Сімволіка беларускай народнай культуры  Янка Крук

Сімволіка беларускай народнай культуры

Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
115.97 МБ
Нормамі звычаёвага права катэгарычна забаранялася садзіць за памінальны стол членаў роду, якія не прайшлі ўсе этапы сацыялізацыі: моладзь 16—18 гадоў.
Неабходна звярнуць увагу яшчэ на адзін важны этыка-прававы нюанс пасадкі гасцей за сталом. На вяселлі ўся р а д н я садзілася сямейнымі п a р а м і, на памінках — паасобку, дакладней, адзін насупраць аднаго: мужчыны — з правага боку, уздоўж сцяны ад двара, жанчыны — злева ад уваходу, бліжэй да той часткі хаты, функцыянальна-рытуальным цэнтрам якой была печ. Такім чынам, вырашалася адна з найважнейшьіх маральна-этычных задач, якая ахоплівала вельмі тонкую і далікатную сферу міжасабовых, унутрысямейных адносін і мела надзвычай высокі семіятычны статус: сям’я — вечнае і непадзельнае ўтварэнне, арганічная і непарушная сацыяльная адзінка, узроспі якой вызначаецца не сумай гадоў мужа і жонкі, а часам з моманту вянчання — кропкі адліку новага жыцця. Таму, седзячы адзін насупраць аднаго, муж і жонка як бы адначасова набліжаліся
да абрадава важнага тарца стала. які сімвалізаваў заісан.чэнне жыццёвага шляху.
У некаторых вёсках Слуцкага і Уздзенскага раёнаў да нашага часу захаваўся адзін са старажытных варыянтаў агульнарадавой трызны. Пасля таго як вып’юць трэцюю чарку гарэлкі, палова стала прыбіралася, абрус пераварочвалі на пра вы бок і старэйшыя жанчыны (ці не далёкі водгук матрыярхату?) падавалі каманду: “Пагаравалі, а цяпер спяваць будзем!” У сівой даўніне так яно і было — пачынаўся рытуал абрання і прызнання (прызначэння) новага старэйшыны роду.
Тлумачэнне бінарнай апазіцыі “правы — левы” як мужчынскага і жаночага пачатку пацвярджаецца не толькі размяшчэннем удзельнікаў рытуальнай трапезы, але і выбарам часовага месца для нябожчыка, пакуль робяць труну. Жанчыну клалі на левую ад чырвонага кугпа лаву, а мужчыну — на правую'*
Да цяперашняга часу захоўвае сваю актуальнасць і забарона садзіць каго-небудзь у тарцы памінальнага стала. Шматлікія тыпалагічна блізкія кантэксты дазваляюць зразумець сутнасць гэтага абрадавага табу. Звернемся да галоўных прасторава-часавых характарыстык традыцыі найбольш распаўсюджаных славянскіх варожбаў. Час дзеяння — маргінальная, пагранічная зона: заканчэнне старога года (калі здаецца, што ў прыродзе ўсё запавольвае рух, заціхае-замірае на некалькі дзён) і пачатак новага. Сутачная лакалізацыя: часцей за ўсё поўнач, гэта значыць заканчэнне аднаго і пачатак наступнага дня. Прасторавы локус (месца дзеяння): калодзеж, дзяжа, печ, акно, палонка, вядро з вадой. Спектр іх функцый у фальклорнай традыцыі добра вядомы і семантызуецца як своеасаблівы “канал сувязі” паміж светам жывых і “светам” памёршых. Тым самым каналам сувязі з’яўляецца і памінальны стол. Толькі абавязковай адкрытасцю гэтага канала падчае рытуальнага дзеяня можна растлумачыць і неабходнасць абразаць акрайчыкі хлеба і не падаваць іх на памінальны стол.1& 3 прыходам хрысціянства ў тарцы стала, які знаходзіўся ў чырвоным куце хаты, пачалі садзіць святара або пеўчых людзей, якія як бы выконвалі пасрэдніцкую ролю паміж гэтым і “тым” светам.
Сістэматызацыя рытуалаў перакульвання прадметаў у пахавальна-памінальнай абраднасці дазваляе зразумець асаблівасць мацавання рамак з фотаздымкамі ў вясковых хатах. Калі ў рамцы змешчаны фопгакарткі жывых суродзічаў, то яна будзе вісець паралельна сцяне, строга вертыкальна (усё жывое цягнецца да сонца, падпарадкоўваецца рытмам яго ак-
тыўнасці); калі ж там будуць вялікія партрэты бабулі і дзядулі, якія даўно памерлі, то яна будзе вісець нахіленай пад вуглом прыкладна ў 75 ’ да падлогі.
