Сімволіка беларускай народнай культуры  Янка Крук

Сімволіка беларускай народнай культуры

Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
115.97 МБ
Мал. 2. Пераходныя святы, якія адзначаюцца ў роўных прамежках паміж фазамі Сонца або на пераходзе з адной пары года ў іншую
то святы-маргіналы былі рухомымі, гэтаксама як і мяжа паміж порамі года (мал. 2).
Графічная выява структуры беларускага народнага календара з яго васьмю асноўнымі святамі адразу ж высвечвае супадзенне з добра знаёмым фрагментам узораў на нашых саматканых ручніках, посцілках, арнаменце, вышытым на народным адзенні (мал. 3).
На мяжы I і II тысячагоддзяў н.э. на ўсходнеславянскіх землях паступова пачынаецца распаўсюджванне хрысціянства — новай веры, новай рэлігіі, якое прынесла з сабой новыя маральна-этычныя і культурныя каштоўнасці. Для ментальнасці славяніна, якая моцна трымалася на непарушнасці адвечна заведзенай, прашчурамі прынятай, а продкамі замацаванай і ашчадна захаванай традыцы.і, паверыць нечаму новаму і прыняць яго, пры гэтым беспадстаўна і жорстка руйнаваць тое, што яшчэ ўчора сагравала душу, абнадзейвала розум і мацавала характар, здавалася з’явай звышнатуральнай і бесперспектыўнай. Мы не будзем кранаць пытанне асаблівасцей распаўсюджвання хрысціянства на Беларусі — гэта тэма асобнага даследавання. У дадзеным выпадку адзначым толькі некаторыя акалічнасці. На жаль, сталася так, што ідэя, якую несла з сабой новая рэлігія — ідэя ўзвышэння над этнічнымі традыцыямі і паяднання людзей розных вер і этнасаў у адзінае і непарушнае цэлае — на самой справе не толькі не аб’яднала, але, наадварот, размежавала ўсходнеславянскія плямёны, а затым і ўтвораную беларускую народнасць па канфесійнай прыналежнасці: на праваслаўных і католікаў.
Добра вядома гістарычная спроба валявым рашэннем аб’яднаць дзве канфесіі на парытэтных пачатках, утварыць унікальны саюз паміж рымскай і візантыйскай традыцыямі ды пры гэтым умудрыцца яшчэ і арганічна прыстасаваць да яго этнакультурную спадчыну. Асобныя беларускія гісторыкі і этнакультуролагі схільны лічыць уніяцтва ўласна беларускім
КУПАЛЛЕ ЯН, ІВАН КУПАЛА Мал. 3. Васьміканцовая зорка як сімвал беларускага народнага календара
;аляды
РАСТВО
феноменам, які адзіны быў здольны адначасова захоўваць архаіку і пашыраць новае. Але вядома, што уніяцтва праіснавала амаль што тры стагоддзі, а затым зноў-такі валявым рашэннем расійскіх уладаў было забаронена.
Экспедыцыйныя запісы валачобных песень, якія з’яўляюцца своеасаблівай энцыклапедыяй паэтычных мініяцюр, паказваюць, што ў народнай свядомасці і паэзіі ў пэўнай ступені набліжанымі аказаліся і праваслаўная, і каталіцкая, і уніяцкая традыцыі.
Зноў звернемся да схемы этнічнага календара. На прыкладзе зліцця народнай і праваслаўнай традыцый прасочым шлях гэтага гістарычнага дыялогу, вызначым яго характар і асаблівасці.
На момант распаўсюджвання хрысціянства на ўсходнеславянскіх тэрыторыях яно налічвала ўжо тысячагадовую гісторыю. Безумоўна, за такі працяглы адрэзак часу хрысціянская традыцыя сфарміравалася ў даволі складаны духоўна-культурны арганізм, які меў сваю ідэалогію, свае культавыя прыярытэты, атрыбутыку, сістэму выпрацаваных рытуалаў. Адным з моцных сістэмафарміруючых пачаткаў быў хрысціянскі каляндар, у аснове якога ляжала праваслаўная Пасхалія — сістэма святаў і прысвяткаў, якія ўтваралі гадавы кругаварот са сваёй шкалой прыярытэтаў. Праваслаўная Пасхалія — з’ява ўнікальная, дакладна і лагічна структурыраваная. яна аб’яднала ў сабе два цыклы святкаванняў. 3 аднаго боку, гадавое кола Пасхаліі з’яўляецца мікрамадэллю жыццяпісу Ісуса Хрыста, а з другога — яно ўвабрала ў сябе найважнейшыя падзеі з жыцця Багародзіцы.
