Сімволіка беларускай народнай культуры  Янка Крук

Сімволіка беларускай народнай культуры

Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
115.97 МБ
Знакам актыўнай земляробчай дзейнасці чалавека, сям’і, роду, абшчыны было засеянае поле, здольнае даць жыццё новаму жытнёваму коласу, таму невыпадкова выява ромба ў яго розных варыянтах стала адным з найважнейшых элементаў арнаменту народнага ткацтва і вышыўкі. Узвышша над магілай таксама мела форму асвоенай прасторы (прамавугольніка), аднак структурныя гарызонты зямлі падчас засыпання магілы мяняліся месцамі. Дзёран і чарназём кідалі на дно
магілы, а зверху ўтваралі ўзвышак з жоўтага (белага) пяску, у якім зерне не магло прарасці новым коласам.
Даволі нечаканую трактоўку зместу абраду пераварочвання дае святар Дзмітрый Булгакоўскі, які абапіраецца на традыцыю рэгіёну Пінскага Палесся. Ён мяркуе, што, паводле ўяўленняў мясцовых жыхароў, душа адразу пасля смерці чалавека абмываецца ў вадзе, якая на той час ёсць у хаце, і тым самым робіць яе небяспечнай для ўжывання. Каб пазбегнуць гэтага, нехта з хатніх незадоўга да смерці хворага выліваў усю ваду на двор, a посуд, у якім яна знаходзілася, перакульваў уверх дном.
На Піншчыне вядомы яшчэ адзін рытуал пераварочвання ў заключнай частцы пахавальнага абраду. За труной звычайна неслі гаршок з вадой, якой святар крапіў магілу. Рэшткі вады вылівалі, а гаршок пераварочвалі і клалі на магілу ў галавах10. Тое ж рабілі і з місай або гліняным гаршком, у якім следам за нябожчыкам неслі палаючыя вугольчыкі. Сані або калёсы, на якіх везлі труну з нябожчыкам, таксама пераварочвалі і пакідалі ў такім стане да саракавін побач з могілкамі або непадалёку ад вёскі.
Пераважная большасць узгаданых рытуалаў мела папераджальны (апатрапеічны) характар. Жывыя экраніравалі смерць і праз пэўныя абрадавыя дзеянні імкнуліся пазбегнуць новых ахвяр. У структуры пахавальнай абраднасці важнае месца займаў апошні зямны шлях нябожчыка, з якім звязаны вялікі цыкл вераванняў, прыкметаў і прадказанняў, што вызначалі далейшы лёс сям’і, блізкіх або аднавяскоўцаў:
не пажадана, каб нехта ехаў або ішоў насустрач;
кепска, калі за пахавальнай працэсіяй ідзе якая-небудзь жывёліна (у гэтым выпадку нехта з мужчын выварочваў шапку і спрабаваў адагнаць яе. М.Нікіфароўскі сведчыў, што аналагічны рытуал выварочвання шапкі або верхняга адзення выконваў падарожнік, каб адагнаць ад сябе звера, у якога мог перакінуцца мясцовы ваўкалак)11.
Жыхар в. Вялікі Рожан Салігорскага раёна М.В. Коўчык расказаў мне некалькі былічак аб штукарствах ваўкалакаў у іх мясцовасці. Каб ператварыцца ў ваўка, чалавек ішоў у лес, выбіраў там невялікую дзялянку, убіваў у зямлю чатыры асінавыя калы (акрэсліваў рытуальную зону пераўвасаблення), станавіўся між імі і тройчы. перакульваўся назад праз галаву. Працэдура, выкананая ў зваротным накірунку, спрыяла вяртанню ваўкалаку чалавечага аблічча.12
Важную ролю прынцып перавернутасці выконваў і ў структуры першага памінальнага стала, які звычайна рабіўся на трэці дзень пасля смерці чалавека або адразу ж пасля вяртання з могілак.
Хацелася б адзначыць вельмі важную акалічнасць: мае пастаянныя сустрэчы з дарослымі слухачамі адназначна сведчаць аб тым, што ў пасляваенны час адбылося страшэннае разбурэнне (а можа, нават і мэтанакіраванае знішчэнне) некалі вельмі моцных і трывалых традыцый святкавання вяселляў і ўшанавання памёршых суродзічаў на памінальных трызнахвячэрах. Толькі людзі сталага веку трымаюць у памяці звесткі, якія дапамагаюць аднавіць, рэканструяваць і — самае галоўнае — растлумачыць, якую форму павінны мець вясельныя і памінальныя сталы, у якім парадку і паслядоўнасці абавязаны садзіцца і сядзець за імі госці-радзіна, у адпаведнасці з якімі рытуальнымі канонамі неабходна іх сервіраваць. Аказваецца, традыцыйная форма вясельнага стала нагадвала ліпгару “Г”, што сімвалізавала вянчанне, саюз, збліжэнне, паяднанне двух родаў (нагадаю: пры пабудове новай хаты чатыры бярвёны, пакладзеныя па перыметру зруба, называліся “вянком” ці “вянцом”).
