Сімволіка беларускай народнай культуры  Янка Крук

Сімволіка беларускай народнай культуры

Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
115.97 МБ
Зразумець ўсё багацце сэнсаў і зместу рытуальна-абрадавых комплексаў можна толькі тады, калі будуць дасканала вывучаны як гарызантальныя (узаемасувязь розных функцый у межах аднаго кода), так і верпгыкальныя (міжкодавыя) сувязі вызначаных параметраў. Менавіта таму сёння асаблівую актуальнасць набываюць скразныя ідэі, тыпавыя знакі, сімвалы, атрыбуты, вобразы, у якіх факусіруецца генакод нашай культуры. Таму зусім заканамерным з’яўляецца выхад у свет розных энцыклапедычных выданняў, такіх як “Мнфы народов мнра”, “Славянскне древностн”, “Мнфологнческнй словарь”, “Энцнклопедня суевернй”, у якіх робіцца спроба набліжэння да пабудовы этнічнай мадэлі свету і вырашэння глабальных праблем духоўнай культуры аднаго народа, іх блізкароднаснай сям’і і нават усяго чалавецтва. Гэта, так бы мовіць, даследаванні ў галіне геннай інжынерыі чалавечай душы і яе творчых узлётаў, эўрыстычных адкрыццяў, а часам і драматычных беззваротных зломаў.
Сярод найбольш значных архетыпаў, міфалагем, культуралагем, хранатопаў, рытуалаформ беларускай народнай культуры можна вылучыць васьміканцовую зорку, ромб, крыжы розных выяў, дрэва сусвету, пантэон язычніцкіх багоў, хтанічны
(падземны) свет, вясельны каравай, дамавіну, хату, могілкі, карагодныя кампазіцыі, сістэму табуіравання, прадпісанняў і рэгламетацыі паводзін, сістэмную каталагізацыю з’яў, якія па звычцы называюцца прыкметамі і павер’ямі, або проста забабонамі.
Адным з найбольш цікавых феноменаў традыцыйнай культуры беларусаў з’ яўляецца ручнік. Ён — адвечны спадарожнік чалавека. Калі пагадзіцца з думкай французскага акадэміка А.Айванхава, што літаральна кожны крок свядомага чалавека — гэта мікракосм1, то можна без перабольшання сцвярджаць, што ручнік цесна знітаваны з жыццём чалавека ад моманту яго нараджэння і да моманту пераходу ў іншае, касмічнае, жыццё, а таксама штодзень з ранку і да вечара. На тонка браны ручнік прымала бабка-павітуха новую жывую істоту. На спецыяльна вытканым ручніку стаялі маладыя падчас шлюбавін у храме. На тых самых ручніках выносілі з хаты, неслі да могілак і апускалі ў магілу труну з нябожчыкам. Ціха і павольна плыў гэты драўляны саркафаг (старажытны правобраз касмічнага карабля) на руках суродзічаў, якія асцярожна, з вялікай павагай “перадавалі” яго ў рукі волатаў-багоў. Тыя ж пакідалі людзям тварэнне іх рук — труну і цела, а з сабой забіралі тварэнне боскае — душу.
Ручнік — спадарожнік чалавека не толькі ў важных святочных падзеях, але і ў штодзённых жыццёвых турботах. Для таго каб смела зірнуць на сонца, чалавек перш-наперш “змываў” сон — тонкае покрыва начнога палёту ў абсягі вечнасці — і лашчыў твар ручніком-уціральнікам. Перш чым сесці за стол, трэба было падзякаваць Богу за дараванае жыццё і долю. Позірк чалавека быў скіраваны ў чырвоны кут, а там, пад столлю, пад хатнім небам, знаходзіўся лік Творцы Сусвету і быў ён пакрыты бялюткім ручніком — адмысловым тварэннем рук чалавечых.
Улетку першы промень сонца часта сустракаў гаспадара на сенакосе. У полудзень да яго спяшалася дачка або жонка, праз плячо якой быў перакінуты ручнік з падвязаным глякам-спарышом. Збіраўся чалавек у далёкую дарогу або проста ў госці да сваякоў, браў з сабою кавалак сала, лусту хлеба, пляшку гарэлкі. Уся спажыва акуратна ўкладвалася ў плеценую валізку, а зверху прыкрывалася чыстым ручніком.
Дык што ж гэта за незвычайная рэч, без якой нельга было і кроку ступіць? Якую таямніцу душы ўкладвалі ў яго жаночыя рукі, якія ткалі доўгімі зімовымі вечарамі? Якім зместам напаўнялі яны белую дарогу, упрыгожваючы мудрагелістым арнаментам? Што за сакрэты светаўспрымання і светабудовы хаваліся і хаваюцца за крыжамі, ромбамі, палоскамі, елачкамі,
Народнае адзенне пачатку 20 ст. Слуцкі раён.
