Сімволіка беларускай народнай культуры  Янка Крук

Сімволіка беларускай народнай культуры

Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
115.97 МБ
У народнай свядомасці гэты факт хрысціянскай гісторыі быў асэнсаваны ў рэчышчы старажытнай міфалагічнай традыцыі як дзень канчатковай перамогі Жыцця над Смерцю.
3.	Летняе сонцастаянне:
а)	у манаграфіі А.С.Ліса “Купальскія песні”15 прыводзіцца некалькі версій паходжання назвы свята Купалле. Працягваючы логіку нашых паралеляў, прапануем наступны ланцужок разважанняў. У асяроддзі славян шырока бытуе павер’е аб тым, што Сонца купальскім ранкам выплывае з-за гарызонта “іграючы”. Яно быццам рассыпаецца на часткі і, як сведчаць народныя легенды18, спачатку крыху ўздымаецца над зямлёй, затым апускаецца ўніз, і так колькі разоў. Калі ж назіраць за гэтым аптычным эфектам над вадой (часцей за ўсё рытуальнае месца, на якім нашы продкі адзначалі гэта свята, знаходзілася на ўзбярэжжы ракі або возера), то будзе стварацца ўражанне, што Сонца, якое “іграе”, “купаецца” ў вадзе. Дзень, калі “Сонца купаецца”, і атрымаў у народзе назву Купалле;
б)	словы з народнай купальскай песні “Сягоння Купала, a заўтра Ян”17 дакладна расстаўляюць усё па сваіх месцах. Услед за гуллівай купальскай ноччу хрысціяне адзначалі ў гэты ж час яшчэ адно вялікае свята — дзень нараджэння Івана Хрысціцеля, які некалі пахрысціў Сына Божага18. Але ж вядома, што асноўнай складанай часткай абраду далучэння чалавека да храма, да хрысціянскай традыцыі з’яўляецца ачышчэнне (абмыванне, купанне) вадой у асвечанай крыніцы ці рэчцы. Так хрысцілі Ісуса Хрыста, так хрысцілі ў Дняпры кіеўлян19, амаль што так — акрапляючы свянцонай вадой — прымаюць у лона храма сённяшніх нованароджаных.
У народнай вусна-паэтычнай традыцыі гэта важная падзея ў жыцці Ісуса Хрыста атрымала наступнае асэнсаванне: Іван Хрысціцель пахрысціў, пакупаў Сына Божага, таму і сталі яго зваць Іван Купала. Так што ўсім тым, хто толькі распачынае вывучэнне народных традыцый, трэба памятаць: Купалле (старажытнае дахрысціянскае) і Ян, або Іван Купала (уласна храмавае), — гэта зусім розныя святы.
4.	Восеньскае раўнадзенства:
а)	далёка за плячамі засталіся веснавыя клопаты аб тым, каб хутчэй узараць і пасеяць; летнія турботы аб тым, каб своечасова прайшоў дождж і ўзмацніў сокі зямлі новай жыццядайнай сілай; ужо перастала балець спіна пасля жніва, пасеяны азімыя, выбрана бульба, карацей — усё сабрана і прыбрана, упарадкавана і дагледжана. Таму зусім заканамернай бачыцца назва свята, якое было прымеркавана да часу восеньскага раўнадзенства — Багач.
У гадавым колазвароце гэта была важная мяжа, якая фіксавала заканчэнне земляробчых работ. Праз некалькі дзён, на Узвіжанне (27.09), увесь хтанічны свет (гадзюкі, вужакі, змеі) збярэцца ў купы і адправіцца ў вырай, на “той” свет (пад пні і трухлявыя калоды), каб заснуць глыбокім сном аж да першага веснавога грому, які абвесціць аб пачатку новага жыццёвага цыкла:
“...На звіжанне гадзюкі збіраюцца ў адно месца, каб паўзці на зіму ў вырай. Гадзюкі, як і птахі, маюць свой асабісты вырай. Яны ў яго паўзуць пад камандаю свайго цара, каторы паўзе папераду ключа. От трэба на звіжанне чуць свет пайсці ў лес, дзе каля паляначкі е шмат лому да й цікаваць. Як толькі ўзыдзе сонейка да добра прыгрэе, дак усялякія гадзюкі пачнуць вылазіць з лому да з нор і паўзці на сонейка грэцца. Перш гадзюкі поўзаюць туды-сюды ўмітуські, а потым, як пакажацца сам цар, дык яны пачнуць яго абвіваць, як пчолы сваю матку. От тады трэ па том клубку ўдарыць папліскаю толькі адзін раз, не болып, дак цар гадзюк і скіне свае ражкі. Тагды хутчэй іх узяць і ўцякаць, не аглядаючыся, a то гады загрызуць яго”20.
