культуры, асэнсаваць законы і заканамернасці яе шматвяковага існавання і паспрабаваць перакінуць надзейны масток у дзень сённяшні, каб патлумачыць суайчыннікам-сучаснікам, што без глыбокага ведання сваіх каранёў і вытокаў мы не зразумеем асаблівасцей нашага светаўспрымання і светаадчування, не зможам асэнсаваць ролю і месца чалавека ў прыродным ланцужку планеты Зямля і бязмежнага Космасу.
Разважаючы над праблемамі і асаблівасцямі гістарычнага развіцця беларускай народнай культуры, я ўсё больш пераконваўся ў тым, што духоўная спадчына нашага народа грунтуецца на функцыянальных законах, аналагічных законам фізікі і матэматыкі, біялогіі і хіміі, а таксама ў адпаведнасці з законамі сацыяльных і гуманітарных навук. Аналогіі ўзнікаюць розныя і шматбаковыя. Напрыклад, няведанне законаў тэрмадынамікі або працякання хімічных працэсаў, сусветнага прыцяжэння можа прывесці да непрадказальных вынікаў. Гэтаксама і парушэнне законаў існавання і развіцця народнай культуры можа прывесці да разладу ў сем’ях, да непрадбачаных цяжкіх захворванняў, розных псіхафізічных паталогій. Аб тым, як пазбегнуць шматлікіх непрыемнасцей, і вядзецца гаворка ў прапануемай кнізе.
У цэнтры нашай увагі асноўныя абрады і рытуалы, якія спадарожнічаюць чалавеку на яго шляху ад нараджэння і да пахавальнага вогнішча.
У кнізе вы знойдзеце адказы на шматлікія пытанні, над якімі, магчыма, і не задумваліся: чаму нявеста на вяселлі ў белым, якой павінна быць фата ў маладой, якім ручніком і як перавязваць сватоў на вяселлі, як правільна адправіць да вян-
ца і сустрэць маладых перад парогам сваёй хаты; якой сістэмы рэгламентацый павінна прытрымлівацца цяжарная жанчына, як выбіраць імя нованароджанаму і хто можа быць хроснымі бацькамі; як правесці абрад першага рытуальнага купання дзіцяці; як неабходна паводзіць сябе ў час пахавання чалавека; як дакладна накрыць вясельны і памінальны стол і як пасадзіць за імі гасцей?..
Каб сённяшнім дарослым і дзецям была больш зразумелай сутнасць абрадаў, пакінутых нам у спадчыну продкамі, я імкнуўся патлумачыць змест розных рытуальных сітуацый, a таксама сэнс ужывання тых ці іншых атрыбутаў (ручніка, зоркі, падковы, каравая, кветак, галінак елкі).
Асобная ўвага ўдзяляецца глыбіннай і надзвычай багатай сімволіцы лікаў, універсальнаму рытму нашай культуры, які прамаркіраваны лікамі 3—9—40. У кнізе выказваецца меркаванне, што наша сучасная традыцыя хадзіць на спатканне з дзяўчынай з трыма кветкамі, а на “спатканне” з памерлымі суродзічамі з дзвюма — недаравальная памылка, якую трэба тэрмінова ўсім народам выпраўляць.
Хочацца спадзявацца і на тое, што кніга з цягам часу можа стаць вучэбным дапаможнікам для настаўнікаў, якія выкладаюць родную мову і літаратуру, гісторыю культуры і мастацтва і якія возьмуць на сябе адказнасць і пачэсны абавязак захаваць набыткі нашай культуры і перадаць іх наступным пакаленням.
