Сімволіка беларускай народнай культуры  Янка Крук

Сімволіка беларускай народнай культуры

Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
115.97 МБ
4.10.	У рэчышчы гэтага прачытання арнаменту рытуальных ручнікоў ляжыць выкарыстанне іх у пахавальным абрадзе. Труну з нябожчыкам апускаюць у магілу на адным даўжэнным белым палатне (двойчы працягнутым пад труной) або на двух чырвона-бела-чырвоных ручніках. Атрымліваецца форма перавернутай аркі — “лодка смерці” (добра вядомая па мастацкіх выявах у культурах розных народаў свету), на якой нябожчыка адпраўлялі (перапраўлялі) на “той” свет.
Расшыфроўваем змест выкарыстання ручніка і ў гэтай абрадавай сітуацыі: на белым полі ляжыць труна (нябожчык, смерць), а мужчыны (жывыя), якія паціху апускаюць яе ў магілу, трымаюцца за чырвоныя канцы ручніка.
4.11.	У сувязі з гэтым жаданне нашых сучаснікаў-гараджан перавязваць сватоў такімі ж па кампазіцыі ручнікамі ўяўляецца парадаксальным непаразуменнем. Недаравальнае свавольства: сват — не дачка, якая змяняе статус, і не нябожчык, які пераходзіць у іншае жыццё. Яго роля на вяселлі ўсім добра вядома: сёння заручыць адну пару, заўтра пажаніць другую, праз тыдзень кіраваць складаным спектаклем у хаце іншых суседзяў-аднавяскоўцаў. Гэты яго клопат даволі выразна закадзіраваны ў пабудове спецыяльнага ручніка: на ўсім працягу ён правінен быць расшыты (вытканы) дакладна рытмізаванымі палоскамі чырвонага колеру накшталт радаводнага фартушка жанчыны. Кожная чарговая палоска сімвалізуе новую сям’ю, новую заручоную пару. Прычым ёсць ручнікі, на якіх палоскі ўпрыгожаны трохкутнікамі, вяршыні (“дзюбачкі”) якіх скіраваны адна да адной: \7 = мужчынскі пачатак, ZX = жаночы пачатак (як у тых птушачак на вясельным караваі). I толькі ў першую шлюбную ноч яны ўтвораць зусім іншую кампазіцыю: павернуцца асновай да асновы і ўтвораць ромб — сілвал жыцця, пасярэдзіне якога будзе кропля, з якой гэта жыццё пачынаецца.
Дэталёвы аналіз шматлікіх рытуальных сітуацый, неад’емныя атрыбуты якіх былі пафарбаваны ці то ў белы, ці то ў чырвоны колер, дазваляе вывесці пэўныя агульныя заканамернасці, на якіх грунтуецца народная філасофія, эстэтыка і культура. Аднатыпнасць, семантычнае адзінства кантэкстаў у рытуалах гадавога (каляндарна-абрадавага і сямейна-бытаво-
га) цыкла даюць падставы для надзейных высноў: метакод мае ўніверсальны. характар.
Валодаючы такім ключом-дэшыфратарам, цяжка ўтрымацца ад спакусы даць сваю трактоўку бел-чырвона-беламу сцягу, які зусім нядоўга прабыў у якасці важнейшага дзяржаўнага сімвала. Як і фартушок (знак радавой прыналежнасці), так і сцяг (знак этнанацыянальнай супольнасці) бачацца мне фрагментамі радаводнага ланцужка, філасофія якога асэнсоўвае чалавечае жыццё як момант існавання (чырвоная паласа) на фоне бязмежнасці і недасягальнасці сусвету небыцця. Інакш кажучы, мы ёсць не што іншае, як субстанцыя, якая ўзнікла з небыцця і, мільгануўшы знічкаю жыцця, зноў адышла ў нябыт.
77777////////
■» Вечнасць
Ф
■> Жыццё
Ф
■> Вечнасць
Амбівалентнасць белага колеру (г.зн. адначасовая яго скіраванасць у мінулае і ў будучыню), які агортвае з двух бакоў чырвоную паласу жыцця, дае магчымасць зразумець тоеснасць, здавалася б, разнаполюсных устойлівых словазлучэнняў: “нарадзіўся на белы свет” (а моманту нараджэння спадарожнічае кроў) і “пайшоў на той свет” (нагадаем шматлікія апісанні людзей, якія ў стане комы “ішлі” калідорам-тунэлем, у канцы якога зіхацеў іншы “свет”).
У сувязі з гэтым ёсць сэнс нагадаць і пра св. Юрыя-Ягорыя, які “прыязджае з таго свету” на белым кані, каб “адамкнуць” жыццёвы патэнцыял зямлі і адначасова “замкнуць” пашчы ваўкам і ўсякім гадам.
