Сімволіка беларускай народнай культуры  Янка Крук

Сімволіка беларускай народнай культуры

Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
115.97 МБ
Людзі будуць з дарогі татак сустракаць, А я ж цябе не сустрэну і з табою не ўвіжуся. Паследняе наша з табой павіданнейка, Вечнае маё гараванійка.
Трэба мне па людзях хадзіць I людскім таткам гадзіць, У канцы стала настаяцца, I ўсім пітунькі нападавацца! Прагаманіла я з табой увесь дзянёчак, А ты мне слоўцам не сказаўся, Што ж ты стаў такі горды, Што ж ты стаў такі пышны, Што ты мне і слоўца не прамовіш, Ці ты ж на мяне ўсердзіўся?
Віцца, я цябе даглядала
I пітунькі падавала,
I естунькі паднасіла, I Бога здаровійка табе прасіла. Прасці, мой татулічка, прасці, мой родненькі! Суседзькі мае родныя, Суседзькі мае мілыя, Зрубіце майму татулічку дамочак вясёленькі! Каб ён быў раскошненькі, Прасячыце ў ім ваконачка, Каб ён адтуль мог глядзеці На мяне, бедную сіраціначку.
Паследняе наша павіданнейка, Паследняе наша цалаваннейка!25
Галашэнне па маці
Мамулічка ж мая родненькая, Як жа ты мяне, маладзенькую, аставіла, А як жа я цяпер буду расставацца, А як жа я буду размышляцца?
А я ж і маладая, і дурная, і неразумная, А я ж ужо чужы парожак пераступіла, А я ж усім нагадзілася і наравілася. Бяры ж ты лучча мяне ўжо з сабой, Нічымся мне гора гараваці.
А мамулічка ж ты мая родная! Ці мае ж слёзы Богу пацешныя, Што яны маю мамулечку атабралі? Хоць бы я ж і гаротная была ў цябе, Хоць бы я ж к табе перахадзіла, Жуду, бяду падзяліла. Галовачка ж мая буйная!
А зараненька ж ты скланілась.
А вочкі ж мае яркія, Зараненька ж вы зачынілісь. А ручачкі ж мае белыя! Зараненька ж вы сашчапілісь, А ножачкі мае борзыя! Зараненька вы падламілісь, А славечкі мае верныя, А славечкі мае шчырыя!
А ці я сваю мамулічку чым угнявіла? А я ж к ёй прыйшла блізюсенька, А яна мне нічога не атвячала, Што я к табе часценька захадзіла? Што я табе часценька пасцелькі не пераслала? А мая матулечка родненькая, А ці ж я цябе тым угнявіла, Што я табе часценька піткі не давала?
А ці табе сянні палягчала?
А не баляць твае, мамачка. сянні грудачкі, А не баляць, мая мамачка, сянні плечачкі? Ці табе сягодні палягчала, Ці табе ж сянні палепшыла?
А пчолачка мая дарагая!
Куды ж ты раненька паляцела?
Ці ты ў яравое полечка, ці ты ў жытавое? Адкуль жа мне цябе дажыдаці?
Адкуль жа мне цябе пазіраці?
Ці ты ранняю зарой ускінешся, ці ты позняю? А мамулічка ж ты мая родная!
Ці ты ка мне жаркім соўненькам ускоцішся? Ці ты ка мне ясным месяцам?
Ці ты, мая мамулічка, дробнымі звёздамі? Ці мне ж цябе па гаворунцы спазнаваці, Ці мне ж цябе па паходунцы ўзнаваці?
А славечкі мае верныя,
Нічога ж ты, мая мамулічка, не слухаеш, А я ж у цябе пытаюся шчырусенька, А я ж пры табе стаю блізюсенька, Чым жа я цябе, мамачка, угнявіла?20
Адметнай асаблівасцю паэтыкі галашэнняў з’яўляецца стварэнне ідэалізаванага вобраза памёршага не прамым указаннем пэўных рысаў характару, а ўскосна-адваротным! Дачка імкнецца паведаць родным і блізкім пра непаўторнасць свайго бацькі, але пры гэтым не столькі ўзгадвае, якім гаспадарлівым ён быў, колькі засяроджвае ўвагу на тым, чаго ёй самой хапаць не будзе. Дысгармонія яе новага становішча ад таго, што смерць бацькі парушыла некалі адладжаны духоўны і фізічны рытм жыцця.