Маю гонар абавязкова адзначыць, што эфектыўнасці маіх навуковых пошукаў спрыялі дзелавыя сустрэчы і абмеркаванні даследуемых пытанняў з маімі калегамі-паплечнікамі, якія выказвалі слушныя заўвагі і прапановы. Перш за ўсё хачу назваць імёны кандыдатаў філалагічных навук У.М.Сысова, А.В.Цітаўца, магістра педагогікі А.В.Катовіч, навуковага супрацоўніка Т.К.Цяпковай, выдатных знаўцаў камп’ютэрных тэхналогій і кніжнай графікі І.Ю.Кузьмянковай і А.В.Лазара. He магу не ўзгадаць добрым словам маю бабулю Аўдоццю Іванаўну Крук, якая не толькі ўзгадавала мяне, паставіла на ногі і адправіла ў далёкую дарогу за ведамі, але і была маёй першай Настаўніцай, якая пазнаёміла з паэтычнай спадчынай беларускага народа, багатым вопытам народнай медыцыны, непаўторным хараством народных казак і песень. Самыя шчырыя і цёплыя словы хочацца выказаць у адрас маёй сям’і, якая з вялікім паразуменнем і бязмежнай цярплівасцю паставілася да маіх навуковых штудый і зрабіла ўсё магчымае, каб кніга ўбачыла свет.
ЯНКА КРУК
ЧАЛАВЕКIЧАС
БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ КАЛЯНДАР: шляхі фарміравання, архітэктоніка, семантыка і семіётыка рытуальнаабрадавых комплексаў
Сёння наўрад ці здзівіць каго-небудзь наступнае відовішча: малады чалавек імкліва крочыць па шумлівай вуліцы горада і, прыклаўшы да вуха радыётэлефон, вядзе дзелавую гаворку са сваім партнёрам па бізнесу. Сотавы тэлефон стаў неад’емным атрыбутам хуткасных аўтамабіляў, электронная сетка Internet дазваляе вокамгненна звязацца з любым куточкам зямного шара і ўвачавідкі пераканацца ў жыцці-здароўі далёкай радні або калег па рабоце, якія знаходзяцца ў працяглай замежнай камандзіроўцы. Некалі зададзены Творцам Сусвету касмічны рытм, які непасрэдна ўплываў на фарміраванне фізічных, псіхічных і сацыякультурных працэсаў, a таксама этнічнага менталітэту, паступова адыходзіць на другі план, зонай яго ўплыву застаюцца толькі макрапрацэсы, якія знітоўваюць у адзінае цэлае космас-прыроду — чалавека і культуру. Паказальнай у гэтым плане з’яўляецца экспрэсія дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народных карагодаў і танцаў, песень і казачнага эпасу. Прыродная стрыманасць, разважлівасць, побытавая практычная накіраванасць дэкору паўтараліся ў карунках танцаў, якія сваімі ў-Зорамі-фігурамі нагадвалі кампазіцыі нябесных Плеяд-суЗор’яў. Рытмамеладычныя характарыстыкі народных танцаў, у сваю чаргу, арганічна стасаваліся да архітэктонікі твораў казачнага эпасу. Беларускі народны танец — гэта сюжэт увасобленай у рухах казкі, а тая ж казка — не што іншае, як танец народнай фантазіі, карункі слоўнага мастацтва, аздобленыя пластыкай пазаслоўнай інфармацыі: мімікай, жэстамі, элементамі пантамімы.
Вось гэты адвечны рытм прыроднага і чалавечага суіснавання, духоўна-культурнага асваення рэчаіснасці ў слове, песні, танцы, дэкору літаральна на вачах аднаго пакалення мадэрнізуецца, паскарае амплітуду сваіх ваганняў і тым самым ставіць перад чалавекам найскладанейшую дылему далейшага яго прыроднага і сацыяльнага існавання.
Хуткасці касмічных спадарожнікаў, камп’ютэрныя тэхналогіі рашэння звышскладаных задач, відэагульні вымагаюць ад чалавека прынцыпова іншага фізічнага і псіхічнага рэага-
вання, імклівасці разумовага мыслення. Але наколькі згаданыя сацыякультурныя змены адпавядаюць адэкватным біяхімічным і фізічным рэакцыям нашага арганізма, наколькі наша прыродна-адаптаваная сфера псіхічных рэакцый, навыкаў і прыдбаных уменняў паспявае за стрэсаправакуючымі рытмамі хутка зменлівай сацыяльнай рэчаіснасці?