У гэтым сэнсе пасіянарная тэорыя этнагенезу Л.Гумілёва знаходзіць адлюстраванне і пацвярджэнне ў сімволіцы нацыянальнага атрыбуту, хоць падобнае супадзенне ў пэўнай ступені і драматызуе гістарычную перспектыву. Сімволіка ж нацыянальнага адзення і яго складаных частак будуе гэту перспектыву ў іншым ракурсе: прастора бясконцасці небыцця (белы колер) акаймляе жыццесцвярджальным пачаткам радавога бяссмерця (чырвоны колер). Адсюль бярэ пачатак структура і сістэма адзінага па сваёй сутнасці абрадавага комплексу прыроднай і сямейнай (сацыяльнай) накіраванасці. Узгадаем масленічныя абходы вёскі гуртам жанчын старэйшага ўзросту. Функцыя іх рытуальнага дзеяння цалкам супадае з кантэкстам сімволікі радавой атрыбутыкі: кожнае но-
вае пакаленне павінна прыняць і пранесці эстафету ў бяссмерце.
Агульныя прынцыпы кампазіцыі арнаменту ручніка даюць магчымасць лагічна і арганічна ўпісаць яго ў шырокае поле кантэкст-сітуацый іншых сфер народнай культуры. Паўторым наш асноўны тэзіс. Структпура ўзораў ручніка складаецца з трох частак: адзін канец расшыты чырвоным полем (там ёсць белыя інтэрвалы, ёсць белае поле на самым пачатку і ўсё ж, пакуль што ўмоўна будзем лічыць яго полем чырвані). Далей працяглая белая дарога і зноў той жа чырвоны фрагмент з тым жа рытмам чаргавання. Усё паўтараецца з абсалютнай дакладнасцю, але наадварот, як бы перавернутае, быццам у люстэрку.
Чаму ж здарылася так, што ўзоры на абодвух канцах ручніка аказаліся адзін у адносінах да аднаго быццам перавернутымі? Якая таямніца прыхавана за гэтай асаблівасцю арнаментальнай кампазіцыі? Адказ на пастаўленыя пытанні неабходна шукаць у светапоглядных асновах славянскай міфапаэтычнай мадэлі свету, верхні гарызонт якой скіраваны да сонца і зор, а ніжні — да продкаў і хтанічнага свету зямлі. Сімвалічнай выявай мадэлі славянскай светабудовы з’яўляецца Дрэва Сусвету, у якім карані і крона роўнавялікія, але накіраваны да супрацьлеглых палюсоў. Прынцып разнаполюснай накіраванасці ляжыць у адным з ключавых законаў беларускай духоўнай культуры — законе рытуальнай перавернутасці ў духоўнай спадчыне нашых продкаў.
ПЕРАВЕРНУТЫ КІЛІШАК НА СТАЛЕ, АБО ЗАКОН
РЫТУАЛЬНАЙ ПЕРАВЕРНУТАСЦІ Ў БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ КУЛЬТУРЫ
Шырокі спектр культурных кантэкстаў, сістэматызаваных па прынцыпе бінарнай апазіцыі “жывы—нежывы”, дае падставы гаварыць аб існаванні адзінай універсальнай структуры, якая ахоплівае найболып значныя абрадава-рытуальныя комплексы духоўнай культуры беларусаў. Мы разгледзім прадметна-атрыбутыўны, акцыянальны (рытуальныя дзеянні) і вербальны (слоўны) коды ў абрадах рэпрадуктыўнага (шматдзённы, сістэмна ўпарадкаваны вясельны абрад) і прэвентыўна-папераджальнага (строга вытрыманы пахавальна-памінальны абрад) характару. Яскрава высвечваецца вельмі важная заканамернасць: кожная парадыгма разгортвае змест хра-
натопа ў адной і той жа паслядоўнасці, але з улікам культуралагічнага прынцыпу люстэркава-сіметрычнай перавернутасці.