Канчатковае засынанне зямлі адбудзецца на Пакровы (14.10). 3 гэтага часу і да Радаўніцы чапаць яе (капаць, сеяць, садзіць што-небудзь) не дазвалялася, а таксама нельга было ладзіць на ёй і гучныя гулянні, якімі поўнілася веснавая і летняя пара. Таму пасля Багача пачынаўся час зусім іншых гулянняў, якія спраўляліся ў хаце: беларусы ладзілі вяселлі.
На перыяд доўгага зімовага спачыну зямлі святочныя гулянні пераносіліся ў абмежаваную (замкнёную) прастору хаты. Гэтыя важныя змены ў характары працоўнай, жыццёвай і культурнай дзейнасці чалавека былі пазначаны спецыяльным святам. Амаль паўсюдна на Багача спраўлялі абрад, сутнасць якога заключалася ў наступным: кожную хату паасобку і ўсю вёску ў цэлым абносілі спецыяльнай свечкай, якая мацавалася ў лубцы, напоўненай зернем жыта новага ўраджаю. На перыяд дамініравання багіні Мараны вёску “замыкалі” сімвалічным колам, якое павінна было засцерагчы ад уплыву нядобрых сіл21.
Замыканне свяшчэннага кола ў пэўных абставінах — з’ява на Беларусі пашыраная і агульнавядомая. Рытуальны круг вакол вёскі прачэрчвалі плугам распранутыя да сподняга жанчыны-ўдовы, калі трэба было ратавацца ад летняй засухі або абвальнай эпідэміі22. Жанчына ў споднім і з іконай у руках тройчы абыходзіла хату або іншыя забудовы, якія ахапіў пажар23;
б)	адначасова са старажытным святам Багач (Багатуха, Багатнік) праваслаўныя беларусы адзначаюць царкоўнае свя-
та Распгво Багародзіцы (або Другую Прачыстую). У дадзеным выпадку беларускамоўная прыстаўка праз’яўляецца калькай рускамоўнага прэфіксу пре-, які звычайна ўказвае на самую высокую ступень апісваемай якасці ці ўласцівасці: словазлучэнне Прачыстая Дзева Марыя сведчыла аб тым, што гэта жанчына была і пасля нараджэння сына засталася бязгрэшнай. У народнай свядомасці свята Раство Багародзіцы цесна злілося з Багачом на падставе блізкасці тлумачэння рознахарактарных з’яў. У адным выпадку Багач сведчыў аб заможным становішчы гаспадаркі (сямейна-радавы кантэкст); у другім — ушаноўвалася жанчына, якая нарадзіла (аБагаціла свет людзей) незвычайнага Бога-чалавека.
Але найбольш моцны ўплыў хрысціянская традыцыя аказала на веснавы цыкл народнага календара. Прычынай значных зменаў сталі заканамернасці праваслаўна-візантыйскай Пасхаліі, у якой час правядзення святаў быў у значнай ступені падпарадкаваны іншаму нябеснаму свяцілу — Месяцу, які таксама меў тыя ж чатыры фазы ў сваім руху па небасхіле, але рытм іх чаргавання быў значна хутчэйшым, чым у Сонца: кожная фаза доўжылася 7 дзён. Дарэчы, у апошні час з’яўляецца ўсё больш пераканаўчых доказаў, што ў структуры старажытнаславянскага календара было не 12, a 9 месяцаў (перыяд фарміравання эмбрыёна чалавека), з якіх кожны няцотны доўжыўся 41 дзень, а кожны цотны — 40. Сума іх якраз і адпавядала сонечнаму году (4 мес х 40 дзён = 160 дзён) + (5 мес х 41 дзень = 201 дзён) = 365 дзён24.
Актыўны ўплыў Месяца на структуру календара быў прадвызначаны пастановай Усяленскага Нікейскага сабора (325 г. н. э.), дзе быў выпрацаваны алгарытм, у адпаведнасці з якім павінна вызначацца дата святкавання Пасхі: першая нядзеля (выхадны, вольны ад працы дзень) пасля першай поўні (фаза найвышэйшага росквіту Месяца), якая надыходзіць пасля дня веснавога раўнадзенства. Усе астатнія веснавыя святы хрысціянскага календара спалучаліся з Пасхай і дыстанцыраваліся ад яго адным і тым жа часавым інтэрвалам.