Адной з ключавых праблем сучаснай практычнай псіхалогіі з’яўляецца праблема адаптацыі нашага арганізма да рытмаў дзейнасці дзелавога чалавека, бізнесмена, рабочага і яго псіхафізічнай кампенсацыі не толькі на працягу сутак, тыдня, месяца, але і ўсяго года. Зараз псіхолагі ўсяго свету прапануюць шмат аўтагенных кампенсаторных практык, скіраваных на паскораную нейтралізацыю псіхафізіялагічных перагрузак. Пільная патрэба ў такіх самакампенсаЦыях наспела, таму што чалавечы арганізм адрэагаваў на перагрузкі натуральным чынам — адпаведнымі захворваннямі: інфарктамі, неўрозамі, інсультамі, суіцыдам. Пакуль што мы толькі фіксуем драматызм сацыяльнай неадпаведнасці і некамфортнасці, але нічога прынцыповага не змяняем у нашым жыцці. Структура працоўнага тыдня з двума выхаднымі па-ранейшаму скіравана на ўсебаковы інтэнсіўны адпачынак чалавека ад асноўнай працы, хаця для пераважнай большасці гарадскога насельніцтва гэтыя дні, напрыклад, у летні перыяд напоўнены цяжкай фізічнай працай на сваім дачным участку. Гадавы цыкл працоўнай дзейнасці кампенсуецца болып працяглым па часе адпачынкам, зноў-такі хутчэй намінальным, чым рэальным, таму што толькі мізэрная частка працуючага насельніцтва здольна аплаціць далёкую замежную паездку на знакамітыя міжнародныя курорты.
Аднак наш сучасны грамадзянскі каляндар пакуль што не адпавядае патрабаванням канкрэтнага чалавека або ўсяго соцыуму, скіраваным на вырашэнне актуальных праблем адаптацыі і кампенсацыі сіл арганізма ва ўмовах пастаяннага прэсінгу перш за ўсё такіх фактараў, як час і ўмовы. Наш сучасны каляндар не мае ніякай логікі ў сваёй пабудове, ён цалкам хаатычны і сітуатыўны. Зразумела, што ў ім зафіксаваны падзеі розных гістарычных эпох, розных сацыяльных узрушэнняў і плыняў, святы розных культурных традыцый. А ўвесь гэты гісторыка-культурны сімбіёз ускладнены яшчэ і канфесіяльным рознагалоссем: святы праваслаўнага кшталту адзначаюцца па старому стылю (юліянскае летазлічэнне), а каталіцкай парафіі — па новаму (грыгарыянскі каляндар).
Цяжка зразумець, што адбываецца ў нашым жыцці з 25 снежня (дзень святкавання Растава Хрыстова па каталіцкай традыцыі) і да 19 студзеня (праваслаўнае Вадохрышча). Гэта
суцэльная паласа навагодніх святкаванняў, якая ўвабрала ў сябе каталіцкае і праваслаўнае Раство Хрыстова, Новы год, Стары Новы год, калядныя вечары з іх шматлікімі абмежаваннямі і забаронамі на розныя віды працоўнай дзейнасці. Некалі дакладна вызначаныя і ўсталяваныя ў шырокім коле насельніцтва маральна-этычныя прадпісанні і ведыйска-хрысціянскія рэгламентацыі адносна ўжывання ежы адпавядалі тром існуючым традыцыям (каталіцкай, праваслаўнай і свецкай). Зараз жа яны ўтварылі спецы(]фчны духоўна-культурны, рэлігійна-канфесіяльны і свецка-палітызаваны кангламерат, які выклікае шматлікія непаразуменні ў нашых дзеяннях падчас выканання адпаведных святочных рытуалаў. Толькі адзін прыклад. Сакральна-магічная прыказка раіць і адначасова прадказвае: “Як сустрэнеш Новы год, такім ён і будзе”. Але ж нашаму сучасніку, які, уявім сабе, захоча падпарадкаваць свае дзеянні гэтаму сацыякультурнаму прадпісанню, неабходна будзе адразу ж вырашыць некалькі задач. Па-першае, калі, а па-другое, як сустракаць Новы год.