Сімволіка беларускай народнай культуры
Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
Табурэткі або лаўкі, на якіх стаяла труна з нябожчыкам, адразу ж пераварочваюць (ці адначасова абедзве, ці адну ставяць на другую).
6
Маладыя прыехалі дадому з-пад вянца. Бацькі суст-
Труну з нябожчыкам выносяць з хаты. Яе іпройчы апускаюць на парог. Далёкай
№ п/п
Вяселле
Пахавашіе. ІІамінкі
"Свет жывых”
“Свет жывых” у час кантактаў са смерцю
7
8
9
10
11
12
рэлі іх перад парогам роднай хаты хлебам-соллю. Затым малады браў нявесту на рукі і пераносіў праз парог, каб яна абсалютна нічым не датыкнулася да зоны продкаў (смерці): ёй трэба было доўжыць род, нарадзіць шмат дзяцей, таму і абсыпалі маладых зернем жыта.
Сустракаюцца госці на вяселлі. Усе радуюцца, абдымаюцца, прытуляюць адзін аднаго да сябе.
На працягу ўсяго вяселля маладыя сядзяць у чырвоным куце хаты, а ён часцей за ўсё з'арыентаваны на ўсход сонца.
Госці, якія прыходзілі на вяселле, маглі памыць рукі непасрэдна ў хаце.
Пры падрыхтоўцы (сервіроўцы) вясельнага стала абрус сцелюць правым бокам, лыжкі і відэльцы кладуць выемкай уверх й.
За вясельны спіол маладыя заходзяць толькі па сонцы.
За вясельным сталом захоўваецца адзіны прынцып пасадкі гасцей: побач з жаніхом і нявестай садзіцца моладзь, а затым па ўзросце: чым далей ад чырвонага кута, тым старэй (гл. схему вясельнага стала, с. 98).
радзіне (памёршым продкам) давалі знак: сустракайце.
Труну з нябожчыкам апусцілі ў магілу. Кожны з прысутных падыходзіць і кідае па тры жменькі зямлі “ад сябе" (смерць адганяюць). Яшчэ раз нагадаю: пясок кідаюць толькі чужыя людзі і сваякі, пачынаючы з трэцяга калена. Сям’я кідае толькі грошы, каб выкупіць магілу і заплаціць за пераправу нябожчыка на “той” свет.
Нябожчыка ў магіле кладуць галавой на захад, каб яго “погляд” таксама заўсёды быў скіраваны на ўсход. У сувязі з гэтым жывым забараняецца спаць галавой на захад.
Усе сваякі і блізкія (хто прымаў удзел у пахаванні) вяртаюцца назад, заходзяць у двор, мыюць рукі (а іменна праз гэты “канал сувязі” быў кантакт з “тым" светам) перад парогам (пад’ездам) хаты (дома).
На памінальным стале ўсё наадварот: абрус сцелюць левым бокам, лыжкі і відэльцы кладуць выемкай уніз п.
За памінальны стол прысутныя заходзяць у адваротным накірунку — супраць сонца.
За памінальны стол прысутныя садзяцца ў адваротным парадку: у чырвоным куце — самыя старыя, а чым далей ад кута, тым маладзеіі. Дзеці да 18 год і старэй (тыя, хто не стварыў сям’і і не нарадзіў хаця б аднаго дзіцяці — не прадоўжыў род) за памінальны ст-ол не садзяцца (гл. схему памінальнага стала, с. 99).
№ п/п
Вяселле
Пахаванне. Памінкі
“Свет жывых”
“Свет жывых” у час кантактаў са смерцю
Расшыфруем прынцыпы пасадкі:
НЖ — нявеста прыйшла “з вуліцы”, жаніх “забірае”, “перацягвае” яе ў свой двор. 3 боку ад вуліцы маладыя садзіліся толькі тады, калі ён (жаніх) ішоў у прымы.
Д — дружкі (шаферкі, шаферы): JL яго — побач з маладым, Д, яе — побач з маладою.
Ніякіх “ракіровак” (дружак мяняць месцамі) ніхто і ніколі не рабіў.
XjXj — яе хросныя.
X Х2 — яго хросныя.
20—30—40 — госці селі па ўзросце, але сямейнымі парамі.
70—60 — самыя старыя селі за асобным сталом, бліжэй да парога.
...
Таго, дзеля каго сабраліся госці, няма, тады на вугал стала, з’арыентаванага ў чырвоны кут, ставяцца “рытуальныя знакі яго прысутнасці”: сподак, чарка, бохан хлеба з соллю, свечка ў шклянцы з жытам.