Непасрэдна з гэтай культуралагемай звязана расшыфроўка зместу сну з наступным сюжэтам. 3 роднай хаты вываліліся два верхнія бярвёны: са сцяны ад двара і са сцяны ад вуліцы — і ляглі пасярод двара крыжам. Кут, які ўтвараюць гэтыя сцены, называецца чырвоным, або пачэсным, а таму кожная сцяна сімвалізуе род нявесты і род жаніха. Выпадзенне верхніх бярвёнаў прадказвае хуткую смерць двух сватоў — старэйшых прадстаўнікоў гэтых родаў.
У сучасных “рэстаранных” вяселлях стол звычайна ставяць літарай “П”. Пры гэтым маладых садзяць на чале стала (там, дзе перакладзіна), а прадстаўнікоў кожнага роду — яе і яго — за правым і левым “крылом”. Аднак у дадзеным выпадку не ўлічваецца вельмі важная акалічнасць. Госці, пасаджаныя ўздоўж вонкавага боку стала, будуць звернуты адзін да аднаго тварам (што адпавядае мэце вясельнага абраду), але ж мы садзім гасцей і ўздоўж унутранага боку стала. А гэта ўжо недарэчнасць: прадстаўнікі двух родаў будуць сядзець спінамі адзін да аднаго, як тыя пасварыўшыяся, што на суд едуць. Вось вам і вяселле, вось вам і пачатак новага жыцця заручонай пары... Як пачнеш... так і пражывеш. За прагай да багатых пачастункаў забыліся пра асноўнае: дзеля каго і дзеля чаго справу ладзілі.
Калі вяселле яднала два роды, то смерць забірала прадстаўніка аднаго роду (заставалася толькі адна палавіна сям’і). Адпаведна гэтаму форма памінальнага стала нагадвала літару “I”. Стол ставілі толькі ў дзін рад — ад чырвонага кута і да парога. Дазвалялася і ў два рады, але абавязкова без перамычкі, каб не ўтварыць літары “П”.
Прычым абрус, якім засцілалі стол на вяселле, на дзень нараджэння ці з нагоды юбілею, клалі правым бокам, а на памінальны (на “траціны”, “дзевяціны”, “саракавіны”, “угодкі”, на Радаўніцу і Змітраўскія Дзяды) — наадварот, левым. Парознаму клалі і прыборы: лыжку і відэлец выемкай уверх — н.а вясельным стале, выемкай уніз — на памінальным (перавернутая лыжка нагадвае заход сонца).13
Прынцып перавернутасці строга вытрымліваўся пры размяшчэнні гасцей за сталом падчас вяселля. Самы высокі ўзровень семіятычнасці (рытуальнай важкасці, паўсядзённа-побытавай і святочнай значнасці) у хаце заўсёды меў чырвоны кут (покуць), таму менавіта ў ім сядзелі (прычым на вывернутым кажусе) асноўныя ўдзельнікі вясельнай урачыстасці.
Варта звярнуць увагу і на такую важную дэталь: маладыя садзіліся у чырвоны купг не праз вугал стала, які ў культуры сімвалізуе раздзяленне, раз’яднанне, разрыў (менавіта таму для любой урачыстасці беларусы рабілі спецыяльныя сталы даўжынёй на ўсю хату, каб не раздзяляць, не разлучаць прадстаўнікоў адной сям’і), а на лаву, якая стаяла ўздоўж сцяны ад двара. Гэтую рэгламентацыю трэба разумець наступным чынам: маладая — госця, новы чалавека, прадстаўніца іншага роду — заўсёды прыходзіла “з вуліцы”, малады — спадкаемца гэтага роду, сям’і, гаспадар двара, які “пераводзіў”, “перакупляў”, “перацягваў” (у рытуальна-культурным аспекце) яе на своіі бок (двор).