Кампазіцыя пахавальных галашэнняў часцей за ўсё мае трохступеньчатую структуру, што, здаецца, зусім не выпадкова і адпавядае трохчасткавай кампазіцыі рытуальнага ручніка, трохпакаленнай структуры сям’і, нарэшце, трохсфернай міфапаэтычнай мадэлі сусвету. Першая, у пэўнай ступені экспазіцыйная, частка фіксуе толькі што ўзніклую сітуацыю неўраўнаважанасці, сацыяльна-побытавага дыскамфорту, парушэння гармоніі ў жыццёвым колазвароце сям’і. Гэты рытмічны рух служыць эмацыянальна-псіхалагічным штуршком да сюжэтнага развіцця падзей, рух якіх скіраваны да розных полюсаў: з аднаго боку, актуалізуецца рэтраспектыва ідэальнай падзейнасці ў яе ўстойлівым і завершаным плане, а з другога — нявызначанасць, неасэнсаванасць, няўстойлівасць перспектывы, вымалёўванне якой адбываецца праз сістэму пытанняў, што загадзя з’арыентаваны на адназначна адмоўны адказ:
А хто ж нам будзе памагаць, Хто нам будзе есці варыць, Хто нас будзе дома сустракаць?27
Асноватворная кампазіцыя гэты—”той” свет непазбежна вымагае універсальнага структуравання дадзеных хранатопаў. Неабвержным доказам з’яўляецца ідэнтычнае арнаментальнае вырашэнне двух супрацьлеглых канцоў ручніка, на якім труну з нябожчыкам апускалі ў магілу. Такая тоеснасць задае і адпаведны алгарытм рытуальнага дзеяння: усе асноўныя атрыбуты — маркёры жыцця на гэтым свеце — будуць пакладзены ў труну як функцыянальна важныя для паслясмяротнага існавання.
П.М.Шпілеўскі наступным чынам апісвае гэта абрадавае дзеянне: “Калі нябожчык быў халасты, на яго труну кладуць вянок з руты, а калі жанаты ці ўдавец, то з папараці. Акрамя
таго, у труну часам ставяць гарэлку, бліны ці кашу, таксама амаль заўсёды кладуць грошы і, здараецца, некаторыя прылады хатняга ўжытку, напрыклад, нож, сякеру ці серп. Відаць, гэта сведчыць пра тое, што ў беларускім народзе захаваўся звычай продкаў нашых рускіх славян забяспечваць нябожчыка ўсімі гэтымі прадметамі ў выніку веры ў замагільнае жыццё...”28
Самым галоўным сацыяканструктыўным элементам культуры з’яўляецца падворак з яго рытуальна-вызначальным цэнтрам — хатай. (Космасу жытла селяніна прысвечаны спецыяльныя раздзелы, у якіх з пункту гледжання міфалагізаванай семантыкі падаецца трактоўка важнейшых семіятычных зон як у вертыкальнай, так і ў гарызантальнай структуры. Заўважым толькі, што актуалізацыя прынцыпаў бінарнасці і люстэркавай перавернутасці дазваляе зразумець прынцып мадэліравання “жытла” нябожчыка на “тым” свеце.)
У беларускай традыцыі адначасова, як раўназначныя, ужываюцца дзве назвы: “труна” (ад “труп”) і “дамавіна” (ад “дом”), лакальна бытуе назва “дымаўе” (магчыма, як эквівалент уліку гаспадарак у залежнасці ад колькасці “дымаў”). Нягледзячы на выразнае семантычнае падабенства, структураванне прасторы “жыцця” нябожчыка мае прынцыповае адрозненне:
Да долечка ж мая,
Да куды ж ты ўходзіш?
Да пакідаеій хату відненькую,
Да йдзейі у цёмненькую, Да й без вакон, без дзвярэй.
Аналагічную трактоўку мае і архетып дарогі. У фальклорнай традыцыі шлях, дарога заўсёды сімвалізавалі памежную, маргінальную зону, сыходжанне дзвюх неаднародных прастор, якія складаюць апазіцыю “свой — чужы”. Пераадоленне дарогі ў былінах або казках звязана з шэрагам самых неверагодных перашкод. Уласна кажучы, прастора-антаганіст не вымагае ўжыўлення, адаптавання героя (яна ў асноўным нагадвае прастору першапачатковага руху), а вось пераадоленне самой дарогі, на якой размешчаны маркёры іншароднасці асвойваемага свету, і складае сюжэтную канву эпічных твораў.