У рэчышчы гэтай традыцыі можна патлумачыць прыкмету, звязаную з выццём сабакі: калі яго галава нахілена ўніз, лічыцца,што ў хуткім часе памрэ нехта з членаў сям’і.16
АКЦЫЯНАЛЬНЫ КОД. ВЯСЕЛЛЕ I ПАМІНКІ: супрацьлеглая накіраванасць рытуальных дзеянняў
У размежаванні двух тыпаў рытуальнай перавернутасці ёсць пэўная ўмоўнасць. I тым не менш неабходна асобна вылучыць дзеянне, скіраванае на рытуальны аб’ект (атрыбут) з мэтай змянення яго становішча на супрацьлеглае (пераварочванне табурэткі, лаўкі, абруса, лыжкі, зерня, саней, гаршка з вадой, урны з прахам нябожчыка і г.д.), і рытуальнае дзеянне як складовы элемент працяглага абраду, як нейкі сюжэтнаўтваральны ход, у якім заняты ўдзельнікі памінальнай абраднасці.
Працягнем шэраг параўнанняў. Жывыя, як правіла, закручвалі анучы на нагах злева направа, а аборы завязвалі вузлом спераду. Нябожчыку ўсё гэта рабілася наадварот: анучы закручвалі налева, а аборы перавязвалі крыж-накрыж не спераду (як жывым), а ззаду.17 Абутак жывым рабілі з моцнай падэшвай, бо трэба было шмат хадзіць. Для нябожчыка выбіралі белы абутак без тоўстай падэшвы — хадзіць яму ўжо не давядзецца.
За вясельны стол галоўныя дзеючыя асобы (маладыя і дружкі) заходзілі пголькі па сонцы, за памінальны — наадва рот (згадаем рэфрэн у пахавальных галашэннях: “закацілася яснае сонейка”), супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі.
Найбольшай семіятычнай значнасцю вылучаўся з а к л юч н ы момант вяселля, калі новая сям’я — малады з маладою — практычна ўпершыню ўставала з-за стала і паўставала перад гасцямі ва ўсёй велічы і прыгажосці. Гэты рытуал абвяшчаў пра пачатак дзяльбы каравая — абрадавай падзякі прысутным за шанаванне і адначасова абяцанне абавязковай падтрымкі суродзічамі новай сацыяльнай адзінкі.
У сваю чаргу памінальны стол пачынаўся рухам па крузе канона (куцці, кашы, сыты), з якога кожны з прысутных браў сваю долю, а заканчваўся тым, што п е р ш ы м (!) з-за стала ўставаў с а м ы стары мужчына, а затым ужо адначасова ўставалі ўсе астатнія госці.
На Беларусі да сённяшніх дзён шырока бытуе звычай: калі хто-небудзь з хатніх збіраецца ў далёкую дарогу, гаспадыня
паперад абавязкова зачыняе печ засланкай, а калі той выйшаў з хаты, то катэгарычна забараняецца месці падлогу. У той жа час дзеля таго, каб лягчэй наспгупіла смерць, у хаце адчынялі дзверы, вокны, юшку, а ўслед за нябожчыкам вымяталі смецце і мылі падлогу.13
Жывому чалавеку, асабліва дзяўчыне перадшлюбнага ўзросту, забаранялася ступаць або садзіцца на парог. Разам з тым у некаторых раёнах Цэнтральнай і Паўднёва-Заходняй Беларусі да цяперашняга часу існуе звычай тройчы апускаць труну з нябожчыкам на парог.
Цікавай асаблівасцю беларускага пахавальнага абраду быў рытуал вынасу труны праз акно.19 Затое на поўдні нашай краіны вядомы звычай уносіць праз акно нявесту, у якой першы або другі муж заўчасна памерлі.