раслінамі, іх шматлікімі і непаўторнымі спалучэннямі, што за сакральныя, свяшчэнныя веды перадаваліся ад бабулі да ўнучкі, калі ткаць ручнік можна было піолькі ў пост, у той час, калі цела ачышчалася ад бруду, думкі напаўняліся дабром, паводзіны характарызаваліся стрыманасцю і пачцівасцю, а душа вызвалялася ад цяжару будзённасці і асвятлялася жыццестваральнай энергетыкай Космасу.
Памятаю, як мяне яшчэ ў школьныя і студэнцкія гады здзіўляла адна акалічнасць у паводзінах і бабулі і маці. Пасля мыцця бялізны звычайна “вафельныя” ручнікі (іх куплялі ў краме) складвалі “ў чацвёрку” (напапалам і яшчэ раз напапалам), а вось саматканыя скручвалі ў “трубы”, або “кацёлкі”. У сувязі з гэтым узнікла адно вонкавае і сэнсавае параўнанне. Магчыма, ручнік — гэта старажытны манускрыпт, пісьмовы скрутак, рукатворная “Галубіная кніга” нашай культуры, яе Біблія, у якой зашыфраваны генетычны код нашай духоўнасці, пазначаны пуцявіны гістарычных міграцый нашых продкаў, іх культурныя стасункі з суседзямі, узбагачэнне іх творчымі набыткамі і пашырэнне ўласных гарызонтаў. Які змест закадзіраваны, напрыклад, у Мандале (выяве) васьміканцовай зоркі, вакол якой часцей за ўсё разгортваецца кампазіцыя ўзораў на ручніках, посцілках, настольніках, жаночых строях? Якую сусветную ідэю с(1закусіравала яе манаграма, калі выяву гэту можна бачыць на ткацкіх вырабах не толькі беларусаў, украінцаў, але і нашых паўночных суседзяў — народаў фіна-угорскай сям’і?
Расшыфроўка гэтага кода патрабуе глыбокага і ўсебаковага філасофска-культуралагічнага асэнсавання, удумлівасці, сканцэнтраванасці інтэлектуальных і духоўных сіл чалавека. Але ж такой выключнай засяроджанасці, свядомасці вымагаў найперш абрад ініцыяцыі — абрад-іспыт, які павінен быў пацвердзіць высокі ўзровень фізічнага і духоўнага сталення новага прадстаўніка роду і далучыць яго да шматлікіх таямніц зямнога існавання, надзяліць правам стварыць сям’ю, нарадзіць дзіця, прымаць удзел у строга рэгламентаваных узроставым цэнзам і сацыяльным статусам абрадах2. Вядома, што абрад пасвячэння, далучэння да адпаведных ведаў, якія давалі ключ да таямніц свету і сусвету розных грамадскіх фарміраванняў, быў абавязковым у практыцы ўсіх цывілізацый, шматлікіх сацыяльных арганізацый: ордэнах, масонскіх ложах, партыях, брацтвах. Напрыклад, у традыцыях шматлікіх народаў свету дзяўчына трапляла ў грамаду жанчын толькі праз абрады вянчання і вяселля, папярэдне выткаўшы сорак ручнікоў. Перакананы, што ідэя стварэння ручніка тоесная ідэі шэрагу вусна-паэтычных твораў розных жанраў. Глыбінны сэнс арнаменту ручніка той самы, што і ў легендах пра папараць-кветку або пра асноўную прыродную падзею Узвіжання.
Коратка нагадаю змест адпаведных фальклорных твораў.
1.	У незвычайную летнюю ноч, якраз на Купалле, зацвітае чарадзейная папараць-кветка. Той, хто знойдзе яе, становіцца празарліўцам, г.зн. спасцігне таямніцы зорнага неба, станезоркім, навучыцца чытаць яго ўзоры, су-зор’і і па іх прадказваць лёс чалавека3.
2.	Узвіжанне — час, пасля якога зямля заціхае ў працяглым зімовым сне. Таму дзень гэты лічыцца паваротным у існаванні ўсяго хтанічнага свету. Усе вужакі і гадзюкі збіраюцца ў рой і клубком коцяцца да месца зімоўкі, у вы-Рай. Той, хто знойдзе ў сабе сілы пайсці гэтай ноччу ў лес, можа сустрэць своеасаблівае развітальнае шэсце. Узначальвае яго цар вужоў, на галаве якога зіхаціць залатая карона — сімвал уладарнасці і мудрасці. Нашы продкі раілі: не разгубіцеся ў гэты момант, рассцяліце перад ім ручнік, станьце на калені і нізка схіліцеся долу. Вужака-цар скіне сваю карону і перадасць яе вам, а з ёю і сакральныя веды пра пабудову Сусвету, мудрасць, яснабачанне, надорыць вас разуменнем мовы самой прыроды4. Ці не гэтую ж мову космасу, прыроды, карагодныя фантазіі нябесных сузор’яў, сімвалічны код светабудовы выткалі нашы мудрыя бабулі на сваіх ручніках?