Якім жа чынам каляндар новай веры ўводзіўся ў асяроддзе ўсходнеславянскіх плямёнаў? Зразумела, што гэта быў вельмі складаны духоўны, светапоглядны, сацыякультурны, прававы і палітычны працэс, вынікам якога стала спецыфічнае спалучэнне дзвюх культур, якое атрымала назву “двухвер’е”, а апошнім часам больш актыўна навукоўцы карыстаюцца тэрмінам “народнае праваслаўе”. Калі паглядзець на вынікі дыялогу дзвюх прынцыпова рознахарактарных культур з пазіцый сённяшняга становішча, то неабходна будзе канстатаваць, што і тут спрацаваў феномен беларускай ментальнасці: народ не адцураўся сваёй, спрадвечнай духоўнай спадчыны, але адначасова даверыўся і прыняў чужое, сілай навязанае.
Думаецца, галоўнай асаблівасцю сімбіёзу дзвюх традыцый было тое, што фундаментам і нясучым стрыжнем засталося старое, а новае было пераасэнсавана і адаптавана праз прызму гэтага ж старога. Але агульны прынцып рэалізаваўся ў
некалькіх інтэграцыйна-асацыятыўных накірунках. Па-першае, уласна храмавая форма і характар правядзення хрысціянскіх святаў і рытуалаў вытрымліваўся ў адпаведнасці са старавізантыйскімі канонамі. Хрэсьбіны, вянчанне і адпяванне праводзіліся так, як таго патрабавала еўхарыстыя. Але, падругое, гэтыя духоўныя акты далучэння людзей да хрысціянства, да царквы былі і засталіся не самадастатковымі рытуаламі, фіксуючымі змены сацыяльнага статусу чалавека, a толькі невялікай складанай часткай значна больш разгорнутых традыцыйных рытуальна-абрадавых комплексаў, якія суправаджалі нараджэнне, вяселле і смерць чалавека. Напрыклад, вянчанне і адпяванне, працягласць якіх складала прыкладна гадзіну-дзве і адбывалася ў прысутнасці абмежаванай колькасці ўдзельнікаў, сталі невялікім (хаця і важным) звяном у працяглай, трохдзённай, абрадавай дзеі, у якой прымалі ўдзел прадстаўнікі аднаго або двух вялікіх родаў.
Аналагічныя працэсы адбываліся ў каляндарнай абраднасці і ў вусна-паэтычнай творчасці, якая яе суправаджала. Пантэон хрысціянскіх святых паступова выцясняў пантэон язычніцкіх багоў, але пры гэтым адзін са святых амаль цалкам “браў” на сябе абрадавыя функцыі свайго папярэдніка, напрыклад, св. Улас часткова выконваў функцыі Вялеса, прарок Ілля пачаў спалучаць паўнамоцтвы Перуна, св. Юрай цалкам замяніў Ярылу.
3 цягам часу сталася так, што народны каляндар у значнай ступені асіміляваў хрысціянскую традыцыю і прыцягнуў да важнейшых сваіх урачыстасцей галоўныя святы хрысціянскай накіраванасці. Так, адначасова з Калядамі пачалі адзначаць Раство Хрыстова, з Вялікаднем — Пасху, з Сёмухай — Тройцу, следам за Купаллем пачаў святкавацца Ян, або Іван Купала; збору жыта (а жніво мела ў сваёй структуры тры этапы: зажынкі — само жніво — дажынкі) пачаў адпавядаць Спас, які таксама мае тую ж трохчасткавую структуру: Першы Спас (14.08) называецца Макавеем, Другі Спас (19.08) — найбольш вядомы і пашыраны сярод беларусаў і называецца Яблычным, Трэці Спас (29.08) прыкрыты больш значным святам — Успеннем Багародзіцы (28.08), таму “рассыпаўся” на тэрыторыі Беларусі рознымі лакальнымі назвамі. У адной мясцовасці яго называюць Арэхавым, у іншай — Мядовым, але дамінантнай, найбольш пашыранай з’яўляецца назваХлебны, бо ён супадаў з трэцім, заключным этапам збору жыта — хлеба. Адначасова са святам заканчэння збору ўраджаю Багачом пачалі адзначаць Раство Багародзіцы. Восеньскія Дзяды, якія адзначаюцца напярэдадні ўшанавання памяці Дзмітрыя
Мал. 4. ГІрынцыповая схема гістарычных напластаванняў хрысціянскага календара на старажытнабеларускі (ведыйскі)
Зажынкі.