Прывядзем яшчэ некалькі прыкладаў рытуальнай перавернутасці. Калі ўзор на кашулі вышывалі злева направа, трымаючы іголку “на сябе”, то навалачку для падушкі нябожчыку зашывалі справа на лева, а іголку з ніткай трымалі пголькі “ад сябе”. 20 Гэтаксама “ад сябе” — кідалі жменьку зямлі ў магілу тыя, хто развітваўся з нябожчыкам на могілках, або ўслед пахавальнай працэсіі тыя старэйшыя жанчыны, якія хадзілі да ўскрайку вёскі, а затым вярталіся рыхтаваць памінальную вячэру.21 У рэчышчы гэтай традыцыі існуе звычай не чокацца на памінках (затое гэты рытуал абавязковы для вяселля), а таксама не прыбіраць стол на ноч.22 Яшчэ і цяпер на Случчыне бытуе даволі рэдкі звычай: як толькі закончыцца памінальная вячэра, прысутныя ўстаюць і на дзве-тры хвіліны садзяцца спінай да стала.
Часцей за ўсё чырвоны кут у хаце быў з’арыентаваны на ўсход (“на ўсход сонца”), а арыентацы.я пгрупапалажэння ў магіле мае “перавернуты” характар — галавой на захад.23
3 цягам часу дзеянне прынцыпу сіметрычнай перавернутасці было значна пашырана і атрымала не толькі рытуальнаапасродкаваны, але і сітуатыўны, побытавы, паўсядзённы характар. Напрыклад, і сёння жыве перасцярога наліваць віно “ад сябе” або левай рукой праз стол, ляжаць ніц, тварам да зямлі, дзяўчыне садзіцца на пустое перавернутае вядро (можа быць бяздзетнай), класці хлеб скарынкай уніз, апранаць бялізну левым бокам, пераварочваць фотаздымак жывога, люстэрка, раскрытую кнігу; і наадварот, сурокі ў дзяцей “здымаюць” левым бокам сподняга і прамаўленнем адпаведных замоў.
Логіка навуковай сістэматызацыі вымагае пошуку пэўнага асноватворнага прынцыпу і адпаведнага яму структуравання фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў. Аднак уласна навуковыя падыходы да даследуемай з’явы часам разбураюць наша
цэласнае ўяўленне аб тым ці іншым рытуальна-абрадавым комплексе. Таму, каб лягчэй убачыць дзеянне закону рытуальнай перавернутасці, мы яшчэ раз звернемся да сістэматызацыі фактаў, але ў аснову структуравання (упарадкавання) эмпірычнага матэрыялу пакладзем паралельнае адначасовае разгорпгванне двух абрадавых комплексаў: беларускага вяселля, з аднаго боку, і пахавання і памінак — з другога.
№ п/п
Вяселле
Пахаванне. Памінкі

“Свет жывых”
“Свет жывых” у час кантактаў са смерцю
1
Маладую на вяселлі закрывалі вэлюмам, каб ніхто “не сурочыў”.
“Калі нябожчык быў яшчэ ў маладых гадах, дык, кладучы яго ў труну, яму развязваюць каўнер кашулі для таго, каб удавец, ці ўдава, што засталіся, хутчэй маглі зноў узяць шлюб”.21
2
Бацькі маладой утваралі з ручніка арку перад парогам хаты, маладыя праходзілі пад ёю разам, пакланіўшыся пры гэтым парогу — далёкім продкамахоўнікам.
Труну з нябожчыкам апускаюць у магілу на двух ручніках, форма якіх нагадвае перавернутую арку.
3
Маладыя едуць да вянца: следам за імі ніхто не стане месці ў хаце.
Гэтаксама ніхто не падмятае ў хаце, калі нехта з дамачадцаў паехаў у далёкую дарогу.
Адразу ж пасля смерці чалавека ўсе люстэркі (экраны тэлевізараў і г.д.), што ёсць у хаце або ў тым пакоі, дзе ляжыць нябожчык (і па шляху яго вынасу з гарадской кватэры), экраніруюць прасцінамі белага колеру. Як толькі з хаты вынесуць труну з пябожчыкам і павязуць на могілкі, нехта з блізкіх (суседзяў, знаёмых, сяброў) вяртаецца дамоў і пачынае прыбіраць у хаце. Падлогу падмятаюць і вымываюць (але смецце і ваду не выносяць з хаты да таго часу, пакуль людзі, якія бралі ўдзел у пахаванні, не вернуцца назад).
4
Маладога, які прыехаў выкупіць маладую, каб везці яе да вянца, пазнаюць па вонкаваму абліччу.
Нябожчыка выносяць з хаты ўперад нагамі.
5
Маладую садзілі на дзяжу ў час абраду “пасаду”. Затым на вечка гэтай дзяжы клалі хлеб-соль, з якімі бацькі сустракалі маладых пасля вянца.