Побач з маладымі садзілі сведкаў (дружкаў, старшых шафера і шаферку): як бы давалі зразумець прысутным, што чарга браць шлюб ім. Затым садзіліся хросныя бацькі. У паўсядзённым жыцці адказнасць за дзіця неслі родныя бацькі. У рытуальна акцэнтраванай сітуацыі, якая заўсёды вызначаецца асаблівым полем духоўнасці, на авансцэну святочнай дзеі выходзяць “культуралагічныя” бацькі, адметна пазначаныя статусам рытуальнасці, які рэалізуецца праз пэўныя феномены культуры — ручнікі. Прадстаўнікі кожнага роду добра ведалі хросных сваіх дзяцей і ўнукаў. А вось “госці з замосці” маглі іх не ведаць, а таму асноўным маркёрам рытуальнай статуснасці хросных былі спецыяльныя, аздобленыя мноствам папярочных чырвоных палосак ручнікі, павязаныя праз плячо.
He садзіце сямейную пару, якая прыйшла да вас у госці, за рознымі сталамі, каб між імі не было ніякіх разладаў.
Дарэчы, у тым выпадку, калі нехта з маладых быў сіратой, хросныя бацькі садзіліся побач са сваім хрэснікам.
Следам за хроснымі рассаджваліся радзіна маладой (уздоўж сцяны ад вуліцы) і маладога (пад вокнамі ад двара). 88
СХЕМА
ВЯСЕЛЬНАГА СТАЛА
Прынцып пасадкі быў па ўзросце: чым далей ад чырвонага кута, тым спгарэй. За асобным сталом, бліжэй да печы або парога (што зноў-такі мае вялікую сімвалічную нагрузку), садзілі людзей сталага веку, тых, хто фізічна ўжо не мог прадоўжыць род.
Такім чынам, адзіна правільнай формай вясельнага стала можа быць тая, калі два крылы яго сходзяцца ў чырвоным куце. У такім разе госці абодвух родаў садзяцца бокам да абраз'оў на покуці. Сучасныя вяселлі часцей за ўсё спраўляюцца ў сталоўках ці рэстаранах, дзе зона чырвонагй кута не вызначана і не пазначана адпаведнымі сакральнымі атрыбутамі. Таму людзі знайшлі выйсце: стол пачалі ставіць вялікай літарай “П”. Маладых садзяць на “пачэсным” месцы — за папярэчным сталом, а прадстаўнікі двух родаў — за аднолькавымі па даўжыні сталамі, якія прымыкаюць да стала маладых пад прамым вуглом. Калі ўлічыць, што сённяшнія вяселлі не святкуюцца, як раней, тры дні і рыхтуюцца адначасова і ў роўнай (?) ступені двума родамі, то форма стала, якая нагадвае літару “П”, бачыцца прывабнай з юрыдычнага, прыймальнай з этыкетнага, этычнага боку — усё і ўсім аднолькава.
Аднак давайце больш уважліва прыгледземся да культу-
ралагічных (абрадава акцэнтаваных) аспектаў сучаснага вясельнага стала.
Жаніх, нявеста, дружкі і хросныя селі за папярэчным сталом; яе радзіна — за правым крылом; яго — за левым. Госці сядзяць адзін да аднаго тварам (цудоўна! Так і павінна быць на вяселлі!) (гл. схему: вектар 1).
Але ж мы садзім гасцей і ўздоўж унутранага боку сталоў. Атрымліваецца парадаксальная сітуацыя: святкуецца вяселле, якое сімвалізуе паяднанне двух родаў, але госці селі спінамі адзін да аднаго (вектар 2) (так ездзілі толькі “на суд”). Таму сталы ставіць літарай “П” можна, а вось як пасадзіць гасцей, трэба добра падумаць.
Зрэдку ў вялікіх залах вясельны стол ставяць у адзін доўгі рад. Маладых садзяць у сярэдзіне стала, а радзіну — па абодва бакі ад маладых. Доўгі стол — як сімвал доўгай сумеснай жыццёвай дарогі — вельмі эфектны крок, але ж гэта дарога ў вы-Рай і па аднаму, а не парай.
За памінальны стол садзіліся інакш. На вугал спіала. з’арыентаваны ў чырвоны кут, ставілі спецыяльны знак “прысутнасці” таго, дзеля каго сабраліся жывыя, —сподак і чарку для нябожчыка, побач (першым), пад абразамі, садзіўся с а м ы стары мужчына, а затым (зноў-такі па ўзросце) рассаджваліся ўсе астатнія'. чым далей ад ч ы р в онага кута, тым маладзей. За вясельны стол — стол працягу жыцця, радаводнай эстафеты — не садзіліся самыя старыя прадстаўнікі роду. Гэты ж прынцып (толькі ў адваротным парадку) вытрымліваўся і на памінальнай вячэры.