У славянскай фалькларыстыцы і этналогіі ўжо даўно склалася традыцыя тлумачыць асноўныя рытуальныя дзеянні вясельнага і пахавальнага абрадаў як тоесных у семантычным і прагматычным сэнсах. У аснове сваёй яны скіраваны на тое, каб рытуальна зафіксаваць змены семіятычнага статусу галоўнага аб’екта абраду, які пераходзіць з “аднаго свету” ў іншы.1 У беларускай этнакультурнай традыцыі ў адным шэрагу з вясельным і пахавальным цыкламі знаходзіцца вельмі багаты комплекс рытуальных дзеянняў, які суправаджае нараджэнне і хрышчэнне дзіцяці. Яго абрадавая структура, сакральная атрыбутыка, кола ўдзельнікаў і адна з найбагацейшых у культуры славянскіх народаў паэтычная спадчына дазваляюць абгрунтавана заняць месца побач з вышэйзгаданымі метакомплексамі лімінальнай (пераходнай з аднаго стану ў іншы) скіраванасці.2
Разам з тым ёсць адна акалічнасць, якая істотна ўдакладняе агульнапрынятую сістэму статусна-культурных трансфармацый чалавека з моманту яго з’яўлення з “таго” свету на гэты, пераходу ў іншы сацыябіялагічны і культурны статус падчас вяселля і далей падчас смерці. Пры супастаўленні асноўных семіятычных кодаў, якія рытуальна фіксуюць стан пераходу, высвечваецца прынцыповая універсальная структура, паасобныя коды якой маюць супрацьлеглае развіццё.
Этналінгвіст М.І.Талстой падрабязна разгледзеў прынцып люстэркава-сіметрычнай перавернутасці ў славянскім пахавальным абрадзе на прыкладзе перш за ўсё прадметна-атрыбутыўнага кода. У працэсе аналізу гэтай культуралагічнай з’явы ён абапіраўся пераважна на сербскую традыцыйную культуру і толькі фрагментарна ў яго працы фігуравалі спасылкі на архіўныя матэрыялы і экспедыцыйныя запісы, зробленыя на Беларускім Палессі.3 Мы паспрабуем даць сістэматызаванае апісанне прынцыпу перавернутасці на аснове беларускага этнакультурнага фонду і выявіць яго дзеянне ў іншых парадыгмах рытуальна-абрадавых комплексаў.
ПРАДМЕТНА-АТРЫБУТЫЎНЫ КОД, АБО ПЕРАВАРОЧВАННЕ ПРАДМЕТАЎ
У ПАХАВАЛЬНЫМ АБРАДЗЕ
У традыцыйнай культуры беларусаў існаваў і да сённяшняга часу захаваўся цэлы шэраг дзеянняў, звязаных з перакульваннем або пераварочваннем прадметаў, якія суправа-
джаюць асноўныя этапы пахавальна-памінальных абрадаў. Зразумець сістэмаўтваральны характар перавернутасці дапамагаюць дзве паралельныя плоскасці, на адной з якіх разгортваецца вясельны абрад, а на другой — пахавальны.
Момант надыходу смерці вы.значалі па спгану перавернутага люстэрка, паднесенага да вуснаў паміраючага. Сухая паверхня сведчыла аб адсутнасці прыкмет жыцця, што патрабавала распачаць адпаведныя рытуальныя дзеянні. (У сувязі з гэтым хочацца параіць нашым жанчынам і дзяўчатам: ніколі не пераварочвайце сваё люстэрка, нават тое, якое знаходзіцца у пудраніцы. Жывыя ходзяць вертыкальна: ваша выява, якая надоўга застаецца ў люстэрку, пасля таго як вы паглядзеліся ў яго, павінна заставацца (“захоўвацца”) толькі вертыкальнай. Нагадаю: у кожнай дамскай сумачцы з боку ёсць спецыяльная кішэня, у якую і пажадана ставіць люстэрка або пудраніцу.)
Калі смерць надыходзіла цяжка, аганізуючага чалавека пераносілі на зямлю (на падлогу), засцеленую саломай мінулагодняга ўраджаю/ Пры гэтым чалавека клалі галавой да дзвярэй (пераварочвалі) ці пад прамым вуглом да асноўных сілавых ліній хаты, г.зн. паралельна трэцяй — радаводнай — бэльцы5. Відаць, менавіта гэты акт пахавальнага абраду пакладзены ў аснову сюжэта казкі “Смерць-кума”6.
Алгарытм перавернутасці або змена функцый атрыбута на супрацьлеглыя праглядаліся і ў заключнай частцы пахавальнага абраду. Памерлага выносілі з хаты ўперад нагамі7 і адразу ж пераварочвалі табурэткі або лаўкі, на якіх стаяла труна. Прычым існуюць два варыянты пераварочвання: перавярнуць абедзве табурэткі ўверх нагамі ці толькі адну і паставіць яе ніцма на другую8. Змест гэтага дзеяння быў адзін і той жа: не даць смерці раней за жывых “заняць” гэта месца і “забраць” яшчэ каго-небудзь з гэтай сям’і. У некаторых выпадках перш чым табурэткі перакуляць, на іх прасілі сесці таго з членаў сям’і нябожчыка, хто баяўся памёршых. Як толькі жалобная працэсія скіроўвалася да могілак, нехта са сваякоў памёршага перамешваў зерне розных сельскагаспадарчых культур так, каб тое, якое было знізу, аказалася зверху, і наадва'рот.