Салунскага (8.11), пачалі называцца Дзмітраўскімі, або Змітраўскімі, Дзядамі (мал. 4).
Зразумела, што ўзгаданыя супадзенні зусім не выпадковыя. Яны адзначаны ў культурах розных народаў свету і грунтуюцца на універсальных законах мыслення, светаўспрымання, светапогляду, таму і народныя календары нават аддаленых этнасаў таксама маюць тыпалагічныя падабенствы. Іншая рэч: кропкі адліку ў розных календарах могуць прыпадаць на розныя перыяды года. Напрыклад, пачатак новага года ў славян некалі адпавядаў дню веснавога раўнадзенства, а ў старажытных іудзеяў ён адзначаўся ў верасні. Пры перанясенні хрысціянскага календара на землі славян таксама спатрэбілася падкарэкціраваць час правядзення святаў так, каб іх ідэйна-сэнсавае напаўненне хоць аддалена, але адпавядала (супадала, нагадвала, дапаўняла, цалкам паўтарала) зместу традыцыйна існуючай сістэмы святкаванняў.
Для таго каб праілюстраваць шлях сумяшчэння дзвюх традыцый — народнай і хрысціянскай, зноў-такі звернемся да чатырох найбольш важных пазіцый у структуры календара.
СЭНСАВА-СЕМАНТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ СІНХРАНІЗАЦЫІ АБРАДАВЫХ КОМПЛЕКСАЎ
У НАРОДНА-ВЕДЫЙСКІМ I ХРЫСЦІЯНСКІМ КАЛЕНДАРАХ
Агульнай пасылкай у дадзеным выпадку для нас будзе наступны тэзіс: у сучасным беларускім народным календары адлюстраваны дзве рознастадыяльныя рэлігійна-культурныя плыніл
а)	народны (язычніцкі, паганскі, ведыйскі) каляндар, у аснове якога ляжыць культ Сонца (Ярылы);
б)	хрысціянскі каляндар, у аснове якога ляжыць культ (або ўшанаванне) Сына Божага Ісуса Хрыста, а таксама Багародзіцы, Дзевы Марыі.
Звернемся да кожнай з вызначаных чатырох пазіцый і паспрабуем зразумець прынцып суаднесенасці, збліжэння або сінхранізацыі святаў народнага і хрысціянскага календароў.
1.	Зімовае сонцастаянне:
а)	у ноч з 24 на 25 снежня ў прыродзе адбываецца прынцыпова важная падзея: Сонца паварочвае на новы гадавы цыкл, у міфалагічным плане яно вырвалася з царства Танатаса і зноўку нарадзілася, каб абудзіць і ажывіць прыроду і душу чалавека;
б)	ні адно з Евангелляў не дае дакладных звестак аб часе нараджэння Хрыста, але дзень нараджэння Сына Божага ўвесь хрысціянскі свет адзначае. Прычым выбраны ён невыпадкова, бо цалкам супадае з днём нараджэння прыроднага свяціла — 25 снежня.
2.	Веснавое раўнадзенспгвсг.
а)	21 сакавіка ў прыродзе дасягнута раўнавага паміж сіламі Дабра і Зла; з гэтага моманту ў гадавым колазвароце пачнецца той час, калі светлыя сілы будуць дамініраваць аж да дня восеньскага раўнадзенства. У місралагічным плане гэты час асэнсоўваецца як момант канчатковай перамогі Дня над Ноччу: дні станавіліся даўжэйшымі або большымі за ноч, г. зн. вялікімі, адсюль, відаць, паходзіць і назва свята — Вялікдзень (Вялікі дзень);
б)	з гісторыі станаўлення хрысціянства вядома, што ў дзень веснавога раўнадзенства (14-ы дзень месяца нісан) Хрыстос разам са сваімі вучнямі прысутнічаў на апошняй Тайнай Вячэры, на якой адзначалася іудзейская Пасха. Затым у сераду Іуда Іскарыёт выдаў свайго Настаўніка, а ў пятніцу Хрыста ўкрыжавалі. Праз тры дні — у нядзелю — цела Сына Божага не знайшлі ў грабніцы, ён уваскрэс.