У цэлым гэты алгарытм быў перанесены на славянскую этнакультурную традыцыю, на якую аказаў даволі моцнае ўздзеянне, парушыўшы яе адвечны прыродна-касмічны рытм. Устойлівыя, прымеркаваныя да канкрэтных славянскіх прыродна-ландшас()тных, эканамічных і сацыякультурных асаблівасцей, святы веснавога цыкла сталі рухомымі, прычым амплітуда іх ваганняў аказалася празмерна вялікай — прыблізна месяц. Усе асноўныя святы прывязваліся да Пасхі, але ў сувязі з тым, што гадавы цыкл Сонца (365 дзён) зусім не супадаў з рытмам Месяца (28 дзён), межы яе святкавання пашырыліся
МАСЛЕНІЦА
Мал. 5. Схема веснавога цыкла рухомых святаў, звязаных з праваслаўнай Пасхаліяй (сонечна-месяцовае спалучэнне)
Час развіцця эмбрыёна чапавека 9 месяцаў
РАСТВО ХРЫСТОВА
7.01
7.04
Благавешчанне
(Вестка аб бязгрэшным зачацці Дзевы Марыі)
Мал. 6. Благавешчанне — нерухомае свята, яно звязана з Раством Хрыстовым
ад 4 красавіка да 6 мая. Адпаведнае здарылася і з астатнімі святамі. Масленіца павінна была скончыцца за 7 тыдняў да Вялікадня (таму яна пачала адзначацца ў шырокім дыяпазоне: другая палова лютага і першая палова сакавіка), а праз 7 тыдняў пасля яго пачыналася Троііца (якая зноў-такі трапляла на другую палову мая бо першую палову чэрвеня). Затым за 7 дзён да Пасхі заўсёды адзначалася Вербніца, а на 9-ы дзень (тут усё ж спрацаваў вельмі моцны алгарытм славянскай этнакультурнай традыцыі, які абапіраўся на добра вядомы рытм 3—9—40) пасля яе пачалі адзначаць Радаўніцу (тут парушэнне традыцыі дапушчана, таму што адзіным днём ушанавання продкаў была “радзіцельская” субота. У асобных мясцінах памінанне душ продкаў адбываецца ў чацвер (Наўскі Вялікдзень, Вялікдзень мёртвых), на 3-і дзень пасля Вялікадня (мал. 5).
Адзіным выключэннем у гэтым цыкле святкаванняў стала Благавешчанне (дзень абвесткі аб бязгрэшным зачацці Дзевы Марыі). Яно заўсёды трымаецца адной і той жа даты — 7 красавіка, таму што самым цесным чынам звязана з 7 студзеня — днём Раства Хрыстова, паміж якімі захоўваецца адрэзак часу роўны 9 месяцам (мал. 6).
КУЛЬТ ПРОДКАЎ ЯК СТРУКТУРАЎТВАРАЛЬНЫ ПРЫНЦЫП НАРОДНАГА КАЛЕНДАРА
Яшчэ раз засяродзім увагу на святочным колазвароце беларусаў. Нельга не адзначыць адну вельмі выразную яго своеасаблівасць. Пераважная большасць святаў у сваёй лагічнай паслядоўнасці з’арыентавана на дыялог чалавека з Прыродай, з Космасам, асноўны сэнс якога — заручыцца падтрымкай сілаў прыроды, каб яны актыўна і эфектыўна паспрыялі вялікаму,
Восеньскія Дзяды. Супрацоўнікі Беларускай акадэміі мастацтваў на магіле этнографа Міхася Раманюка.
складанаму і працягламу па часе цыклу сельскагаспадарчых (у аснове сваёй земляробчых) работ.
Аднак нельга не заўважыць, што ў гэты адладжанырытл
Святкаванне Радаўніцы ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці.
земляробчых святаў уключаны два, характар і сэнсавае напаўненне якіх прынцыпова адрозніваецца ад усіх астатніх. Гэта святы, звязаныя з ушанаваннем продкаў'. веснавая Радаўніца і Восеньскія Дзяды. Калі быць больш дакладнымі, то неабходна адзначыць, што дзён ушанавання памёршых было значна болып. Сярод іх субота перад Масленіцай, першая, другая і трэцяя суботы Вялікага посту, субота перад Тройцай. Але, мяркуем, не будзе вялікай памылкі, калі адзначым, што найбольш вядомымі і пашыранымі сярод беларусаў былі менавіта Дзяды і Радаўніца (хаця яна магла адзначацца ў розны час: у першы або другі дзень Вялікадня, у чацвер як Вялікдзень мёртвых). У межах аднаго і таго ж раёна, напрыклад Чэрвеньскага, побач знаходзяцца вёскі, у якіх веснавое ўшанаванне продкаў адбываецца і на Радаўніцу, і ў суботу перад Тройцай.