У беларускіх этнакультурных даследаваннях даўно сфарміравалася ўстойлівая традыцыя разглядаць тыя ці іншыя з’явы фальклорнай паэтыкі, адштурхоўваючыся ад рытуальнапобытавых кантэкстаў. Напрыклад, выкарыстанне бараны напрыканцы святкавання Восеньскіх Дзядоў не тлумачыцца аніякім чынам. Проста следам за этнографамі-збіральнікамі 19 ст., якія дакладна занатавалі дэталі і фрагменты гэтага абраду, сучасныя даследчыкі абмяжоўваюцца той самай канстатацыяй факта, крыху пашырыўшы інфармацыйнае поле аналагічнымі фрагментамі, запісанымі сучаснымі збіральнікамі. Інварыянт гэтага рытуальнага дзеяння напаўняецца блізкароднаснымі атрыбутамі, асаблівасцямі адпаведных абрадавых паводзін гаспадара (ён браў венік і “вымятаў”-праганяў душы памёршых продкаў з хаты або імітаваў гэта дзеянне толькі рукамі), але пытанне аб выкарыстанні менавіта гэтага прадмета (бараны) так і заставалася па-за ўвагай даследчыкаў. Магчыма, тут галоўную ролю адыгрываюць канструктыўна-тэхналагічныя асаблівасці бараны, напрыклад вострыя пальцы. A магчыма, яе перавяслы сімвалізавалі радавую паяднанасць. Нельга выключаць і тое, што яе “вокны” ці “гнёзды” выконвалі тую ж культуралагічную ролю, што і хамут, акно, вусце печы, калодзеж, якія лічыліся пасрэднікамі паміж “тым” і гэтым светам5.
Пашырана сярод беларусаў і ўяўленне аб тым, што ў той час як па вёсцы ідзе пахавальная працэсія, трэба ўсім устаць і пажадана выйсці з хаты, а не глядзець праз акно (вунь колькі гэтых акенцаў у баране). Калі ж у хаце спіць немаўля і не хочацца яго будзіць, то на гэты час пад бок малому клалі нож вастрыём да вуліцы (смерць не падпускалі да дзіцяці)0. А на Купалле, каб ведзьма не забрала малако ў каровы, у дзвя-
pax хлява вешалі грамнічную свечку, крашву-жыгучку аоо серп лязом уніз7. Нават сёння многія ведуны раяць: каб парог вашай хаты не змог пераступіць непажаданы госць, благі чалавек або злодзей, убіце ў вушакі зверху і знізу па дзве іголісі, скіраваныя вастрыём да дзвярнога праёма*.
Такім чынам, рытуальнае выкарыстанне атрыбута ў значнай ступені абумоўлена яго ўласнымі функцыянальнымі асаблівасцямі, якія ў побытавым ужыванні маюць іншую, уласна практычную накіраванасць.
Паспрабуем выкарыстаць гэты ход і для разумення абрадавай ролі ручніка. Перш чым разглядаць яго рытуальную ўжытковасць, звернемся да сімволікі яго кампазіцыі. Толькі пасля гэтага паспрабуем “прачытаць” абрадавыя тэксты і праз сістэму рытуальных кантэкстаў зразумець сімволіку ў цэлым.
Абраць менавіта такі накірунак даследавання рытуальнасемантычных аспектаў ужывання ручніка мяне прымусіў зусім нечаканы выпадак. У 1993 годзе дыскагенны радыкуліт моцна прыкаваў мяне да бальнічнага ложка. Мяне чакала апошняе выпрабаванне — аперацыя. Але лёс наканаваў мне непрадказальны паварот. Праз сваіх знаёмых даведаўся аб тым, што пад Мінскам жыве жанчына, якая лечыць сваімі сродкамі і спосабамі гэтую цяжкую хваробу. Трох саракахвілінных сеансаў, напоўненых спецыфічнымі працэдурамі народнай медыцыны, да гэтага часу невядомых мне, аказалася дастаткова, каб я зноў адчуў сябе паўнацэнным чалавекам, здольным не проста працаваць, а пераадольваць значныя фізічныя нагрузкі. Бабуля Феня — так завуць маю выратавацельку — дала згоду зрабіць некалькі відэазапісаў сеансаў яе лячэння розных захворванняў.9