Выхад героя за межы асвоенай, добра знаёмай прасторы заўсёды прадугледжваў яго вяртанне, таму з яго боку або з боку сваякоў рабіліся спецыяльныя захады дзеля адпаведнай перасцярогі, стварэння рухомай, але замкнёнай сферы вакол спадарожніка, якая павялічвала яго здольнасці і адначасова змяншала рытуальнае супраціўленне асяроддзя ўваходжання.
Аналагічныя дзеянні сакральна-магічнага характару павінны былі перасцерагчы і запраграміраваць удалае развіццё 104
падзей у шматдзённым абрадзе вяселля. Малады, напрыклад, абавязаны быў пераказаць замову ў дарогу:
Іду я ў дарогу,
Гасподзь Бог са мною, Маці Божая перад вачамі, Ісус Хрыстос за плячамі, 3 бакоў анёлы мяне ахраняюць, Усю бяду ад мяне адганяюць.29
Са слоў замовы лёгка зразумець, што малады быццам бы акрэсліў прастору вакол сябе, у якой забяспечваліся стабільнасць, надзейнасць, недатыкальнасць. У гэтай камфортнай сферы, пад яе пастаянным прыкрыццём ён рухаўся па шляху ў іншы свет.
У моманпг ад’езду маладых да храма бацька маладой з абразом тройчы абыходзіў вясельны. поезд і пгакім чынам замыкаў у круг маладую пару. Маці дубліравала (узмацняла, дапаўняла) гэта дзеянне абсыпаннем картэжу жытам.
Замок і само рытуальнае дзеянне замыкання сімвалізавалі духоўнае і фізічнае адзінства сям’і, непарыўнасць і вечнасць шлюбавін. Семантыка гэтага атрыбута высвятляецца ў кантэксце рытуалу “замыкання” маладых у момант пераступання імі парога хаты пасля вянчання. Хтосьці са старэйшых сваякоў па жаночай лініі клаў на парог разамкнёны замок, і як пголькі маладыя пераступалі праз яго, замок замыкалі і кідалі ў студню, а ключ хавалі ў куфар. Мелася на ўвазе: як ніхто не можа адамкнуць гэты замок, так ніхто не разлучыць заручоную пару.
Гэтае ж рытуальнае дзеянне завяршала шматлікія абрады, якія суправаджалі народнае лекаванне замовамі. Прычым вядомы два варыянты замыкання. У адным з іх вербальны тэкст дубліруе (тлумачыць) акцыянальны тэкст: “Ішла Святая Прачыстая з усімі святымі апосталамі, нясла залатыя замкі, сярэбраныя ключы, замыкала рабы Божыя жываты да пары” (замова на захаванне плода); ‘Тоспадзі Божа, благаславі, Прачыстая, пасабі (замкнуць замок і закапаць у зямлю пад варотамі). Замыкаю і загаворваю замок. Як я замкнуў замок, каб у звера замкнуліся рот і санкі; як ня відзіць ніхто гэтага замка, каб ён не відзеў мае скаціны, чорнай шарсціны” (замова ад ваўкоў).30
Зусім іначай актуалізуецца матыў дарогі ў пахавальных галашэннях. У стылі імправізаванага рытуальнага маналога плачкі гучыць сітуатыўна-эпічнае пытанне: “У якую ты дарожаньку адпраўляешся?” і адначасова ўслед ляціць адказ-абагульненне: “У дарожаньку невазврацімую”.
Матыў аднаскіраванасці шляху нябожчыка дамініруе ў
8. Зак. 25	1 05
галашэннях, якія суправаджаюць розныя этапы пахавальнага абраду, аднак ні ў адным з іх не ўзнікае патрэба папярэдняга акрэслівання круга ці замыкання прасторы. Але ж прынцып перавернутасці задае нерэдуцыраваны алгарытм здзяйснення (рэалізацыі), які абавязкова запатрабуе актуалізацыі гэтага матыву. I ён узнікне ў той час, калі труну з нябожчыкам апусцяць у магілу, г.зн. ён будзе “выдвараны” (пераселены) у іншы свет. Дзеля таго каб рытуальна замкнуць яго ў прасторы іншабыцця і тым самым адгарадзіць ад смерці сябе, і прагучыць з боку прысутных галашэнне, якое ўзмацніць выніковасць абрадавага дзеяння:
Замкнуць жа цябе, маё дзіцятачка, трыма замочкамі. Первый жа замочак — грабавыя дошчычкі, Другой жа замочак — жоўты пясочак,
А трэці замочак — травычка-муравычка.31