СВ — святар садзіцца на чале стала як пасрэднік паміж “тым” і гэтым светам. СС — на чале стала садзіцца самы стары сярод прысутных (захоўваецца прынцып: “наступная чарга ваша”). Ён як бы сведчыў: я пражыў свой век, а вам яшчэ жыць ды жыць.
1—2—3 — тыя, хто дапамагаў капаць магілу.
A—В—В — жанчыны, якія мылі нябожчыка, або пеўчыя.
70—60—50 — госці селі па ўзросце ў адваротным вясельнаму парадку (“не лезь паперад бацькі ў пекла”).
Застаюцца два надзвычай важныя моманты.
1. За памінальны стол не пускалі дзяцей (накрывалі асобны), а таксама катэгарычна забаранялася садзіцца цяжарнай жанчыне.
2. За жалобны стол трэба сесці сямейнай пары. Але ж той, хпго сядзе першым і апынецца бліжэй да чырвонага кута, павінен будзе (меркавалі) першым і пайсці з жыцця (памерці). Як быць? Каму сесці першым: мужу ці жонцы? I зноў у народнай культуры было знойдзена выдатнае рашэнне: муж і жонка садзіліся адзін насупраць аднаго, праз стол. Гэту сімволіку можна прачытаць наступным чынам: “У адзін дзень павянчаліся, у адзін дзень і пойдзем”.
№ п/п
Вяселле
Пахаванне. Памінкі
“Свет жывых”
“Свет жывых” у час кантактаў са смерцю
13
За маладых абавязкова ўсе “чокаюцца” са звонам.
За жалобнымі сталамі ніколі не “чокаюцца”.
14
На вяселлі першую чарку заўсёды дапіваюць да дна.
За памінальным сталом першую чарку не дапіваюць, а пасля трэцяй яе перакульваюць і ставяць на стол дном уверх.
15
3-за вясельнага спгала першымі ўстаюць маладыя.
3-за памінальнага стала пертым устае самы стары сярод прысутных мужчына, а затым усе ўдзельнікі трызны ўстаюць адначасова.
16
Вяселле заканчваецца дзяльбой каравая.
Жалобны стол пачынаецца дзяльбой. канона (куцці, сыты).
17
Вясельны стол пачыналі прыбіраць адразу ж пасля заканчэння святкавання.
Жалобны стол прыбіралі толькі на другі дзень. Ноччу рэшткамі “сілкаваліся” душы продкаў, якія памерлі.
18
Кветкі маладым дораць, перадаючы з рук у рукі.
Кветкі памёршаму кладуць уздоўж труны ў нагах.
19
Рамка з фотаздымкамі жывых павінна вісець строга вертыкальна (!).
Рамка з партрэтамі памёршых заўсёды вісіць нахіленай ад сцяны Y.
20
Жывы чалавек, як правіла, анучы закручваў злева направа.
Памёршаму анучы закручвалі справа налева.
21
Калі цяжарную жанчыну адпраўляюць у раддом, то муж тройчы па сонцы абводзіць яе вакол стала.
Калі цяжарная жанчына сустрэне мужчын, якія нясуць труну, то яны апускалі дамавіну на дол, а цяжарная тройчы абыходзіла яе супраць сонца.
СХЕМА ВЯСЕЛЬНАГА СТАЛА (АСАБЛІВАСЦІ ПАСАДКІ ГАСЦЕЙ)
Прынцып перавернутасці ўплывае на нашы паводзіны і ў нерытуальных сітуацыях. Нагадаю толькі некаторыя забароны:
не насіце кветкі, апушчаныя “ўніз галавой”;
не кладзіце люстэрка перавернутым (уніз люстраным бокам);
не пераварочвайце канспект або кнігу (нічога з прачытанага не запомніце);
калі пякуць бліны, іх пераварочваюць; калі падаюць на стол, трэба іх перавярнуць яшчэ раз (каб ляжалі на талерцы тым бокам, якім налівалі на патэльню);
не садзіцеся на пустое перавернутае вядро;
не кладзіце хлеб акрайцам уніз;
не налівайце віно “ад сябе” (як нябожчыку);
не апранайце адзенне, вывернутае на левы бок;
не вазіце ўперад нагамі дзіця, якое спіць у калясцы;
этыкет медыкаў забараняе вывозіць (выносіць) з палаты хворага на каталцы ўперад нагамі.
I яшчэ адна заўвага. Самым моцным натуральным лікам з’яўляецца лік 9, а самай моцнай камбінацыяй — 999. Ведаю-
СХЕМА
ПАМІНАЛЬНАГА СТАЛА (АСАБЛІВАСЦІ ПАСАДКІ ГАСЦЕЙ)
чы закон перавернутасці, зразумела, чаму “сатанінскім” лічыцца лік з трох “перакуленых” дзевятак — 666. Дарэчы, вельмі цікавую з’яву можна заўважыць у рускім алфавіце. Побач стаяць тры літары, графічную аснову якіх утварае сатанінскі лік 6: “ь” — мяккі знак, “b” — цвёрды знак, “ы”. Усе іншыя алфавіты славянскіх і неславянскіх народаў не маюць гэтай тройкі ў поўным наборы.
ВЕРБАЛЬНЫ КОД. СУПРАЦЬЛЕГЛАСЦЬ ПАЭТЫЧНЫХ ХАРАКТАРЫСТЫК У ВЯСЕЛЬНАЙ I ПАХАВАЛЬНАЙ ПАЭЗІІ
I ў першай, і ў другой парадыгме галоўнае месца ў сюжэтна-прасторавым хранатопе займалі паміраючы (памёршы) чалавек і асноўныя локусна-атрыбутыўныя маркёры яго жыл-
ля. Далей мы паспрабуем разгледзець гэтыя кампаненты на ўзроўні тэкставых структур. Зробім толькі адно істотнае ўдакладненне: ланцужок “чалавек — яго жытло” дапоўнім яшчэ адным звяном — культуралагемай “дарогі” (шляху) як своеасаблівага канала сувязі паміж гэтым і “тым” светам.
Вобраз чалавека практычна ва ўсіх фальклорных жанрах атрымаў не канкрэтна-намінатыўную, персаніфікаваную сацыяльна-псіхалагічную характарыстыку, а звычайна надзяляецца рысамі або асаблівасцямі, якія факусуюць у сабе абагульнены мастацкі тып, які звычайна вымагаў адпаведнага алгарытму паводзінаў і вырашэння сюжэтных канфліктаў. Напрыклад, былінныя Ілья Мурамец, Алёша Паповіч, Мікула Селянінавіч; казачныя Вярнідуб, Іван-дурань, Баба-Яга, Алена Прымудрая, Салдат; у замовах — Прачыстая Маці, Георгій Цудатворац, Мікола Угоднік, бабка-шаптуха; у вясельных песнях — малады і маладая, свахі, баяры.
Між іншым неабходна адзначыць, што ў плане цеснай спалучанасці канкрэтнага вобраза і адпаведнага сюжэтнага дзеяння замовы займаюць прамежкавую пазіцыю між жанрамі традыцыйнай накіраванасці і фальклорнай спадчынай 19— 20 ст., у якіх пачынае дамініраваць персаніфікацыя і псіхалагізацыя ў пабудове сюжэта. Прамежкавы стан тлумачыцца тым, што сюжэт у замовах, з аднаго боку, разгортваецца па класічнай традыцыйнай схеме, а з другога — адрасат дзеяння ўжо строга персаніфікаваны.
Разам з тым адзіным жанрам народнай творчасці, у якім чалавек набываў персаніфікаваную характарыстыку, з’яўляюцца пахавальныя галашэнні. Зразумела, што пры аналізе гэтых твораў неабходна памятаць пра табу, забарону гаварыць пра нябожчыка благое, якая абавязкова патрабуе ўвядзення элементаў ідэалізацыі (напрыклад, гаспадар, гэтаксама як і ў велічальных шчадроўках, заўсёды выступае цэнтрам, стрыжнем, вакол якога фарміруецца рытуальна-побытавы космас мікрасоцыуму — сям’і, роду). Аднак сюжэтная дынаміка, якая разгортвае жыццяпіс памёршага ў рэтраспектыўным плане, максімальна выкарыстоўвае маркёры індывідуалізацыі:
Галашэнне па бацьку
Татулічка мой родненькі, Куды ж гэта ты прыбраўся, У якую староначку, у якую дарожаньку? Параднічак ты мой мілы!
Парай ты мне парадуньку, 3 кім мне цяпер парадзіцца I ў каго праўдачку папытацца?
Як мне жыць цяпер на свеце без свайго татулічкі, Без свайго параднічка?
Саколік мой ясненькі!
Лябедзька мой беленькі!
Адлятаеш ты далёка, Век з табою не ўвідзіцца, Сонца маё ненагляднае! Я ж на цябе не наглядзелася I ўсю праўданьку не дапытала. А ні ў мяне мамунькі, А ні ў мяне татунькі, Hi ў мяне пітоманнай хатунькі. Я ж яшчэ не ў розуме, Я ж яшчэ недарослая і ні ў якім спосабе, Галоўка мая бедная, сіротунька я вечная. К каму цяпер прыхінуся, К каму цяпер прыгарнуся!